Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow У крывым люстэрку. Анатоль ЛЯЎКОВІЧ: “Правільна, пакуль што ўсё так: вынік - дуля...”

У крывым люстэрку. Анатоль ЛЯЎКОВІЧ: “Правільна, пакуль што ўсё так: вынік - дуля...” Друк E-mail
17.10.2012 | 19:43 |
Анатоль ЛЯЎКОВІЧАўтар: Марына КОКТЫШ, 9 кастрычнiка 2012 г.

За апошнія гады сацыял-дэмакрат Анатоль Ляўковіч і філосаф Вячаслаў Оргіш надрукавалі ў дзяржаўнай газеце "Советская Белоруссия" не адзін артыкул пра тое, што апазіцыя павінна знаходзіць паразуменне з уладай, што трэба, каб хаця б частка апазіцыі трапіла ў парламент ці ў органы ўлады.

Але ў выніку - дуля. 

У парламент ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі не трапіў, на працу ў дзяржаўныя органы улады таксама запрашэнняў нікому не даслалі. 

"Народная Воля" пацікавілася, як бачыць сваю далейшую палітычную будучыню Анатоль Ляўковіч? Можа, пасля таго, як яго не прапусцілі ў парламент, ён кардынальна змяніў свае погляды? І ці будзе ў сааўтарстве з філосафам Оргішам па выніках парламенцкай кампаніі прапаноўваць новыя артыкулы дзяржаўнай прэсе?

- Правільна, пакуль што ўсё так, - адказаў Анатоль Іосіфавіч. - Вынік - дуля... Рэзюміруя ўсё гэта, можна сказаць, што ў сістэмны палітычны працэс трапяць толькі самыя моцныя, настырныя і настойлівыя палітыкі.

- Дык ніхто ж нікуды не трапіў...

- Чакайце, я развіваю думку... Патрапіць у сістэмны палітычны працэс пры цяперашняй уладзе вельмі цяжка і складана. І трапяць туды толькі самыя мэтанакіраваныя. Мой вопыт пра гэта сведчыць - я ж шмат гадоў займаюся палітыкай, сустракаўся з шэрагам кіраўнікоў палітычнага кіраўніцтва краіны, але ніхто маім вопытам нават не пацікавіўся. Ні ва ўладзе, ні ў апазіцыі. Апазіцыя - гэта ўвогуле Анатоль Лябедзька, чалавек, які, па сутнасці, прывёў Аляксандра Рыгоравіча ва ўладу....

- У Лябедзькі мы таксама запытаемся, якой ён бачыць сваю палітычную будучыню. Вы пра сябе лепш распавядзіце...

- Я ведаю, што многія апазіцыянеры проста зарабляюць грошы на палітычным працэсе. А калі сітуацыя заўтра зменіцца, чым той жа Лябедзька будзе зарабляць грошы?

- А чым вы будзеце зарабляць? Дарэчы, вы напярэдадні выбараў скардзіліся, што вам на хлеб яшчэ хапае, а вось на сала - не заўсёды...

- Дык я кажу, што сяджу без працы, хаця дацэнт, 25 гадоў выкладаў ва ўніверсітэце і сёння магу гэта паспяхова рабіць, але мяне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы не пускаюць. Таму я дакладна ведаю, што пры дэмакратычнай сістэме буду зарабляць свае грошы як прафесіянал, а вось што Лябедзька рабіць будзе - ён што, працаваў недзе, мае навуковую ступень?

- Пакуль ён мае легальную партыю і, наколькі я разумею, атрымлівае хоць невялікі, але заробак.

- Паслухайце, якая там партыя! Гэтую партыю я некалі дапамагаў ствараць! І ўвогуле, якія партыі могуць быць у межах гэтай сістэмы? Па дзесяць чалавек тусоўкі?..

Я адстойваю сваю пазіцыю: мой вопыт сведчыць, што прарвацца ў сістэмны палітычны працэс вельмі цяжка. Сёння ўладзе патрэбна не канструктыўная, не мэтанакіраваная апазіцыя, якая б патрапіла ва ўладу, а прадажная. І ў нас такая апазіцыя ёсць. Вы ж бачыце, што 18 гадоў у нас апазіцыя адна і тая ж. І чым яна займаецца? Ля-ля-тапаля і больш нічога!

- Але ж вы - гэта таксама быццам бы апазіцыя...

