Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба arrow Ажылыя міфы беларускай літаратуры

Ажылыя міфы беларускай літаратуры Друк E-mail
14.02.2013 | 00:25 |
Алесь Кот-Зайцаў для "Будзьма разам!"

Фотамастацкі праект пад назвай "Беларускі фальклор", скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, ажыццяўляўся на працягу года пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Асноўнай ідэяй праекта было ўвасобіць беларускіх пісьменнікаў у вобразе міфалагічных істот. Да прыкладу, Рыгор Барадулін паўстаў у вобразе Дамавіка, Леанід Дранько-Майсюк грае ролю Лесавіка, а Сяржук Сыс ды Віктар Жыбуль пераўвасобіліся ў чарцей. Усяго ж у праекце ўзялі ўдзел 14 літаратараў. Усе яны - беларускамоўныя аўтары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод мэтаў стварэння серыі фотаздымкаў варта назваць візуальнае адзначэнне 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі.

Жыжаль — Уладзімер Арлоў

У склад творчай групы, занятай падрыхтоўкай і правядзеннем фотасесій, увайшлі: куратарка Ірына Хадарэнка, фотамастак Валерый Дубоўскі, стыліст Алена Раманава і шэраг энтузіястаў. Доўгатэрміновасць выканання праекта, як зазначаюць яго аўтары, была звязаная з сезоннасцю: "Ад думкі рабіць мантаж у праграме "Фоташоп" мы адмовіліся адразу, - кажа Ірына Хадарэнка, - таму відавочна, што багіню вясны Лёлю трэба было здымаць на фоне квецені садоў, а бога зімы Зюзю - у заснежаным лесе".

У шэрагу іншых беларускіх "літаратурна-каляндарных" праектаў "Беларускі фальклор" стаіць асобна. У адрозненне ад "Вечнага календара" з аголенымі літаратарамі ці "Канца словаў" са зноў жа эратычна-эпатычнымі выявамі пісьменнікаў "Беларускі фальклор" трымаецца класічнага фармату. "Сучасныя літаратурныя працэсы (і не толькі ў Беларусі) выносяць на паверхню празмерную колькасць трэшавых прадуктаў, - зазначае Ірына Хадарэнка. У той жа час шмат годных твораў застаюцца незаўважанымі. Пісьменніцкая супольнасць падзеленая на шэраг лакальных тусовак, кожная з якіх прасоўвае свае вузкія інтарэсы, забываючыся на тое, што ўсе мы, умоўна кажучы, плывем у адным чоўне. Таму ў дадзеным выпадку мы імкнуліся прадставіць грамадскасці беларускіх літаратараў розных пакаленняў, якія здабылі вядомасць не дзякуючы эпатажным паводзінам і правакацыйным тэкстам, а менавіта дзякуючы каштоўнасна-змястоўнай частцы сваёй дзейнасці".

Русалка — Ірына Хадарэнка

Варта зазначыць, што далёка не кожная міфалагічная істота, прадстаўленая ў праекце, знаёмая шараговаму беларусу. Калі з русалкамі, дамавікамі і чарцямі ўсё прасцей, то жонку Перуна Цёцю альбо апякунку сям'і ды шлюбу Бордзю ведаюць хіба што фалькларысты і этнографы.

"Усе пісьменнікі - ад пачаткоўцаў да народных - так ці іначай убіраюць у сябе міфалагізаваную энергетыку Беларушчыны,- дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў праекце паэтка Аксана Спрынчан. - Я сама заўжды адчувала ў сабе Бордзю, і застаецца толькі цешыцца, што я дарасла да ейнага веку акурат тады, калі пачаў ажыццяўляцца праект".

Фотасесіі праводзіліся ў самых розных месцах: у музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо, музейна-этнаграфічным комплексе "Млын" у Заслаўі, Цэнтральным батанічным садзе, Лошыцкім парку, на Лагойшчыне і інш.

