Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Айцец Леанід (Акаловіч): мы молімся на беларускай мове за Беларусь

Айцец Леанід (Акаловіч): мы молімся на беларускай мове за Беларусь Друк E-mail
17.10.2012 | 21:03 |
Айцец Леанід (Акаловіч)Маналог айца Леаніда (Акаловіча)
(Прысвячэнне да чарговага дня  народзінаў)

Мой род  - старадаўні, шляхетны, ліцьвінскі.
Вось тут яго корні - у роднай зямлі,
Парослай імхом, пустазельлем чужынскім
Сярод церпялівых, тутэйшых расьлін.

Дык хопіць цярпець! Мы - не пасынкі ў Бога.
Мы - Божы народ пад назовам Літва.
Літва - гэта лёс, гэта наша дарога
Да лепшае долі, да хараства.

  Хто зьбіў нас з цяжкога, вялікага шляху?
Хто беларусаў зь ліцьвінаў зрабіў?
Вялікі ім дзякуй - расейцам і ляхам,
Што навучылі свабоду любіць.

Мы зла не трымаем, урок - не забудзем.
Народ зкатаваны, ды гонар - жывы.
Мы верым у Божы трыюмф правасудзьдзя!
Мы верым у Божую славу Літвы!

Я ведаю: зь вераю мы пераможам.
Давермо Ісусу прыгнечаны дух, 
І станем з Хрыстом супраць хеўры варожай,
І разам прагонім ліхую арду.

Дык скіньце ж, нарэшце, назоў несчаслівы,
І скончыцца век беларускіх нягод.
Пад грукат пагоні літоўскай імклівы
Адновіцца век твой, ліцьвінскі народ.

Мы вернем сваё, адбудуем дзяржаву,
Каб стала вялікаю наша Літва.
І прыйдуць з паклонам Масква і Варшава
Прасіць прабачэньня за колішні гвалт.

Ліцьвінам належыць ліцьвінская слава
І спадчына продкаў ліцьвінскай крыві.
Няма немагчымага дужым і правым,
Дык будзь жа ты годным нашчадкам, ліцьвін!

                                           Мікола Бакас
                                           Жнівень 2012 г. 

Пикет против поддержки МИДом России режима ЛукашенкоАйцец Леанід (Акаловіч):
"Ідэя самастойнай беларускай праваслаўнай царквы існавала яшчэ з часоў Эўфрасіні Полацкай..."

Інтэрвію з пратаярэем Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцом Леанідам Акаловічам

 

Баўтрамей ГОРБАЧ («Трэці шлях»)

Горбач: Давайце пачнем зь невялічкага гістарычнага экскурсу. Распавядзіце, калі ласка, пра гісторыю Беларускай Аўтакефаліі: як яна зьявілася і як дажыла да нашых дзён?

