Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Што адбываецца з нашым народам?

Што адбываецца з нашым народам? Друк E-mail
21.04.2012 | 23:46 |
Павел БІЧПавел БІЧ: Будзем разважаць аб масавай свядомасці. Асаблівасці палітыкаў, партый, іх памылкі, планы, разважанні разглядаць няма сэнсу пакуль не зразумела, што адбываецца з народам. Без апоры на народ, уся дзейнасць палітыкаў ператвараецца ў барацьбу амбіцый, ва узаемные абвінавачанні ў правакацыях, у грызню і звадкі, у фантазіі на тэму нейкіх ндарэнняў у перспектыве, ва ўсё тое, што назіраецца ў нашай апазіцыі і што апісала С. Калінкіна ў артыкуле "Надаело", і ва ўсё тое, чым на 90% запоўнена сеціва і аб чым праз тыдзень уже ніхто не помніць.

Кожны раз калі  н а ц ы я н а л ь н а е  ў нас церпіць паразу, церпіць паразу і дэмакратычнае, і наадварот. Так было з нашым Адраджэннем перыяда 1900-1920, і з нашым Адраджэннем - 1990-2010. Так бывае ў калоніях. Мы расейская калонія таму, што у нас пануе чужая руская культура. Пакінутыя нам герб і сцяг, адрозныя ад расейскіх, прызваны схаваць гэты факт.

Паспрабуем зрабіць параўнаўчы аналіз беларусаў з нашымі суседзямі, каб у выпадку выяўленай нейкай нашай адрознасці ад суседзеў, гэту адрознасць вызначыць як прычыну навалы на нас. Гэта навуковы падыход. Параметры для параўнання будуць наступные.

1. Гены, клімат, краявіды, менталітэт

Толькі па генах, як паказалі сучасныя даследвання, мы бліжэй да балтаў, чым да палякаў, украінцаў і рускіх. Па усяму астатняму мы дэманструем паступовы пераход ад народа да народаў паміж каторымі мы жывём. Летувісы і латышы сваё нацыянальнае паспяхова адстойваюць, а мы - наадварот; толькі гены не ёсць прычына нашых параз.

2. Рэлігія

Ва ўсіх нашых суседзяў прэваліруе адна нейкая канфесія хрысці- янства, у нас жа - каталіцызм і праваслаў'е панавалі і пануюць на роўных. Такая сітуацыя можа быць прычыная нашай слабасці, таму што афармляе або правакуе раскол народу. Цяпер, праўда, наперад выходзіць пратэстанцызм, а РПЦ, як рэлігія метраполіі, моцна падтрымліваецца нашымі акупацыйнымі уладамі.

Паколькі прывесці наш народ да адзінай канфесіі ў бліжэўшый час немагчыма (дый ці патрэбна?), то з гэтымі варункамі наогул няпэўнасць.

3. Цывілізацыйнае пагранічча

Расея - не Еўропа, Еўропа - не Расея. Так было і так ёсць дагэтуль. Ці скончыцца супрацьстаянне ў будучыні невядома. Але ж у сітуацыі пагранічча знаходзіцца таксама Україна і часткова Польшча і Прыбалтыка. Усе яны абвяшчаюць сябе мастамі паміж Расеяй і Еўропай. Таму гэты фактор не можа быць прычынай нашых параз у нацыянальна-дэмакратычным уладкаванні жыцця.

4. Працяглае панаванне чужых культур у мінулым

Ва Украіне, у Летуве і ў нас у часы Рэчы Паспалітай панавала польская культура. У Летуве - не ў меньшай ступені, чым у нас. Але яна нацыянальна адрадзілася. У нас жа запанавала руская культура. Праваслаўную Украіну пачалі русіфікаваць на сто гадоў раней чым нас, але з нацыянальна-дэмакратычным варункамі жыцця там значна лепей, чым у нас. Таму і гэты фактар можна не браць пад увагу.

