Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Літаратура новай эпохі старой краіны

Літаратура новай эпохі старой краіны Друк E-mail
05.05.2012 | 21:00 |
Кастусь ТравеньКастусь Травень. Брыґадны ґенэрал. — Вільня : Наша будучыня, 2011. — 208 с.

Пісьменьніка Кастуся Травеня я адкрыў для сябе падчас працы над сваёй кнігай «Rock on-line» (2010), калі ягоная аповесць «Вокліч», зьмешчаная ў дэбютнай кнізе «Маўчы і будзь хітрым» (2007), здолела кардынальна зьмяніць саму структуру маіх разважаньняў: пара цытатаў адтуль паклікала далейшы пошук базісных ісьцінаў у сучаснай беларускай літаратуры (Якавенка, Акула, Ґеніюш, Сыс...), ператварыўшы мой твор, як выказаўся рэцэнзэнт часопіса «Верасень» Анатоль Мяльґуй, «у падабенства постмадэрнісцкага раману». Неабачліва прапусьціўшы чарговы зборнік прозы «Гульня белымі фіґурамі» (2008), я ўсё ж стаў пільней прыглядацца да творчасьці аўтара, які першым вырашыў падтрымаць у мастацкай літаратуры ідэю лінґвіста Яна Станкевіча вярнуць беларускай мове клясычнае гучаньне, рэабілітаваўшы для пачатку рэпрэсаваную ў 1929 годзе літару Ґ.

Кастусь Травень. Брыґадны ґенэрал. — Вільня : Наша будучыня, 2011. — 208 с.Станкевіч вярнуў тую літару ў навуковы ўжытак у 1989-м сваёй працай «Greatlitvan-Russian Dictionary», а ў 2006-м яна трапіла і ў нашу зь Мяльґуем культмасавую энцыкляпэдыю «222 альбомы беларускага року» і... зацікавіла акурат Кастуся Травеня, які замовіў мне тлумачальны артыкул на гэтую тэму, а потым паставіў яго прадмовай у свой новы том, азагалоўлены «Брыґадны ґенэрал».

Не скажу, што Кастусь Травень сьмела рынуўся ў аднаўленьне клясычнага правапісу. У гэтым томе, пільна адрэдагаваным паводле так званай наркамаўкі вядомым пісьменьнікам Уладзімірам Дамашэвічам, ён дапусьціў тарашкевіцу толькі ў двух апавяданьнях зь сямі. Дый нават гэты дуалізм атрымаўся нейкім нестабільным, бо законы тарашкевіцы пранікаюць у наркамаўскія тэксты, як і наркамаўка нярэдка топчацца ў клясіцы праз такую дуалістычную лінґвістыку. І ўсё ж каштоўны, бадай, сам рух у авалоданьні тым, што ўсё яшчэ пад галоснай і негалоснай забаронай. А гэта ж сьведчаньне веры ў тое, што ніякімі ўказамі не адменіш Божы дар, які Травень адчуў у мове.

Першае і загалоўнае апавяданьне «Брыґадны ґенэрал» яшчэ сягае ў акупацыйную лінґвістыку, дый тэма цягне нібыта з пад'імпэрскага мінулага (гэтага шмат у Травеня, які трымае ў галаве сьпевы Абадзінскага, Магамаева, але ня ведае пра веліч таленту Забэйды-Суміцкага, Пётры Конюха), але ён ці ня першы спрабуе асэнсаваць катарсіс сучаснага пераходнага пэрыяду, калі старыя законы грамадаўкладаньня ўжо зруйнаваныя, а новыя яшчэ не ўсталяваліся. І нават у тым пад'імпэрскім яшчэ калаўроце першага сюжэту праглядаюць парасткі нацыянальнай сьвядомасьці: гэта бачна ўжо ў прозьвішчах гэрояў (Віктар Мухабой, Васіль Юрчанка, Стах Бахановіч, Шаміль Басаеў, ґенэрал Бадаеў, палкоўнік Урсул Заядалін). Мяне яшчэ ў першай кнізе ўразіла сваёй красамоўнасьцю імя простага рускага парня з ФСБ Далмата Пятрова, а тут усплывае ягоны калеґа й суродзіч Фарыд Шаламавіч Іваноў. Неназойлівая характарыстыка праз імя стала ці не адметным каньком пісьменьніка Травеня (расейцы Мардабітаў, Макс Удодаў, беларусы Алесь Жук, Яўґен Луцкі), што само па сабе дорыць эмацыйныя перажываньні чытачу (калі не зьвяртаць увагі на дзівацкія фантазыі кшталту Яна Вагінскага, дзе аўтар саскоквае на нейкае гогалеўсукае выжартоўваньне). Але ня толькі.

