Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Тры жыцці Барыса Кіта

Тры жыцці Барыса Кіта Друк E-mail
17.04.2012 | 21:26 |
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.Тэкст: Ганна АНАКЕР, фота: Алег УЛЕВІЧ

Вандроўка Барыса па свеце пачалася ў 8 гадоў. Сям'я Кіта ўцякла з рэвалюцыйнага Пецярбургу на Радзіму - у Беларусь, дзе бацькі завялі ўласную гаспадарку. Барыс вырас у вёсцы пад Навагрудкам, атрымаў дыплом Віленскага ўніверсітэта і пачаў выкладаць матэматыку ў школах Заходняй Беларусі. Вірлівае жыццё было наканавана Барысу лёсам... альбо прозвішчам.

Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.
Барыс Кіт (пасярэдзіне).
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.
Барыс Кіт (злева).
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.

Франкфурт-на-Майне - адзіны еўрапейскі «альфа-горад». Там стаіць гмах еўрапейскага цэнтрабанка і яшчэ два дзясяткі хмарачосаў сусветных карпарацый. Але ў гэтых шкляных сценах адлюстроўваецца зялёны гарадок з тыповымі фахверкавымі дамкамі. Мінулі часы, калі тут каранавалі нямецкіх уладароў: цяпер віруе павольнае жыццё - месцічы п'юць піва па вечарах і заядаюць яго шніцалем. У гэтым аазісе ўжо 40 гадоў жыве Барыс Кіт - сусветна вядомы навуковец, стваральнік новага віду паліва для касмічных караблёў, які адмыслова для сайта budzma.org пагадзіўся на размову. 

Нягледзячы на тое, што Барыс ніколі не меў беларускага грамадзянства, ён усё жыццё лічыў сябе беларусам. 6 красавіка яму споўнілася 102 гады. Спадар Барыс сустрэў нас зухаватай усмешкай:

- Нешта вы спазніліся, мяне ужо пяцьдзясят чалавек павіншавалі. От як атрымалася: Хрыстос памёр, а я нарадзіўся. Але праходзьце, праходзьце. На ўсе пытанні адкажу.

Зазваніў тэлефон - мы былі не апошнія, хто спазніўся з віншаваннямі. Тэлефанаваў Радзім Гарэцкі - віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 1993 па 2001 гады.

- Дарэчы, а што з Вашай прэміяй? Здаецца, Гарэцкі быў апошні, хто яе атрымаў?

- У мяне проста скончыліся грошы. Бо ўсё гэта ладзілася за мой кошт. Курс даляра абрынуўся, і я не змог працягваць фінансаванне гэтага праекту. Шкада, канечне, але што зробіш... Апошнімі, хто атрымаў прэмію, былі Вольга Іпатава і Андрэй Майсяёнак. Мяне засмучае, што не паспеў ушанаваць Васіля Быкава, я б і грошы знайшоў (сума непрынцыповая - 1000 еўра), але ён памёр.

У свой час Барыс Кіт меў дамы ў ЗША і на ўзбярэжжы Міжземнамор'я, любіў вандраваць і цяпер шкадуе, што не наведаў Аўстралію і Паўночную Амерыку, астатнія кантыненты ён бачыў. Ён разглядаў скульптуры Далі на Авенідзэ дэль Мар у рэспектабельным Марбелье, уздымаўся на Фудзіяму, захапляўся світанкамі спякотнага сонца на Гаваях, а вось трапіць у космас ніколі не планаваў - яму і на Зямлі цікава.

- Дзе Вы былі найбольш шчаслівы?

- Я пражыў тры жыцці - у Беларусі, Амерыцы і Нямеччыне. Але лепш за ўсё адчуваў сябе ў ЗША. Амерыка - краіна абсалютнай свабоды, і толькі там я зразумеў, што гэта такое. Там у кожнага сапраўды ёсць шанец стаць тым, кім пажадае. У мяне, простага беларускага хлопца, гэта таксама атрымалася. Але я ніколі не забываў, адкуль я. У бацькоўскай хаце мы заўсёды размаўлялі па-беларуску.

- Вы нават стварылі беларускую калонію ў Саўт-Рыверы...

- Усё жыццё я дапамагаў землякам. У прыватнасці, садзейнічаў атрыманню дакументаў. Я быў не адзіны беларус, хто ўцякаў з Радзімы ад праклятага камунізму. Мы ведалі, што там нас чакаюць рэпрэсіі. І таму ў канцы вайны мільёны беларусаў запрэглі коней, селі на вазы і рушылі на Захад.

- Але ж і цяпер уцякаюць.

- Я іх разумею. Гэта нармальна. Няхай з'язджаюць за сваёй марай. Усё магчыма. Галоўнае - мова. Гэта дарога да поспеху. Я ведаю шэсць моваў. Мяне цешыць думка, што беларусы жывуць ва ўсім свеце.

