Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow КНІГІ arrow Рэтра arrow Генадзь Лыч "Трагедыя беларускага сялянства"

Генадзь Лыч "Трагедыя беларускага сялянства" Друк E-mail
08.06.2008 | 11:08 |
Ад аўтара
За многія гады па зразумелых і незразумелых прычынах у нашым грамадстве сфарміравалася і шырока распаўсюдзілася ўяўленне аб вяскоўцах як людзях другога гатунку. На сваім жыцці мне не раз даводзілася чуць, як адзін з суразмоўцаў, каб выказаць сваю пагарду да другога, абзываў яго “калгаснікам”, прычым падобнае можна назіраць з боку не толькі малаадукаваных абывацеляў з яўна нізкім узроўнем агульнай культуры, але і ад людзей, за плячыма якіх была нават вышэйшая адукацыя, якія лічылі сябе паўнавартаснымі інтэлігентамі. Абзываючы свайго суразмоўцу “калгаснікам”, яны тым самым падкрэслівалі сваю як быццам якасную перавагу над ім у духоўных, культурных адносінах.

Пагардлівыя адносіны часткі гараджан да сельскіх жыхароў і выхадцаў з вёскі не абмяжоўваліся адным толькі побытам. Яны выплюхнуліся на старонкі асобных кніг і часопісаў, пэўным чынам адбіліся на мастацкіх творах і нават на дзяржаўнай эканамічнай і сацыяльнай палітыцы.
Каб не быць галаслоўным, спашлюся, прынамсі, на шырока вядомы савецкі кінафільм “Старшыня”, які выйшаў на экраны на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя і адразу ж заваяваў вялікую папулярнасць. За гэты фільм многія з ягоных стваральнікаў атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды.
Паглядзець згаданы фільм мне давялося ў маскоўскім кінатэатры “Сокол”, калі я яшчэ вучыўся ў аспірантуры. Перад сеансам была наладжана сустрэча кінагледачоў з асобнымі артыстамі, якія прынялі ўдзел у здымках фільма. У сваіх кароткіх прамовах яны не шкадавалі ўзнёслых слоў, каб стварыць у нас уяўленне аб дадзенай кінастужцы як найвялікшым дасягненні савецкага кінамастацтва.
Аднак кіназалу я пакідаў з зусім іншай думкай. Асобныя ж эпізоды фільма выклікалі ў мяне настолькі моцнае непрыманне, што ў мяне нават з’явілася жаданне яшчэ раз сустрэцца з ягонымі стваральнікамі, каб адкрыта выказаць ім сваё глыбокае незадавальненне. Але на гэты раз перад пачаткам кінасеанса ніхто на сустрэчу з гледачамі не з’явіўся.
Што ж мне так не спадабалася ў фільме? Найперш імкненне ягоных аўтараў давесці да гледачоў, быццам уздым калгаса, на фоне якога адбываліся ўсе асноўныя падзеі кінафільма “Старшыня”, пачаўся з лаянкі ягонага кіраўніка на агульным сходзе калгаснікаў. Прычым лаянка была настолькі моцнай і “аздобленай” нецэнзурным рускім матам, што прысутныя на сходзе нават за-крылі далонямі свае вушы, што было засведчана адключэннем гуку. Заўважу пры гэтым, што падзеі, якія адбываліся на кінаэкране, тычыліся першых пасляваенных гадоў, калі Беларусь падымалася з руінаў і распраўляла свае крылы пасля змрочнай трохгадовай акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Згаданы эпізод я ўспрыняў не інакш як абразу маці і ўсіх астатніх сваіх аднавяскоўцаў, якія ў тыя далёкія гады без аніякага прымусу цягалі за сабой плуг альбо барану, на схуднелых шыях насілі цяжкія сявенькі з зернем, мінеральнымі тукамі і нават дустам, каб апрацаваць і засеяць калгасныя палеткі, абараніць культурныя расліны ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў. Часам мне нават здавалася, што гэтыя цяжкія работы яны выконвалі з ахвотай, радуючыся мірнаму жыццю пасля доўгіх жахлівых дзён крывавай вайны. Бо мне не раз даводзілася быць сведкам, як падчас кароткіх перапынкаў у працы жанчыны жартавалі і спявалі, як яны з песнямі вярталіся ў вёску з калгаснай нівы пасля зажынак ці дажынак.