Ужо ў тым загалоўным апавяданьні новай кнігі, нібыта загрузлай сьвядомасьцю ў імпэрскім выхаваньні, працінаюць душу дыялёґі гэрояў, у якіх адчуваюцца клопаты й разважаньні самога аўтара. Напрыклад, калі беларусу Бахановічу на Каўказе робяць нейкую заўвагу («Вось ты, кунак, рускі чалавек, як мяркуеш, што далей будзе?»), ён найперш удакладняе: «Кунак, я ліцьвін! Калі чытаў "Хаджы-Мурата" Льва Талстога, дык мог бы зьвярнуць увагу, што і 150 гадоў таму, калі маскавіты ваявалі Каўказ, у іх быў яшчэ адзін галаўны боль - пакуль ня скораная Літва. Яны павесілі тады нашага правадыра, а гадоў праз 15 мы ў адказ падарвалі іхняга імпэратара». І каб чытачу гэтыя згадкі не ўявіліся банальнай мітусьнёй, аўтар дае красамоўныя зноскі, якія падкрэсьліваюць важнасць тэмы: «У сакавіку 1864-га ў Вільні быў павешаны правадыр паўстанцаў Кастусь Каліноўскі, а ў сакавіку 1881-га шляхціц з Бабруйска Ігнат Грынявіцкі ўзарваў у Санкт-Пецярбургу расейскага імпэратара Аляксандра ІІ».

Нягледзячы на ваяўнічую назву кнігі «Брыґадны ґенэрал», яна зусім не баталістычная. Тэмы, якія ўзьнімае аўтар, надзвычай жыцьцёвыя, хоць часам і парадаксальныя. Напрыклад, тэма каханьня. Неаднойчы на чытацкіх канфэрэнцыях даводзілася слухаць слушныя разважаньні Травеня аб месцы й ролі жанчыны ў структуры нацыянальных традыцыяў, аб кардынальнай розьніцы ў заходнім і ўсходнім асэнсаваньні сакральнага вобразу «спадарыні - жонкі, сястры, маці». Кастусь Травень параўноўвае яго з тымі контрапунктамі, што склаліся вакол нас: «пані» і «баба». Здавалася б, у творах пісьменьніка знойдзем нешта адметнае? А з кім сустракаемся ў апавяданьні «Шанец», як не з традыцыйнай савецкай бабай, у якой жыцьцё ня склалася, таму яна з радасьцю пайшла па руках тых джэнтльмэнаў, якія нават ня памятаюць, колькі разоў давялося быць жанатым. І вось тыповая «рамантычная» сцэна каханьня акурат савецкіх, на маю думку, традыцыяў: «Яны паставілі "Сканію" на панадворку складоў, схадзілі ў прыбіральню й толькі зьбіраліся класьціся спаць, як нечакана ў дзьверы фуры пастукалі. У цьмяным сьвятле ліхтароў Яўґен Луцкі разгледзеў апранутую ў сінюю ватоўку вартаўніцу. Яна ветліва запытала, узіраючыся ў кабіну: - Может чайку, ребята?»

