Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow КНІГІ arrow Саюз беларускіх пісьменнікаў arrow Перакулены свет Парнаса, альбо Чаму я спадзяюся на аднаўленне ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменніка

Перакулены свет Парнаса, альбо Чаму я спадзяюся на аднаўленне ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменніка Друк E-mail
29.01.2013 | 23:18 |
Васіль ЯКАВЕНКА: РЭХА КАНФЛІКТУВасіль ЯКАВЕНКА: РЭХА КАНФЛІКТУ

Ад рэдакцыі газеты "Народная Воля"Чытачы, напэўна, не забылі нашу публікацыю ад 19 кастрычніка 2012 года "Ці адновяць Васіля Якавенку ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў?". У памяці застаецца гучны канфлікт паміж кіраўніцтвам саюза і старшынёй рэвізійнай камісіі Васілём Якавенкам. Ніхто і падумаць не мог, што тыя, хто павінен моцай усяго свайго таленту адстойваць дэмакратыю, свабоду слова, выключаць са складу СБП таго ж прынцыповага і ваяўнічага В.Якавенку. 

За ягонае аднаўленне ў складзе саюза падпісалі і падалі хадайніцтва вядомыя літаратары і навукоўцы: Сцяпан Лаўшук, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Леанід Яўменаў, паэт, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Арсень Ліс, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар, Аляксей Рагуля, прафесар культуралогіі, выдатнік народнай асветы, Лідзія Савік, прафесар кафедры беларускай філалогіі БДУ культуры, Анатоль Верабей, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ, Уладзімір Паўлаў, паэт, празаік, перакладчык, сакратар СПБ у 1980-я гады, Уладзімір Дамашэвіч, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа, Ніна Загорская, паэтэса, Эрнест Ялугін, пісьменнік, Уладзімір Халіп, драматург, Галіна Каржанеўская, паэтэса, драматург, крытык, Лідзія Арабей, пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, Сяргей Панізьнік, паэт, перакладчык, Іван Пташнікаў, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа...

І вось у адказ на тую публікацыю ў рэдакцыю прыйшоў ліст за подпісам выканаўчага сакратара ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" С.А.Паўкштэла. У ім, праўда, ні слова пра хадайніцтва паважаных пісьменнікаў, адно паведамляецца, што разгледзелі заяву В.Якавенкі аб аднаўленні яго ў саюзе і... Няма сэнсу пераказваць далейшы змест ліста, лепш, шаноўныя чытачы, прачытайце, тым больш што аб гэтым просіць яго аўтар. Прачытайце каментарый В.Якавенкі, які ён зрабіў пасля таго, як рэдакцыя азнаёміла яго з лістом С.А.Паўкштэла.

Рэдакцыя газеты "Народная Воля" не лічыць мэтазгодным быць суддзёй у канфлікце, што зацягнуўся, але чытачы будуць праінфармаваны пра яго канчатковыя вынікі.

Азнаёмце чытачоў...

Сп.Сярэдзічу І.П.

Паважаны Іосіф Паўлавіч!

У сувязі з лістом ад 26 лістапада 2012 г. (№01-08/190) і публікацыяй у Вашай газеце за 19 кастрычніка г.г. "Ці адновяць Васіля Якавенку ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў?" паведамляем, што 28 лістапада адбылося пасяджэнне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", на якім была разгледжана заява В.Ц.Якавенкі аб аднаўленні яго ў шэрагах ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

На пасяджэнні Рады ГА "СБП" прысутнічалі 22 сябры Рады (з 35-і): Б.Сачанка (старшыня Рады), А.Пашкевіч (першы намеснік старшыні), Э.Акулін (намеснік старшыні), члены Рады В.Аксак, У.Арлоў, І.Багдановіч, А.Бароўскі (старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "СБП"), Г.Бураўкін, А.Вярцінскі, Г.Далідовіч, Л.Дранько-Майсюк, Г.Дубянецкая, А.Жук, В.Жыбуль, С.Законнікаў, В.Зуёнак, Г.Каржанеўская, І.Мельнічук (старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА "СБП"), У.Някляеў, А.Разанаў, М.Скобла і К.Цвірка.

Па пытанні аб заяве В.Якавенкі з просьбай аб аднаўленні яго ў шэрагах ГА "СБП" выступілі запрошаныя на пасяджэнне В.Якавенка, а таксама А.Вярцінскі, Б.Сачанка, В.Зуёнак, Г.Бураўкін, А.Пашкевіч, У.Някляеў, А.Разанаў, У.Арлоў, Г.Каржанеўская, А.Бароўскі і іншыя.