5. Этнакультура (народные звычаі, лад жыцця)

Паколькі мы не аддзеленыя ад суседзяў морамі, высокімі гарамі, вялікімі рэкамі, то звычаі нашага народу ёсць блізкія да адпаведных суседніх народаў, і таму няма прычын для ўзаемнай ненавісці і адпаведна выкарыстання яе ўладамі суседніх краін супраць нас. Гэты фактар не дзейнічае.

6. Сімвалічнае (герб, сцяг, назва народа-краіны)

Патлумачым сэнс сімвалічнага. 

Сімвал - паняцце, якое фіксуе здольнасць матэрыяльных рэчаў, слоў, важных здарэнняў, пачуццёвых вобразаў выражаць ідэальныя зместы, якія адрозныя ад іхняга прамога цялесна-славесна-пачуццёвага быцыя.

Сімвал ёсць большае, чым проста паказчык таго, што ня ёсць ён сам.

Сімвал не ёсць толькі назоў нейкай адасобленасці. Ён ахоплівае сувязь гэтай адасобленасці з мноствам іншых, падпарадкоўваючы гэтую сувязь адзінаму закону, адзінаму прынцыпу, адзінай універсаліі.

Сімвал ёсць адзіная магчымасць выяўлення (вызначэння) бессвядомых началаў, якія ніколі не могуць выяўляцца інакш.

Сімвал ёсць успрыманне рэальнасці з дапамогай знакаў, што дазваляе сістэмазаваць на аснове адзінага прынцыпу ўсю шматлікасць культурных формаў: мова, навука, мастацтва, рэлігія, і д. т. п., гэта значыць, зразумець культуру як целае.

Наша апазіцыя ўжо ўцяміла сэнс такіх пралукашэнкаўскіх сімвалаў як герб і сцяг і адмовілася ад іх. Але вось толькі ж на маё сцвярджэнне важнасці апошняга складніка троіцы сімвалаў - назвы народа-краіны, дзяцюкі, нават звышінтэлігентныя, адказваюць - "якая розніца як называцца".

Першым (у наш час), хто пачуў, што розніца ўсё ж такі ёсць, быў В. Булгакаў, бо назву Беларусь назваў Ноу-Хау царызма.

Разгледзім шкоду, якую нанесла масавай свядомасці (свядомасці простых людзей) назва Беларусь, якую мы атрымалі ад расіян ў сярэдіне Х1Х ст.

Па першае, яна пазбавіла наш народ яго слаўнай гістарычный спадчыны, у якой мы фігуруем як Літва і літвіны. Гістарычная спадчына - гэта тое, на чым выхоўваецца нацыянальная годнасць і гонар. Гісторыя, дзякуючы намаганням у першую чаргу расейскіх гісторыкаў, у нас скрадзена і перададзена ці то палякам, ці жамойтам (цяперашнім летувісам). Натуральна, што яны не жадаюць з гэтым дармавым скарбам расставацца, і гэты скарб працуе на выхаванне польскіх і летувіскіх патрыётаў, ён надае гэтым нацыям жыццястойкасць і аптымізм, не дае развіцца комплексу непаўнавартасці, які шырока распаўсюджаны сярод нашага народу.

Тут наш нігіліст інтэлігент, а ў гэтым выпадку апазіцыянер дапускае тыповую памылку - ён думае, што калі ён і ўсё яго атачэнне ведаюць што Літва у мінулым ёсць цяперашняя Беларусь, і таму розніцу паміж гэтымі назвамі можна вывесці за скобкі ў сваіх пошукаў прычын нашых параз, то тое ж можа і павінен зрабіць і народ. Але народ не шукае і не разважае, ён верыць надрукаванаму ў школьных падручніках, дзе сцвярджаецца зусім адваротнае; і гэта адваротнае, паколькі яно атрымана ў дзяцістве, ўспрымаецца ім як канчатковая ісціна (такая сіла Першых Ведаў).

Такое стаўленне да свайго народу я ўспрымаю як нашу старую шляхецкую рысу - нежаданне ставіць сябе на месца іншага, падкрэсліваць сваю адрознасць і нават ганарыцца ею.