Ну а потым, натуральна, каханьне некалькі разоў, перасьцярога, апраўданьні («Я чыстая, ня бойся») і ніякіх згадак апасьля. Жэрміналь адпачывае, бо ў яе не было ні ватоўкі, ні ўтульнасьцяў на панадворку, ні кавалераў, заклапочаных эканоміяй на трамваі пары даляраў, выдзеленых начальнікам на таксі. І хоць яно насамрэч гэтак часта бывае (колькі ІП натужна складаюць свой капітал эканоміяй на трамвайных квітках, каб пабудаваць свае трохпакаёвыя харомы і... даць дуба ад нэрвовага стрэсу), але нават ў фантазіях Травеня няма згадкі ні пра мецэнатаў, ні пра высокія пачуцьці. Дзе сучасныя Радзівілы? Дзе Сангушкі? Проста жарсткач пераходнага пэрыяду.

І хоць савецкай палітрыторыкі хапае ў апавяданьнях Травеня («...Горбі навучыў цэлае пакаленьне, што верыць нельга нікому!», - кажа ён у апавяданьні «Выбракоўка» пра ўсталяваны ў сьвядомасьці мільёнаў панятак «вясна народаў»), але здаровы нацыянальны кантэкст таксама ў яго прэ: то зьяўляецца вуліца Льва Сапегі ў Старым Быхаве, то вуліца Ігната Грынявіцкага ў Менску, па якіх у розных апавяданьнях езьдзіць ягоны заўсёдны Шэрлам Холмс і камісар Меґрэ - транспартны экспэдытар Яўґен Луцкі. Як мне ўдалося прыватна высьветліць, у Старым Быхаве насамрэч адна вуліца вядзе да замку Сапегаў, але пакуль гэта прашпэкт Леніна. Мо і ў Менску забойцу цара-акупанта Леніна аўтар вырашыў замяніць ягоным тутэйшым калеґам Грынявіцкім?

Яшчэ адна хіба стылю Травеня, уласьцівая практычна ўсёй сучаснай літаратуры, пісанай недавучанымі ў роднай школе людзьмі, гэта блытаньне няпоўных сінонімаў кшталту цяпер і зараз. Гэта як у інґлішы like і love, ня кожны замежнік і разьбярэ, дзе якое любіць. Але ж мы ў роднай мове мусім разьбіраць, што цяпер - гэта ў дадзены момант, тады як этымалёґія слова зараз падказвае, што момант гэты яшчэ не наступіў, ён будзе за раз. І хоць Травень ведае значэньне слова раз, нават вытворныя ад яго словы інтэрпрэтуе шматґранна: адразу, зразу. Але ж чамусьці не разумее, як нейкі француз ці немец, што ЗА ў нашай мове - антонім слова ПЕРАД. І вось таму піша: «...Землякі зараз вярталі яго назад, да звыклага местачковага ўзроўную» (а вярталі ж акурат не ЗАраз, а Ўраз, г.зн. цяпер). Ну што ж, вялік магучым родны языцэ, паняць можна, але замілавацца зграбнасьцю - наўрад ці. І калі «цяпер нехта вяртае яго назад, надоечы вяртаў», дык «зараз можа й кінуць». Хіба не? Ці во яшчэ страшней: «...Зьміцер Цыбульскі інфармаваў зараз па тэлефоне, што заўтра ў нас прыём у прэм'ер-міністра». А магло ж быць так: «...Зьміцер Цыбульскі інфармаваў надоечы па тэлефоне, што заўтра ці нават зараз нас чакае прыём у прэм'ер-міністра».