Шляхам адкрытага галасавання ("за" - 18, "устрымаўся" - 1, "супраць" - 0) Рада ГА "СБП" вырашыла "не аднаўляць В.Ц.Якавенку ў шэрагах ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", адклаўшы вырашэнне гэтага пытання да наступнага пасяджэння Рады ГА "СБП" - пры ўмове поўнага абвяржэння В.Якавенкам у сродках масавай інфармацыі сваіх паклёпніцкіх публікацый, якія тычыліся кіраўніцтва, Рады і ўсяго ГА "СБП".

Паколькі "Народная Воля" неаднаразова звярталася да згаданай тэмы, просім Вас азнаёміць з гэтай інфармацыяй сваіх чытачоў.

С.А.ПАЎКШТЭЛА, выканаўчы сакратар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Ліст пісьменніка В.Якавенкі:

Дзіўны адказ пераслала "Народнай Волі" выканаўчы сакратар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" С.А.Паўкштэла. Каб чытачам было больш зразумела, як разглядалася мая просьба аб аднаўленні ў шэрагах творчага Саюза, дазвольце мне ўзгадаць усё па парадку.

...Невялічкая прадаўгаватая зала. Заходзяць і рассаджваюцца па радах самавітыя і вядомыя ў літаратурным абыходку асобы. Некаторыя вітаюцца са мной, яны ўсё яшчэ лічаць мяне за свайго прыяцеля, хоць год таму, не запрашаючы сюды, на пасяджэнне рады, выключылі са свайго асяродку як д'ябла, які муціць ваду. Зрабілі тое ў інтарэсах аднаго ці двух кіруючых таварышаў. Чарговы з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў  (10.12.2011 г.) не меў пэўнасці па гэтым пытанні, і Мінюст апратэставаў маё выключэнне. Тады ўжо ў красавіку 2012 года зацятыя кіраўнікі, якія памяняліся ролямі, накшталт Пуціна і Мядзведзева, дамагліся ад рады паўторнага майго выключэння.

Я прыняў той учынак прадстаўнікоў рады за грубы пралік і, падаўшы заяву, цяпер даваў ім шанц выправіць памылку. Нарэшце, стаю твар у твар перад імі. Галовы ў некаторых апушчаныя, адзін дык наогул пачуваў сябе няўтульна і збег, каб не сустракацца са мною вачыма.

У абмеркаванні заявы тон задае Б.Сачанка (Пятровіч), пляменнік ранейшага празаіка Барыса Сачанкі. Я павінен пакаяцца ў тым, што вынес канфлікт паміж рэвізійнай камісіяй і былым старшынёй саюза А.Пашкевічам за межы пісьменніцкай арганізацыі. Вінюся... На з'ездзе ж  мяне дапякалі, уласна, публікацыяй артыкула "Дзе схаваны д'ябал, або Пра некаторыя хібы ў кіраўніцтве Саюза беларускіх пісьменнікаў" у газеце "Літаратура і мастацтва" (24.10.2010 г.). Зрэшты, да таго часу   ўжо быў надрукаваны опус "Мільянеры-жабракі, альбо Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў" у "Народнай Волі" (07.09.2010 г.), аўтарамі якога з'яўляліся  Э.Ялугін, В.Хурсік і А.Данільчык. Фактычна ў абодвух матэрыялах размова вялася пра адно і тое ж.

Аднак на гэтым пасяджэнні пасля зробленага Б.Сачанкам зачыну ў наступленне кінуўся А.Вярцінскі, які задаў некалькі экзальтаваных, але, па праўдзе кажучы, няўцямных пытанняў. Больш акрэсленым было: чаму я не праяўляў актыўнасці ў саюзе і, маўляў, дзе быў, калі саюз страчваў сваю маёмасць? Вось, напрыклад, яны з Пашкевічам і іншымі прысутнымі тут гераічна і мужна выносілі з Дома літаратара партрэты шаноўных пісьменнікаў-класікаў, а мяне там не было...

