Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Раман "НАДЛОМ"

Раман "НАДЛОМ" Друк E-mail
08.06.2008 | 11:23 |
З прэзентацыі твора у сценах БДПУ імя Максіма Танка у маі 2003 года

Аляксей Рагуля, культуролаг, прафесар.

Раман “Надлом” дае ўсе падставы гаварыць, што ён не выпадковасць, а заканамернасць як у творчым лёсе Васіля Якавенкі, так і ў гісторыі нашай літаратуры, нават можна браць шырэй – у гісторыі нашай грамадскай думкі. Ёсць пэўная традыцыя, у рэчышчы якой з’явіўся гэты раман. Гэта перш за ўсё традыцыя беларускай сацыяльна-філасофскай і гістарычнай прозы.
Складанае XX стагоддзе. Шмат эксперыментаў у мастацкай культуры. Але эксперыментатарства многіх дзеячаў часам настолькі захоплівае, што эксперыменты становяцца як бы самамэтай. Чаму так адбываецца? Відаць, таму, што не так проста сёння мець выразнае ўяўленне пра сутнасць нашай сучаснасці, пра сутнасць эпохі. Эпоха пры мастацкім яе выяўленні распадаецца, развальваецца, і пра гэта неаднойчы папярэджвалі філосафы і дзеячы ў розных галінах культуры – Пікаса, Далі, Малевіч і шэраг іншых. Адметнасць культуры народаў, якія перажываюць стан нацыянальнага адраджэння, заключаецца ў тым, што гэтыя культуры настойліва шукаюць шляхі пераадолення абсурду сучаснага стану. У сітуацыі камічнай, трагічнай, альбо і трагікамічнай.
Часам сучаснай сітуацыі адпавядае формула беларускай народнай культуры: плакаць – брыдка, а смяяцца – грэх. Класік нашай літаратуры Янка Купала , працягваючы даследаванне таямніцаў чалавечага быцця ў свеце, далучыўся да выдатнай сусветнай традыцыі, якая сфарміравала такія пазнавальныя знакі як Іоў-сітуацыя, Прамятэй-сітуацыя, Фаўст-сітуацыя. Купала ўзбагаціў сусветную думку Сам-сітуацыяй у сваёй філасофскай містэрыі “Сон на кургане”. Падвойная метафара. І, нягледзячы на тое, што 20-е стагоддзе па сутнасці наканавала беларусам цёмную ноч, пра што папярэджваў паэт-мысліцель Максім Багдановіч і шэраг іншых, толькі проблескі культуры ў гэтай тэме высвечваюць рэтраперспектыву і перспектыву. Тут мастак-пісьменнік як археолаг, ён шукае ў цемры сам-насам і часам знаходзіць.
Тым не менш, XX стагоддзе ў гісторыі беларускага народа стала гістарычным актам яго культурнага і, я б сказаў, палітычнага самасцвярджэння, самарэалізацыі. У гэтым рэчышчы ў XX стагоддзі створаны выдатныя шэдэўры як вербальнай культуры, так і жывапісу, створаны творы вялікага трагічнага гучання, а трагічнага – значыць і філасофскага, бо трагізм – вышэйшая форма аптымізму. Цэлы шэраг кніг, нягледзячы на прэсінг з боку ідэалагічнага дыктату, узнік у нашай літаратуры, дзе паказана гісторыя беларускага народа, гісторыя, так бы мовіць, на ростанях, на скрыжаваннях. І на гэтых крыжовых дарогах сучаснасці ўзніклі выдатныя шэдэўры, і сярод гэтых твораў я магу сягоння смела назваць раман “Надлом”, дзе па сутнасці разглядаецца праблема гістарычнага лёсу народа, твор прасякнуты клопатам пра будучыню, пра перспектыву. Прычым, Васіль Якавенка ў сваім рамане мае справу з рэальнымі фактамі гісторыі, тут няма ілюзіяў, намёкаў, часам цьмяных алегорыяў. Тут ёсць факты гісторыі і рэальныя гістарычныя дзеячы. Яму ўдалося твор, напоўнены рэаліямі нашага быцця падняць, паставіць у адзін шэраг з творамі канцэптуальнага значэння. Спынюся на некаторых момантах. Прыклад: беларускі народ сярод еўрапейскіх суседзяў – Чорны, Янка Брыль, іншыя аўтары. Васіль Якавенка па сутнасці пачынае свой раман са своеасаблівага сходу прадстаўнікоў розных народаў, розных нацыяў. У невялікім мястэчку Моталь адбываецца штось накшталт нарады прадстаўнікоў розных народаў. “Беларускі чалавек сярод еўрапейскіх суседзяў” – так ахарактарызаваў Кузьма Чорны праблему свайго філасофскага рамана “Млечны шлях”. Цемра... З зялёных беларускіх лясоў нясе трупным пахам. Толькі Млечны шлях – адзіны арыенцір у народа. Такое XX стагоддзе... Якавенка стварае тыпы людзей, якія ўвасабляюць мудрасць народаў, свайго і тых, што побач стагоддзямі жывуць і ўступаюць між сабою ў кантакт. У рэчышчы такой філасофскай парадыгмы і разгортваецца далей усё апавяданне.
