Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Наш запознены фашызм

Наш запознены фашызм Друк E-mail
04.12.2012 | 13:01 |
Алесь МІКУСАлесь МІКУС 

Працягваем публікацыю дакладаў, якія былі выданыя ў зборніку «Праблемы сучаснай беларускай ідэалогіі» і прайшлі абмеркаванне на Міждысцыплінарнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай разгляду праблем сучаснай беларускай ідэалогіі, якая адбылася 3 лістапада 2012 года ў Менску.

Вашай увазе прапануем даклад псіхолага Алеся Мікуса.

Пра гэта звычайна не задумляюцца, але ёсць, можна думаць, колькі мадэляў, па якіх неабыякавыя да грамадскага жыцця людзі ацэньваюць тое, што адбываецца з нашай краінай цяпер. Калі сцісла, гэтыя мадэлі вымалёўваюцца такімі:

"Беларусь - частка еўрапейскай цывілізацыі, і сённяшняе - прыкры збой у развіцці" (чорная дзірка, апошняя дыктатура);

"Беларусь - палігон для расійскіх рэпрэсіўных механізмаў, акупаваная зона" (рускі імперыялізм, крамлёўская агентура);

"Беларусь - сучасная Вандэя, аскепак савецкай мінуўшчыны" (затрымка ў развіцці, кансерватыўнасць народу);

"Беларусь - вянец доўгага гістарычнага шляху" (выспа стабільнасці, рускія са знакам якасці, беларускі Вітаўт).

Гэтыя мадэлі тлумачаць, але яны і шмат што праграмуюць, вызначаюць у дзеяннях. Хто мае ў галаве 1-ю, той імкнецца еўрапеізаваць (гэта пранізвае нават побытавы ўзровень), калі 2-ю - дэкаланізаваць, калі 3-ю - дэсаветызаваць, калі 4-ю - проста ўхваляе ўсё, што спускаецца згары.

Аўтар гэтых радкоў хацеў бы высунуць думку пра яшчэ адну мадэль, што мае, відаць, права на жыццё. Яна апісаная загалоўкам гэтага тэксту.

Найперш адзначым, што бадай усе нашыя суседзі з еўрапейскага боку ў двадцатыя гады ХХ стагоддзя прайшлі праз адзін, вельмі між сабой падобны перыяд сваёй дзяржаўнасці. Гэта перыяд дыктатураў: Антанаса Смятоны ў Летуве, Карліса Улманіса ў Латвіі, Юзэфа Пілсудскага ў Польшчы.

Вядома, гэта быў такі тагачасны трэнд еўрапейскай палітыкі. У нас звычайна згадваюць толькі Нямеччыну, і на гэтым выбудоўваюць сваё разуменне з'явы "фашызму". У лепшым разе потым адзначаць, што той "фашызм" перш пачаўся ў Італіі. І толькі трэцім крокам, пасля гэтага, могуць прыгадаць, што свае "фашызмы" мела тады бадай кожная еўрапейская краіна, ад Партугаліі да Эстоніі.

Такому бачанню ў нас, відаць, перашкаджаюць дзве рэчы: па-першае, надта паўплываў засталы з савецкіх часоў міф пра партызанаў - фашыстаў - вайну (фашыст - гітлеравец з рогамі, які паліў хатыні), па-другое - рэдка хто можа адначасова апераваць звесткамі на мовах краінаў-суседак (не толькі польская, але і летувіская ды латышская - сукупна).

Дык жа, калі прагледзець крыніцы на тых мовах, высвятляецца: палемічная пужалка "у Беларусі пануе фашызм" набывае свае абрысы, праўда, не абразлівыя, а досыць абгрунтаваныя. Рыторыка і асаблівасці кіравання ў Польшчы, Летуве, Латвіі ў 1920-30-х гадах, аказваецца, часам да драбніцаў нагадваюць цяперашнюю Беларусь.

Калі прапусціць падрабязнасці біяграфій, прыклады публічнай рыторыкі, акалічнасці дзяржаўных пераваротаў, асаблівасці дзяржаўнага кіравання (глядзі дадатак ніжэй), дык можна вылучыць вось што.

І паляк Пілсудскі, і летувіс Смятона, і латыш Улманіс стаялі ля вытокаў дзяржаўнасці сваіх краінаў, фактычна ўнёсак гэтых асобаў для паўстання незалежных дзяржаў Польшчы, Летувы і Латвіі быў найбольшым. Потым усе яны з той ці іншай прычыны на час адыходзілі ў цень (Пілсудскі ў адпачынак, Смятона перадаў уладу наступным прэзідэнтам, Улманіс займаў пасады на чале розных міністэрстваў).