Што да сюжэтаўтварэньня Травеняўскіх апавяданьняў, дык сапраўдная інтрыґа, вартая пяра таго ж Сімянона ці Конан-Дойла, закручана ў апавяданьні «Альфа й амэґа». Там і сымбалізм вобразаў, і пераканаўчасць мэтафараў, і трапнасць лексікі. З тэксту часам ледзь не прыказкі выскокваюць: «Ну вось, мы дома, цяпер жыць будзьма», «Перамогі робяць мужчыну моцным», «Сяргей і Нікалай - увішныя шустрыя мужчыны руска-славянскага аблічча», «Калі спажываньне ёсць альфа й амэґа жыцьця, дык зьядзім усю фаўну і флёру ды патонем у г...не».

Трэба ўсё ж аддаць належнае прафэсыйнаму падыходу Травеня да літаратуры, які не цураецца слоўнікаў, выхопліваючы адтуль нават прызабытую лексіку: «арбон», «імбрык», «жорсткі цап», але «стулік» яўна просіцца замяніць яго на «крэселка», калі аўтар увогуле меў на ўвазе ня «зэдлік». Бо «стул» у нас - гэта тое, што падае адтуль, чым сядзяць на «крэсьле». І хай не бянтэжыць яго рускае «кресло», бо ў нас гэта папросту «фатэль».

Здараюцца, на жаль, і філязофскія перахлёсты. Як, напрыклад, у апавяданьні «Выбракоўка» Кастусь Травень піша пра пераходны пэрыяд 90-х: «Маладым буржуа не хапала шырыні й глыбіні разуменьня падзей». А чытачу хочацца сказаць тое самае пра аўтара, бо той пэрыяд у яго часам надта шаблённы: «- Хто нас пусьціць у мільянэры? - Той, каго мы купім. Мы купім сабе дах з уплывовых уладных колаў. Не з бандытаў, бо бандыты ў нашай краіне будуць пасярэднікамі. - А дэмакраты? - Звычайная ўлада мафіі. Прасьцей кажучы, тыя самыя бандыты». І я наракаю тут не на своеасаблівыя палітычныя погляды аўтара, а на лёгка сьпісаныя з расейскіх шаблёнаў схэмы беларускага жыцьця. Тлумачэньне таму мне выявілася ў самой структуры мысьленьня аўтара: як той жа Сімянон чамусьці хварэў адным сваім паліцэйскім камісарам, дык і Травень, відаць, неспраста піша амаль усе творы пра жыцьцё транспартнага экспэдытара ў кожным сваім творы. Хто памятае сапраўднае прозьвішча аўтара, не абміне, што імя таго гэроя і аўтара супадаюць. Матляючыся па розных Піцерах ды Москвах то на «Сканіі», то на «МАЗе», ён хоць і адчуў нейкія нюансы эканамічных рэаліяў пераходу ад сацыялізму да капіталізму, але не заўважыў, што для большасьці беларусаў у памяці не «ліхія 90-я», як у Расеі, а рамантычны час імклівага адраджэньня «забранага краю», час хоць і кароткі ды наіўны, але «час надзей і спадзяваньняў».

Ці во яшчэ адна расхожая плётка: «Даляры зрабіліся мураломам, што зруйнаваў муры вялікай дзяржавы». Дзяржава мо і была вялізнай, але ніяк не вялікай. Ці ж не пра тую гэта «вялікую дзяржаву», дзе за 70 няшчасных гадоў яе існаваньня сымболем жыцьця сталі чэргі, нястача, маральны, інтэлектуальны ды ідэаляґічны ўціск, а простае слова «купіць» было выцесьнена зваротлівым «дастаць». Ці ня тую «вялікую дзяржаву» называлі «краінай вечных дэфіцытаў», бо дэфіцытам было там усё - хлеб, масла, каўбаса, запалкі, вопратка, таму й «тлетворным вліяніем запада» была названа нават мода, бо краіна й за ёй не пасьпявала. «Шчасьлівыя» народы, уцягнутыя ў ейны абарот, спыніліся ў разьвіцьці, пра што сьведчць кардынальная зьмена статусу ад перадавой ВКЛ да сьціплага «зборачнага цэху нехадавога машынабудаваньня» ў БССР. А параўнайце вызваленую «вялікай дзяржавай» ад вольнага сьвету Туву з іхнімі братамі па крыві Турцыяй, якая ня мела таго шчасьця стаць часткай у «вялікай».