Яшчэ адзін момант, звязаны з традыцыяй. Беларускую літаратуру і культуру ў цэлым пастаянна цікавіць пытанне: куды вядуць дарогі? Самае хвалюючае – пошукі будучыні. Васіль Якавенка бязлітасны ў сваім сацыяльна-псіхалагічным і гістарычным аналізе. Ён не хавае галаву, ён сам глядзіць праўдзе ў вочы для таго, каб памагчы нам лепш мабілізаваць свой патэнцыял у пошуках будучыні.
Яшчэ адзін момант. Жаночы тыпаж. Якавенка надзвычай чула жыве беларускай традыцыяй. Беларуская жанчына ніколі па сутнасці не адчувала сябе чалавекам выкінутым з грамадскага жыцця, з гісторыі. У якасці прыкладаў тут можна браць эпас, эпапею, “Новую зямлю”... Вобраз жанчыны, як правіла, у нас апаэтызаваны. Васіль Якавенка паказвае станаўленне жанчыны ў новым пакаленні і ўвесь час адчуваецца, што крыніцай гэтай яе жыццядзейнасці з’яўляецца беларуская культура, культура беларускага сяла, мястэчка. У гэтым сэнсе ён шмат у чым набліжаецца да Янкі Брыля, аўтара шэрагу твораў, у якіх паказана станаўленне беларускага чалавека ва ўмовах акадэміі маральных навук, я так назваў бы атмасферу, у якой праходзіла ранейшае, дакалгаснае сялянскае жыццё з яго самарэгуляцыяй. Вось гэты маральны патэнцыял беларускай дзяўчыны і жанчыны выдатна раскрыты ў рамане, і гэта – у традыцыі лепшых узораў перш за ўсё беларускай культуры і літаратуры.
Далей хачу яшчэ на адзін момант звярнуць увыгу. Ставячы праблему, куды вядуць дарогі, у чым сэнс чалавечага жыцця, літаратура сягае да гегельянцаў. І тут можна гаварыць пра беларускую мастацкую філасофскую феміналогію, у параўнанні з феміналогіяй, скажам, Русельда. Дык восьь такімі носьбітамі народнага вопыту ў Коласа, у Бядулі, у Зарэцкага з’яўляюцца дзяды – напомню некаторыя персанажы. Адзін дзед – Леў Талстой у двукоссі, другі – Галілей... У дадзеным выпадку мы маем працяг гэтай традыцыі. Гэты інтэлектуальны патэнцыял беларускай вёскі, ужо адыходзячай ў нябыт, Васіль Якавенка ў сваім рамане як бы асвяціў, як бы па-новаму нам паказаў, і тут мне на памяць прыходзіць Іван Мележ, які казаў, што з сваёй маці ён можа гаварыць па ўсіх самых істотных і важных праблемах сучаснасці. Ён гаварыў пра філосафаў зусім нязнаных у палескіх вёсках. Вось гэта працяг гэтай самай традыцыі.

Міхась Малько, фізік-ядзершчык, публіцыст
Раман “Надлом” з’яўляецца унікальнай з’явай у гісторыі беларускай літаратуры. Гэта першая спроба паказаць людзей, якіх яшчэ сёння называюць здраднікамі беларускага народа. Магчыма вам даводзілася глядзець фільм Юрыя Азаронка два гады назад. Там паказана, быццам бы існавалі нейкія беларускія нацыяналісты, якія развязалі Другую сусветную вайну і нанеслі страшэнны урон усёй еўрапейскай культуры. Я хацеў бы сказаць, што ў Беларусі ніколі не было нацыяналістаў. У нас на Беларусі назвалі нацыяналістамі шчырых патрыётаў беларусі. Самых лепшых людзей, якія калі-небудзь былі на гэтай зямлі. Я прывяду вам гэтакі прыклад. У 1931 годзе славуты савецкі вучоны Струмілін падлічыў, што ахвярамі рэвалюцыі сталі 31 млн чалавек у Расійскай імперыі ў межах 1936 года. У 1986 годзе АН СССР выпусціла спецыяльнае даследаванне, і даследчыкі сказалі, што 31 млн. чалавек – гэта верхняя мяжа. А ніжняя мяжа – 26,5 млн. чалавек. Далей, вось у мяне ёсць даведнік Генеральнага штаба расійскай арміі – называецца “Потери России в войнах XX века”. Яны падлічылі, што ў Другой сусветнай вайне загінула 26,6 млн. чалавек. Значыць, ахвярамі рэвалюцыі стала больш, чым загінула ў Другой сусветнай вайне. Значыць, Ленін нанёс большую шкоду, чым нанёс Гітлер.