Пры гэтым цікавая матывацыя іх вяртання ў вярхоўную ўладу праз перавароты: ва ўсіх трох выпадках яны, пачынальнікі, адчувалі адказнасць за "сваю дзяржаву" і, бачачы парламенцкі вэрхал, браліся выправіць усё валявой рукой. Нават больш за тое: дзяржава, народ, грамадства разглядаліся як сімвалічнае (міфалагічнае) "цела правадыра", як тое, адказнасць за што і ўладу над чым мае адзін уладар. Вядома, гаворка пра "арганічную" мадэль грамадства.

Гэта якраз тое, што ажыццёўлена цяпер у Беларусі з яе выбудаванай і адладжанай вертыкаллю. Гэта мо' і засталося б хіба прыгожай метафарай, калі б аўтару гэтых радкоў не давялося бачыць шматлікія цэлыя пасажы, якія нібыта проста перакладзеныя на суседнія мовы з беларускіх крыніцаў і змешчаныя ў тагачасныя выданні 90- і 80-гадовай даўніны.

Іншая рэч - а што з таго? А тым часам сутыкаемся з дзіўнай рэччу. Палітычны рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, па праўдзе мае даўніну амаль у стагоддзе. Тады гэта было актуальна, але на той час беларусы не займелі сваёй дзяржаўнасці. Выходзіць, гэты перыяд Беларусь праходзіць цяпер. Атрымліваецца, што "новая сацыяльная сукупнасць" (якая была "новай" у нашых суседзяў тады, а ў нас яна "новая" цяпер) - нацыя - вымагае перыяду актыўнага з'яднання, сцэментавання. Злеплівання ў адно дзвюма рукамі дэміурга. Так зляпляюць камяк гліны, сціскаючы яго далоньмі.

(Што да іншых нашых суседзяў - украінцаў і расійцаў, дык у расійцаў і нацыі як такой ніколі не было, адна бесперарыўная імперыя, ажно пагэтуль. А вось украінцы мо' так і боўтаюцца да сёння, што і тады, і цяпер не прайшлі такога перыяду? А мо' ў іх такая свая асаблівасць, абумоўленая гісторыяй і кліматам...)

Адбываецца, відаць, працэс "варэння" нацыі, амаль алхімічны (пры гэтым, зразумела, паралельна трэба адказваць і на іншыя выклікі часу, ужо сучасныя, - інфарматызацыя, глабалізацыя і пад.). Беларусы ў казане, накрытыя накрыўкай, каб выплавілася беларуская нацыя. Але "навошта гэта Богу"? Ну, уся Еўропа, усе суседзі гэта прайшлі, і мы маем прайсці, хоць і запознена. Такая логіка гісторыі нашага еўрапейскага кантыненту. Хоць і троху няёмка, што сядзім не ў цяперашнім часе, а ў нейкім мінулым, адарвана ад актуальнага часабегу.

Вядома, пасля гэтага вяртанне да хоць якіх мінулых супольнасцяў - праблематычнае, будзь гэта ліцвінская мінуўшчына або савецкая ці расійская. Пры гэтым, вядома, і ў постнацыянальную будучыню мы маем увайсці з вялікім спазненнем. З іншага боку, калі прыспее час для такой будучыні, дык у ёй мы маем быць шмат больш з'яднаныя, чым хто. (Праўда, якой якасці будзе такі сцэментаваны калектыў-нацыя, калі ўсё альтэрнатыўнае і наватарскае, з-за асаблівасці самога працэсу, выплёўваецца вонкі, - гэта пытанне).

Такім чынам, па-ранейшаму пры слове "фашызм" умройваеце газавыя камеры ці шэдэўры Рыфеншталь? Супакойцеся, усё зусім не так страшна, азірніцеся. Дзіцячых монстраў, аказваецца, няма.

Дадатак

Антанас СМЯТОНА (1874-1944)

Выдавец грамадска-палітычных выданняў, рэдактар першых летувіскіх школьных падручнікаў па алгебры, старшыня камісіі па ўсталяванні летувіска-латышскай мяжы, універсітэцкі выкладчык этыкі і філасофіі, перакладчык на летувіскую мову Платона, віцэ-старшыня праўлення банку, лідэр партыі "Саюз летувіскіх нацыяналістаў" ["таўцінінкаў"], першы прэзідэнт незалежнай Летувы (1919 г.).

17 снежня 1926 г. з дапамогай вайскоўцаў здзейсніў пераварот, распусціў Кабінет міністраў. Смятона звярнуўся да грамадства, апраўдваючыся, што моцная ўлада ў краіне будзе тады, калі прэзідэнт будзе мець больш паўнамоцтваў. Праз колькі дзён пасля перавароту ў газетах пачалі ўжываць зварот "правадыр народу".

