Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Пра апазіцыю і яе век. Палеміка

Пра апазіцыю і яе век. Палеміка Друк E-mail
01.09.2012 | 21:25 |
Камандзір брыгады спецназа, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач. 2011 г.У інтэрвію для часопісу Belarusian Review сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і развіцця падзеяў у краіне выказвае старшыня аргкамітэту "Рады Нацыянальнага Адраджэння" Уладзімір Барадач.

Belarusian Review: Як Вы ацэньваеце цяперашні палітычны расклад у Беларусі?

Уладзімір Барадач: У краіне існуе велізарны пратэстны патэнцыял ва ўсіх сферах грамадства. Каля 70% насельніцтва жадае пераменаў. 

Больш за 50% актыўнага насельніцтва гатовыя пры магчымасці пакінуць краіну. Але актыўнасць гэтай масы людзей вельмі нізкая. Па-першае, таму, што няма ў краіне ні адной партыі, якая карысталася б у простых людзей і наменклатурных работнікаў аўтарытэтам. Па-другое, цяперашнія лідэры не здольныя пераадолець ўласныя інтарэсы дзеля дасягнення агульных задачаў, і яны кіраваныя ўладай. Практычна яны стаяць на службе рэжыму. Лідэры дыскрэдытавалі сябе як перад грамадзянамі, так і перад шэраговымі членамі сваіх партый. Але трэба прызнаць, што гэта не вынік дрэннай дзейнасці самой апазіцыі, а добры вынік працы спецслужбаў. Прынцып працы спецслужбаў: «Каб разваліць арганізацыю, яе трэба ўзначаліць». Гэтая праца паспяхова выкананая. У краіне няма аніводнай зарэгістраванай палітычнай партыі (акрамя КХП), кіраўніцтва якой не падкантрольнае спецслужбам. Рэйтынг самых раскручаных палітыкаў малы - у Някляева ён складае 6%, у Саннікава - 5%. Яны дэмаралізаваныя і занялі непапулярную сярод грамадзянаў чакальную пазіцыю. Акрамя таго, іх асяроддзе цалкам дыскрэдытавала сябе пасля прэзідэнцкай кампаніі. Апазіцыя ў тым выглядзе, у якім яна існуе, неабходная Лукашэнку. Разам з гэтым, аўтарытэт набірае новая арганізацыя - аргкамітэт «Рады Нацыянальнага Адраджэння», чые ідэі падтрымліваюць 9,4% насельніцтва. Людзі разумеюць, што сістэму можа перамагчы толькі сістэмная сіла. Патрэбная рэарганізацыя апазіцыі, без чаго ў нас няма шанцаў на ўдзел у грамадскіх працэсах у Беларусі. Неабходна стварэнне не падкантрольнай КДБ сістэмнай структураванай арганізацыі. Рада БНР магла б адыграць у гэтым пэўную ролю. Мы доўга чакаем ад яе адказу. Дзеля гэтага ёсць усе ўмовы.

BR: Ці варта чакаць нейкіх зменаў ад восеньскіх выбараў у парламент?

УБ: Рэжым Лукашэнкі ніколі не пойдзе нават на касметычныя змены сваіх асноваў, у тым ліку і на змены ў парламенцкіх прызначэннях. Ён можа прызначыць туды кіраваных спецслужбамі кандыдатаў ад палітычных партыяў, што створыць бачнасць дэмакратызацыі рэжыму і падставу для прапаганды на ўсе густы. Калі гэтага кроку Лукашэнка цяпер не зробіць, то ён самому сабе нашкодзіць. Бо гэтыя палітыкі стануць ягонымі адвакатамі ў Еўропе і будуць лабіяваць ягоныя інтарэсы. Захад, які фінансаваў гэтых рэжымных "апазыцыянераў" усе гэтыя гады вымушаны будзе іх слухаць. Сам жа кішэнны парламент па сутнасці, як і іншыя інстытуты ўлады ў краіне, не будзе выконваць сваіх функцый. Тут будзе валадарыць воля Лукашэнкі. Парламенцкія псеўдавыбары пацвердзілі толькі няздольнасць нашай апазіцыі. На гэтым мерапрыемстве, як і на прэзідэнцкіх выбарах, спецслужбы не дазволілі выступіць апазіцыі з адзінай праграмай, пазіцыяй. Для выбаршчыкаў заблытаная пазіцыя АГП, «Гавары праўду», руху «За Свабоду» адносна выбараў выглядае двурушнай. Вызначаную пазіцыю занялі толькі «Справядлівы свет» Калякіна і прыхільнікі байкоту. Гэта сведчыць аб тым, што «апазіцыя» яшчэ смяшней будзе паводзіць сябе на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Яна ва ўгоду Лукашэнку свядома спіць у шапку. Гэтыя гульцы забяспечваюць дыктатару яўку выбаршчыкаў на ўчасткі дзеля палягчэння фальсіфікацыяў. Ні дыктатар, ні гэтая апазіцыя не зменяцца, бо яны сядзяць у адной лодцы.

BR: У свеце нядаўняга беларуска-швецкага дыпламатычнага канфлікту, як Вы ацэньваеце нядаўнія змены на вышэйшым узроўні беларускай улады?

УБ: Дыктатар няслушна ацаніў бясплатную інспекцыю швецкім экіпажам ягоных межаў і гатовасць сістэмы супрацьпаветранай абароны. Замест удзячнасці за выкрытыя недахопы і існую магчынасць пранікнення дронаў на ягоную тэрыторыю, Лукашэнка з перапуду пачаў рабіць аргвысновы. Звольненыя другасная асоба Пахмелкін і некампетэнтны ў сваёй прафесіі Рачкоўскі. Але такія людзі з асабістай каманды сям'і прэзідэнта як міністр абароны Жадобін, ці старшыня КДБ Зайцаў за гэты інцыдэнт, як і за выбухі 2008 і 2011 у Мінску, не адказалі. Прычынай жа пераводу ў Міністэрства замежных справаў экс-кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Макея, сталася ўзмацненне пазіцыяў і ўплыву дадзенай асобы ў колах наменклатуры Лукашэнкі. Ператрымаў. Час мяняць, бо кампетэнтныя і ўплывовыя асобы заўсёды небяспечныя сярод дурняў. Вось і накіравалі адукаванага Макея да разумнікаў дэмакратаў мяняць дыктатарскія каштоўнасці на эканамічныя прэферэнцыі Еўропы. Але ж нават дальтонікам немагчыма давесці, што чорнае ёсць белым.

thepointjournal.com
Гэты артыкул зьявіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 24, No. 3.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1509
mod_vvisit_counter Учора 2540
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4049
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41931