У Заходняй Беларусі ніхто не верыў, што так дрэнна будзе ў складзе Савецкага Саюза. Той, хто выжыў і аказаўся ў акупацыі, з радасцю ўспрыняў заявы гітлераўцаў аб вызваленні ад тэрору энкавэдыстаў. Па-новаму развіваўся нацыянальны рух. І трэба сказаць вялікі дзякуй пісьменніку, які паказаў цэлую планету, што загінула, чуеце, ад гэтай бойкі. У свеце няма і ніколі не было прэцэдэнта, як вось тая разня, якую устроіў Ленін і тое, што потым зрабіў Гітлер. Народ не ведаў, што асноўная мэта Гітлера – захапіць тэрыторыю ажно да Урала. Беларусь чакала поўнае вынішчэнне, але ж пра гэта не гаварылі адкрыта. Немцы прайгралі вайну, а нашых людзей – патрыётаў – пачалі называць здраднікамі. Цяжкі час. Вялікая заслуга Васіля Цімафеевіча ў тым, што ён вельмі пераканальна паказаў, што ў нас не было ніякіх здраднікаў, не было ніякіх нацыяналістаў у самой прыродзе. Каб у нас былі нацыяналісты, магчыма, мы не былі б у такім жудасным стане зараз. Беларусы настолькі талерантныя.
Але што мяне здзівіла: думаю, адкуль ён так добра ведае Заходнюю Беларусь. Ён там не жыў, ён нарадзіўся ва Усходняй Беларусі, пражыў, і настолькі добра перадаў менталітэт – ён жа здорава адрозніваецца. Гэтая кніга настолькі складаная і шматпланавая, што тут кожнаму пры любым узроўні інтэлігентнасці і культуры можна знайсці нешта сваё. Па-першае, трэба адкрыта сказаць, што гэта раман-эпапея. Па-сутнасці паказана стагоддзе. Па-другое, ніякай тут няма сям’і сялян з Заходняй Беларусі. Тут паказана гісторыя ўсёй Беларусі, лёс беларускага народа. Затым, гэта глыбока філасофскі твор і вельмі лірычная кніжка, вы пачытаеце, а чытаць трэба вельмі ўважліва – цудоўныя апісанні прыроды. Я вам хачу сказаць, што гэта адна з самых найлепшых кніг, якія з’явіліся за ўсю гісторыю беларускай літаратуры. Гэта маё адчуванне як чытача.

Валеры Пазнякоў,  доктар філасофскіх навук, прафесар
Мне вельмі спадабалася адно выказванне паважанага прафесара Аляксея Уладзіміравіча, які сказаў, што 20-е стагоддзе – стагоддзе самасцвярджэння беларускай культуры. Менавіта так я разумею беларускую культуру – не ў кантэксце адраджэння, а ў кантэксце самасцвярджэння. Я думаю, што гэты раман ёсць нейкая форма самасцвярджэння беларускай культуры і вельмі адметная форма. Я хацеў бы прыгадаць выказванне рускага пісьменніка Міхаіла Лермантава ў прадмове да “Героя нашего времени”: « История одной человеческой личности едва ли не любопытнее истории целого народа». І я думаю, у рамане “Надлом” гісторыя сям’і Пісарчукоў – гэта гісторыя адной або некалькіх беларускіх сем’яў, у якіх адлюстраваліся ўвесь трагізм беларускай гісторыі, трагізм таго беларускага культурна-цывілізацыйнага надлому, у які патрапіла гэта сям’я, якая ўвасабляе лепшыя рысы беларускага народа. Канешне, гэта філасофскі і і сацыяльна-філасофскі раман, гэта з’ява ў нашай культуры. Я хацеў бы прыгадаць адзін эпізод, які, на мой погляд, з’яўляецца сімвалічным для нас, для той сітуацыі, у якой на сённяшні дзень знаходзіцца наша інтэлігенцыя. Гераіня рамана Маня пакідае маёнтак Юргенсона; набліжаецца фронт, імкліва наступае Чырвоная Армія.
