Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Кастусь Акула. “Заўтра ёсць Учора”

Кастусь Акула. “Заўтра ёсць Учора” Друк E-mail
20.01.2013 | 20:44 |
Кастусь Акула. “Заўтра ёсць Учора”Кастусь Акула. “Заўтра ёсць Учора” (PDF 2,34 МБ) Вострасюжэтны раман вядомага пісьменьніка Кастуся Акулы напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускае жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусьветнай вайны. Гераіня раману Марыя Каравай, страціўшы ўсю сваю сям'ю і цудам выжыўшы пасьля двух расстрэлаў - і немцамі, і партызанамі, - урэшце рэшт воляй лёсу апынаецца ў Канадзе, дзе сустракае забойцу свае сям'і. Вера і бязьвер'е, хрысьціянская пакорлівасьць і барацьба за волю, міласэрнасьць і помста - тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму ейнаму народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасьці для яго й па сёньня. Раман быў папісаны на ангельскай мове. 

 

Кастусь Акула

 

 

 

     

 

 

 

Кастусь Акула (сапр. Аляксандар Качан, псэўд. Міхась Козыр) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у в . Верацеі Дзісьненскага павету (сёньня Докшыцкі р-н). У часе нямецкай акупацыі скончыў шасьцімесячныя курсы для настаўнікаў пачатк овых клясаў у Г лыбокім, працаваў у школе ў Порплішчы (цяпер Докшыцкі раён). Першыя вершы апублікаваныя ў « Беларускай газэце» (Менск, 1943) і «Беларускім голасе» (Вільня, 1943). У 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу Беларускай Краёвай Абароны. У чэрвені 1944 г. разам зь іншымі курсантамі пакінуў Беларусь. Некаторы час знаходзіўся ў Францыі. З восені 1944 г. у складзе 2-га Польскага корпусу (Арміі Андэрса). Ваяваў у Італіі.

Пасьля дэмабілізацыі на кароткі час апынуўся ў Вялікабрытаніі, дзе ўзяў удзел у заснаваньні Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У чэрвені 1947 г. К. Акула выехаў у Канаду, дзе працаваў у сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, транспартнай кампаніі. Заснаваў і быў першым старшынём створанага ў 1948 г. Згуртаваньня беларусаў Канады. Рэдагаваў газету «Беларускі эмігрант» (1948-1954), часопіс « Зважай» (1974-1995). Ён напісаў трылогію "Гараватка", раманы "Змагарныя дарогі", "За волю", "Tomorrow Is Yesterday". За раман "Змагарныя дарогі" К.Акула атрымаў прэмію Фр. Багушэвіча ў 1991 годзе. 

Прэлюдыя да публікацыі рамана

Iryna Varabei < Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script >

Вітаю вас, спадар Васіль, здароў'я вам на доўгія гады!

Дзякуй за кніжку!

Ці заходзіце на мой вэб-сайт? Вы некалі пыталіся, каб я вам давала са свайго публікаваць на вашым сайце "Мы - нацыя!". Я вам тады адказала, што вы можаце самі выбраць любое з майго сайту. Там, праўда, яшчэ ня ўсё размешчана... Але ўжо шмат чаго ёсьць. Вось пераклад рамана К. Акулы "Заўтра ёсьць учора", напрыклад... Бестсэлер Канады 1968 г.

Шчыры дзякуй за ўсе добрыя словы ў мой адрас!

Vasil Yakavenka < Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script >

Спадарыня Ірына, я вось зноў завітаў да Вас праз сеціва. Добрага здароўя! Мяркуючы па зместу Вашага ліста, Вы не заходзілі на сайт МЫ - НАЦЫЯ! і прамінулі публікацыю сваіх матэрыялаў. Яны ж стаяць цяпер у архіве.

На Вашым сайце ёсць і іншыя цікавыя і сімпатычныя матэрыялы, да якіх мы вернемся. А вось кнігу К.Акулы "Заўтра ёсць учора" у Вашым перакладзе нам абавязкова трэба падаць. Ці не маглі б Вы, шаноўная, перакінуць яе адным файлам? Я дарэчы, шкадую, што пісьменнік Кастусь Акула безуважна паставіўся да майго рамана "Надлом", які я пераслаў яму недзе ў 2003-2004 гадах. У мяне склалася уражанне, што ён яго так і не прачытаў. Больш за тое, адказаў мне нейкай дзіўнай адпіскай пра сваю беднасць, цяжкія умовы... Я ж тады проста рады радавацца свайму поспеху ад першай буйной празаічнай рэчы з чыстым сэрцам пераслаў яе суайчынніку, бо лічыў, што тэма "Надлому" блізкая яму і не памыляўся. Я далібог нічога не прасіў і не патрабаваў ад яго, а ён замест таго, каб пазнаёміцца з маім творам, напісаў пра сваю беднасць, старую пішучую машынку і г.д. Я тады ў душы быў расчараваны, нават пакрыўджаны і не разумеў матыву ягоных паводзін. Аднак гэта ўжо былое... А вось пра перасылку ягонага твора "Заўтра ёсць учора" сапраўды падумайце. Зычу Вам новых поспехаў у жыцці і творчых клопатах!

