Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба arrow Адам Мальдзіс. Юбілей як жыццяпіс (Відэа)

Адам Мальдзіс. Юбілей як жыццяпіс (Відэа) Друк E-mail
09.08.2012 | 15:20 |
Адам Мальдзіс: Юбілей як жыццяпісЮбілей патрыярха беларускай гісторыі.
Cлынны літаратуразнавец і культуролаг Адам МАЛЬДЗІС адзначыў 7 жніўня 2012 года 80-годдзе.

Зала Дзяржаўнага музею гісторыі беларускай літаратуры ледзь змясціла больш за сотню гасцей юбіляра.

“Кожны з нас стварае эпоху”, – калісьці сказаў Адам Мальдзіс. І колькасць гасцей на юбілеі прафесара, бадай, сталася найлепшым таму пацверджаннем.

Кожная сустрэча з вялікім беларусістам і патрыётам адчыняе браму ў свет гісторыі – нават асабісты юбілей прафесар зладзіў у форме “жыццяпісу”: сваймі ўспамінамі дзяліліся землякі юбіляра, ягоныя калегі ды блізкія людзі.  

Белсат ТВ 

ІВАН КРУК, РЭКТАР ІНСТЫТУТУ КУЛЬТУРЫ:
“Мне пашчасціла быць неаднаразова ў экскурсіях, якія здзяйсняліся па Беларусі, і дзякуючы яму я ўпершыню даведалася, што такое Фарны касцёл, і ён мяне туды правёў і расказваў пра дзівосы нашай гісторыі”.
Даследнік ад прыроды, Мальдзіс стаўся сапраўдным рухавіком адраджэння шмат якіх гістарычных сядзібаў. Аднак перадусім ён – аўтар больш як двух дзясяткаў манаграфіяў, літаратуразнаўчых і культуралагічных эсэ, біяграфічнага нарысу “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча”.

ТАДЭВУШ СТРУЖЭЦКІ, НАМЕСНІК МІНІСТРА КУЛЬТУРЫ РБ
“Вось гэта характарыстыка Мальдзіса як патрыярха сярод даследнікаў беларускай гісторыі і культуры больш адпавядае і ацэньвае ўсе тое, што зрабіў гэты чалавек для адраджэння беларускай культуры і гісторыі”.
Апроч навуковай працы прафесар паспяхова займаўся і арганізацыяй праектаў, сярод якіх Нацыянальны асветны цэнтр імя Ф. Скарыны ды Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Аднак галоўным дасягненнем сваёй дзейнасці гісторык лічыць 6-томны бібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”. У выданні пад адною вокладкаю сабраныя звесткі пра славутых беларусаў, раскіданых па ўсім свеце.

АДАМ МАЛЬДЗІС, НАВУКОВЕЦ:
“Гэта 20 гадоў жыцця, і гэта вельмі важны для сённяшняга пакалення даведачны матэрыял”.
Цягам 4 гадзінаў на своеасаблівую сцэну выходзілі і журналісты, і навукоўцы, і чыноўнікі. Як заведзена, загадаў жаданне і сам юбіляр.

АДАМ МАЛЬДЗІС , НАВУКОВЕЦ
“Паехаць на родную Астравеччыну і ад гэтага тлуму адарвацца ды запісваць уласныя кніжкі”.
Якія будзе чытаць не адно пакаленне беларусаў.'

Вольга САЎЛЕ, “Аб’ектыў”

Эксклюзивное интервью телеканалу ОНТ

Юбилей всемирно известный учёный отметил публично. Пригласил всех на авторский вечер в столичном музее истории белорусской литературы. Ей-то (литературе) профессор служит почти 60 лет.

Адам Мальдзіс на свой юбілей сабраў аншляг (Радыё Свабода)

У свой дзень народзінаўАдам Мальдзіс сабраў поўную залю сяброў і калегаў, якія былі зь ім на розных этапах жыцьця. Паводле жыцьцяпісу юбіляра пабудавалі і сцэнар урачыстасьці.

Першым далі слова «дэлегацыі» з Астраўца, адкуль родам Мальдзіс.

Павіншаваць свайго земляка з 80-годзьдземпрыехалі намесьнік старшыні астравецкага райвыканкаму Віктар Сьвіла, краязнаўцаАляксандар Юркойць, рэдактарка «Астравецкай праўды» Ніна Рыбік ды дырэктарка раённай бібліятэкі Натальля Ачарэтава. Адам Мальдзіс заўважыў, што ў «Астравецкай праўдзе», якая тады называлася «Сталінская праўда», ён надрукаваў свой першы верш, а чытачом мясцовай бібліятэкі стаў 65 гадоў таму.

Адам Мальдзіс

Арсень Ліс
Арсень Ліс
 

Арсень Ліс адзначыў:

«Адам Восіпавіч зрабіў вельмі шмат для Астаравеччыны, - сказаў Віктар Сьвіла. - Дзякуючы ягоным намагньням і нястомнай працы ў Астраўца аказалася свая цікавая і багатая гісторыя. Да таго часу, як Адам Восіпавіч пачаў зьбіраць па крупінках зьвесткі пра сваю малую радзіму і дасылаць гэта ў Астравец, амаль афіцыйна лічылася, што ў Астраўца няма сваёй гісторыі. Адам Восіпавіч знайшоў у першакрыніцах дату заснаваньня Астраўца - 1468 год. Ён першы распавёў Астравеччыне і ўсяму сьвету пра нашых знакамітых землякоў. Напрыклад, пра вядомага сьвятара-філёзафа Казіміра Сваяка, мастака Богуша Шышку, першага консула Расеі ў Японіі Іосіфа Гашкевіча».

Да «астравецкай каманды» юбіляр далучыў і свайгокалегу-літаратуразнаўцу Арсеня Ліса. Ён нарадзіўся недалёка ад Астраўца, на Смаргоншчыне, а з Мальдзісам пазнаёміўся ў Маладэчна. Абодва ў юнацтве наведвалі нядзельныя заняткі літаратурнага аб'яднаньня Міколы Ермаловіча.

«Без ініцыятывы Адама Восіпавіча не было б 6-томнагабібліяграфічнага слоўніка беларускіх літаратараў, дзе не абыдзены ніхто! Самы забыты даўнейшы літаратар знайшоў сваё месца.  Яшчэ ад Адама Восіпавача можна спадзявацца на надзвычай цікавыя мэмуары. Ён падрыхтаваў слоўнік беларусаў, якія раскіданы па ўсім сьвеце. Усіх выдатных прадстаўнікоў Адам Восіпавіч сабраў у адной важнай кнізе».

Сярод тых, хто прыйшоў павіншаваць Адама Мальдзіса, былі ягоныя колішнія аднакурсьнікі па Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце Марыя Карпенка і Анатоль Вярцінскі, намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Уладзімер Шчасны, фальклярыст Янка Крук і Аксана Катовіч,пісьменьніца Вольга Іпатава.

Адам Мальдзіс

Анатоль Вярцінскі
Анатоль Вярцінскі
  

«Тое, што Адама Мальдзіс працавіты, самавіты - гэта мы ведаем, - заўважыў Анатоль Вярцінскі.  - Але ці шчасьлівы ён? Пытаньне адказнае, я скажу адназначна, што ён шчасьлівы. Шчасьце - гэта калі ёсьць, што рабіць, чым заняцца і на што спадзявацца. Перад намі якраз той чалавек, які ніколі не сумняваўся ў тым, што ён робіць».

У кулуарах

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1455
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11068
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33499