"Падчас здымкаў асабіста мне найбольш запомнілася страшэнная халадэча на старым заслаўскім млыне, - успамінае паэт Сяржук Сыс. - Гэтая акалічнасць, дарэчы, станоўча паўплывала на творчы працэс: мы з Віктарам Жыбулем былі не толькі хітраватыя, але і крыху раззлаваныя, што дадало нашым вобразам адпаведнага шарму".

Дамавік — Рыгор Барадулін

Прыцягнуць беларускіх літаратараў да выканання роляў казачных персанажаў часам было не проста, зазначаюць аўтары праекта. Але ў працэсе перамоваў і непасрэдна саміх фотасесій імпэт з'яўляўся ў кожнага з удзельнікаў. Як вынік - на фотаздымках прадстаўленыя такія літаратары, як Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў ды іншыя. Аўтарка ініцыятывы, паэтка Ірына Хадарэнка, не ўтрымаўшыся ад спакусы прымераць на сябе міфічны вобраз, выканала ролю Русалкі.

Паводле задумы аўтараў праекта, далейшае жыццё фотавобразы могуць атрымаць у фармаце насценнага календара і паштовак альбо паўнавартаснай мастацкай выставы.

 Жыжаль — Уладзімер Арлоў  Дамавік — Рыгор Барадулін Бай — Генадзь Бураўкін  Лёля — Аксана Данільчык 
 Лесавік — Леанід Дранько-Майсюк Русалка — Ірына Хадарэнка  Цёця — Антаніна Хатэнка  Вадзянік — Максім Клімковіч 
 Лазнік — Міхась Скобла Бордзя — Аксана Спрынчан  Жыцень — Анатоль Вярцінскі  Зюзя — Сяргей Законнікаў 
 Чэрці — Віктар Жыбуль і Сяржук Сыс      

На здымках:

Жыжаль - Уладзімер Арлоў;
Дамавік - Рыгор Барадулін;
Бай - Генадзь Бураўкін;
Лёля - Аксана Данільчык;
Лесавік - Леанід Дранько-Майсюк;
Русалка - Ірына Хадарэнка;
Цёця - Антаніна Хатэнка;
Вадзянік - Максім Клімковіч;
Лазнік - Міхась Скобла;
Бордзя - Аксана Спрынчан;
Жыцень - Анатоль Вярцінскі;
Зюзя - Сяргей Законнікаў;
Чэрці - Віктар Жыбуль і Сяржук Сыс.

Інфармацыйная даведка:

Жыжаль - бог агню і кавальскай справы, тое ж, што і Зніч у старажытных яцвягаў. Расхаджвае пад зямлёю і выпускае з сябе агонь, часам спіць наўпрост у печы, "каб старыя грэлі плечы". Бывае страшны ў сваім гневе - запальвае лясныя і тарфяныя пажары, насылае засуху, можа спаліць нават цэлыя паселішчы. Але калі ўладар падземнага агню ў добрым настроі, то ён сагравае зямлю спакойным жыватворным цяплом. І тады буйным коласам наліваецца збажына, шпарка растуць дрэвы ў лясах і садах, добра гняздзяцца птушкі, здаровымі растуць дзеці... У такім выпадку, што здараецца нашмат часцей, Жыжаль - добры дзядзька, усіх адорыць: жанок - сярпамі, мужыкоў - лемяшамі, дзетак - цяплом.

Дамавік - ва ўяўленнях беларуса надзяляецца ўсімі якасцямі дбайнага гаспадара. Мае выгляд дзядка з барадою, апрануты ў насоў альбо ў белую кашулю. Пад апякунствам Дамавіка ў доме ўсё ідзе спраўна. За сваю бескарыслівую дапамогу Дамавік патрабуе ад хатніх пашаны і таго, каб яны не забывалі дабрадзея ва ўрачыстыя для сям'і дні. Ён любіць дружную сям'ю і часам строга карае зачыншчыкаў сямейных спрэчак. Дамавік цярпець не можа шуму і сваркі, неахайнасці, бруду, абыякавасці і неакуратнасці. Не ў кожны дом увойдзе закліканы Дамавік, а толькі ў той, які прыйшоўся яму да нораву і густу.

