Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Някляеў: Сябры сыпанулі дробным гарохам — інтэрв’ю

Някляеў: Сябры сыпанулі дробным гарохам — інтэрв’ю Друк E-mail
31.10.2012 | 20:30 |
Уладзімір НякляеўПаэт скончыў новы раман -
«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Але размова пачалася не з гэтага.

27 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой».

Студэнты ЕГУ запрасілі на яго лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паэта Уладзіміра Някляева.

- Збіраецеся паехаць, Уладзімір Пракопавіч?

- Паехаў бы... Даўно не быў у Вільні, ды нідзе даўно не быў. Сімпатызую «Ляпісам». Не толькі таму, што Міхалок за мяне на прэзідэнцкіх выбарах галасаваў. За музыку. За энергію, якую, не шкадуючы сябе, аддаюць хлопцы на кожным канцэрце. Яны малайцы. Чаго не скажу пра «хлопцаў», якія абмежавалі мой, так бы мовіць, арэал існавання мінскай кальцавой дарогай. Мне з Мінска не дазваляюць выехаць, не тое што з Беларусі. Паэт-рэцыдывіст.

- Журналістку Ірыну Халіп, якая знаходзіцца прыблізна ў тых жа ўмовах, што і Вы, Лукашэнка нядаўна паабяцаў выпусціць на волю.

- Што ж не выпусціў?.. Чаму не вызваляе Статкевіча, Дашкевіча, Аўтуховіча, Бяляцкага, іншых палітвязняў? Ці нехта яму сказаў: «Вызваліш - сам сядзеш?»

Я чалавек не помслівы, зусім няма гэтага ў характары, але ёсць рэчы, якія дараваць нельга. Сярод іх - свядомае глумленне над кінутымі ў турму ні ў чым не вінаватымі людзьмі, наўмыснае прыніжэнне чалавечай годнасці. Гэта не даруецца ні тым, хто аддае загады садзіць і прыніжаць, ні тым, хто іх выконвае. Усім давядзецца адказваць. Кожнаму за сваё.

- А Вы падавалі якія-небудзь скаргі, апеляцыі?

- Я паэм столькі не напісаў, колькі гэтых апеляцый. А ведаеце, чаму пішу? Адказы надта цікавыя. Напрыклад, пішу, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на мяне напалі бандыты. Пракуратура горада Мінска, а ўслед за ёй і Генеральная пракуратура адказваюць, што паколькі «не добыто достаточных доказательств того, что физическая сила в отношении Вас применялась сотрудниками правоохранительных органов, то оснований для возбуждения уголовного дела не имеется». Выходзіць, што білі - факт, але калі не «добыто достаточных доказательств», што біла міліцыя, дык і не факт, што білі. Гэта хіба не паэма?

- Ходзяць чуткі, што паэма, напісаная Вамі ў турме, можа стаць рок-операй. Калі так, дык хто піша музыку? Нехта з Вашых старых сяброў-музыкаў?

- На жаль, старых сяброў-музыкаў у мяне не засталося. Ну, амаль... Сыпанулі дробным гарохам.

Ды не варта пра тое.

«На папсу няма надзеі!» - сказаў некалі мне Уладзімір Мулявін. Было гэта пасля канцэрта на «Славянскім базары», калі на сцэну, каб дагадзіць «генеральнаму прадзюсару» беларускай папсы, выкацілі і паставілі побач з раялем трактары з малацілкамі.

Рок - свабодная музыка для свабодных. Папса - для тых, для каго свабода - тая ж папса. Яна можа быць, а можа й не быць, калі тэлевізар не ўключыць. І, бадай, ніхто гэтак пільна, як рок-музыкі, не вартуе сваю свабодную тэрыторыю. Калі яшчэ толькі ствараўся рух «Гавары праўду», які, як яго ні спрабуюць скампраметаваць, ёсць і застаецца ідэяй вельмі прадуктыўнай, я з Юрыем Шаўчуком гаварыў пра магчымасці пашырэння гэтага руху праз рок-музыку ў Беларусі, Расіі і Украіне. Ён спытаў, хто будзе пашыраць. «У Беларусі, - казаў я, - Міхалок, у Расіі - Вы, на Украіне - Скрыпка». Шаўчук кіўнуў: «Міхалок - так». І паківаў: «А Скрыпка - афіцыянт». Да апошняга сцверджання можна ставіцца як заўгодна, але такі характар рок-музыкі і рок-музыкаў: наўпроставы і скразны. Якраз яго й бракуе нам у нашым папсовым жыцці.

- Вы займаліся калі-небудзь музыкай прафесійна?

- Прафесійна - не. Граў у самадзейным аркестры народных інструментаў у Смаргоні. У 60 х, калі ўжо вучыўся ў Мінску, спрабаваў «стыляць» з сябрамі (адзін з іх - журналіст і пісьменнік Віктар Ледзенеў) у такім дваровым (тады паняцця «андэграўнд» не было) аркестрыку. Былі часы хрушчоўскай адлігі. На Цэнтральнай плошчы Мінска быў знесены помнік Сталіну, нам мроілася свабода. А значыць, рок-н-рол. Мы «стылялі» (стыляць - гэта граць пад некага, са слэнгу музыкаў узнікла слова «стыляга») пад Элвіса Прэслі, Джона Рыда. Спрабавалі перарабляць у рок-н-рол блюзы і джазы Літла Рычарда, Чака Бэры, Карла Перыкса, запісы якіх «на шкілетах нашых бабуляў» (на скарыстаных рэнтгенаўскіх здымках) здабывалі і ў Мінсу, і ў Маскве, і ў Піцеры - дзе толькі маглі.

- Значыць, Ваш раман «Лабух», пра які было столькі спрэчак, узнік не на пустым месцы? Ён аўтабіяграфічны?

- У нейкім сэнсе. Як і толькі што скончаны раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» - пра Мінск 60-х гадоў. У «Лабуху», між іншым, галоўны герой прыходзіць да якой высновы? Да такой, што з року ў папсу, з няўтульнай волі ва ўтульную паднявольнасць, забрысці лёгка, а вось вярнуцца - цяжэй. Ды што там цяжэй - немагчыма вярнуцца ў свабоду, калі ты яе прадаў. Ніхто не вярнуўся, я такіх выпадкаў не ведаю. І гэта хай не наўпроставы, але адказ на вашае пытанне пра маіх старых сяброў-музыкаў, якія некалі ўвасаблялі беларускую песню, а цяпер увасабляюць выключна саміх сябе. Ды нават і не сябе, а тых, каго хоча бачыць у іх «генеральны прадзюсар». Афіцыянтаў. Абслугу.

- У свой час Вы пісалі песні для «Песняроў», «Верасоў», «Сяброў». Шмат якія з іх - «Гуляць дык гуляць», «Караван», «Карнавал», «Музыка для ўсіх» - зрабіліся хітамі, якія і сёння гучаць на абшарах былога СССР. А для «Ляпісаў» нічога не напісалі?

- Не. Калі «Ляпісы» пачыналі, я ўжо песнямі амаль не займаўся. Усяму свой час. Але з іншага боку - ёсць «Машына часу». І да ўсяго можна вярнуцца. Хоць бы ў тэкстах...

Ад жыцця жыццё, як свечку ў храме,
Запалю, каб дагарэць не даць. 
Што не даспяваў я з «Песнярамі» -
З «Ляпісамі» можна даспяваць.

У абдымку станем мы на Плошчы, 
Дзе каменьчык кожны дарагі, 
І высокі вецер запалошча
Бел-чырвона-белыя сцягі...

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 901
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8587
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44127