Айцец Леанід: Гісторыю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы можна разглядаць па-рознаму, гледзячы адкуль пачынаць. Пасьля Берасьцейскай царкоўнай вуніі праваслаўе ня зьнікла зь Беларусі, але заставалася, хай і ў малой колькасьці. Працэнтаў на 10 насельніцтва Беларусі заўсёды заставалася праваслаўным. Потым, канечне, у пэўнай ступені праваслаўе было перахопленае пад расейскую праваслаўную царкву пасьля доўгіх гадоў барацьбы. Ва ўсялякім выпадку, ідэя самастойнай беларускай праваслаўнай царквы існавала яшчэ з часоў Эўфрасіні Полацкай, Кірылы Тураўскага, з біскупстваў Полацкага, Смаленскага, Турава-Пінскага ды іншых. У 20 стагодзьдзі, калі народы сьвету і, у прыватнасьці, Усходняй Эўропы, стваралі свае нацыянальныя дзяржавы, разам з гэтым пачалі адраджацца і самастойныя нацыянальныя цэрквы, у тым ліку і на Беларусі ў 20-х гадах паўстала адроджаная праваслаўная аўтакефалія. Былі праведзены адпаведныя зьезды - Царкоўныя Саборы, на якіх былі зацьверджаны статуты, але, на жаль, гэты пэрыяд быў перарваны савецка-бальшавісцкай уладай. Улада пачала наступаць на ўсялякую рэлігію, у тым ліку і на Беларускую Аўтакефалію, на яе нават часьцей. Многія сьвятары былі зьнішчаныя, загінулі ў турмах і канцлягерах на высылцы, але ня поўнасьцю - беларускія сьвятары заставаліся на Бацькаўшчыне, хай сабе і нянадта высокія гіерархі. Заставаліся вернікі, і Беларуская Аўтакефальная Царква працягвала жыць, можна сказаць, такім падпольным і вандроўным чынам, і існавала як Беларуская Вандроўная Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Потым аўтакефалія была зноў пацьверджаная ў 1942 годзе ўжо пры нямецкай акупацыі. Адбыўся Сабор, і Аўтакефалія зноў была абвешчана, царква на Беларусі зноў пачала адкрытую дзейнасьць. Калі ж надышлі бальшавісцка-савецкія войскі, частка гіерархаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы адвандравала ў Эўропу і потым у Амэрыку, Канаду, Аўстралію ды іншыя краіны, і там утварылі цэрквы, якія існуюць і дагэтуль. У Беларусі засталася частка сьвятароў, закансьпіраваных, і на ўсход і на поўдзень ад Менску засталіся і вернікі, якія працягвалі набажэнствы ў якасьці, зноў жа, вандроўнай Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З чарговай хваляй адраджэньня ў 80-я - 90-я гады, з набыцьцём Беларусяй незалежнасьці, БАПЦ зноў выйшла з падпольля і пачала дзейнічаць у асобе нашага біскупа Пятра (Гушчы), іншых сьвятароў, у тым ліку і пакорнага слугі Вашага. У нас існуюць прыходы ў Менску, пад Менскам, на захадзе Беларусі, у Магілёве, у Гомелі, Віцебску і іншых месцах. Адно толькі, мы ня можам афішыяваць гэтыя прыходы і людзей, якія там дзейнічаюць, бо ідзе перасьлед праваслаўнай аўтакефальнай царквы з боку прамаскоўскай улады на Беларусі.

Горбач: Скажыце, калі ласка, якая цяпер колькасць прыходаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на Беларусі? Колькі прыкладна людзей, якія сябе больш асацыююць з аўтакефаліяй, а не з афіцыйным праваслаўем?

Айцец Леанід: Мы можам назваць лічбу ў некалькі сотняў людзей, якія стала падтрымліваюць нашыя 12 прыходаў, сьвятароў - некалькі дзесяткаў, але ня ўсе зь іх сябе аўтакефалістамі пазыцыянуюць адкрыта. Афіцыйна ў нас 5 сьвятароў, а астатняя частка сьвятароў працуе неафіцыйна. Таму, што да афіцыйнага статусу БАПЦ ў Беларусі, то наша царква праводзіць набажэнствы ў паўпадпольлі альбо нават зусім у падпольлі.

Былі ў нас прыходы ў Лідзе і пас. Пагранічным Бераставіцкага раёна. У вёсках Шчомысліца і Сёмкаў Гарадок пад Менскам. Лідзкі прыход зачынілі, напалову збудаваную царкву забралі пад расейскую царкву. У пасёлку Пагранічны зусім зруйнавалі царкву. У Лідзе айца Васіля Мялешку давялі да таго, што неўзабаве пасьля закрыцьця прыходу ён памёр. Яго трэціравалі і не давалі весьці будоўлю царквы - паставілі вакол царквы забараняльныя для пад'езду знакі, што нельга было нават крану пад'ехаць ці машыне падвесьці цэглы ці цэменту. Ідзе вялікі гвалтоўны наезд з боку Расейскай праваслаўнай царквы, таму, што, маўляў, яна баіцца такога расколу, як на Ўкраіне.

Горбач: Скажыце, з чым зьвязаная гэткая нянавісьць, гэткае непрыманьне беларускай царквы ўладамі?

Айцец Леанід: Ну, вы ведаеце, што сёньняшняя ўлада пераважна ўлада антыбеларуская, і паколькі мы як беларуская аўтакефальная царква знаходзімся ня ў лоне расейскай імпэрскай царквы, і таму ня можам падтрымлівацца і самой Расейскай праваслаўнай царквой, і нашай антыбеларускай прарасейскай уладай. Мы молімся за Беларусь, за беларусаў і за ўсіх на Беларусі, мы не супрацьстаўляем беларусаў ані расейскаму народу, ані ўкраінскаму ці іншаму. Мы лічым, што кожная дзяржава і кожны народ можа мець сваю царкву і сваю веру, гэтаксама як і сваю мову і сваю спрадвечную гісторыю і культуру.