У тым, што гэты працоўны запал доўжыўся нядоўга, што вяскоўцы хутка пачалі ў масавым парадку цурацца калгаснай працы, парушаць працоўную дысцыпліну, іх віны няма. Хутчэй, гэта была іх бяда, прытым горкая. Бо яна асуджала калгаснікаў на паўгалоднае існаванне і прымушала іх пакідаць родны кут у пошуках шчасця на далёкай чужыне. Вінаватай жа ў сельскім бязладдзі была ўлада, якая не давала працаўнікам калгасных палёў і жывёлагадоўчых фермаў карыстацца вынікамі сваёй працы, а ў дадатак сама бессаромна раскрадала калектыўнае багацце. Ці ж можна было ў такіх умовах патрабаваць ад вяскоўцаў самаадданай напружанай працы?!
Другі эпізод фільма “Старшыня”, які выклікаў у мяне рэзкі пратэст, тычыўся паказу аднаго вясковага хлопца, які пасля заканчэння сельскай дзесяцігодкі наважыўся паступаць у інстытут, самым сапраўдным дэбілам. Адказваючы на пытанне рэспектабельных гараджан, ён, гэты вясковы хлопец, маючы за плячыма дзесяць класаў сярэдняй школы, прама-такі ашарашыў сваіх суразмоўцаў, заявіўшы, што збіраецца паступаць у парнаграфічны (а не ў паліграфічны) інстытут.
У гэтым эпізодзе я ўбачыў абразу ўжо самога сябе і многіх іншых вясковых хлопцаў і дзяўчат, якія пасля школы імкнуліся паступіць у інстытут ці тэхнікум і такім чынам вырвацца з калгаса. Прытым абразу яўна не заслужаную, паколькі на ўласным вопыце пераканаўся: выпускнікі сельскіх сярэдніх школ пасля паступлення ў інстытут у інтэлектуальным развіцці часта хутка даганялі сваіх гарадскіх аднакурснікаў і дзякуючы сваёй большай працаздольнасці і ўседлівасці заканчвалі вышэйшую навучальную ўстанову з больш грунтоўнымі ведамі і лепшымі адзнакамі.

Мне, канешне, могуць сказаць, што мае папрокі да стваральнікаў кінафільма “Старшыня” не вартыя выедзенага яйка, што абодва згаданыя эпізоды не болей як звычайны мастацкі прыём, які выкарыстоўваецца творцамі кіно, каб больш вобразна і даходліва давесці сваю думку да кінагледача, што ў стваральнікаў памянёнага фільма і ў думках не было, каб прынізіць вяскоўцаў. Не выключаю, што ўсё так і было. Магчыма, і я не ўспрыняў бы так хваравіта адзначаныя кінакадры, калі б раней не бачыў на кінаэкранах шмат падобнага. У савецкіх кінафільмах таго часу было вельмі модным паказваць, як сельскі малады чалавек, сеўшы за стол есці, рукамі адламваў ад бохана кавалкі хлеба (замест таго, каб узяць нож і адрэзаць ад яго акуратную лустачку), запіхваў іх сабе ў рот, а затым “хлёбаў” з лыжкі суп ці капусту так гучна, нібы тая свіння з карыта.

Такія кінакадры, асабліва калі яны паўтараюцца часта, безумоўна, не могуць заставацца не заўважанымі і не выклікаць у кінагледачоў пэўныя ўражанні. У адных, гараджан, яны спараджаюць пачуццё ўласнай годнасці, духоўнай перавагі над жыхарамі вёскі, кіруючыся якім яны і дазваляюць сабе пагардліва ставіцца да вяскоўцаў. У другіх, вяскоўцаў, з гэтай нагоды ўзнікае альбо рэзкі пратэст супраць гараджан і жаданне да канца змагацца за сваё права “людзьмі звацца” альбо поўная абыякавасць да ўсяго, што адбываецца наўкол, душэўная дэпрэсія, якая дэмаралізуе чалавека, прымушае яго звыкнуцца з думкай, быццам ён і на самой справе чалавек другога гатунку.