Раней прычынамі пыхі з'яўляліся багацце, саслоўны стан, цяпер - "інтэлегентнасць", адукацыя, "навуковасць". (Найчасцей пыха праяўляецца ў гісторыкаў, якія насабіралі шмат "фактаў" і не ведаюць, як іх укласці ў сваёй галаве; звычайна перавагу ў веданні "усіх фактаў" яны выкарыстоўваюць дзеля стварэння такіх мянушак для апанентаў як не гісторык, "прафан", "невук", "неспецыяліст").

Між тым на мерапрыемствы апазіцыі (нават калі яны прысвечаны "чаркам і шкваркам") ходзяць толькі нацыянальна (гістарычна) свядомыя людзі.

Па-другое, назва Беларусь сваёй блізкасцю да назвы Русь, Расея, сумесна з фактарам агромістай тэрыторыі Расеі, спакваля і непрыкметна нараджае ў народу комплекс непаўнавартаснасці. Ну на самой справе, што адчувае наша малое, калі ўпершыню даведваецца, што яно нейкае па вызначэнні беларускае і пры гэтым упершыню бачыць мапу на якой яго Радзіма побач з Расеяй выглядае лапікам і даведваецца, што там жыве рускі народ і да таго ж яшчэ чуе хлусню, што Расея спрадвеку была Руссю? Ці не замацоўваецца ў ягоных мазгах, што ўсё яму роднае ёсць маленькае, слабае, другаснае? Калі не ва ўсіх, то ў некага. Вунь Лукашэнка ад гэтага комплексу пакутуе і падсвядома з ім змагаецца, выказваючы свою Сілу на парушэннях нормаў цывілізаванага жыцця.

Нашая інтэлігенцыя і народ, дзякуючы кінафільмам, ужо прызвычаяліся да таго, што гербы і сцягі пераможаных зрываюцца, топчуцца, рвуцца і спальваюцца; але яны думаюць што назвы народаў і краін даюцца "Богам з нябёсаў адзін раз" і на ўсё жыцце, і таму адмовы каланіяльных народаў ад дадзеных ім другасных назваў, беларусамі не ўспрымаецца як звычайны і лагічны факт. А дарэмна! Дзе ўсе гэтыя "берега слановай косці" - назвы, якімі каланізатары абзывалі пераможаныя краіны Азіі і Афрыкі? Яны выкінутыя на звалку гісторыі! Руская культура па-майстэрску хавае як ад свайго народу, так і ад усяго Свету каланіяльную сутнасць сваёй імперыі. Паводле расейскай прапаганды, мы не калонія Расеі, не пераможаная ёю Літва, а толькі атожылак Расеі - Белая Русь, у якой выпадкова усталявалася дыктатура. Ашуканства настолькі глыбокае, што наша адраджэнская інтэлегенцыя Нацыянальнае апевала і апавяе пад сцягам "беларускасці". Але ж тады сэнс сімвала Беларусь - культурная залежнасць ад Расеі. А культура, згодна з сучаснымі ўяўленнямі філосафаў, ёсць фундамент усяго - эканомікі, палітыкі, сутыкненняў, войнаў...

Шкоднасць назвы "Беларусь" можна даказаць чыста лагічна. Чым мы адрозніваемся ад астатніх народаў былога Саюзу ў культурным плане? Толькі тым, што там пануюць свае культуры, а ў нас - чужая, руская. Чаму ў іх свае культуры перамаглі, а у нас не?.. Лічу, што толькі дзякуючы нашай новай назве Беларусь, якая адчыніла дзверы панаванню ў нас рускай культуры (яна і цяпер зусім беспадстаўна прадстаўляецца як братняя, вышэйшая) і губіць нашу. Народ, які жыве пад уціскам чужой культуры не здольны на супраціў - улады не здольныя супрацьстаяць Расеі, народ не здольны змагацца нават за "чарку і шкварку". Наша апазіцыя не разумеючы гэтага, змагалася за Права, Дэмакратыю, але ж падобныя рэчы каланіяльнаму народу не патрэбныя. Аб гэтым даўно і ясна сказаў З. Пазьняк, як бы да яго ні ставіліся.

