Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Трусаў: Адрозьненьне беларусаў ад расейцаў значна вырасла Друк E-mail
29.04.2012 | 15:37 |
Старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык і археоляг Алег ТрусаўІнтэрв'ю Сяргея АБЛАМЕЙКІ з Алегам ТРУСАВЫМ

Ці варта беларусам адмовіцца ад літаратурнай мовы на карысьць трасянкі? Ці мае права Расея называцца «старэйшым братам» Беларусі і Ўкраіны? Хто стварыў міт пра «древнерусскую народность»? Разважае старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык і археоляг Алег Трусаў.

Абламейка: На мінулым тыдні кіраўнік сайту «Западная Русь» Ігар Зелянкоўскі заявіў, што беларусы належаць да вялікай рускай цывілізацыі, што ў іх дзьве мовы - расейская і беларуская, і што беларускай мове быў нанесены значны ўдар падчас беларусізацыяў 20-х і 90-х гадоў, у яе тады трапіла шмат польскіх словаў, і таму народ ня хоча на ёй гаварыць. Зелянкоўскі сказаў, што сапраўдная беларуская мова - гэта трасянка, і, маўляў, беларусы павінны адмовіцца ад літаратурнай мовы і перайсьці на трасянку. Давайце па парадку. Ці сапраўды беларускі народ ня хоча гаварыць на літаратурнай беларускай мове таму, што ў 20-я гады ў яе трапілі нейкія палянізмы? Здаецца, што і да 20-х гадоў газэты выходзілі на той самай мове, што і ў 20-я.

Трусаў: У любым этнасе на літаратурнай мове размаўляе толькі эліта. Няма такога народу, які б увесь размаўляў на літаратурнай мове. У суседняй Расеі жыхары Волагды наўрад ці зразумеюць жыхароў Разані, ад гэтага расейская мова ня зьнікла. Любая літаратурная мова - штучная, яна ствараецца элітай. Напрыклад, старабеларускую мову стварылі ў 13-15 стагодзьдзі, новабеларускую стварылі ў канцы 19-пачатку 20, а новая руская мова створаная ў пачатку 19-га.

Абламейка: «Западнарусы» сьцьвярджаюць, што рускі народ - трыадзіны і складаецца, з расейцаў, украінцаў і беларусаў. А як з пункту гледжаньня навукі? Наколькі важныя аргумэнты мовазнаўцаў, этнографаў, антраполягаў і гісторыкаў наконт гістарычнай самастойнасьці беларускага народу?

Трусаў: Гістарычная самастойнасьць даказаная яшчэ ў 19 ст., і пра гэта сьведчыць расейскі перапіс 1897 году, дзе ўпершыню была ўведзеная нацыянальнасьць «беларус». Дарэчы, дзякуючы тым жа «заходнерусам» на чале з Карскім. Так што расейцы прызналі нас за народ у канцы 19 ст., і пасьля гэтага нічога не зьмянілася - больш за тое, за гэтыя 100 гадоў нашы адрозьненьні ад расейцаў, асабліва ў апошнія 20 год, значна вырасьлі, паколькі мы зноў аднавілі сваю незалежнасьць.

Абламейка: А калі браць 13-15-16 стагодзьдзі - як суадносіліся гэтыя тры часткі «трыадзінага» народу?

Трусаў: Тут «заходнерусы» трохі не дамоўліваюць: спачатку было ня 3, а 4 часткі. Быў яшчэ наўгародзкі народ, славянскі, які меў сваю дзяржаву, што называлася «Гаспадзін вялікі Ноўгарад». Там была свая мова. свая пісьмовасьць на берасьцяных граматах, і пакуль маскавіты ня зьнішчылі гэты народ, то было чатыры.

А потым маскавіты ўзяліся за суседзяў. І асабліва вялікія намаганьні па зьнішчэньні ўкраінцаў і беларусаў былі зробленыя ў 19 ст., тады і была прыдуманая гэтая тэорыя пра «тры народы - тры браты». Чамусьці расейцы ўзялі сабе тытул старэйшага брата, хаця найстарэйшыя - украінцы, потым ідуць беларусы, а расейцы пачалі фармавацца толькі ў 12 стагодзьдзі. Калі ўкраінцы пачалі фармавацца ў 9-10, беларусы ў 10-11, то расейцы - самы малады з трох народаў. Больш за тое: ён самы неславянскі з трох народаў, і фарміраваўся ён на базе фіна-угорскага субстрату, а потым - 250 год залатой арды. Так што гаварыць аб іхным славянстве можна ў нейкай ступені ўмоўна.

Абламейка: Тэорыя пра трыадзіны рускі народ атрымала навуковыя абгрунтаваньні ў 19 стагодзьдзі, дык сёньняшнія западнарусы выкарыстоўваюць аргумэнты 19 ст.?

Трусаў: Ня толькі. Гэта тэорыя была адноўленая сталінскімі гісторыкамі ў канцы 30-х, і асабліва ў канцы 40-пачатку 50-х гадоў. Бо Ленін спачатку гэтую тэорыю адкінуў як варожую. Ленін з Троцкім заяўлялі аб вялікадзяржаўным шавінізьме, пачалі беларусізацыю і ўкраінізацыю, а калі да ўлады прыйшоў Сталін, пачалося вяртаньне ды «трыадзінага народу», і менавіта сталінскія гісторыкі прыдумалі тое, чаго не прыдумалі заходнерусы: так званую міфічную «древнерусскую народность». І росквіт гэтага міту - 48-50 гады. Пры Сталіне і далей у савецкай гістарыяграфіі гэтае «трыадзінства» ўзмацнілася і было ўбітае ў галовы кожнага савецкага чалавека.

«Заходнерусы» - гэта маргіналы, невялічкія групы людзей, якія настальгуюць па рускім імпэрыялізьме, у Беларусі іх адзінкі. А вось у «вялікай і недзялімай» іх не адзінкі, там на чале з Пуціным цэлая плынь адраджэньня расейскага імпэрыялізму, так што там сілы моцныя.

svaboda.org
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Цудоўнае навуковае і ёмістае рэнамэ з нагоды пашырэньня актывізаванага за апошні час гістарычнага цемрашальства ў афіцыйных колах.

Напісаў Несьцерка,
Дата 04/30/2012 Час 02:11

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 665
mod_vvisit_counter Учора 1820
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 13184
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 36668