Двойчы змяняў Канстытуцыю - у 1928 і 1938 гг., у новых рэдакцыях што разу замацоўваліся яго ўсё большыя паўнамоцтвы. У 1936 г. былі забароненыя апазіцыйныя партыі (апроч адной, частка якой згадзілася штрэйк-брэхерстваваць). Прэм'ер-міністрам Летувы ў гэты час быў яго швагер. Да перавароту не цураўся як палітык «пазычаць» грошы ў немцаў і саветаў.

У замежных адносінах Смятона выяўляў сябе не такім рашучым, як ва ўнутраных справах: у 1938 г. ён прыняў умовы ўльтыматумаў Польшчы (фактычная адмова ад прэтэнзій на Вільню) і Нямеччыны (адмова ад Клайпедскага краю), у 1940 г. даў загад літоўскаму войску не супраціўляцца савецкай арміі, якая заняла Летуву.

Карліс УЛМАНІС (1877-1942)

Лектар па тэорыі малочнай гаспадаркі, заснаваў у ЗША малочную ферму (яна збанкрутавала), у Латвіі працаваў аграномам і рэдактарам сельскагаспадарчага часопіса, аўтар некалькіх кніг па сельскай гаспадарцы, лідэр Латышскага сялянскага саюза. У 1918 г. склікаў З'езд сялянаў, на грунце якога была створаная Народная Рада Латвіі, што абвесціла незалежнасць краіны і выбрала Улманіса першым прэзідэнтам міністраў (да 1934 г. Улманіс быў то адным з міністраў, то зноў прэзідэнтам міністраў).

15 траўня 1934 г. арганізаваў пераварот, якому потым сам даў назву «пачатку пачаткаў». Адразу былі выдадзеныя законы (іх асабіста распрацаваў Улманіс), якія скасоўвалі прынцып падзелу дзяржаўнай улады. Яму на змену прыйшоў прынцып даверу адзінай і непадзельнай дзяржаўнай улады, якая знаходзіцца зверху ў тым ліку судовых органаў. Парламент і ўрад былі распушчаныя, самакіраванне ліквідаванае, скасаваныя ўсе 103 партыі, альтэрнатыўныя газеты закрытыя, дзеянне Канстытуцыі спыненае. Было абвешчанае надзвычайнае становішча, распушчаныя прафсаюзы і скасаваныя сотні таварыстваў і аб'яднанняў. Сотні апазіцыянераў былі ўвязненыя ў канцлагер у Ліепаі.

У 1936 г. Улманіс прызначыў сябе прэзідэнтам. Называўся «правадыром», «вялікім сейбітам». У грамадскім жыцці па італьянскім прынцыпе былі заснаваныя шэсць Камораў, якія рэгулявалі розныя сферы жыцця.

Юзэф ПІЛСУДСКІ (1867-1935)

Пачынаў вучыцца на медыка. За ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці быў высланы ў Сібір. Дзеля першай жонкі перайшоў з каталіцтва ў пратэстанцтва (потым вярнуўся назад). Стварыў і ўзначаліў баявую арганізацыю польскай Сацыялістычнай партыі, яны забівалі царскіх службоўцаў і рабавалі цягнікі з грашыма. Стваральнік першых польскіх незалежніцкіх вайсковых аддзелаў. Першы кіраўнік незалежнай польскай дзяржавы (1918), стваральнік ураду.

Пайшоў з пасадаў, бо не хацеў быць чыста намінальным кіраўніком (паводле новай Канстытуцыі) і гідзіўся парламенцкай валтузні. 12 траўня 1926 адбыўся ваенны пераварот, у выніку Пілсудскі стаў кіраўніком ураду пры намінальным прэзідэнце. Парламент быў распушчаны толькі ў 1930 г., хоць да гэтага часу Пілсудскі ў газетных артыкулах крытыкаваў парламент, парламентарыяў і парламентарызм у Польшчы. Праціўнікаў новага рэжыму саджалі ў вязніцы ў Берасці і Картуз-Бярозе. У 1935 г. была створаная новая Канстытуцыя, што стваралася пад Пілсудскага, але той неўзабаве памёр.

Пра стаўленне жыхароў Заходняй Беларусі да Пілсудскага казалі: «З задавальненнем успамінаюць, як ён з трыбуны сейма называў ўсіх кіраўнікоў моцнымі словамі».

Аб аўтары

Алесь МІКУС нарадзіўся ў 1982 годзе. З адукацыі псіхолаг. Музыка, заснавальнік гурта «Крывакрыж». Перакладчык з летувіскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

inbelhist.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1842
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9528
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45068