- Так, але я тая апазіцыя, якая не корміцца з палітычнага працэсу. Я толькі апошнія пяць гадоў не працаваў, а так ніколі не быў беспрацоўным. Свой хлеб самастойна зарабляў, і свае грошы яшчэ ў партыю ўкладваў. А нашы апазіцыянеры прызвычаіліся не працаваць. Вы паглядзіце, колькі сярод нашай апазіцыі беспрацоўных!

Таму выснова такая: каб патрапіць у палітычны працэс, трэба прапаноўваць нешта канкрэтнае, каб электарат убачыў сапраўды канструктыўную сілу, якая ўносіць прапановы па развіцці грамадства і краіны лепшыя, чым улада. Каб і ўлада да гэтых прапаноў прыслухалася! Ведаю, што розныя прапановы ад палітычных партый, у тым ліку і ад нас, па ЖХГ, па энергазберажэнні дасылаліся ва ўладныя структуры, але калі іх і выкарыстоўваць, то ні словам не намякнуўшы, што гэтыя прапановы ад апазіцыі. Але ўсё роўна добра тое, што хоць нейкія нашы ідэі рэалізоўваюцца.

- А што маеце на ўвазе пад выразам "канструктыўная апазіцыя"?

- Тая, якая прапаноўвае пазітыўныя ідэі для краіны і людзей. Якая нешта можа рабіць, а не толькі гаворыць.

- Анатоль Іосіфавіч, а вы плануеце прапаноўваць свае новыя артыкулы дзяржаўным выданням?

- Я пазіцыю не мяняю. І калі сфармуляваў мэту і паставіў задачу, то буду рабіць усё, каб яе дасягнуць. Другая справа, падтрымае мяне той жа Оргіш ці не: ён жа можа сказаць, што цяпер, Ляўковіч, ты ніхто, бо партыю ў цябе адабралі.

Але мая пазіцыя застаецца непахіснай - я па-ранейшаму за канструктыўныя змены і супраць рэвалюцый (лічу, што нашай краіне яны не патрэбны). Я прапанаваў апазіцыі змяніць стратэгію і тактыку. І я падумаю, што яшчэ трэба прапанаваць, каб апазіцыя стала мацнейшай.

- Карацей, з палітыкі сыходзіць не збіраецеся?

- Канешне, не! У нас зарэгістравана сем сацыял-дэмакратычных партый. Але хто пра іх ведае, хто можа пералічыць хаця б іх назвы і не заблытацца? На мой погляд, патрэбна адпаведная грамадская пляцоўка, дзе абмяркоўвалі б перспектывы, хай нават аддаленыя. І потым, на мой погляд, варта стварыць сапраўдную сацыял-дэмакратычную партыю. Адну, але вельмі моцную. І я вельмі не хацеў бы, каб да нараджэння гэтай партыі спрычынілася толькі наменклатура...

Зараз я стварыў аргкамітэт па фарміраванні Рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб'яднання "Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю". Некаторыя таварышы прапаноўваюць мне ўзначаліць Цэнтрысцкую партыю Беларусі - такая ідэя ўзнікла падчас парламенцкай кампаніі (праўда, як пісала "Народная Воля", мяне не зарэгістравалі). Я пакуль адказу не даў - думаю...

У ТЭМУ

Вячаслаў ОРГІШПабрацім Вячаслаў ОРГІШ:

"Трэба думаць, што рабіць далей..."

Філосаф Вячаслаў Оргіш ад доўгіх каментарыяў устрымаўся, заўважыў толькі, што "разважаць трэба не над тым, што адбылося, а што рабіць далей".

- Тэма гэта складаная і патрабуе сур'ёзнай прапрацоўкі, заслугоўвае далейшых разваг, - гаворыць Вячаслаў Пятровіч. - Я лічу, што няўдача - не повад, каб ставіць кропку, каб кідацца з адной крайнасці ў другую. Праблема, безумоўна, існуе. Але палітычны працэс усё роўна будзе працягвацца, да гэтага падахвочваюць акалічнасці.

У адрозненне ад Ляўковіча я палітычнай практыкай не займаюся. Мой інтарэс складаецца ў тым, каб тэарэтычна асэнсаваць палітычны працэс і прапанаваць сваё разуменне грамадскасці.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Да нет никакого политического процесса.Этот Оргиш льстит
сам себе .Он не говорит о том что беларусы вырождаются благодаря Москве. Да и кто знает ваабще такого 'философа' в Беларуси???
НИКТО !
Пустая статья ни о чем.

Напісаў Варна,
Дата 10/21/2012 Час 20:16

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1131
mod_vvisit_counter Учора 1806
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2937
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52050