Стылёва даволі прывабна апрацавана апавяданьне «Пад зорным небам Айчыны», дзе патыхае нават разважнасьцю японца Коба Абэ, але распрацоўка сюжэту наўрад ці такая дасканалая. Ці мо занадта наватарская для мяне?

Крыху асабняком стала ў зборніку аповесць «Тармэна, ці Імпэрскі сіндром», гэткая спроба сьмелай сацыяльна-палітычнай фантастыкі, эмацыйнае ўзьдзеяньне якой можна параўнаць хіба што з цэлай эпапеяй згаданага Васіля Якавенкі «Пакутны век». Мала таго, што беларусу грэе душу ў гэтай фантастыцы нават бронзавы конны помнік вялікаму князю Вітаўту на аднайменнай плошчы ў цэнтры Менска ў атачэньні знаёмых вуліц Скарыны, Кальварыйскай, Багдановіча... Але ж і гістарычныя алюзыі гэтага прарочага позірка ў будучыню проста дах зносяць сваёй трапнай ляканічнасьцю. Вось, напрыклад, абмеркаваньне ў сакрэтных маскоўскіх кабінэтах лёсу аднэй выпадкова атрымаўшай вольнасць тэрыторыі: «- Добра, Андрэй Хананавіч, а калі прызнаць Літоўскую Русь гістарычна раўнапраўнай з Расеяй? - Сымон Аванэсавіч, дастаткова памяняць пункт гледжаньня на гісторыю, як аўтаматычна мяняецца сучаснасць... Калі Беларусь забярэ сваю гістарычную спадчыну, дык што застанецца нам? Мы нават ня ведаем, дзе тая Кулікоўская бітва адбылася. Расея ўзьнікла падчас Пятра І, дагэтуль існавала Масковія - пратэктарат Залатой Арды. Мы пасьля так званай Кулікоўскай бітвы яшчэ сто год плацілі даніну Залатой Ардзе».

А як жа яны характарызуюць Беларусь? Што падаецца народу, мы ведаем («Родной Белоруссіі 70 лет»), а паміжсобку вось якую праўду перашэптваюць: «Мы гэтае пытаньне вывучалі на ідэаляґічнай камісіі. Літоўская Русь - эпоха сярэднявечча, крынічная чысьціня славянства, Маґдэбургскае права гарадоў, пасьпяховая барацьба з Тэўтонскім Ордэнам, вызначальная перамога пад Ґрунвальдам, вызваленьне Украіны ад мангола-татарскай арды, перамога ліцьвінаў на Сіняй Вадзе, статут ВКЛ, першы ў падпарадкаваных нам цяпер абшарах унівэрсітэт, заснаваны ў Вільні ў 1579-м, першадрукар Францыск Скарына, сусьветнай значнасьці паэт Адам Міцкевіч, нават "Слова аб палку Ігаравым" - справа ліцьвінаў. А першакрыніца нашай гісторыі "Повесть временных лет" і тая сьпісана зь іхніх Радзівілаўскіх летапісаў...»

Рэальныя факты, ўпісаныя ў фантастычны сюжэт, базаваны на пэўных дакумэнтальных падзеях сучаснасьці (аўтар пільна дае спасылкі на іх), уражваюць надзвычайна, натхняюць веру ў вяртаньне каштоўнасьцяў «забранага краю», як сказаў клясык. А мы дадамо: забранага і апушчанага.

Дык вось чытаеш новую кнігу Кастуся Травеня і разумееш, што гэта ня наш наканаваны Богам лёс, гэта часовы зьбег абставін, якія йдуць да скону.