Адказваючы, я свядома не завастраў пытанні і не пераводзіў дыялог на "алавярды": а дзе быў ён, шаноўны ветэран, калі вынесеныя імі каля сотні мастацкіх палотнаў аказаліся ў балоце? І ўжо ці не дадало б ім сапраўднага гонару, калі б з тымі партрэтамі або без іх яны арганізавалі сур'ёзную пратэстную акцыю?.. Тым часам не хто іншы, а я, ахвяруючы сваім часам і сродкамі,  ратаваў скарб - наняў бартавую машыну, пагрузіў карціны класікаў, а заадно і каля трох тысяч аслізлых ад вільгаці кніг і завёз іх у Ліду; карціны перадаў у Гісторыка-мастацкі музей на догляд і рэстаўрацыю. Калі б раптам багіня правасуддзя ўзялася ўзважваць учынак Вярцінскага і мой, то шалі, напэўна, пацягнулі б у мой бок...

Выступоўца ж А.Пашкевіч, як і раней (на пасяджэннях рады і з'ездзе), завучана паставіў усё з ног на галаву: гэта я вінаваты, што, выконваючы статутныя абавязкі і не знайшоўшы падтрымкі ў рады, а наадварот - патуранне яму, выйшаў за межы саюза шукаць рады. Пашкевіч апускаў прычыну, а прычына была ў ператварэнні ім творчага аб'яднання ў прыватную лавачку і нежаданні даць рэвізійнай камісіі справаздачу аб сваёй фінансавай і арганізацыйнай дзейнасці. Во гэта і стала вытокам усяго!..

Паэт Г.Бураўкін, узяўшы слова, паспрабаваў змякчыць атаку агрэсіўнага крыла. Ён адзначыў маю прынцыповасць, настойлівасць, пісьменніцкую і публіцыстычную не малую такі годнасць і жаданне застацца ў гэтым творчым саюзе, што варта б цаніць, але тут жа падтрымаў і прапанову - пакаяцца. Дзіўныя людзі! Атрымлівалася як у той байцы: Фомка краў і Пецька каецца... Я тут жа выпаліў, што перад тым, як спаліць чэха Яна Гуса, яго ўгаворвалі таксама пакаяцца; у цеснаватай зале зашалясцела ажыўленне; дзівіліся: маўляў, які яшчэ гусак перад імі! А вось сярэднявечны Ян Гус сапраўды лічыў, што кожны, хто шануе Хрыста, павінен шукаць праўду, нават рызыкуючы дабрабытам, спакоем і жыццём.

Іхні ліст у рэдакцыю складзены з вялікім апломбам і фарсам. Не памятаю, напрыклад, каб на тым пасяджэнні выступалі Зуёнак, Някляеў, Разанаў, Каржанеўская, Бароўскі, якія пазначаны выступоўцамі. Той-сёй, праўда, кідаў слова-паўслова. Затое рада дружна прагаласавала за маё  п а к а я н н е  як вялікую ачышчальную чыннасць для мяне.

Устрымаюся параўноўваць яе з інквізіцыяй, адно адзінадушша здзіўляла. Між тым згадваўся выпадак... Калі ў сярэдзіне 1970-х пасля кандыдацкага тэрміну мяне прымалі ў партыю, рэдактар тоўстага літаратурнага часопіса "Полымя", дзе я тады працаваў, патрабаваў ад мяне пакаяцца, а іншымі словамі - узяць на сябе віну, у тым, у чым я ніякай правіны не меў. Чалавек складаны, захарактараны, Кі-ка проста гатовы быў мяне зламаць, каб паказаць, што ён у накаце на мяне не памыляўся. У аснову ж канфлікту легла непаразуменне - шэльма В-гін  вынес на людзі рэдакцыйную тайну пра востры крытычны матэрыял, які павінен быў ісці ў друк праз мае рукі. Узніклі пытанні... І вось двойчы па чатыры гадзіны засядае партбюро Саюза пісьменнікаў, у склад якога ўваходзяць адметныя асобы, гавораць па крузе - раз, другі... абы гаварыць і пры гэтым не пакрыўдзіць Кі-ку, члена бюро і рэдактара "Полымя", а той катэгарычна выступае супраць майго прыёму; вядома, тыя, хто засядаў, былі ягонымі сябрамі ці аўтарамі.  Сакратар партбюро А.Кулакоўскі не мог дамагчыся ў спрэчках рашэння, ён, праўда, быў на маім баку. Чакалі прыходу (ужо на другое пасяджэнне) мудрага чалавека - І.Шамякіна. Той, нарэшце, прыйшоў, акінуў усіх позіркам вешчуна і сказаў, як звязаў: "Вось што... Гутарыў я з адным відным партыйцам, пераказваю літаральна ягоныя словы. Калі б на заводзе ў партыю прымалі рабочага, а начальнік цэха быў супраць, то, пэўна, яго не прынялі б. Так варта рабіць і тут".

