Імя рок-кампазытара Ігара Сімбірова ўпершыню
выйшла на шырокую публіку на CD-складанцы «19 сьняжынак праўды» (2010), дзе ён
надта ж арыґінальна інтэрпрэтаваў праґрамны верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?»
Потым былі й зьмястоўныя радыёпрэзэнтацыі ( http://www.svaboda.org/content/article/24601159.html
), удзел у маштабных фэстывалях і сьціплых кватэрніках, а апошні рэліз, які
ўпершыню прэзэнтуе наш сайт, прысьвечаны подзьвігу віцебскага грамадзкага
дзеяча Сяргея Каваленкі, які пакутуе ў турме за тое, проста кажучы, што не
пайшоў утроп клятваадступніка.
Пра Сяргея Каваленку, які застаўся верным таму гербу й сьцягу, клятву на вернасць якім даваў і сам першы прэзідэнт краіны, нямала пісала сусьветная прэса. Сяргей быў за тое жорстка пакараны ды пайшоў на працяглую галадоўку. «Kawalenkę sąd uznał za winnego. Powodem było wywieszenie przez niego zakazanej biało-czerwono-białej historycznej fłagi białoruskiej na głównej choince Witebska w prawosławne Bože Narodzenie. W więzieniu Kawalenka prowadził przez długi czas głodówkę», - пісаў у №3 за 2012 год (стар. 15) беластоцкі штомесячнік «Czasopis».
Калі тая галадоўка пачала пагражаць абсурдна зьняволенаму сьмерцю, сярод грамадзкіх дзеячоў краіны і творчай інтэліґенцыі ўзьнікла салідарнасць у занепакоенасьці самім станам правасудзьдзя ў краіне. На шэрагу папулярных сайтаў зьявіўся й верш Вітаўта Мартыненкі «Няўзброены ваяр», дзе вядомы публіцыст і рок-паэт сфармуляваў свае погляды на праблему. Публікацыя стала адной з надзвычай абмяркоўваемых у байнэце. І калі Сяргей Каваленка пасьля рэанімацыі абвесьціў аб намерах працягваць свой пратэст супраць беззаконьня, той верш стаў песьняй дзякуючы згаданаму кампазытару Ігару Сімбірову. Пакуль ніхто ня скажа, што паўплывала на пазьнейшае рашэньне Каваленкі больш ашчадна ставіцца да самога цуду жыцьця, але ён перадумаў аддаваць яго ў заклад беззаконьню. Працягвае жыць і песьня.
Ігар Сімбіроў, які напісаў незвычайную музыку для гэтага твора, нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 годзе. Музыкам сябе адчуў, як паведамляе радыё «Свабода», яшчэ ў дзіцячым садку, дзівячы сваімі сьпевамі нават акампаніятарку ранішняй зарадкі. Пасьля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню. Там жа зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна», дзе адыграў на бас-ґітары 10 гадоў. Працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачаньні. У 1998-м вярнуўся ў Беларусь, выдаваў ґазэту «Асіповіцкая панарама», актыўна выступае з сольнымі канцэртамі. У адмысловай радыёперадачы Зьмітра Бартосіка «Барды Свабоды» цэлы тыдзень у чэрвені 2012-га гучалі песьні Ігара Сімбірова - знакамітая ўжо «А хто там ідзе?» з пакладзенымі на музыку Курта Вайля вершамі Янкі Купалы, «Варыганда» з часоў супрацоўніцтва ва Ўкраіне з Вадзімам Курылкам, «Шыя мая брудная», у якой словы Тацяны Барысік пакладзены на музыку Джыма Морысана, а ў песьнях «Гэй, Ян!» ды «Зьелі бусла» Тацяну Барысік агучыў сам Ігар Сімбіроў.
Зь Вітаўтам Мартыненкам да гэтай песьні ня быў знаёмы, але ня проста атрымаў згоду на верш, але й на далейшае супрацоўніцтва. Вось што ён сам гаворыць аб пачатку: «Ледзь прачытаў верш "Няўзброены ваяр", адразу на кухні нарадзілася мэлёдыя. Вынік падаўся мне ўдалым спалучэньнем музыкі й верша: лірычна, пранікнённа, шляхетна. Тое, што й павінна быць у падобным творы. Для нас, безнадзейных рамантыкаў, гэта грэе душу. Я й Сяргея Каваленку ўспрымаю, як і сябе - безнадзейны рамантык, таму да яго ў мяне самыя братэрскія й паважлівыя пачуцьці, а некаторыя "зьедлівыя" інтанацыі маюць на мэце передаць злосць ад бясьсільля, горкую іронію, бездапаможна сьціснутыя кулакі, бо сам праз такое праходзіў, седзячы нядаўна 25 сутак толькі за тое, што сьпяваю па-беларуску... Напачатку я ня ведаў, што на той верш яшчэ няма музыкі, бо так распрацавана рытміка й рэфрэны. Пачуўшы першыя водгукі музычных адмыслоўцаў, паслаў і Вітаўту з просьбай, мо ёсць у яго яшчэ нейкія песенныя вершы, якія б з задавальненьнем праглядзеў. У мяне шмат напрацовак музычных, а вершы пішу хіба ўзімку. І ён даслаў вялікую падброку зь неапублікаванай кнігі. Мо яшчэ нешта скрэатывім».