Горбач: У чым унутранае, сутнаснае адрозьненьне аўтакефальнай царквы ад расейскай? Што можа прапанаваць верніку Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, чаго ня можа прапанаваць РПЦ?

Айцец Леанід: Адрозьненьняў у кананічных адносінах няма ніякіх, у гэтым беларуская праваслаўная царква ідэнтычная расейскай праваслаўнай. Адзінае адрозьненьне ў тым, што мы молімся за Беларусь і на беларускай мове. За свой народ, які мае вялікую гісторыю і вялікую культуру.

Горбач: А наколькі пашыраная ідэя беларускай аўтакефаліі сярод актыўных праваслаўных вернікаў, сярод "афіцыйнага" праваслаўнага духавенства?

Айцец Леанід: Прыхільнікаў ёсьць нямала, нават сярод прадстаўнікоў Расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусі, якія гатовыя былі б перайсьці ў аўтакефалію. З мэркантыльных, сваіх практычных прычынаў пакуль яны ня хочуць пераходзіць, ня хочуць страчваць пасаду, але ідэю Беларускай Праваслаўнай Царквы яны падтрымліваюць. Ідэя вельмі папулярная сярод пэўнай часткі інтэлігенцыі, у тым ліку сярод многіх вядомых дзеячоў. Падтрымліваюць яе ня толькі гуманітарыі, але і тэхнікі, эканамісты. Падтрымліваюць таксама людзі розных сацыяльных пластоў насельніцтва. Тым ня менш, ідэя аўтакефаліі, на жаль, яшчэ не ахапіла шырока насельніцтва, бо справа Беларускай Аўтакефаіі замоўчваецца, анідзе ў СМІ пра нашу дзейнасьць не паведамляецца. Газэты, якія спрабуюць публікаваць матар'ялы пра Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву, церпяць рэпрэсіі, зачыняюцца, вымушаныя плаціць штрафы. Больш за ўсё нам перашкаджаюць рэпрэсіі з боку афіцыйных дзяржаўных ворганаў - камітэтаў па справах рэлігіі, сельсаветаў, міліцыі, райвыканкамаў, пракуратуры, штрафавальных камісіяў...

Горбач: А якія стасункі мае Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква з вуніятамі? Паміж гэтымі цэрквамі можна правесьці шмат паралеляў: абедзьве пэўным чынам прэтэндуюць на статус нацыянальнай царквы беларусаў, абедзьве цэрквы досыць прыгнятаюцца сёньняшнім рэжымам. Пры гэтым у гістарычным кантэксьце ёсьць і пэўны канфліктны аспэкт: ці ня ёсьць вуніяты больш легітымнымі спадкаемцамі старажытнага беларускага праваслаўя? Ці ня скончылася сапраўднае беларускае праваслаўе Берасьцейскай вуніяй?

Айцец Леанід: Я б не сказаў, што тут усё гэтак адназначна. Грэка-каталіцкая царква таксама зьвялася ў Беларусі, бо пачала на лаціне, а потым на расейскай мове весьці мэтрыкі нараджэньняў і праводзіць набажэнствы. Праваслаўных кананічных тэкстаў засталося больш, чым уніяцкіх. Павінна было шмат чаго застацца і ад грэка-каталіцкай царквы, але ж вялікіх, значных помнікаў, на жаль, не захавалася, бо зьнішчаны пры ліквідацыі вуніі Восіпам Сямашкам у 1839 г. Так, канечне, яна была пашыраная, але на жаль, яна таксама ў многім, як бачым, падпала пад уплыў каталіцызму і ў тым пляне, што не служыла на роднай мове. Таму маем тут перабольшваньне беларускасьці грэка-каталіцкай царквы. Гэтаксама нельга перабольшваць беларускасьць і рэшткаў праваслаўнай царквы, якая вяла набажэнствы ў асноўным на царкоўнаславянскай мове. У 19 стагодзьдзі дзякуючы намаганьням беларускіх католікаў пачалося паступовае адраджэньне беларускага ў касьцёле і царкве. Католікі дабіліся спачатку казаньняў, пропаведзяў па-беларуску, а потым паступова пачалі перакладаць на беларускую мову Біблію ды іншыя рэлігійныя творы, што паспрыяла беларусізацыі касьцёлу і, у рэшце рэшт, царквы.

