Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow “Прышпільная” мова, або Небяспека сыходзіць ад гарачых прыхільнікаў беларушчыны

“Прышпільная” мова, або Небяспека сыходзіць ад гарачых прыхільнікаў беларушчыны Друк E-mail
29.05.2013 | 22:10 |
Алег Аблажэй — мастак, публіцыст, жыве ў ВільніАлег Аблажэй - мастак, публіцыст, жыве ў Вільні.

Цяперашні стан беларускай мовы - бадай, самы трагічны за ўсю гісторыю яе існавання.

Лёгкіх часоў яна не ведала ніколі, але раней існаваў магутны вясковы беларускамоўны пласт. Цяпер жа і вёска русіфікаваная дашчэнту. Практычна знішчаныя беларускія школы, хоць нават у часы як першай, так і другой нямецкай акупацыі яны існавалі. 

Іначай і быць не можа, пакуль краінай кіруе асоба, якая дзіка, паталагічна ненавідзіць усё беларускае. 

З уладамі ўсё зразумела - калі не лічыць некалькіх нацыянал-камуністаў 20-х гадоў мінулага стагоддзя, ніводзін кіраўнік не дбаў пра беларускую мову.

Аднак цяпер парадаксальным чынам небяспека зыходзіць і ад самых гарачых яе прыхільнікаў.

Справа ў тым, што для гэтых людзей беларуская мова не ёсць і не магла быць матчынай. Цяперашнія Сержукі і Алесі не так даўно былі Серёжамі і Сашамі. Шлях кожнага да мовы быў свядомы, але цяжкі і пакутлівы.

Найлепей гэта апісана ў кнізе Сяргея Дубаўца "Гісторыя аднаго цуду".

Што робіць нованавернуты? Ён пачынае "ўдасканальваць" рэлігію.

Гэтаксама і з мовай. "Нованавернутыя" беларусы не давяралі звыклым школьным падручнікам. Яны былі цвёрда перакананыя, што сапраўдную, "клясычную" мову ад іх схавалі бальшавікі, і вучыцца трэба паводле граматыкі стогадовай даўніны. Бо праўдзівая мова - гэта не сучасная, выпраўленая ў часы БССР, а т. зв. тарашкевіца.

Эпоха, у якую ўзнікла тарашкевіца, - часы станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Яе можна і трэба параўноўваць з часамі Кантэміра і Ламаносава ў Расіі, Яна Каханоўскага ў Польшчы, Крысціёнаса Данелайціса ў Літве. Усе вышэйпамянёныя асобы, уключна з нашым Тарашкевічам, - першапраходцы, якія з цяжкасцю пракладвалі, пратоптвалі сцяжынкі ў нязведанае.

Магістралі збудуюць іншыя. Таму іх мова ніяк не магла быць дасканалай. Тарашкевіч рос і дзейнічаў, аточаны польскамоўнай атмасферай - гэтая мова гучала ўсюды: у палацах і касцёлах, у школах і на вуліцы. Што ж дзіўнага, калі нават Купала першыя вершы пісаў па-польску. Таму для іх усе гэтыя "валізкі", "філіжанкі" і "варункі" гучалі цалкам натуральна. Што там Купала - цяперашнія літоўцы з цяжкасцю разумеюць свайго Данелайціса, бо ягоная паэзія шчодра перасыпаная паланізмамі. А ўжо калі мовы блізкія... Звярніце ўвагу, як гавораць беларусы, што жывуць у расійскамоўным асяроддзі: яны самі не заўважаюць, што ўстаўляюць у гутарку бясконцыя "да", "то есть", кажуць "у АмерыКЕ", "у вёсКЕ", "з'явіЛся" (а адзін дзеяч увесь час казаў "Вось паеду ў АмерыЦУ").

Праблему ўскладняе нізкі агульнакультурны ўзровень, няведанне замежных моваў. І нашы "адраджэнцы" шчыра прымаюць чыста польскія словы і выразы за "очань біларускія".

Памятаю, як мне аднойчы патэлефанаваў такі энтузіяст і ўзбуджана паведаміў: "Мы прыдумалі, як па-беларуску «бутэрброд!» - І як? - «Канапка»!" Асабліва камічна, калі нават інтэлектуалы ўжываюць слова "выкшталцоны" ў сэнсе "изящный" ("выкшталцоныя ногі"). Між тым, wykształcony значыць "адукаваны". "Адукаваныя ногі" - праўда няслаба!

Трэба быць моўна глухім чалавекам, каб слых не рэзалі "райклюб", "клясны кіраўнік" ды іншыя. А такія словы-монстры, як "кубэрта", "сылюэт" проста крычма крычаць - "мы не вашы, мы чужыя!"

"Аднаклясьніца перад візытам у клюб «Ганалюлю» спраўджвае кальготкі празь люпу", - праўда хораша! Як жа па-беларуску! І цягнуць, і цягнуць "пальшчызну" ў нашу бедную мову.

Ужо ніхто не кажа "курыць" - толькі "паліць". А мова не прымае, супраціўляецца, бо па-польску той, хто pali, - palacz. А па-беларуску - "паляч", "палач"? Між тым спрадвеку на Беларусі былі "курцы". "От накурылі, каб на вас шэрсць курэла!" - абураліся жанкі, заходзячы ў хату.