А вось што кажа пра песьню «Няўзброены ваяр» аўтар рыфмаў Вітаўт Мартыненка: «Музыка ў спалучэньні зь вершам абсалютна ажыўляе й дапаўняе адно аднае. Лірычнасць музыкі, яе мэлядычнасць напаўняе драматызмам аповед. Адсутнасць аґрэсіі падкрэсьлівае словы лейтматыва "даруй, бязьвінны, адкінь ты помсту". Матыў песьні пакліканы абудзіць ня злосць, ня помсту, а хутчэй "даруй ім, даруй і не забудзь". Здаецца, гэта ўдалося. Магчыма, дасьведчаны слухач можа пачуць у творы Ігара Сімбірова стрыманую аґрэсіўнасць лірычных песень "Pearl Jam", глыбіню й бяздонную лірычнасць піцерскага клясыка расейскага року - гурта "Пікнік", і нашу аўтарскую шляхетную беларускасць. Музыка атрымалася вельмі ЖЫВОЙ. Яе рухомая багатая гармонія, сінкапіраванасць пры даволі павольным тэмпе прыцягвае вуха дасьведчанага слухача, і няўмольна інтрыґуе недасьведчанае вуха».
Пакуль песьня абжываецца, як сьведчаць аўтары, а прад'юсары дамаўляюцца аб магчымасьці якаснага студыйнага запісу, наш сайт вырашыў прадэманстраваць аматарам беларускага року адзін з рэпэтыцыйных відэафайлаў «Няўзброенага ваяра»
Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...
Жахлівыя рэчы адбываюцца: першым на верш Мартыненкі 'Няўзброены ваяр' адгукнуўся асіповіцкі бард Ігар Сімбіроў, першым давёў справу да выніковага дыска ('Сімвалы веры і свабоды', трэк 14). Герой песьні Сяргей Каваленка быў вызвалены з турмы, вярнуўся да актыўнага жыцьця, а 12 чэрвеня ў 'Нашай ніве' паведамленьне аб сьмерці Ігара Сімбірова. Жудасць! Што ж там здарылася? Чалавеку было 40 год. Зямля яму пухам.
Напісаў Melaman, Дата 07/13/2013 Час 00:39
Паслухаць студыйны запіс песьні можна тут (14-ы трэк, ён у пяцёрцы лідэраў праслушкі побач з 'Песьнярамі', Зьмітром Вайцюшкевічам, 'N.R.M.') http://artsiadziba.by/2013/06/05/podpisy-za-sciah/
Напісаў Slavamir, Дата 06/28/2013 Час 11:00
Прэзентацыя дыска 'Сімвалы веры і свабоды' ('VolaMusic', 2013), куды трапіла і студыйная версія песні пра віцебскага героя Сяргея Каваленку, ужо някепска асветлена тэлеаператармі БелаПАНа, сярод ганаровых гасцей ёсць і сам герой песні 'Няўзброены ваяр' з жонкай http://belapan.by/archive/2013/05/31/media_disk/
Напісаў Максім, Дата 06/01/2013 Час 01:59
Травень стаў сымбалічным месяцам для гэтай песьні: ў адной менскай канторы нарэшце запісана студыйная вэрсыя 'Няўзброенага ваяра' складам вакалу, гітары, вуснавага гармоніка. Я спадзяваўся на рок-бэнд, але ўсё адно вынік мілагучны і пераканаўчы.
Напісаў Slavamir, Дата 05/10/2013 Час 12:59
Вы ўсё прагляды падсумоўваеце, а ніхто так і не напісаў, дзе студыйную копію песьні здабыць. Няўжо нідзе не было інфармацыі?
Напісаў Цыфір Кефір, Дата 01/16/2013 Час 15:07
Як пагляджу, к канцу сьвету колькасць слухачоў перасягне паўтары тысячы. Віншую стваральнікаў добрай песьні. Так трымаць! Але нешта ў вас тут водгукі спыніліся?
Напісаў Meanwhile, Дата 12/18/2012 Час 17:18
Больше тысячи просмотров видео ,вот это да !
Напісаў Варна, Дата 11/07/2012 Час 11:59
Аўтар тэкста гэтай песні цікава разважае пра лёс беларускіх музыкаў у Беларусі. Дзея адбывалася на канцэрце бярозаўскага гурта ':B:N:' 10 кастрычніка http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=Phw-h5igx60
Напісаў Piatrukha, Дата 10/20/2012 Час 12:43
Дык і тут ужо перадрукавалі, нават шрыфтавая аздоба больш пасуе воку.
Напісаў Максім, Дата 10/06/2012 Час 09:42
На радыё 'Свабода' днямі было он-ляйн інтэpв'ю з Сяргеем Каваленкам, дзе ён казаў і пра гэты твор: 'Песьню чуў, дзякуй Вітаўту Мартыненку і Ігару Сімбіраву за падтрымку'.
29 студзеня 2020 года ў 18.00 у памяшканні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (г. Мінск, вул. Пятра Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці з праглядам дагэтуль нідзе не...
13 июля, суббота, 20:15 Костел св.Симеона и Елены (ул.Советская, 15 - Красный костел) 6+ При входе на концерт собираются пожертвования - 7 руб. Грандиозный музыкальный проект продолжается! Впервые органист Юрий Габрусь на протяжении...
O 15:00 na Rondzie Dmowskiego zaplanowano początek Biało-Czerwonego Marszu 100-lecia Odzyskania Niepodległości "Dla Ciebie Polsko", który otworzy Andrzej Duda. "Zaproszeni są wszyscy. Przyjdźmy tylko z biało-czerwonymi flagami. Bądźmy razem....
21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Падобнага твора ў беларускай літаратуры яшчэ не было. З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны...
Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
Сяргей Панізьнік. "Сьцяг" Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
Яўген Гучок 2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б) з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. ...
Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...