І вось чарговая параза пасля той гістарычнай, калі не дамагліся перамогі дзеячы БНР. І, як ніхто ў іх цяпер не пытаецца пра віну ў няўдачы Рэспублікі, як не пытаецца ніхто, чаму нашы землякі рангу Пілсудскага, Дзяржынскага, Юдзеніча змагаліся не за сваю Радзіму, а за Польшчу або Расею і яшчэ, скажам, чаму наша шляхта, за выключэнем Булака-Балаховіча, не падтрымала БНР, так вось і праз гадоў 10 ніхто не будзе шукаць вінаватых у цяперашней паразе (цяпер гэтым нібыта займаюцца усе нашые апазіцыйные СМІ).

Застарэлыя тлумачэнні пра сілу нашых ворагаў ці выпадковасць абставінаў (Лукашэнка) я не прымаю, і яны не тэма артыкула. Прычына нашых параз простая - назва Беларусь несамавітая, не адвечная, не адрозная, яна не выхоўвае патрыётаў і змагароў. Вось схема або механізм усяго гэтага.

Словы "рускі" і "беларускі" маюць аднолькавы корань. З'яўленне прыкметніка "белы " па законах семантыкі сведчыць аб вытворнасці, другаснасці панацяя "беларускае" ад паняцца "рускае". А народ другаснае ні паважаць ні любіць не будзе. Народ можа любіць толькі сваё, арыгінальнае. Культуры прыбалтыйскіх народаў у пачатку ХХ ст. былі такія ж слабыя (сялянскія) як і наша беларуская, але яны былі арыгінальныя, яскрава нярускіе. І яны перамаглі. Можна знайсці шмат прыкладаў калі народы, маючы блізкія мовы (але розныя назвы), стварылі розныя культуры і краіны. Другаснае ( беларускае), пры наяўнасці скрадзенага першаснага (літвінскага), можна "палюбіць" хіба незваротна адлучаны ад сваёй памяці, моцна зманкуртызаваны і ўжо сапраўды непаўнацэнны народ. Па роду свайго занятку толькі мастацкая інтэлігенцыі рабіла і робіць вялікую справу - прышчапляе людзям памяць аб гістарычным мінулым, любоў да Айчыны, змагаецца за нацыянальнае. Але чаму яе праца прападае марна? Апазіцыйныя палітыкі звычайна гавораць: " Вось пераможам тады..." А я адказваю: "Не пераможаце, пакуль не знойдзеце прычыну параз!" Пакуль наш народ не перастане ўсведамляць сябе "бела-рускім", нічога добрага не будзе, ён застанецца каланіяльным.

Лічу, што нашай нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі час адмаўляцца ад вытокаў рабскасці - ад гістарычнага мінулага і яго духоўных каштоўнасцяў, ад назвы Беларусь. А пры гэтакім стане апазіцыйны рух у нас будзе яшчэ гадоў 5 - 10 гніць і гібець. А потым Расея паспрабуе канчаткова вырышыць беларускае пытанне шляхам рассейвання нас па Свету (бунтароў на Захад, а шчырых падданых - у Расею) і адначасовага засялення нашых зямель іншымі народамі (тымі ж рускімі па назве або кітайцамі), ператварэння нашай Айчыны ў расейскую правінцыю, што, па праліках нашага ўраду, ўжо і пачалося.