Чаго толькі не навыдумляюць "моватворцы" хатняй гадоўлі! Часам цяжка зразумець, што ж хацеў сказаць ягамосць. Адзін ужываў выраз "апярэдзіў палічыць".

І толькі з кантэксту можна было здагадацца што ён меў на ўвазе "предпочёл" - думае ж па-расійску! А "камандзёр", "камандыр", "вадаплаў"... "Шашаезда" і "небалёта" пакуль няма.

А "трунак" замест пітва, "ліквор" замест лікёру... І не падазраюць нават, што "ліквор" - гэта спіннамазгавая вадкасць, ласавацца якой могуць хіба што канібалы!

"Зупа" заместа поліўкі ці проста супу. "Далікатны", "ветлівы" - о не, некрасіва, трэба "гжэчны"! "Філосаф" - фу, які русізм! Трэба "філёзаЎ!" "Скрыначка" - што за дзеравеншчына! Трэба "пушка" або "пудэлка"...

І не "пляскаць", а "кляскаць"! А яшчэ "бэльбэтавыя штроксы"! "Маціцовая ўсмешка", "адслігаваныя ногі". А "мюзыкал" і "тэатар"...

Гэтак у савецкім войску "дзембелі" ўпрыгожвалі сваю форму рознымі аксельбантамі, шнурочкамі, дроцікамі і зорачкамі, кожны на свой густ. Ніяк не магу даўмецца, адкуль узялася "БаЎгарыя". Мо ўжо трэба казаць і "БаЎканы"? Гаворыць жа адзін дзеяч на "Свабодзе" "каЎгас"!

А "Сырыя" - гэта ад слова "сыр"? "Сібір" - фу, как грубa! Нада "СЫбір"!

Пацешыла нават суполка "Будзьма!" - на кампакт-дыску напісана, што там сярод іншага знаходзяцца "ПРЫШПІЛЬНЫЯ шпалеры"! Калі ачомаешся, даходзіць, што гэта "прикольные".

І так вось беларуская мова ператвараецца ў пасмешышча, сваю ўласную пародыю - нешта накшталт інтэрнэтнага "олбанского". І гэта ўсё не надае нашай мове папулярнасці.

Бяда не толькі з паланізмамі. Так, цяпер стала модна ўжываць "Летува" замест "Літва": маўляў, сапраўдныя літвіны - гэта мы, а яны - "жмудзіны". "Эрудыты" не падазраюць, што Літва - не толькі Жамойць, але і Дзукія, Аўкштайція, Сувалкія. Да таго ж не ведаюць, дзе правільна ставіць націск, і кажуць ЛетУва замест ЛетувА... А яшчэ "сапраўдныя патрыёты" ўжываюць словы "летувіс", летувіска". Не згадваючы немілагучны "віск", трэба зазначыць, што "летувіска" - слоўны абсурд, аксюмаран. Бо ў літоўскай мове канчатак "ас", "іс" абазначае мужчынскі род. Жаночы, адпаведна, - "а", "е". Літоўка будзе "летуве" (lietuve). "Летувіска" мае абодва канчаткі - гермафрадыт, ці што? Адначасова і мужчына, і жанчына?

У любой жывой мове адбываецца несупынны працэс эвалюцыі, развіцця.

Абсурдам было б лічыць, што ў БССР мову толькі псавалі, а сапраўдная захавалася толькі на эміграцыі, якая ніколі не адмаўлялася ад "тарашкевіцы". Абноўлены правапіс не перашкодзіў Караткевічу, Быкаву, Барадуліну, Разанаву стварыць выдатныя творы, роўных якім дарэмна шукаць сярод эмігранцкай літаратуры. Як нельга двойчы ўвайсці ў адну раку, немагчыма стагоддзямі заставацца ў той самай плыні.

Нельга ў наш час пісаць моваю Я. Станкевіча, пры ўсёй павазе да ягонай дзейнасці. "Нацанальна ўсьведаміўшыся ў 1909 г., я пачаў усюдых запісаваць словы беларускія... Вызукаючы мову беларускую..." - і г. д. Той, хто цяпер "вызукае" беларускую мову, жыве ў іншую эпоху з іншымі патрабаваннямі.

Немагчыма ўявіць сабе артыкул пра Вялікі адронны калайдар, дзе б ужываліся словы "тутака", тамака", "гэны", "хворма".

Але не ўсё так безнадзейна. Вось, скажам, чытаеш найноўшую кнігу Алеся Бяляцкага - нічога не рэжа і не драпае ані слыху, ані вока.

Можам, калі захочам! Нават у нялюдскіх абставінах, за кратамі...

На вялікі жаль, нельга з упэўненасцю сказаць, што беларуская мова не знікне ніколі.

Дакладна толькі тое, што кожны з нас павінен зрабіць усё, каб яна жыла. А жыць - значыць глядзець не назад, а наперад, дасканаліцца і развівацца.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 836
mod_vvisit_counter Учора 1266
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9942
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 27370
Каталог TUT.BY