Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Спаўняецца 210 гадоў ад нараджэння Адольфа Янушкевіча, праўнука Т.Касцюшкі

Спаўняецца 210 гадоў ад нараджэння Адольфа Янушкевіча, праўнука Т.Касцюшкі Друк E-mail
05.04.2013 | 18:01 |
Патрэт Адольфа ЯнушкевічаДзе ж месьціцца мая Літва?

Абразок да кнігі "Жыццё Адольфа Янушкевіча" 

Дзе ж месьціцца мая Літва?
Дзе шукаць Праўду Літвы?

Ведаю: трэба йсьці па сьлядох тых, каго перасьледуюць, ісьці на Сьвятло. 

...Літоўскі Абраз Маткі Боскай Астрабрамская ў парыскім касьцеле Сьвятога Савэрына смуткуе Сьвятлом Літвы. Самотная Панна са скрыжаванымі на грудзёх рукамі і спушчанымі долу павекамі. Угары выявы гэрбаў - Польскага Арла і Літоўскай Пагоні. Толькі ад галавы Панны праменіцца Сьвятло, навакольле прыцемнена. Я чую трывожны крык, які ляціць зь зямлі і зьвернуты да Жанчыны: O PANI! KU RATUNKOWI NASZEMU POŚPIESZ SIĘ. Хутчэй! То нашы гукаюць на паратунак, кліча зьняможаная паўстаньнямі Літва...

Я не дзіўлюся, што гэтага крыку не чуваць натоўпу. Але часам бывае мне вусьцішна ад самотнасьці й нематы, калі анікому-нікому на гэтым сьвеце няможна сказаць пра свае пачуцьці...

...Ступаю па сьлядох Дзядоў маіх гнаных і скрозь заўважаю іхныя Знакі.

Як прад Паўстаньнем Адольф Янушкевіч натхніў Юльюша Славацкага на стварэньне Песьні Літоўскага Легіёну. Пасьля здушэньня Лістападаўскага Паўстаньня Валенты Ваньковіч па наказе Андрэя Тавянскага стварае самабытную копію асабліва шанаванага на Літве Абразу Маткі Боскай Астрабрамскай.

Абраз Маці Астрабрамскай. Касцёл Св.Севярына ў ПарыжуЗахлынулася Паўстаньне крывёю, сьлязьмі, горам людзкім. Як старажытная Атлянтыда, патапілася Літва... Ды Вагонь Арыяварта зьзяў у вачох тых нешматлікіх Літвінаў, якія ўратаваліся ад пагібелі. Высланьнікамі Літвы ішлі яны ў сьвет, каб закласьці ў ім Магніты Літвы, каб ня зьнікла Каханае Імя Нашае Айчыны.

8 сьнежню 1841 року, на пачатак Утаемненай Місыі Панны Марыі, Абраз быў урачыста зьмешчаны ў Парыжы ў касьцеле Saint-Séverin.

Як волаты Духам уздымалі аграмадны цяжар мае Дзяды і сыходзілі зь зямлі па спаўненьні свайго заданьня.   

Ці здолеем мы ад таго старадаўняга Вагню Арыяварта запаліць свой Зьніч Літвы?..

Ганна Матусэвіч, 18.III.2013.

 

Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргіскіх стэпаў, І том Пампуй тут Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргіскіх стэпаў, І том / пер. з пол.мовы, прадм. і камэнт. Г. Суднік-Матусэвіч. — Мінск : Медисонт, 2008. — 208 с.,[4] с. іл.

Гэтая Кніга — Надзвычайная. Яна складзена зь лістоў самога Адольфа Янушкевіча, напісаных ім з Сыбіры, дзе ён быў у выгнаньні (1832–1856), да сваёй радзіны й прыяцеляў. Ужо па сыходзе Адольфа Фэлікс Вротноўскі, ягоны калега па слаўным Віленскі мунівэрсытэце, сынтэзаваў і тыя Лісты, і тую Эпоху, у якой яны жылі. Надта хораша аздобленая, Кніга выйшла ў малой колькасьці асобнікаў як радзінна-прыяцельскі дар у 1861 годзе ў Парыжы. Больш пашыранае яе другое выданьне зьявілася ў 1875-м у Бэрліне.

Такім вось некранутым духовым скарбам Кніга, на шчасьце, захавалася да нашага часу. Даўныя пачуцьці, сабраныя тут у вянок сухіх несьмяртэльнічак, перажываюцца нанава; папраўдзе Гэтая Кніга пра носьбіта высокага Духу, якім быў Адольф Янушкевіч.


 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1553
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9239
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44779