Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Анты-Бахус arrow Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары Друк E-mail
11.10.2012 | 21:54 |
Раняшняя прыгажосць МосараПавал КАРАЛЁЎ, фота: Анатоль АСТАПЕНКА, TUT.BY

У пачатку кастрычніка ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам. У Беларусі гэты дзень яшчэ ніколі шырока не адзначаўся. Пачатак быў пакладзены год таму - у Глыбоцкім раёне прайшоў тыдзень цвярозасці. Сёлета 5-7 кастрычніка прайшлі дні цвярозасці ў Мосары.

Вёска Мосар Глыбоцкага раёна была абрана не выпадкова.  

Многім ужо вядома, што за сваё жыццё тут паспеў зрабіць ксёндз Юозас Булька, які фактычна пераўтварыў Мосар у зону цвярозасці. А тэрыторыя каля касцёла зрабілася своеасаблівым цэнтрам антыалкагольнай працы.

Image

Самагонныя апараты з музея цвярозасці
Самагонныя апараты з музея цвярозасці

На Беларусі праблема алкагалізму ўжо даўно перасягнула маштабы нацыянальнай бяспекі (па падліках Сусветнай арганізацыі здароўя, пры ўжыванні алкаголя больш за 8 літраў на душу насельніцтва ў год пачынаецца працэс дэградацыі нацыі). У нас афіцыйна ўжываецца больш за 12, неафіцыйна - больш за 15 літраў на душу насельніцтва).

Пакуль дзяржава шукае шляхі вырашэння гэтай праблемы (што пакуль не вельмі атрымліваецца), арганізоўваюцца тыя, хто найбольш здольны супрацьстаяць гэтай праблеме - групы самапомачы, якія вядомыя як рух ананімных алкаголікаў, або АА.

Экспанаты музея цвярозасці
Экспанаты музея цвярозасці

Image

Image

Самагонныя апараты з музея цвярозасці
Самагонныя апараты з музея цвярозасці

Гэты рух бярэ пачатак з 1935 года са стварэння першай групы АА ў штаце Агаё ў Амерыцы і імгненна распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Цяпер 110 тысяч груп АА працуюць у 180 краінах свету. На Беларусі рух АА існуе з 1990 года, яшчэ мала вядомы, але паступова расце - у нас працуе 68 груп АА. На думку многіх спецыялістаў, гэта лепшы спосаб выбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Дзейнасць іх адбываецца на аснове Праграмы 12 крокаў, своеасаблівай лесвіцы для тых, хто хоча пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. У Мосар прыехалі прадстаўнікі розных груп розных рэгіёнаў Беларусі. Былі нават прадстаўнікі нядаўна ўтворанай групы з жыхароў бліжніх да Мосара вёсак.

Здымак удзельнікаў каля алеі цвярозасці
Здымак удзельнікаў каля алеі цвярозасці

Image

Ужо на пад'ездзе да Мосара здалёк праглядаецца самы вялікі крыж на Беларусі (19 метраў у вышыню).

Крыж на пад
Крыж на пад'ездзе да Мосара. Фота: globus.tut.by

Госці Мосара разам памаліліся аб цвярозасці, пазнаёміліся з музеем этнаграфіі і касцёльным музеем цвярозасці, а таксама наведалі алею цвярозасці, якую яшчэ 5 год назад высадзілі прадстаўнікі розных груп АА з Беларусі, Літвы і Расіі.

Вечназялёныя туі нагадваюць вечнасць ідэі цвярозага і здаровага жыцця, прыцягальнасць такой ідэі сярод людзей. Каменні, якія размешчаны побач, сімвалізуюць цвёрдасць духу і скіраванасці, якую павінен мець чалавек, калі хоча кінуць піць. Цытаты ўздоўж  алеі паказваюць, што яшчэ з даўніх часоў п'янства разглядалася як найбольшае зло, якое чыніць чалавек сам сабе.

Image

У Мосары ёсць нават своеасаблівы Ноеў каўчэг
У Мосары ёсць нават своеасаблівы Ноеў каўчэг

У гэты дзень у Мосары прэзентавалі "Сінюю кнігу беларускага алкаголіка" Антона Кулона, а пісьменнік Васіль Якавенка прадставіў сваю трылогію "Пакутны век" і некаторыя іншыя кніжкі.

Сам Мосар стаў сведчаннем таго, як змяняецца жыццё чалавека, які жыве без алкаголю. Уражвае прыгажосць месца, ахайнасць, асаблівую цікавасць выклікае зроблены тут дэндралагічны парк, збудаваныя капліцы, ферма і інш. Дзякуючы касцёльным і мясцовым уладам тут і зараз падтрымліваецца ідэя цвярозасці. 

Але чаму толькі тут?

news.tut.by
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 11
mod_vvisit_counter Учора 824
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2574
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 11359
Каталог TUT.BY