Iryna Varabei < Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script >

Спадар Васіль, я гэтыя публікацыі вам сама на сайт дасылала.

Добра, калі вы ўжо гуляеце па маім сайце, то спадзяюся, што вы самі выбераце, што для вашага сайту будзе цікавым.

Яшчэ ў планах падаць усю кнігу Паўлін Джонсан "Легенды Ванкувера" (у маім перакладзе), выдавецтва якой у Менску чамусьці забуксавала на тры гады па так і не вядомых мне прычынах.

Вы на Акулу не крыўдйце, калі ласка. Ён сапраўды мог часам адмахвацца ад нечага, нешта прапускаць міма сваёй увагі. Ён у той час ужо быў даволі стары і хворы. У яго былі сур'езные праблемы з канцантрацыяй, ён ня мог чытаць. А таму ўнутрана раздражняўся, адказваў людзям нейкую лухту, адмаўляючы ў сваёй увазе. Ён, скажам... пачуваўся вельмі стомленым. Жыцьцё яму выпала не самае лёгкае: жонка хварэла, чацьвёра дзяцей... Я ягоную стому разумею. Ён нават мой аповед ледзь асіліў, толькі з асаблівага да мяне стаўленьня. А больш нічога з майго не чытаў. Я была дала яму на вычытку першыя главы ягонага рамана (перакладу). Ён хутка вярнуў, сказаў, што крыху пачытаў, першы раздзел, змогся, і болей ня будзе, але згодны з тым, што прачытаў, і далей цалкам мне давярае. Напісаў на аркушы літрамі, памерам у 5 см: "Добра!", намаляваў птушку, і на гэтым - усё (недзе той чарнавік у мяне ляжыць). Так што Кастусь свайго рамана па-беларуску нават і не прачытаў.

А пра грошы... Ведаеце, да яго столькі людзей зьвярталася: і з радзімы, і тут, новыя эмігранты... У выніку аказвалася, у асноўным усе па грошы. Ён так стаміўся ад ашуканства. Што ўжо нікога не ўспрымаў, калі ня ведаў добра персанальна. Я думаю, нічога асабістага (як цяпер кажуць) ён да вас ня меў. Проста трапілі "пад раздачу". Даруйце яму ягоную старасьць. ...Ён, зрэшты, скончыў тым, што зусім згубіў памяць, нікога не пазнаваў, меў некалькі мікра-інсультаў... хутка памёр пасьля таго...

Памяці Кастуся Акулы

Кастусь АкулаІрына Варабей, Таронта, люты, 2008 г.

Бог узнагародзіў мяне. Бог даў мне цэлых шэсьць гадоў жыцьця побач з гэтым чалавекам. З чалавекам дабразычлівым, далікатным, што прапанваў мне сваё сяброўства. З чалавекам мудрым і праніклівым, што любіў мяне па-сапраўднаму.

Ён умеў гэта рабіць. Як умеў распляжваць ворагаў, лупцаваць "тараканаў у саладусе", рагатаць над дурніцай, -- ён умеў быць пяшчотным і чуйным, хоць па-сялянску сарамліва й па-жаўнерску грубавата.

Так, вось гэткі супярэчлівы. Часам мне здаецца, што ён, як і я, сыходзіў у гэты сьвет пад Шалямі, што ў ім так арганічна спалучаліся самыя процілеглыя якасьці. Часам падавалася, што мы зь ім падобныя, што тыя астральныя блізьняты. Мне зь ім было лёгка. Ён ніколі не крыўдзіўся на мае глупствы і заўсёды ўмеў перапрасіцца за свае.

Мы былі падобныя колькасьцю горычы, назапашанай па жыцьці. Той колькасьцю, якой дастаткова, каб перайсьці ў якасьць. "Творчасьць нараджаецца ад болю", -- казаў ён.

Я ведала, што ён - Постаць. Я ведала, што ён - Вялікі. Ён быў мне прарокам у маёй айчыне. Так.