"Брыгадны генерал" Кастусь Травень (спампаваць кнігу ў PDF)
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

А палітыкаў жа й няма. Вунь нават на распродаж палітычных кніг ніякіх водгукаў http://nn.by/?c=ar&i=72999 Усе змагаюцца з рэжымам, з нейкай асобай, але не з беззаконіем, бо само грамадзтва да закону ставіцца неяк паблажліва. Таму проста чытайце добрыя кнігі і вучыцеся жыць: Ларысу Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Леаніда Дайнэку, Васіля Якавенку, Кастуся Акулу, Кастуся Травеня, Вітаўта Мартыненку, Уладзіміра Арлова...

Напісаў Аналітык Неналітык,
Дата 05/07/2012 Час 13:45

''...але не заўважыў, што для большасьці беларусаў у памяці не «ліхія 90-я», як у Расеі, а рамантычны час імклівага адраджэньня «забранага краю», час хоць і кароткі ды наіўны, але «час надзей і спадзяваньняў»...''
Усё аўтар заўважыў, але сам будучы рамантыкам, лічыць, што ўласную палітыку трэба рабіць прагматычна, жорстка, хітра, рэалістычна.... хаваць істыныя мэты, пускаць лжэпраекты, шукаць саюзнікаў, ствараць суполкі, шукаць аднадумцаў і накіроўваць іх на канкрэтныя справы адначасова правяраючы іхнія здольнасьці і эфектыўнасьць... У ''Імперскім сіндроме'' кіраўнік суполкі ''ліцвіны'' дае парады самаму лідэру-дублёру, бо лічыць гэта карысным для краіны...
Пазняк маючы тэлеэфір на працягу некалькі гадоў не скарыстаў гэтую магчымасьць, каб найбольш эфектыўна данесьці да народа гістарычны расклад таго часу. Не разумеючы ён ствараў ворагаў там, дзе можна было стварыць саюзнікаў. Біў па ўсёй камуністычнай массе партактыву, замест таго каб наносіць ''точачныя ўдары'' па самых адыёзных фігурах.
Помню пакойны Герменчук на спробу надрукаваць у ''Свабодзе'' аналітычныя артыкулы, сьмяяўся і паказваў завалены стол рукапісамі артыкулаў кандыдатаў і журналюг. ''Свабода'' часцяком вяла барацьбу з прыдуманым і ўжо звержаным ворагам, замест таго, каб не ваяваць з уладай а весьці канструктыўную стваральную працу.
Нават такі цікавы і вельмі важны момант, як выбары першага сакратара ЦК КПБ у той час, калі напружаная барацьба ішла паміж Малафеевым і Бровікавым, Фронт не заўважыў, проста прафукаў... Між тым аднадумцы Бровікава маглі стаць саюзнікамі Фронта. Прафесіяналізм у палітыцы -- гэта знаходжання саюзнікаў. Іншы раз саюзнікі могуць быць толькі на нейкі кароткі час, але на гэты час яны даюць перавагу ў сілах над асноўным канкурэнтам.
Важнейшую ролю іграюць Ідэі, прапановы, мэты з якімі палітык звяртаецца да кандыдатаў у саюзнікі.
''Імперскі сіндром'' у гэтым сэнсе як раз дорыць палітыкам гэтыя Ідэі.

Напісаў Licvin,
Дата 05/04/2012 Час 08:47

Я сам ня бачу заўтрашняга дня, бо на выбарах усе кандыдаты надта непрывабныя, а квітненьне шэрасьці з абодвух бакоў проста прыгнятае. Значыць, гэта наш лёс. Два разы не паміраць, аднаго не мінаваць, як казаў мой бацька, таму роста трэба грунтавацца на ТРЫВАЛЫХ крытэрах. Вунь жа й кнігі добрыя выходзяць, музыкі нешта цікавае робяць, дык час назапашваць досьвед зь іх.

