Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Пасла Швэцыі выслалі зь Беларусі Друк E-mail
04.08.2012 | 17:47 |
У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі.У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан цяпер знаходзіцца ў Швэцыі.

21:30 БТ: «Эрыксан пакрываў кантрабанду, перадаваў грошы экстрэмістам»

У сюжэце афіцыйнага каналу паведамляецца: «ёсьць інфармацыя, што ў 2010 годзе Стэфан Эрыксан асабіста перадаваў інструкцыі, грошы экстрэмістам, прадстаўнікам радыкальных груповак, якія імкнуліся стварыць у Беларусі сытуацыю накшталт Арабскай вясны».

20:50 Эштан пагражае Менску «адпаведнымі захадамі»

Заява Карла Більта, міністра замежных спраў Швэцыі, разьмешчаная сёньня на сайцеміністэрства.

«Высылка швэдзкага амбсадара зь Беларусі рэжымам Лукашэнкі - сур'ёзнае парушэньне нормаў міждзяржаўных зносінаў.

Абвінавачаньні, якія высунуў рэжым у дачыненьні да Амбсадара, зьяўляюцца беспадстаўнымі. Не сакрэт, што Швэцыя ўсебакова падтрымлівае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, і Амбасадар Эрыксан важна і годна ажыцьцяўляў палітыку Швэцыі.

Мы праінфармавалі пра гэты выпадак краіны Эўразьвязу. Я таксама сёньня размаўляў з Кэтрын Эштан пра гэтую сытуацыю.

Амбасадар Эрыксан працягне сваю працу, яшчэ больш выразна арыентуючыся на падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Мы таксама, у кансультацыях зь іншымі краінамі ЭЗ, будзем шукаць шляхі, каб узмацніць нашыя намаганьні ў гэтым накірунку.

На працягу дня Амбсада Беларусі ў Стакгольме будзе праінфармаваная аб тым, што прыбыцьцё прапанаванага новага амбасадара Беларусі не пажаданае, а таксама пра тое, што будуць ануляваныя віды на жыхарства ў Швэцыі двум супрацоўнікам беларускай амбасады»

17:35 Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў Радыё Свабода:

«Беларускі бок не выдварае швэдзкага пасла. Прынята рашэньне пра непадаўжэньне яго акрэдытацыі. Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі на працягу 7 гадоў, за гэты час яго дзейнасьць была скіраваная не на стварэньне, а на разбурэньне двухбаковых адносін. Гэтае рашэньне ляжыць у плоскасці нашых двухбаковых адносін. Калі швэдзкі бок будзе імкнуцца да абвастрэньня сытуацыі, мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна»

Андрэй  Савіных адмовіўся камэнтаваць паведамленьні пра высылку з Стакгольма двух беларускіх дыплятамаў.

17:30 Супрацоўнік па палітычных пытаньнях прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Рамунас Янушаускас заявіў, што на дадзены момант прадстаўніцтва не камэнтуе высылку швэдзкага амбасадара з Беларусі.

17:20 Польская амбасада ў асобе дарадцы амбасады Паўла Марчука ведае пра высылку зь Беларусі амбасадара Эрыксана. Ніякіх камэнтароў на гэты конт пакуль не дае. На пытаньне, ці могуць амбасадары ЭЗ разам пакінуць Беларусь, як гэта было ў выпадку высылкі польскага амбасадара, сп. Марчук адказаць адмовіўся.

17:05 Паведамленьне пра высылку амбасадара МЗС Швэцыі атрымала ў сераду, 1 жніўня. Спадар Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў Швэцыі. Ён не даступны да камэнтароў.

Кіраўнік прэс-офісу Андэрс Ёрле ня бачыць сувязі паміж высылкай швэдзкага амбасадара і «мядзьведжым дэсантам». Ён таксама лічыць, што гэты канфлікт тычыцца не прыватна асобы спадара Эрыксана, а стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Швэцыя.

Невядома, калі зьявіцца ў Беларусі новы амбасадар Швэцыі.

17:00 Часова павераны ў справах Швэцыі ў Беларусі Ён Брантэпаведаміў «Свабодзе», што на момант рашэньня МЗС аб высылцы Эрыксана самога амбасадара не было ў Беларусі: «У МЗС Беларусі выклікалі мяне. Але я б не хацеў камэнтаваць гэтай падзеі, вам трэба зьвяртацца ў МЗС Швэцыі».