З Расеі можна вырвацца толькі ў моманты яе слабасці, як гэта было ў 1917 ці 1991 гадах. Пытанне, аднак, ці варта нам чакаць развалу РФ, каб выбрацца з імперыі разам з Паўночным Кавказам, татарамі, башкірамі і іншымі паняволенымі народамі? Варта ж думаць. Мы не змаглі выбрацца з імперскага палону разам з нашымі суседзямі ўкраінцамі ў 1917 годзе. Не змаглі вырвацца разам з Украінай і астатнімі народамі саюзных рэспублік ў 90-я гады. То ці зможам гэта зрабіць у будучыні, калі не зменім наш народ, не зробім яго адэкватным гераічным старонкам нашай гісторыі, годным, вартым іх, калі не станем такімі, як усе нашы суседзі. Лічу, што каб а трэцяй спробе адрадзіцца (калі на тое разлічваць) нам трэба:

1) заняцца нацыянальна-гістарычнай адукацыяй усяго народу. Забойны стэрэатып "рускі-беларускі, якая розніца" павінен быць зламаны і зданы ў архіў гісторыі.

2) паступова развітацца з другасным, наносным, спачатку ў назвах патрыятычных сілаў - ніякіх БНФ, БАЖ, БДР і д.т.п.

Праблема з назвай нашай краіны і самаідэнтыфікацыяй у тым, што па адных аспектах мы ў гісторыі былі Літвой, а па іншых - Руссю (да якой Масковія ніякага дачынення не мела). Вызначэнні ж нашых гісторыкаў адрозніваюцца ў прапорцыі літвінства (балтыйскасці, балцкасці) і рускасці (славянства). Адны знаходзяць падцвярджэнне сваім ацэнкам у генатыпе нашага народу, у каталіцтве і пратэстатызме нашых вярхоў, у дзяржаўным і палітычным ладзе ВКЛ у сярэднявечча, другія - у праваслаў'і, у славянскай мове просталюдзінаў і канцылярый у той жа перыяд і час. У сітуацыі, калі назва Летува занятая летувісамі, калі гістарычную спадчыну як Літвы і літвінаў нам трэба захаваць, таксама як і рускі пласт нашай культуры, прапаную замест назвы Беларусь пачаць называцца Літваруссю; мужчыны пры гэтым будуць называцца або літварусамі, або літвінамі, жанчыны - ліцьвінкамі. Новая назва значна паменьшае раскол нашага народу на две варожыя часткі - праеўрапейскую і прарускую. Раскол, які можа прывесці да канчатковай (дэ-юре) страты Незалежнасці і смерці нашай нацыі.

Па тэме артыкула раім чытаць: Альберт Налчаджан "Паглядзі на сябе прыз прызму народу...

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

А вось яшчэ што адбываецца з нашым народам - пра 'новую' кнігу геніяльнай Ларысы Геніюш http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=967:-l2r-&catid=1:main-news

Напісаў VM,
Дата 04/27/2012 Час 01:53

Вось што адбываецца з нашым народам: http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=963:2012-04-24-14-31-28&catid=4:all-news
Не саромцеся выказвацца, бо і тут, і там гэта лёгка.

Напісаў Нашы Ідуць,
Дата 04/26/2012 Час 12:03

Я так і ведаў, што Андрэас Брэйвік не дэбіл, якім малююць яго паджыдаюшчые бабла СМІ. Але хто ўсунуў сюды гэты непісьменна напісаны на роднай мове 'навуковы' досьлед (што за 'наступные/я', 'сучасныя даследвання/і', 'ўзаемная не/я/навісць'). Спадары навукоўцы, запішыцеся сьпярша на кароткі курс у школу, каб потым павучаць людзей, атож даверу не дачакаецеся.

Напісаў Камяк Пермяк,
Дата 04/25/2012 Час 01:42

''На працягу 5 – 10 год, мы нарвежцы, зробімся меншасцю ў сваёй уласнай сталіцы і ў шмат якіх гарадах краіны. Палітычная эліта нашай краіны нагэтулькі абнаглела і паводзіць сябе з фанабэрнай пыхай, чакае ад народа, што мы з радасцю будзем вітаць сваё ўласнае нацыянальнае знішчэнне.'' Андреас Брэйвік.

Напісаў Minak,
Дата 04/24/2012 Час 17:51

 1 
Старонка 1 з 1 ( 4 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2283
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9969
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45509