Я б не сказаў, што сёньня ў нас ёсьць нейкія антаганістычныя адносіны з грэка-католікамі ці католікамі. Я б лепш прывёў прыклад, наадварот, экуменістычнага супрацоўніцтва. Мы праводзім сумесныя акцыі з грэка-католікамі, а іншым разам з рыма-католікамі ў Курапатах, на Радаўніцу, Дзяды, на Жальбінах у Ігумені - разам выступаем, асьвячаем, кажам малітвы па-беларуску.

Горбач: А царква, якая называе сябе "Белорусская православная церковь", да вас, канечне, не далучаецца?

Айцец Леанід: Вядома, не. Гэта назва спецыяльна ўзятая расейскай царквой, каб перахапіць, каб зьняславіць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Раней яна называлася Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Гэтак зроблена і ва Ўкраіне, дзе ёсьць Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату і Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату. Расейская праваслаўная царква намагаецца падмяняць паняцьці і ўзяць на сябе ролю беларускай нацыянальнай царквы, хоць нічога беларускага ў ёй амаль што няма. Нават мова іхных перакладаў рэлігійных тэкстаў на беларускую вельмі далёкая ад сапраўднай мовы - беларуска-расейска-царкоўнаславянская трасянка, якая пярэчыць духу беларускай мовы. БПЦ Маскоўскага патрыярхату творыць этнацыд, русіфікацыю, дэнацыяналізацыю беларусаў і фактычна яна расколвае беларусаў і ў беларускай царкве, не спрыяе кансалідацыі нацыі.

Горбач: Яшчэ адно пытаньне, зьвязанае зь беларускім праваслаўем, але якое не стаіць на парадку дня вельмі востра. Як вядома, на Беласточчыне і ў Польшчы існуе гэтак званая Польская праваслаўная царква, якая насамрэч збольшага аб'ядноўвае падляшскіх беларусаў, але па факце чым далей, тым болей служыць іх палянізацыі і дэбеларусізацыі. Такім чынам, людзей, якія ўсьведамляюць сябе на Падляшшы "праваслаўнымі палякамі", ужо ці ня больш, чым сьвядомых беларусаў. Якую пазыцыю займае Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў гэтым пытаньні? Ці былі спробы стварэньня цэнтру беларускага праваслаўя ў Падляшшы, гэтым некалі беларускім праваслаўным рэгіёне?

Айцец Леанід: Спробы кантактаваньня зь мітрапалітам Савам у Варшаве рабіў айцец Ян (Спасюк), бо ён жыў якраз на мяжы зь Беласточчынай. Цяпер тыя кантакты зноў абарваліся, і іх вынікі нам невядомыя. Апошнім жа часам у сувязі з наступам на ўсё беларускае ў нас, у Беларусі, пачаўся наступ на беларускае і ў Польшчы. Як у нас ідзе русыфікацыя, там ідзе палянізацыя беларусаў, бо Беларусь не абараняе сваіх суайчыньнікаў за мяжой. Таму там пачалі пераводзіць беларусаў у "праваслаўныя католікі", што сапраўды ёсьць нонсэнсам. Раней жа было так, што "раз католік, то поляк, раз праваслаўны, то рускі" - трыста гадоў так насаджалася Расейскай Імпэрыяй, а потым і Польскай Рэччу Паспалітай у міжваенны час. Таму, на жаль, кантактаў зь Беласточчынай у нас такіх сёньня няма, хоць мы спрабуем іх наладжваць, сочым за сытуацыяй, за яе фактычна пагаршэньнем. Але ў нас і саміх праблемаў хапае, таму дапамагчы ім мы пакуль што ня можам, хоць асобным сьвятарам перадавалі малітоўнікі, службоўнікі, каб яны вялі службу менавіта па-беларуску, а не на царкоўнаславянскай мове. На жаль, гэта былі адзінкавыя такія спатканьні, але цяпер мы зноў спрабуем кантактаваць, асабліва зь інтэлігенцыяй і шэраговымі вернікамі, якія маглі б гэтую справу адрадзіць. Сьвятары там, на жаль, даволі зрусіфікаваныя і зрэшты йдуць на повадзе ў польскай дзяржавы.

Горбач: Якой Вы бачыце сітуацыю з праваслаўем у Беларусі пасьля зрынаньня рэжыму Лукашэнкі, пасьля пазбаўленьня Беларускага экзархату РПЦ ягоных прывілеяў? Ці ня бачыце Вы небясьпекі канфліктаў, расколаў, як ва Ўкраіне, дзе цяпер маецца тры праваслаўныя царквы, якія канкуруюць паміж сабою?