“Па сярэдзіне шашы, пакінутай для праезду транспарта, ехала фурманка на гумавых колах. На яе паказала маці:
– Глядзі, доню, нашы хлопцы едуць!
– Ой!..
Сапраўды, на возе сядзелі мотальскія ўцекачы, якія жылі разам з імі ў маёнтку Юргенсона, – Дзямковіч Іван, браты Сцяпан і Іван Міховічы ды маладзіца, якую звалі Кулькай...
– Мамка! Ах...
Агорнутая адчаем ад блізкага сутыкнення з чырвонымі, Маня не доўга думала, каб кінуцца за фурманкай. У некалькі скокаў дагнала яе і ўхапілася рукой за драбінку. Але ж тыя на возе пагналі каня хутчэй і адзін з іх – каторы? – расчапіў яе пальцы і скінуў руку з драбінкі.
І гэта было так жахліва – як сама здрада...”
Ведаеце, мне думаецца, вельмі часта, калі гаворым аб лёсе беларускага народа, мы падзяляемся паміж сабой і не знаходзім асновы для прадуктыўнага дыялогу ды упадабляемся тым хлопцам, якія пакідаюць сваіх аднавяскоўцаў у цяжкую гадзіну жыцця – пад час надлому. На пераломе!.. Раман дапамагае асэнсоўваць падобныя сітуацыі ды зрабіць належны урок: мы не павінны раздзяляцца, у нашым жыцці павінна быць нешта такое, што, нягледзячы на нашы светапоглядныя, палітычныя і ідэалагічныя і іншыя разыходжанні, аб’ядноўвала б нас, мы павінны шукаць ужо тую глебу, на якой аб’ядноўвацца. Мы, аднак, не павінны аб’ядноўвацца на глебе супрацьстаяння нейкай іншай культуры, а на глебе, на якой вельмі добра прарасталі якасці беларускага народа.

Дамашэвіч У.М.
Адразу скажу, што Якавенка меў і мае вялікі талент, пра што сведчыць гэты раман, і мае вялікую грамадзянскую смеласць, каб яго аддаць на суд чытачам. Я чытаў раман проста як чытач, затым – як рэдактар, я ж 35 гадоў быў рэдактарам, ну і чытаў як пісьменнік. Чытаючы радаваўся за свайго малодшага брата-пісьменніка. Якавенку я ведаю даўно, разам у часопісе “Полымя” працавалі. Што мне падалося ў ім? Гэта яго прамата і напорыстасць, непасрэднасць і яго чалавечая смеласць. Ён з тых людзей, якія не так нрыстасоўваюцца да жыцця, як большасць з нас. Ён чалавек адкрыты, прамы, прынцыповы. Натуральна, што мы ўсе, а я асабліва, паколькі ведаў яго больш за іншых, спадзяваліся і чакалі, што нешта ж Якавенка скажа такое, што пачуюць і палюбяць і стануць гаварыць пра яго. Бачыце, сем гадоў ён патраціў на тое, каб напісаць раман, дзякуй яму за цярпенне. І Богу дзякаваць, што ён напісаў гэты твор. Як чытач я чытаў з задавальненнем. Як рэдактар я бачыў на некаторых старонках невялічкія моўныя хібы – звычайна я чытаю з алоўкам, такая прафесійная ў мяне патрэба. Ну і як пісьменнік таксама чытаў і думаў, ну малайчына Якавенка, малайчына! Вось чытаеш раздзел за раздзелам і думаеш: гэтыя раздзелы проста выдатныя! І няўжо ў яго нідзе не будзе правалаў? Чытаеш і думаеш, ну дзе ж яны? Няма! Абсалютна. Радуешся за кожны раздзел, таму што твор як бы не роўненька ідзе, а ўвесь час падрастае, уздымаецца. І знаеце, няма падзення ўніз. Так што Васіль Якавенка малайчына – ён даказаў як аўтар, што ёсць яшчэ раманіст, адзін з лепшых раманістаў у беларускай літаратуры! Раман адмыслова закончаны, страшэнна закончаны. Ён – нібы яечка – кругленькі. Усё да месца. Нічога і не адкінеш і нічога, здаецца, ужо не дадасі.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 138
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10194
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45734