Бай - з аднаго боку, гэта князь, міфічны першанасельнік Беларусі, родапачынальнік беларускага этнасу. Ён з'явіўся на будучым беларускім этнічным абшары з вернымі сабакамі Стаўры і Гаўры. З другога боку, Бай - папулярны хатні персанаж, які "ходзіць па сцяне ў чырвоным жупане" і распавядае дзецям казкі-байкі і спявае калыханкі ("баю-бай").

Лёля - багіня вясны і дзявочага хараства. Уяўлялася вечна маладой, прыгожай дзяўчынай, якая абуджае зямлю ад зімовага сну: дзе яна ступіць, там зелянее трава і распускаюцца кветкі. Пра самых прывабных дзяўчат звычайна казалі: "Прыгожая, як Лёля!" У старажытнасці на адмысловае свята ў красавіку (Ляльнік) дзяўчаты з усіх ваколіц збіраліся на прасторным лузе і выбіралі са свайго асяроддзя самую прывабную. Потым яе апраналі ў белую вопратку, а на галаву ўскладалі вянок з веснавых кветак.

Лесавік - карані гэтага персанажа сягаюць старажытнай эпохі боскага апекуна ці захавальніка ўсёй жывёлы на зямлі - Вялеса. Жыве Лесавік у сярэдзіне пушчы, недаступнай для звычайнага чалавека. Яго можа пабачыць толькі мудры чалавек, які шмат зведаў у сваім жыцці. Абсяг дзейнасці Лесавіка - уся лясная прастора ад узлеску да ўзлеску, з узгоркамі, нізінамі, ярамі і палянамі. Сам жа ён дома не сядзіць - больш вандруе, адпачывае і начуе ў выпадковых мясцінах: на вершалінах высокіх дрэў, у дуплах, густых зарасніках, у лагчынах і прадоннях. Тых людзей, што непаважліва ставяцца да прыроды і лясных жыхароў (птушак, звяроў), Лесавік жорстка наказвае, прымушаючы блукаць у гушчары і пужаючы страшнымі гукамі.

Русалка - таямнічая жыхарка воднай прасторы са светлымі вачыма. Па далікатным целе рассыпаюцца доўгія хвалістыя валасы белага, зялёнага ці блакітнага колеру, падобныя да пасмачак тонкай асакі. Расчэсваючы свае мокрыя валасы, напрыклад, на працягу гадзіны, яна можа вычасаць столькі вады, што яе дастаткова будзе для затаплення цэлай вёскі. Летам, падчас русальчынага тыдня, выбіраецца з рэкаў і азёраў на сушу, пачынае блукаць па лясах і палях, гойсаць на галінах дрэў. Асаблівую небяспеку русалкі ўяўляюць для легкадумных мужчын, якіх яны звабліваюць сваімі чарамі і могуць заказытаць да смерці.

Цёця - жонка Перуна. Яе як багіню лета беларусы уяўлялі ў выглядзе прыгожай жанчыны са спелымі пладамі ў руках. Паводле разумення беларусаў, Цёця адрозніваецца ад Лёлі, багіні вясны, тым, што першая крыху старэйшая за другую.

Вадзянік - у старадаўніх павер'ях гэта дух, што ўвасабляе стыхію вады, уладар пэўнага вадаёма і жывых істот у ім. Кожны вір мае свайго Вадзяніка; яны жывуць у бяздонных крыніцах, у глыбіні рэк і азёр, наогул у такіх месцах, якія зімою не замярзаюць, бо, як тлумачыць народ, лёд ад подыху Вадзяніка растае. Калі ён жартуе і забаўляецца, то бачна, як у тым ці іншым месцы нечакана заклубіцца вада, усплывуць на паверхню бурбалкі, пачнуць разыходзіцца кругі. Разам з тым часам Вадзянік час ад часу выходзіць на бераг у выглядзе звычайнага чалавека.