Зрэшты, гэта не замінала мне бачыць (і прымаць) усе ягоныя заганы. Гэтак было нават лепей. Гэтым ён быў мне жывейшым за ўсіх жывых. Той скажа, што гэта і ёсьць стан закаханасьці. Напэўна што. Я была - ёсьць! - закаханая ў ягоную творчасьць, у ягоную неспакойную душу, у якасьць ягонага Духа. І перад веліччу апошняга згасалі ўсе недарэчнасьці паўсядзённага быцьця.

Ён быў чалавекам. Але чалавекам ад Бога. Гэтак бывае. Ён быў абраны, каб зрабіць тое, што зрабіў, і ніхто іншы гэтага не зрабіў. Цяпер ужо няведама, ці ён заслужыў абранасьць, ці быў ад роду наканаваны служыць. Шляхі Найвышэйшага нам няведамыя.

Але здаецца, мне адной зь нямногіх ведамая частка інтымных падрабязнасьцяў зямных шляхоў гэтага чалавека. Пад занавес свайго зямнога жыцьця ён знайшоў ува мне скарбонку для захаваньня сваёй памяці. Бо мы ж падобныя па ўспрыманьню болю гэтага сьвету. І на дыбачках па аскабалках таго болю я прайшла праз Птушыны Шлях ягонага Лёсу.

...Канец 20-х. Далёкія беларускія Богам забытыя загоны. Пякучае жнівеньскае сонца. На ўскарйку поля коўзаецца маленькі  хлопчык, гуляючыся ў свае дзіцячыя забаўкі. Ён яшчэ ня ведае, што "кожнае дыханьне Госпада славіць", але памяць ягоная старана ўсмоктвае ды назапашвае ў сабе россыпы колераў і гукаў роднае зямлі: гоман лесу, цвырканьне птушак,  далёкія сьпевы жняярак на полі... - гэта трэба, гэта будзе спрадарожнічаць яму й напаўняць сілай на шляху ў далёкія - ох, далёкія! - краі. Тыя, дзе - як ён тады даведаецца - зараз ліхаманіць "вялікая дэпрэсія", і надта-ж-надта тады зьдзівіцца, чаму ж нікому там не абыходзіць, якая страшэнная дыпрэсія пануе ўжо больш за стагодзьдзе ў гэтым злашчасным краі, дзе ён зараз адно набіраецца сілаў. Але зараз мальцу нудотна й сьпякотна, хочацца піць, хочацца есьці, хочацца дадому, і ён не разумее, чаму трэба гэтак доўга й пакутна маркоціцца на гэтым полі. Побач зь ім выпрастоўваецца жняярка. Павольна са стогнам выгінае змучаную сьпіну. Узьнімае вочы да неба дый цяжка уздыхае: "Госпадзе!.. Вось гэтак гнеш, гнеш сьпіну ўсё жыцьцё, галавы не ўздымаючы, сьвету белага не бачачы... Гэтак і памрэш. А потым ніхто на цэлым тым сьвеце цябе й ня ўспомніць..."

Гэта нічога, што да яе не даляцела, як амаль нячутна прашапталі дзіцячыя вусенькі: "Матулечка, гэтта ж я... Я буду цябе памятаць! Я не забудуся на цябе ніколі". Гэта нічога... Бо ўсё адно не паверыла б словам гэткае малечы. Яна даведаецца аб гэтым потым, крыху пазьней, пасьля свае пакутнае сьмерці, сьвету белага так і ня зьведаўшы. Як і пра тое, што абяцаньне сваё ён стрымае. І слову будзе верным. І да канца жыцьця ён будзе ўсьведамляць, як узнагароджвае яна яго за памяць, адтуль апякаючыся ім і надзялючы яго жыцьцёвай моцай.

Пра гэта ў апошныя гады свайго жыцьця ён гаварыў мне штораз: "Я ведаю, адкуль мая сіла. Гэтта ад маткі маёй, пакутніцы. Я даў слова, што буду памятаць яе; і пакуль яна са мной у думках, датуль і сіла ейная ўва мне. ...Бо гэта яна мяне на сьвет пусьціла, з кроў'ю беларускаю перадаўшы мне і ўвесь беларускі боль".

Тое, што ён не абы хто, а - беларус, ён даведаўся хутка, хоць і выпадкова. Перапісвалі насельніцтва, у хату прыйшлі людзі й спыталіся: "Нацыянальнасьць?" Тады шасьцігадовы хлопчык упершыню пачуў з вуснаў бацькі слова "беларус" і вельмі зьдзівіўся, бо да гэтага сьвет падзяляўся адно на "людзей" ды "хамаў". І гэтае ён таксама запомніў. І пастанавіў на бліжэйшы час грунтоўна разабрацца ў рэбусе чалавечых найменьняў.

