Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Сын Якуба Коласа: «На выбары болей не пайду»

Сын Якуба Коласа: «На выбары болей не пайду» Друк E-mail
09.09.2012 | 19:25 |
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Руслан ГАРБАЧОЎ

Некалькі разоў на тыдзень 86-гадовы Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч выходзіць са сваёй хаты, каб павольна прайсці 30 метраў да музея Якуба Коласа, музея свайго бацькі. У гэтым будынку некалі жыў сам знакаміты пісьменнік, а з ім побач і Міхась.

Заходзіць Міхась Канстанцінавіч у музей праз непрыкметны службовы ўваход збоку. 

Доктар тэхнічных навук, малодшы сын Якуба Коласа працягвае дапамагаць сучаснікам захоўваць памяць пра знакамітага пісьменніка. Праводзіць у музеі мерапрыемствы, а часам і экскурсіі. 

Знайшоўся ў Міхася Канстанцінавіча час і для адказаў на пытанні «Салідарнасці».

***

Якуб Колас пісаў праўду і толькі праўду. Сказаць у нас дома няпраўду было недапушчальным. Таму я вельмі балюча стаўлюся да таго, што з тэлебачання і радыё ідзе страшэнная хлусня. Часам хочацца ўзяць палена і стукнуць гэтых аглядальнікаў, калі яны пачынаюць брахаць.

***

Аднойчы, яшчэ ў даваенныя часы, мяне, школьніка, забралі ў міліцыю. Ішоў дахаты праз сквер, і тут мяне кранаюць за плячо: «Стой!». Міліцыянеры западозрылі, што я скраў у трамваі партманэ. Зацягнулі ў дзіцячую камеру на пляцы Волі. Чаго я там толькі не наслухаўся! Якая лаянка была ў міліцыянераў! Тры гадзіны мяне там трымалі. Я, канешне, мог патэлефанаваць дахаты, але ведаў што ў гэты час бацька адпачывае і не хацеў яго турбаваць.

***

У гадоў дванаццаць я пахваліўся бацьку, што прачытаў цікавую кніжку Дзюма. Ён сказаў: сынок, гэта пустая літаратура, там няма нічога для душы.

***

Калі студэнтам я пабачыў у Маскве сваю будучую жонку, дачку Янкі Маўра, то не падумаўшы, ад чыстага сэрца сказаў: «А на картачцы Вы прыгажэйшая!». Наталля пасля дэманстратыўна не заўважала мяне. У яе было шмат ухажораў. Але чым я яе падкупіў? Яна ўбачыла, што з усіх яе ўхажораў толькі адзін я люблю класічную музыку.

***

Я не любіў шумных вяселляў і распісвацца ў ЗАГС ішоў з купленымі ў той дзень у краме каструлямі. Але Наталля крык падняла. Прыйшлося каструлі дома пакінуць.

***

Пасля вайны першы сакратар КПБ Панцеляймон Панамарэнка выдзеліў бацьку і мне па трафейнаму радыёпремніку. Гэта быў прыемны падарунак. Шмат гадоў пазней я даведаўся, што перад вайной Панамарэнка напісаў ліст Сталіну, дзе, можна сказаць, прасіў дазвол на рэпрэсіі ў адносінах да Коласа і Купалы.

***

Беларусі пашанцавала, што ў яе быў такі лідар як Машэраў. Першы раз я яго пабачыў у цягніку ў 1955 ці 1956 годзе, ён быў маладым сакратаром Брэсцкага абкама. Машэраў казаў, што яго настольнай кнігай была «Новая зямля».

Аднойчы ён зайшоў на выставу, дзе былі прадстаўлены нашыя тэхналогіі. Адклікаў мяне ў бок, пагаварылі трошкі. Ён быў чалавечным, яго можна было пераканаць.

***

Я змяніў сваё меркаванне пра Мікалая Іванавіча Дземянцея, не вельмі граматныя прамовы якога бачыў па тэлебачанні, пасля таго, як мы апынуліся ў бальніцы ў адной палаце. З нашых доўгіх размоваў зразумеў, што ён добра ведае сельскую гаспадарку, што ў яго ляжыць душа да яе. Бяда яго, што ён не атрымаў тую адукацыю, якую павінен быў пры сваіх здольнасцях атрымаць. І як чалавек ён мне спадабаўся.

***

Рубінаў быў, здаецца, добрым навукоўцам. А зараз паслухаеш яго - дык ён жа нясе чорт ведае што.

***

Рэферэндум-95 па мове не мелі права праводзіць. Ідзе палітыка «обрусения» са спадзевам, што нехта падкіне з Расіі грошай. Гэта злачынства перад нацыяй.

***

Раней на выбары хадзіў, але болей не пайду. Гэта прафанацыя, а не выбары. Я ведаю старшыню і членаў участковай выбарчай камісіі, мы вітаемся, гаворым. Яны кажуць: даем звесткі ў выканкам, а там адказваюць - перарабіце.

***

Нашу гадзіннік з выявай Пагоні. Ходзіць добра пакуль што. Калі б хто з чыноўнікаў заўвагу зрабіў - паслаў бы далей.

***

Журналісты часта задаюць дурацкія пытанні. Бывае прыходзіць дзеўка і пытае: што вы можаце сказаць новага пра Якуба Коласа? Ці: паэма «Міхасёвы прыгоды» вам прысвечана?

***

Калі Генадзь Бураўкін узначальваў Дзяржтэлерадыё - гэта зусім іншае тэлебачанне было. Бо Бураўкін - асоба з шырокім кругаглядам. Вось такіх і трэба ставіць на пасады. Але ж кіраўніцтва з імі зладзіць не можа, бо яны маюць адрозныя ад іх погляды. Гэта, канешне, бяда. Разумных людзей не так многа, і іх не лёгка знайсці.

***

Я лічу, што ў Беларусі ёсць перспектыва развіцця. Моладзь зараз больш свабодная. Але не хапае праўдзівай інфармацыі. Веру, што калі б яе было дастаткова, то ўсё змянілася б.

gazetaby.com
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 837
mod_vvisit_counter Учора 2540
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3377
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41259