Лазнік - жыхар і гаспадар лазні. Жыве ў запеччы ці пад палкомсочыць за чысцінёй і парам, бавіцца з венікамі. Любіць частавацца іржаным хлебам з соллю. Відавочна з вялікай ахвотай парыцца і мыецца, яму пакідаюць дзеля гэтага венік і ваду. Сваё мыццё ён ладзіць пасля апоўначы, а таму не любіць, каб хто-небудзь заставаўся да гэтага часу ў лазні. За дрэнныя ўчынкі карае людзей надзвычай гарачым парам і пужае рогатам, прымушаючы іх выскокваць з лазні голымі.

Бордзя - апякунка сям'і і шлюбу. Уяўляецца мілавіднай жанчынай з доўгімі валасамі і кветкамі ў руках. Бордзя старанна дапамагае маладой сям'і, ні на хвіліну не перастае лунаць над мужам і жонкай. У ноч пасля вясельнага застолля Бордзя нястомна скача, пяе і бегае ад радасці, што паспела злучыць закаханых у адну сям'ю. На другі дзень шлюбу яна нябачна прысутнічае за сталом і падлівае чароўныя кроплі ў напоі для ўмацавання добрых стасункаў.

Жыцень - бог восені і ўраджайнасці. Беларусы ўяўляюць Жытня даволі грозным дзедам невысокага росту, які расхаджвае па палях і агародах, каб агледзець, ці ўсё добра прыбрана, так, як і павінна быць у гаспадарцы. Калі Жыцень знойдзе на іржышчы шмат каласоў, пакінутых жнеямі, ён збірае іх і, звязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншае іржышча, дзе ўсё сабранае чыста, з ашчаднасцю. Тое ж бывае і з агародамі, якія наведвае Жыцень і ў якіх знаходзіць нядбайнасць, гаспадарскія непарадкі. Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў агарода, Жыцень падыходзіць да яго і ківае яму пальцам: гэта значыць, у тым агародзе варта чакаць неўраджаю.

Зюзя - бог зімы і марозу. Уяўляецца старым з белымі, як снег, валасамі на галаве і доўгай барадой, у цёплай светлай вопратцы. Асноўную частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Ён здольны ўзнімаць завіруху, мяцеліцу, прыносіць халады. Часам ён заходзіць у вёску, каб папярэдзіць сялян пра жорсткую суровую зіму на будучы год, дапамагчы каму-небудзь вызваліць ад холаду бедную сям'ю ці проста каб наесціся куцці. Каб не змерзнуць падчас зімовай сцюжы, людзі часта спрабавалі "сагравацца знутры", ужываючы моцныя напоі. Адсюль і папулярны выраз - назюзюкацца.

Чэрці - як і большасць персанажаў беларускай міфалогіі, яны з'яўляюцца амбівалентнымі істотамі. Могуць прыносіць людзям шкоду, а могуць незласліва пасмейвацца з чалавечае дурасці. Выглядаюць чэрці вельмі па-рознаму: то як мурзатыя і калматыя істоты з рагамі і капытамі, то як модна апрануты паніч. Жыць яны могуць дзе заўгодна: і ў балоце, і ў хляве, і на млыне. Чорт здольны падслухоўваць думкі чалавека, ён вельмі камунікабельны і добра ведае чалавечаю псіхалогію. Ён не шкадуе грошай, але ў руках таго, хто імі спакусіцца, яны пераўтвараюцца ў чарапкі. У пэўнай ступені чорт ведае будучыню, хоць і не здольны на абсалютнае прадбачанне. Разам з тым, чорт мае і слабіну. Нават просты чалавек, калі ён дасціпны, можа яго падмануць і атрымаць тое, чаго пажадае. Калі людзі нязменна робяць добрыя ўчынкі, то нават самыя моцныя нячысцікі нічога кепскага не могуць з імі зрабіць.

Будзьма разам!
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1284
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11340
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 46880