Першае невядомае гэтага раўнаньня выявілася праз некалькі гадоў у расейскай школе. Захварэў настаўнік, і сам дырэктар школы прыйшоў у клясу, каб падмяніць яго. Адчыніў кнігу, на вокладцы якой значылася "Спартак",  і без усякае прадмовы пачаў чытаць на мове, якая не выкладалася ў школе ні пры паляках, ні пры саветах. Ах, што гэта была за мова! Так чыста зразумела ўсё, і гэтак прыгожа! Якая вялікая радасьць раптам улівалася ў душу разам з гэтай мовай! "Мне гэты чалавек адкрыў, сам ня ведаючы, зусім новыя дзьверы. Я пасьля гэтага ўжо ведаў, што маю рабіць, што мая мова будзе такая ж прыгожая, як і ягоная, а можа яшчэ прыгажэйшая".

Як гэта ня дзіўна, з надыходам новае, трэцяе, акупацыі пры ягоным кароткім яшчэ жыцьці адкрылася апошняе, заключнае, невядомае. Немцаў не турбавала ні мова, ні склад навучаньня тубыльцаў. "І паверыш? Перад намі адкрыліся дагэтуль невядомыя гарызонты. У праграме адукацыі зьявіліся два загадкавыя словы: "гісторыя Беларусі". Беларуская гісторыя?! Ці ёсьць такая гісторыя? Адкуль яна пачынаецца? Ці гэта запраўды магчыма, што Беларусь мае нейкаю гісторыю? Тое, што мы -- "тутэйшыя" бальшыня з нас ведала. Некаторыя выняткова ведалі нават, што мы - беларусы. Але што Беларусь мае сваю гісторыю? Збянтэжанасьць. Трэба было заглянуць у глыбокую мінуўшчыну. Пачалі ад далёкага Полацкага Княства..."

"Раптоўна, быццам падштурхоўванае ваенным агнём, прыходзіла хрысьціянскае і нацыянальнае ўсьведамленьне. Школа, узяўшы за руку, вяла на дарогі адкрыцьця, шляхі радасных і бясцэнных знаходак. Ад свае гразкое вуліцы - на бальшак, а там і на вялікія дарогі. Насамперш прышчэплівалася любоў да пакрыўджанага, шматпакутнага калішняга гаспадара роднае зямлі, створанай ім культуры, да Бога, зруйнаваных нацыянальных і рэлігійных сьвятыняў, роднае мовы, народных традыцыяў, песьняў, мастацтва. А побач тая ж дагэтуль няведамая гісторыя Беларусі раскрывала і выстаўляла бясспрэчнымі фактычнымі доказамі жахлівае махлярства, суцэльную хлусьню і варварства суседзяў".

Калі прыйшоў час выбіраць шляхі, ён ведаў, што рабіць. Віленская гімназія. Ён будзе настаўнікам. Ён панясе гэтыя каштоўныя веды наступным пакаленьням...

Ах, што гэта быў за час! Вецер кудлаціў юнацкія чубы, за плячыма выпрасталіся крылы... "І быў пачатак, недзе падчас лекцыі, хаця не прыгадаю, пры якім настаўніку. Натхненьне, штурханае імпэтнай маладосьцю, узьнялося сокалам... Эх, быў бы я сокал з магутным крылом, над роднай старонкай кружыў бы кругом..."

"Прывітаньне табе, Вільня!
Слаўны горад Крывічоў, -
Места памятак магільных
Нашых прадзядаў, дзядоў."

Трох гадоў адкрыцьця такіх простых ісьцін - што ад нараджэньня чалавек мае як бацькоў, радзіму, сонца, гэтак жа і мову, зямлю ды гісторыю, і ніхто не мае права гэтае адняць --  хапіла тым хлопцам, каб пранесьці іх праз усё жыцьцё, застацца вернымі ім, нягледзячы на ўсе наступныя выпрабаваньні.

Школьная справа зрабілася ў той час вайсковай: настаўнікаў фізічна зьнішалі чырвоныя партызаны. Трэ было пачынаць адстрэльвацца.

Ён хацеў быць настаўнікам, але давялося ўзяць у рукі зброю.