Дзіўна, але і пасля выказвання вешчуна партбюро не прыняла рашэння - большасць устрымлівалася. Рашэнне прыняў сход, а той выпадак мне яскрава засведчыў, наколькі залежны наш брат-пісьменнік ад літаратурных газет і літаратурных часопісаў, ад іх уладароў-рэдактараў. Надрукавацца важна, каб чытачы цябе ведалі, а калі дадуць яшчэ і ганарар... Прывёў гэты прыклад нездарма, бо сёння Саюзам беларускіх пісьменнікаў кіруюць рэдактары, яны ж і ўплываюць на раду і маніпулююць ёю, чаго кожны з радаўцаў часам нават і не ўсведамляе, адно дзейнічае па прынцыпе хаўруса, спакваля  спланаванага тымі, хто зверху.

Я між тым не анёл, мог і памыляцца, калі выступаў у друку з істотнымі прэтэнзіямі да таго ці іншага, адно "абвяргаць" самога сябе, як таго хочуць аўтары ліста ў рэдакцыю, не буду. Гэта павінен быў зрабіць у законным парадку той, на каго я ўзвёў "паклёп". А не зрабіў (ані ў друку, ані на з'ездзе), то і не перакладвай на мяне свой пачэсны абавязак. Рада ж на апошнім сваім пасяджэнні дамагалася ад мяне публічнага пакаяння, і я, сябры дарагія, шаноўныя мае пабрацімы, каюся. І вось у чым:

1. Далібог не хапіла сіл дамагчыся ад вёрткага і неадэкватнага кіраўніка саюза справаздачы аб фінансавай і арганізацыйнай дзейнасці і разам з тым урэгуляваць пытанне з падпарадкаваннем яго Статуту СБП.

2. Каюся, што надрукаваў артыкул "Дзе схаваны д'ябал..." у "варожым" радзе СБП штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", а не ў газеце "Новы час", скажам. Яшчэ патлумачу ў дадатак: "д'ябал" у загалоўку не канкрэтная асоба, як тое нехта хоча ўспрымаць і ўспрымае, а метафара, бо гавораць жа: адшукаў, дзе сабака закапаны. І сабака - не чалавек.

3. Пэўна ж у тым яшчэ каюся, што не прасачыў і не прымусіў кіраўніка саюза своечасова выканаць рашэнне рады, прынятае ўлетку 2008 года, аб стварэнні (з сяброў ліквідаванага Беллітфонду) новай арганізацыі - правапераемніцы, каб атрымаць законныя грошы ад продажу Дома творчасці "Іслач" у суме 1,5 млн долараў. Заяўка ў ліквідацыйную камісію не была пададзена, тэрмін разлікаў даўно мінуў, грошы ляснулі.

4. Прыміце, урэшце, маё пакаянне і ў тым, што не прапанаваў рэвізійнай камісіі СБП абвясціць аб сваім самароспуску ў сітуацыі, калі высілкамі самазадаволенага кіраўніцтва і рады яна, уласна, была ператворана ў рудыментарны орган, зусім непатрэбны. Вось калі мы прыдбалі б спакой - тады былі б і авечкі цэлыя, і ваўкі сытыя!

5. Таму і даводзіцца каяцца, што не абышоў кучу г...на, а падключыў да выяснення абставін дзяржаўныя органы.

Каюся, і няхай мне даруецца!

Няхай даруецца радзе, што замест лаўкача і пярэваратня яна выключыла са складу Саюза беларускіх пісьменнікаў чалавека, які больш чым хто дбаў пра саюз!

Як вядома, пісьменнікі чакаюць перамен у грамадстве, і рана ці позна, але яны з'явяцца. Вось толькі страчанае літаратурнымі творцамі ў складаных абставінах жыцця і выжывання сумленне больш не вернецца.

Застаюся пры сваіх перакананнях і спадзяюся на вяршэнне справядлівасці: аднаўленне ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Народная Воля
 
Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 229
mod_vvisit_counter Учора 707
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4484
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 16210
Каталог TUT.BY