Таму, на маю думку, работнікам кіно, як і ўсіх астаткіх відаў мастацтва, якое глыбока ўздзейнічае на душы людзей, трэба больш абачліва ставіцца да магчымых наступстваў сваёй дзейнасці. З тым, каб сваімі недастаткова прадуманымі дзеяннямі незнарок не нашкодзіць, не спарадзіць нікому не патрэбную непрыязнасць, а то і адкрытую варожасць паміж рознымі сацыяльнымі пластамі грамадства ці іх асобнымі прадстаўнікамі і не пладзіць сацыяльна пасіўных людзей.
Беларуская літаратура, створаная ў асноўным намаганнямі выхадцаў з беларускай вёскі, традыцыйна вызначаецца сваім паважлівым стаўленнем да яе жыхароў. З гэтай нагоды можна назваць, прынамсі, такіх выбітных майстроў “вясковай прозы”, як
Я. Колас,З. Бядуля, М. Гарэцкі, К. Чорны, В. Быкаў, Я. Брыль, І. Мележ, В. Адамчык, І. Чыгрынаў, М. Стральцоў, А. Кудравец, І. Пташнікаў, Я. Сіпакоў і інш.

У сваіх творах яны не толькі праў-дзіва, але і з вялікай цеплынёй і павагай да селяніна адлюстроўвалі ягоны цяжкі лёс. Тым не менш і ў асяроддзі беларускіх пісьменнікаў знайшоўся літаратар, які, будучы выпеставаным горадам, у сваіх творах не адзін раз спрабаваў пераканаць чытачоў, быццам сельскі жыхар ні на што істотнае не годны. Быццам ён нават не здатны належным чынам наладзіць свой уласны паўсядзённы побыт, не кажучы ўжо пра даволі складаную грамадскую гаспадарку. Па яго перакананні, з усім гэтым можа паспяхова справіцца толькі гара-джанін. Вяскоўцаў, якія пераехалі з вёскі ў горад на пастаяннае месцапражыванне, ён назваў “прамежкавымі людзьмі”. Маўляў, адарваліся ад сельскай культуры значна ніжэйшага гатунку, не дараслі і ніколі не дарастуць да высокай культуры горада.
Горш за ўсё, што пагардлівае стаўленне да вяскоўцаў не абмежавалася побытам і мастацтвам, а знайшло сваё шырокае адлюстраванне ў дзяржаўнай палітыцы, негатыўна адбіўшыся на рэалізацыі жыццёвых інтарэсаў сялянства. Калі быць больш дакладным, то трэба сказаць, што менавіта савецкай дзяржаўнай палітыцы належыць вырашальная роля ў тым, што ў нашым грамадстве сфарміраваліся такія ненармальныя адносіны да сялян.


Кіруючыся ленінскім азначэннем сялянства як дробнай буржуазіі, якая штогадзінна, штодзённа, штогод і ў масавым маштабе спараджае злейшага ворага пралетарыяту – капіталізм, бальшавікі, а затым і камуністы з самага пачатку падазрона, калі не сказаць варожа, ставіліся да сялян. Асабліва да тых з іх, хто сваім працоўным мазалём здолеў здабыць для сябе больш-менш прыстойны матэрыяльны дастатак. Каб было прасцей камандаваць сялянамі і не даць ім аніякай мажлівасці ўхіляцца ад выканання рашэнняў партыі і савецкай улады, вяскоўцаў сілком зганялі ў камуны, сельскагаспадарчыя арцелі і іншыя кааператыўныя арганізацыі, якія бальшавікі адразу ж пастараліся ўзяць пад свой строгі кантроль.


Сялян пазбавілі рэальнай мажлівасці і права самім арганізоўваць сваю працу і распараджацца яе вынікамі. За іх “зверху” вырашалі, што і колькі чаго сеяць, якіх і колькі жывёл гадаваць, калі і як сеяць і збіраць вырашчаны ўраджай, каму прадаваць сваю прадукцыю, у якой колькасці і па якіх цэнах і г.д. А каб вясковец не мог вылузацца з калгаснага ярма, яго на многія дзесяцігоддзі пазбавілі пашпарта і свабоды перамяшчэння. Нават калі, здавалася, з класавай барацьбой было канчаткова пакончана і з высокіх трыбун бясконцым патокам ліліся ўзнёслыя прамовы аб непарушнай дружбе рабочага класа і калгасна-саўгаснага сялянства, вяскоўцы не атрымалі належнай свабоды ні па адным з асноўных пытанняў арганізацыі сваёй працы.