З усходу зноў напаўзала чырвоная навала. І ён надзеў вопратку кадэта афіцэрскае школы Беларускае Краёвае Абароны. "...Вось гэткая, чорная; на шапцы - "Пагоня". Як, пытаесься, ставіліся да нас менчукі? Добра ставіліся. Заўважаць "Пагоню" - і ўсьміхаюцца. Віталіся з намі, ухвалялі".

Ён хацеў ваяваць і быў гатовы аддаць жыцьцё за свой край і ягоную гісторыю, але апынўся далёка ад яго. Ён быў жаўнерам, і хвалі вайны матлялі яго безь ягонага спросу.

І прышоў той дзень. І надышла тая ноч ў далёкай Італіі, калі ў вадзіноце, у казарме польскага корпусу брытанскай арміі, куды расфармавалі кадэтаў афіцэрскае школы БКА, - залічылі туды як палякаў, бо "няма" такой краіны Беларусь і "няма" такога народу беларусы - пасталелы не пагадах юнак прысягаў шэптам СВАЁЙ радзіме - Беларусі. "Імем зямлі сваёй, маткі і ўсімі сьвятымі прысягаю выкарыстаць рэшту жыцьця свайго, не пашкадаваць сілаў, каб у будучыні служыць адно народу свайму, пакрыўджанаму й паняволенаму..."

Ён зразумеў, што змагацца за свой край можна і за краем яго.

Будучыня. Няведамая далячынь...

"Час такі - ліха на яго!"... Ніці якога лёсу спрадаюць табе Судзяніцы?..

"Ці паверыш. Бабка адна была наваражыла мне, што пражыву жыцьцё вельмі доўгае, але турбулентнае..." Бабка ні ў чым не памылілася. Судзяніцы аберагалі ягонае жыцьцё ў самых неверагодных абставінах. Ён дакладна ведаў, для чаго. Для таго, каб ён выканаў сваё жыцьцёвае прызначэньне: пакінуць гісторыі й літаратуры адзіны, маштабу эпапэі, твор, што занатуе пакутны шлях на захад Беларускае Краёвае Абароны і ўсяго вызвольніцкага руху трагічных 40-х. І яшчэ - гісторыю Беларусі першае паловы 20 ст., што перажыла тры акупацыі, зрабіўшыся полем брані паміж двума гіганцкімі драпежнікамі.

Ён гатовы быў вяваць, але ўзяў у рукі іншую зброю. І гэтая зброя сталася мінай зяцяглага дзеяньня.

"Я зганьбаваную Сьвятыню
Як мог, што сілаў аднаўляў.
На помач клікаў на чужыне,
Шляхі і вехі ўсталяваў. "

Прысяге, дадзенай у вадзіноце у тую гарачую італьянскую ноч у польскай казарме, застаўся верным да канца свайго доўгага і турбулентнага жыцьця, апошняй думкай якога было -- Беларусь.

Кастусь Акула - Беларус, Жаўнер, Пісьменьнік, Змагар.

40 дзён, як яго няма тут, побач з намі. Ну, вось і ўсё. Адляцела ў Вечнасьць зорка. Сьпіральная вось Птушынага Шляха замкнулася.

Ня трэба сумаваць: бо ж ён пакінуў нам ключы ад яго - сваю творчасьць.

"Калі, спадзяюся, некалі мае думкі выклічуць згадкі ці хваляваньні ў каторага нашага суродзіча, дык запрашаю наведаць сьвятыню маей адзіноты. ... Сядзьце побач, падумаем, паразважаем. Зь якога, дазвольце спытаць, вы году й каторага стагодзьдзя? Прызнаюся вам, люблю зьвяртацца да тых, што пасьля прыйдуць. Ці мала хто мяне, за маю пісаніну, дзіваком лічыць. Вы, пэўне-ж, з адлегласьці часу, інакш мяне разумееце. Апроч таго, у вас яшчэ адна выгада: празь мяне вы можаце зазірнуць у мой сьвет, а я ў ваш аніяк не магу, бо вы йдзеце пасьля мяне, значыцца ў нейкай меры будзеце й прадуктам такіх, ці падобных, як я. Таму, каб пазнаць сябе, вы будзеце намагацца пазнаць нас, папярэднікаў, так, як і мы намагаліся пазнаць сваіх прашчураў."

Снуюць Судзяніцы мастацкую пражу беларускае Вечнасьці...

І пакуль будзем помніць - будзе нам нашая сіла.

"І дабраслаўлены Ўсяывышні
Нас сілай, верай надзяліў:
Народ наш на зямлі ня лішні!
Ён будзе жыць, як хваль прыліў..."

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1878
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9564
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45104