Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Толькі Сідорскі! Або Чаго не ўцяміла апазіцыя.

Толькі Сідорскі! Або Чаго не ўцяміла апазіцыя. Друк E-mail
06.11.2012 | 22:17 |
Юры ДРАКАХРУСТЮры ДРАКАХРУСТ

Гэта я да чарговых спробаў пошуку адзінай альтэрнатывы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.

Працэс, як казаў незабыўны Міхаіл Сяргеевіч, пайшоў, напрыклад, палымяныя піліпікі Зянона Пазьняка - менавіта пра гэта і да гэтага.

Але, паклаўшы руку на сэрца, скажыце, ці можна чакаць ад самага ідэальнага выбару ў апазыцыйным коле нечага, адрознага ад таго, што было ў 2006 годзе? Ну быў адзіны - кумір апазыцыйнай публікі. Ці меў ён шанцы перамагчы? Не.

Ды і досьвед усіх удалых «каляровых» рэвалюцый на постсавецкай прасторы паказвае, што яны былі нічым іншым, як унутрынамэнклятурным пераваротам, аформленым пад электаральную рэвалюцыю. Рэвалюцыі таксама былі, але без расколу эліты не было б нічога і там, былі б свае жахлівыя 7,5 хвілінаў, як у Менску 19 сьнежня 2010 году. Што да вызначэньняў, то пад элітай маюцца на ўвазе ня тыя, хто лічыць сябе ёй, а тыя, хто зьяўляецца ёй сацыялягічна - гэта значыць, начальства.

Хто такія былі Юшчанка і Цімашэнка? Былыя прэм'ер і віцэ-прэм'ер Кучмы. Хто такія былі Саакашвілі і Жванія - былыя міністар юстыцыі і былы генэральны сакратар партыі Шэварнадзэ. Хто такі быў Бакіеў? Былы прэм'ер Акаева. Так і ніяк інакш.

Калі ў 2011 годзе я браў інтэрвію ў Віталя Рымашэўскага, які толькі выйшаў з-за кратаў, то спытаў у яго, на што разьлічвалі лідэры Плошчы-2010 - што АМАП разьбяжыцца, а яго кіраўнік прызнае ўрад нацыянальнага выратаваньня? Вы лічыце мяне дурнем? - спытаў у адказ Рымашэўскі. Не хацелася крыўдзіць чалавека, які толькі выйшаў з засьценку, але лічыць дурнямі не выпадала б якраз людзей, якія мелі падставы разьлічваць менавіта на нешта падобнае. Прынамсі ва ўсіх «каляровых» рэвалюцыях яно было дакладна так. Але гэта магчыма пры зусім іншых лідэрах Плошчы. Ці наагул бяз Плошчы.

У электаральным сэнсе самымі ўдалымі выбарамі ў Беларусі ў гэтым стагодзьдзі былі самыя першыя - у 2001 годзе. Можа, постаць спадара Ганчарыка многім падавалася і падаецца маланатхняльнай, але выбары праводзяцца не адно сярод наведнікаў прагрэсіўных сайтаў. А сярод насельніцтва, як гэта ні дзіўна для некаторых, Уладзімер Ганчарык паказаў найлепшы вынік параўнальна ня толькі з кандыдатамі 2010 году, але і з Казуліным і Мілінкевічам у 2006 годзе. Прычым, і паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, і паводле апытаньняў незалежных сацыялягічных цэнтраў.

Чаму? Ну таму. Таму што клясычны апазыцыйны электарат прагаласаваў за яго, можа і скрыгочучы зубамі, але прагаласавалі і іншыя, тыя, для каго і Саньнікаў, і Някляеў, і Статкевіч, і Мілінкевіч, і нават Казулін - ня проста не свае, а марсіяне. А Ганчарык - не.

Але затое тады не было Плошчы - скажа крытычны чытач. Так, а потым была. І што прынесла?

А чым кепскі Сідорскі? На час ягонага прэм'ерства прыпалі залатыя дзянькі беларускага праспэрыці. Дык гэта ж за кошт падступнай «шчодрасьці» імпэрскай Расеі. А гэта - ізноў жа для наведнікаў надта разумных сайтаў. А для электарату - пры ім, значыць, дзякуючы яму. І яшчэ - як Сідорскі сышоў, так крызіс і абрынуўся. А пры ім жа не было. Ёсьць яму і што адказаць на пытаньне - а хто ты такі, чым ты займаўся, з чаго вынікае, што здолееш кіраваць? Дык кіраваў ужо. І някепска. Ну і зь сябе не карузьлік нейкі, не інтэлігент у капелюшы.