Прыкладна дзесяць гадоў таму сваім артыкулам “Долги от недоплаты”, апублікаваным у часопісе “Неман”, я паспрабаваў абараніць гонар вяскоўцаў, звярнуць увагу шырокай грамадскасці на крайне трывожную сітуацыю, якая склалася на той момант на сяле і працягвае няўхільна пагаршацца. Аднак, на вялікі жаль, згаданы артыкул, як можна меркаваць па падзеях апошняга дзесяцігоддя, ніколькі не паўплываў на грамадскую думку.
Па-ранейшаму вяскоўцаў лічаць людзьмі другога гатунку, а слова “калгаснік” выкарыстоўваюць, каб абразіць свайго апанента. Як і раней, жыхарам вёскі не даюць і кроку самастойна ступіць. Нават фермеру спрабуюць указваць, што і колькі чаго трэба сеяць, не гаворачы ўжо пра калгасы і саўгасы. І пры гэтым спрэс абвінавачваюць працаўнікоў палёў і жывёлагадоўчых фермаў у марнатраўстве, называюць сельскую гаспадарку “чорнай дзіркай”, праз якую без аніякай карысці правальваюцца ў бездань народныя грошы. А сяляне, са свайго боку, пад уплывам адзначанай грамадскай думкі канчаткова губляюць упэўненасць і веру ў свае сілы і толькі яшчэ больш апускаюць рукі і співаюцца.

Сардэчны боль за горкую долю сваіх землякоў і вёскі, якая ўзгадавала мяне, і глыбокая трывога за будучыню Радзімы прымусілі мяне яшчэ раз паспрабаваць дастукацца да сэрцаў і розуму сваіх суграмадзян. Абудзіць у іх натуральнае пачуццё адказнасці за сваю Маці-Радзіму. Прымусіць па-новаму глянуць на вяскоўцаў, іх сённяшняе гаротнае становішча, працу і ролю ў забеспячэнні нацыянальнай, у тым ліку харчовай, бяспекі Рэспублікі Беларусь. Нагадаць, што перш за ўсё за кошт селяніна і пры яго непасрэдным удзеле ажыццяўлялася індустрыялізацыя ўсёй краіны, кавалася перамога над заклятым ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялася ўшчэнт разбураная ёю народная гаспадарка, уздымаліся з руінаў гарады і сёлы, узводзіліся велічныя будоўлі сацыялізму, і такім чынам выклікаць пашану да працаў-нікоў палёў і жывёлагадоўчых фермаў. Спарадзіць жаданне падаць ім дружалюбную руку ў цяжкую для беларускага сялянства гадзіну, дапамагчы падняцца з каленяў з тым, каб разам упэўнена крочыць да лепшай долі. І калі хоць невялікая частка гэтых маіх жаданняў і спадзяванняў здзейсніцца, буду лічыць, што недарэмна напісаў дадзеную кнігу.

Напрыканцы хачу выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог мне ў падрыхтоўцы і выданні кнігі. Найперш рэцэнзентам: члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару эканамічных навук, прафесару Ганушу Генадзю Іосіфавічу і доктару гістарычных навук Сарокіну Анатолю Мікалаевічу – за іх каштоўныя парады па дапрацоўцы кнігі, а таксама загадчыцы аддзела эколага-эканамічных праблем Пацеевай З.Г за стварэнне спрыяльных умоў для работы і супрацоўніцы аддзела Чэля-дзінскай З.І. за дапамогу ў падрыхтоўцы рукапісу кнігі да выдання. Асабліва хачу падзякаваць рэктару Мінскага інстытута кіравання Мікалаю Васільевічу Сушу, які ўзяў на сябе вельмі складаную ў наш час задачу выдання кнігі.

 Спамаваць 

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 107
mod_vvisit_counter Учора 909
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 107
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 27550
Каталог TUT.BY