Кіраўнік прэс-службы МЗС Швэцыі паведамляе: «Спадар Більд, міністр замежных спраў Швэцыі, заявіў, што рэакцыя беларускіх уладаў - гэта злачынства супраць усіх нормаў стасункаў паміж дзяржавамі. Мы вырашылі не прымаць новага беларускага амбасадара ў Швэцыі. Мы вырашылі адмовіць у працы двум супрацоўнікам беларускай амбасады ў Стакгольме».

Заява МЗС Беларусі

16:35 Тым часам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў:

«Я магу сказаць цалкам дакладна, што яго ніхто не высылаў, а больш падрабязнае тлумачэньне я магу даць хвілін праз 40».

Паводле непацьверджанай інфармацыі, беларускі пасол Андрэй Грынкевіч таксама пакінуў Швэцыю.

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт на сваёй старонцы ў Твітэры заявіў, што беларускія ўлады выслалі з краіны швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана: «Рэжым Лукашэнкі выслаў амбасадара Швэцыі з-за яго падтрымкі правоў чалавека. Абуральна».

«Мы сказалі, што новы пасол Беларусі ў Швэцыі не пажаданы, і папрасілі іншых двух дыпляматаў Беларусі пакінуць краіну», - напісаў таксама Більд. Усяго ў амбасадзе Беларусі ў Швэцыі працуе пяцёра дыпляматычных работнікаў.

Дэпутат швэдзкага Рыксдагу Крысьціян Хольм камэнтуе ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Пасла выгналі па абвінавачаньні ў празьмернай падтрымцы апазыцыі. Насамрэч, ён проста рабіў сваю працу і выконваў задачы швэдзкай палітыкі. Мы выступаем за свабоду і правы чалавека. Стэфан Эрыксан зьяўляецца добрым амбасадарам. Амбасадары ў Швэцыі сустракаюцца з нашай апазыцыяй, і гэта абсалютна нармальна. Гэты крок рэжыму Лукашэнкі надалей ізалюе Беларусь ад астатняга сьвету. Мне шкада народ Беларусі, які пакутуе ад дзеяньняў Лукашэнкі».


31 ліпеня газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия»прыгадала асобу Стэфана Эрыксана ў зьвязку з «дэсантам» швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў. Газэта закінула Эрыксану тое, што яго асоба «весьма необычна», бо ён «владеет белорусским языком и активно его использует».

Камэнтары

Палітоляг Алесь Лагвінец: «Улады Беларусі правакуюць чарговы дыпляматычны скандал»

«Сытуацыя да канца не зразумелая. Але відавочна, што ўлады Беларусі правакуюць чарговы міжнародны скандал. З адказу швэдзкага боку бачна, што так проста „выбрык" беларускага боку ня пройдзе.

Калі будзе скаардынаваная пазыцыя Эўрапейскага Зьвязу, то можна сказаць, што ў сэзон адпачынкаў у нас будзе перад вачыма мыльная опэра наконт адкліканьня і вяртаньня амбасадараў». 

Станіслаў Шушкевіч: Нават Савецкі Саюз ня выслаў пасла ФРГ, калі Руст прыляцеў

«Для мяне гэта навіна, якую я ўспрымаю з жахам. Мне здаецца, гэта адзін з найлепшых амбасадараў, які так палюбіў Беларусь і зь якім я так многа кантактаваў». 

Уладзімер Някляеў: Эрыксан - прыклад амбасадара, які сёньня патрэбны Беларусі 

«Гэта, па сутнасьці, прыклад амбасадара, які сёньня патрэбны Беларусі. Як яе народу, так і яе кіраўніцтву. Але аказалася, што ён не патрэбны. І гэта стала дэманстрацыяй сутнасьці гэтага рэжыму». 

Пэр Кромвэл: Эрыксан нічога ня ведаў пра нашу акцыю

«Мы ні ў якім разе не зьбіраліся паведамляць пра свае намеры нікому з афіцыйных асобаў Швэцыі. Я нават да ўсёй гэтай гісторыі ня ведаў імя швэдзкага амбасадара ў Беларусі». 

Раман Якаўлеўскі: БТ хутка пакажа пра Эрыксана «кіно» 

«Улады не плянавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага. Паніжэньне ўзроўню дыпляматычных стасункаў было мэтаскіраванае. Яно плянавалася даўно». 

Зьміцер Вайцюшкевіч: Эрыксану на Рэвалюцыйнай паставяць помнік

«Стэфан Эрыксан яшчэ шмат чаго зробіць добрага для Беларусі, бо ўжо прыкіпеў тут. Тут у яго засталіся двое хросных дзетак - маіх».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Пасла выслалі, бо аслы засталіся.

Напісаў Rezerwat,
Дата 08/05/2012 Час 11:52

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1749
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10149
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6574