І з Масквой стасункі кандыдата будуць будавацца ў зусім іншым ракурсе, для Пуціна Сідорскі - зусім ня чорцік з табакеркі. А самае галоўнае - для народа і начальства гэта нешта нармальнае, не катастрафічнае. Сідорскі ўсё зламае, усіх перарэжа, чыноўнікаў на кол пасадзіць, Захаду ўсё прадасьць? Сьмешна, ды вы на яго паглядзіце: ён і такія жахі - гэта ж несумяшчальна. Усё будзе добра, як пры «бацьку», але значна лепш. І па справядлівасьці.

Можна прыгадаць і тое, што на Плошчу-2010 апазыцыянэры ішлі на перамовы менавіта зь Сідорскім. Мо ён пра тое ня ведаў і нічога такога ня думаў. А мо нешта ведаў і нават думаў. І нават плянаваў. Ішлі ж чамусьці.

Ну і нарэшце нелюбімыя многімі зараз лічбачкі апытаньняў: паводле закрытага рэйтынгу апошняга апытаньня НІСЭПД героі мінулай кампаніі Саньнікаў - 6,1%, Някляеў - 5,3%, наш герой Сідорскі - 5%. Сувымерна і як стартавая пазыцыя зусім няблага.

Іншая справа, што можа сам спадар Сідорскі пра такое - ні сном ні духам. І дзякуй мне за гэты опус ня скажа. Як у анэкдоце - Сарачка згодная, засталося ўгаварыць Ракфэлера. І зусім невідавочна, хто тут Сарачка, а хто Ракфэлер.
Хаця і не пра Сідорскага асабіста насамрэч гаворка. А можа Макей, а можа Снапкоў, а можа... Словам, Сідорскі ці хто іншы - але калі зьявіцца такі, постаць такога тыпу, які рызыкне, уступіць у гульню з самай вышэйшай стаўкай, то гэта і будзе азначаць, што бурчэньне эліты (яшчэ раз паўтару - рэальнай уладнай эліты існага беларускага грамадзтва) ператварылася, увасобілася ў нешта пэўнае, што беларускае грамадзтва гатовае да пераменаў. А калі ні ён і ніхто іншы такога кшталту не насьмеліцца - значыць, не гатовае і ўсе камбінацыі і перамовы тытульнай апазыцыі будуць мець той жа вынік, што і раней. Пры ўсёй асабістай павазе да шаноўных удзельнікаў гэтых перамоваў.

Патэр Браўн, герой брытанскага парадаксаліста Чэстэртона, казаў: «Значна натуральней паверыць у тое, што за межамі нашага розуму, чым у тое, што не пераходзіць гэтых межаў, а проста супярэчыць яму. Калі вы скажаце мне, што вялікага Гладстона (прэм'ер Вялікабрытаніі ў часы каралевы Вікторыі. - Ю.Д.) у яго сьмяротную гадзіну перасьледаваў прывід Парнэла (адзін зь лідэраў змаганьня за незалежнасьць Ірляндыі. - Ю.Д.), я аддам перавагу таму, каб быць агностыкам, і не скажу ні так, ні не. Але калі вы будзеце запэўніваць мяне, што Гладстон на прыёме ў каралевы Вікторыі ня зьняў капялюш, паляпаў каралеву па сьпіне і прапанаваў ёй цыгару, я буду рашуча пярэчыць. Я не скажу, што гэта немагчыма, я скажу, што гэта неверагодна. Я ўпэўнены ў тым, што гэтага не было, больш цьвёрда, чым у тым, што не было прывіду, бо тут парушаныя законы таго сьвету, які я разумею».

Перамога Сідорскага над Лукашэнкам - немагчымая, гэта цуд. Хаця цуды часам здараюцца. Заднім лікам Віктар Юшчанка ўзору 2004 году выглядае зусім не тытанам, а патрэбным чалавекам у патрэбны час і ў патрэбным месцы. Перамога запіснога апазыцыянэра (любога) над Лукашэнкам - зьява неверагодная, бо яна, як адзначаў мудры патэр, «парушае закону сьвету», у якім мы жывем.

Так што - толькі Сідорскі!

Радыё Свабода  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 34
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3609
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34