Напісаў Profi,
Дата 05/02/2012 Час 22:47

Шаноўны Profi! Васіль Якавенка хоча зліставацца асабіста : yakavenka@list.ru

Напісаў Яраслаў Мальдзіс,
Дата 05/02/2012 Час 22:46

Прачытаў - ёсць пра што падумаць, ёсць з чым паспрачацца...

Напісаў Яўхім Шчупаковiч,
Дата 05/02/2012 Час 19:17

Згодны з ''Profi''. Так яно і было. Але ўсё ж былі і нескарыстаныя магчымасьці.
Дарэчы, сёння таксама нешта замешваецца незразумела што, гэта адчуваецца, але большасьці невядома.

Напісаў Amatar,
Дата 05/02/2012 Час 18:58

Нарэшце ўступіў у гутарку Profi, і я пачуў голас відушчага! Дзякую, з гэтага і варта было пачынаць.

Напісаў Прут Каляны,
Дата 05/01/2012 Час 11:42

>Amatar: 'праспявалі, пратанчылі і прафукалі непаўторны гістарычны момант' - гэта называецца адным словам ПРАЖЫЛІ.
А легенды пра тое, што ўлада валялася, яе проста ніхто і ўзяць не хацеў - нам яшчэ Саша расказваў. Вы яму паверылі, а мы не. Вось і ўся розьніца.
Вось акурат вы былі адарванымі ад жыцьця, бо не заўважылі, што пытаньне ППРБ было вырашана яшчэ за пару гадоў перад тымі 'дэмакратычнымі' выбарамі 1994 году, калі аднаго з кандыдатаў ніхто й ня ведаў. Гэта расейская тактыка расстаўляньня марыянэтак, якая ўдаецца праз адсутнасць рэальнага жыцьця ў палітычных колах. Ніхто нават газэту не выдае, няма аўтарытэтных журналістаў, на 'незалежным' радыё 'Свабода' нейкія маргіналы вечна жміньдзяць на нібыта актуальныя тэмы, а аўтарытэту ніхто так і не займеў. І я б не сказаў пра адсутнасць сучасных Караткевічаў, Геніюшаў, Пазьнякоў. Проста вакол нас - пэрыяд татальнага панаваньня шэрасьці, а таленты робяць сваю справу ў ізаляваных бочках, як Дыягены.

Напісаў Profi,
Дата 05/01/2012 Час 11:07

«...Горбі навучыў цэлае пакаленьне, што верыць нельга нікому!», - кажа ён у апавяданьні «Выбракоўка» пра ўсталяваны ў сьвядомасьці мільёнаў панятак «вясна народаў»)
''Вясна народаў'' -- Вітаўт Мартыненка мае на ўвазе перыяд 10-15 год, калі моладзь і даверлівая і наіўнае сталае пакаленне праспявалі, пратанчылі і прафукалі непаўторны гістарычны момант, калі трэба было браць уладу ў свае рукі. Гэта зрабіла бюракратыя, якая прыхватызавала агульнанародную маёмасьць і забрала ўладу. Змагацца за ўладу лёгка, а вось узяць уладу, а потым кіраваць і захоўваць уладу -- гэта цяжкая, адказная і катаржная праца.

Напісаў Amatar,
Дата 05/01/2012 Час 10:32

Наогул гэты артыкул ''Літаратура новай эпохі старой краіны'' вядомага літаратурнага і музыкальнага крытыка Вітаўта Мартыненка, які ён змясціў на сайце ''Маладога фронта''.
Але нажаль аб гэтым тут нідзе не патлумачана. Фота чалавека ў акулярах з кніжкай -- гэта фота Кастуся Траўня.

Напісаў Minak,
Дата 05/01/2012 Час 10:13

 1  2  Наступная старонка >
Старонка 1 з 2 ( 12 Каментар )

БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 432
mod_vvisit_counter Учора 1245
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1677
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 21108
Каталог TUT.BY