Айцец Леанід: Цэрквы ва Ўкраіне якраз не канкуруюць - канкурэнцыя ідзе хіба што паміж высокімі гіерархамі. Украінскі народ зацікаўлены ў іх аб'яднаньні ў адну царкву. Вядзецца падрыхтоўка да правядзеньня аб'яднаўчага Памеснага сабору. У мінулым годзе быў заключаны акт паміж трыма галінамі ўкраінскай царквы: Украінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату, Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквой і Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквой. На жаль, у мінулым годзе Памесны сабор так і не адбыўся, але на Ўкраіне ёсьць падтрымка ідэі гэтага аб'яднаньня нават на найвышэйшым узроўні, а таксама Канстанцінопальскім патрыярхатам на чале з Барталамеем І. Украінская царкоўная дэлегацыя, а таксама прэзыдэнт В.Юшчанка былі прынятыя ў Канстантынопале сьвяцейшым патрыярхам, прыяжджала дэлегацыя патрыярхату ў Кіеў. У друку апублікавана, што ў 1648 годзе захоп кананічных тэрыторый Украіны, а таксама і Беларусі (бо мы часьцей падначальваліся Кіеўскаму патрыярхату, чым Маскоўскаму, калі глядзець у гістарычным пляне) не прызнаецца Канстанцінопальскім патрыярхатам, бо патрыярх Дыянісі зрабіў гэта тады аднаасобна, бяз згоды сьвяцейшага Сіноду. 
Я думаю, што калі беларуская ўлада будзе дбаць пра сваю будучыню, яна будзе дбаць і пра веру, бо беларуская царква будзе падтрымліваць і беларускую ўладу, гэта будзе добрае ўзаемадзеяньне. Усё, канечне, залежыць перш за ўсё ад уладных структураў. Цяпер яны не зацікаўленыя ў пашырэньні беларускасьці ў веры, таму і забараняюць, абмяжоўваюць усё беларускае і замяняюць на расейскае.

Горбач: Пару словаў, чаго Вы хацелі б пажадаць нашым чытачом?

Айцец Леанід: Я б хацеў, каб Вашыя чытычы атрымлівалі аб'ектыўную навукова вывераную інфармацыю, каб нічога не замоўчвалася і не заставалася ніякіх плямаў у бачаньні гісторыі як царквы, так і нашай дзяржавы. Нам ёсьць чым ганарыцца - шырокае кола людзей павінна ведаць пра нашу багатую тысячагадовую гісторыю, пра нашу нацыянальную сімволіку, адну з найстаражытнейшых у Эўропе. Гісторыя наша багатая імёнамі, падзеямі. Дзяржаўная прапаганда пачынае гісторыю зь "Вялікага кастрычніцкага перавароту" ці зь Вялікай айчынай вайны, быццам не было іншых значных падзей ў тысячагадовай гісторыі нашай дзяржаўнасьці. Беларусь захавалася, ня згінула - ня згіне яна і ў 21-м стагодзьдзі. Яна жыла, жыве і жыць будзе, як хрысьціянства.

Горбач: Дзякуй вялікі!

Даведка:

Айцец Леанід (Акаловіч), мовазнавец, пэдагог, генэоляг, царкоўны (пратаярэй) і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Менску ў 1939 годзе. Скончыў школу імя Я. Коласа. Два гады працаваў сьлесарам і зборшчыкам-электразваршчыкам на машынабудаўнічым заводзе "Ударнік" у Менску. Атрымаў вышэйшую адукацыю, закончыўшы беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ. Больш за год служыў у войску, пасьля скончыў асьпірантуру. У 1967-2005 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце выкладчыкам беларускае мовы. Займаецца дасьледаваньнем беларускай царкоўнай гісторыі, абгрунтаваў наяўнасьць шостага, набажэнскага, стылю беларускай мовы, які дагэтуль афіцыйна не прызнаецца, пасьля чаго сам пачаў адраджаць практыку беларускага набажэнства, стаўшы сьвятаром БАПЦ, перакладаць на беларускую мову малітвы, псалмы, Сьвятое Пісаньне і багаслужбы.

Запісаў Баўтрамей Горбач
paparazzi.livejournal.com
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2070
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9756
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45296