- Ці сочыце Вы за тым, што адбываецца ў Беларусі?

- Ужо не. Але ў 90-я нават планаваў туды вярнуцца. У мяне была мара стварыць нацыянальны ўніверсітэт. Распрацаваў ідэю, шукаў фінансаванне, але на Радзіме гэта не выклікала імпэту. А цяпер я занадта стары. Тэлевізар амаль не гляджу. Мне больш падабаецца з людзьмі размаўляць.

Вандроўка Барыса па свеце пачалася ў 8 гадоў. Сям'я Кіта ўцякла з рэвалюцыйнага Пецярбургу на Радзіму - у Беларусь, дзе бацькі завялі ўласную гаспадарку. Барыс вырас у вёсцы пад Навагрудкам, атрымаў дыплом Віленскага ўніверсітэта і пачаў выкладаць матэматыку ў школах Заходняй Беларусі. Вірлівае жыццё было наканавана Барысу лёсам... альбо прозвішчам.

- Маё сапраўднае прозвішча - Кіта, а не Кіт. У пасведчанні аб нараджэнні прозвішча напісалі праз «яць» - Кітъ, але пасля моўнай рэформы гэтую літару папросту выкраслілі. Так атрымаўся Кіт, які потым абплыў усе акіяны.

- Часта згадваеце гады, пражытыя ў Беларусі?

- Канечне, тады я быў малады. На маіх вачах стваралася новая беларуская дзяржава. І было цікава ўдзельнічаць у гэтым. Я асабіста займаўся стварэннем школ. Мабыць, ведаеце Таварыства беларускай школы, Тарашкевіча? Мы адкрылі больш за 100 беларускамоўных школ.

- А сёння ў Беларсі іх з кожным годам меней...

- Дык нам усе дапамагалі. Нават тыя, у каго не было дзяцей: прыносілі грошы, давалі коней ці проста працавалі на будаўніцтве. Таксама мы выкарыстоўвалі палітычную сітуацыю. Камуністы падтрымлівалі беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі, каб паслабіць польскі ўплыў, і не шкадавалі на гэта сродкаў.

- А як палякі сябе паводзілі?

- Яны нам не спрыялі... Таму калі пад уплывам камуністаў ТБШ пачало займацца палітычнымі пытаннямі, нас усіх арыштавалі: Шырму, Тарашкевіча, Уласава... Гэта было ў пачатку 30-х. Уратаваліся толькі тыя, хто маўчаў на допытах, такіх было 3 чалавекі, у тым ліку і я, астатнім далі па 8 гадоў. А потым прыйшлі камуністы і замест таго, каб вызваліць усіх, далі некаторым яшчэ па 8 гадоў і выслалі у Сібір.

- Вы былі ў самым эпіцэнтры, былі асабіста знаёмы з людзьмі, пра якіх мы ў падручніках чытаем...

- Дык у Беларусі заўсёды жылі цікавыя людзі. Прыгадайце хаця б Казіміра Семяновіча, вынаходніка шматступеннай ракеты. Ён жа беларускі да Вінчы! Беларусы часта пра космас марылі, напрыклад Драздовіч. Яго я асабіста ведаў, ён маляванне ў мяне выкладаў, я тады малы быў, таму пра космас не размаўлялі.

- А потым самі настаўнікам сталі...

- Жыў у Вільні - выкладаў матэматыку, а потым і дырэктарам гімназіі стаў. У мяне па-беларуску тысяча шкаляроў навучалася. Тады ў горадзе літоўцаў амаль не было - яўрэі, палякі ды беларусы. Але потым Сталін падараваў горад Літве - прыйшлі літоўцы, і мы мусілі з усім скарбам пераязджаць у Навагрудак.

- Вы былі настаўнікам і ў гады Другой сусветнай вайны.

- Гаўляйтар Кубэ не быў прыхільнікам Гітлера і спрыяў адкрыццю школ у Беларусі. Але я пайшоў далей і стварыў падпольны ўніверсітэт, за што мяне маглі расстраляць. Мяне выклікалі ў Мінск на размову, але пакуль я туды ехаў, немцы былі вымушаны ўцякаць, ім стала не да мяне.

- Але ж Вы не пазбеглі турмы.

- Так, але тое было раней. У маёй школе працаваў настаўнік, які быў звязаны з партызанамі. Калі немцы пра гэта даведаліся, то прыйшлі да мяне і спыталі яго адрас. Я не мог адмовіць, але даў няправільны нумар хаты, каб той змог убачыць, што па яго ідуць, і збегчы ў лес. Так і атрымалася. За гэта мяне арыштавалі. Цэлы месяц я сядзеў у турме, а за сцяной расстрэльвалі людзей, штодня па 25 чалавек.

- У Вашым жыцці было шмат дзіўных выпадковасцяў...

- І звычайна шчаслівых. Напрыклад, матэматыкам я зрабіўся цалкам выпадкова. Заўсёды марыў быць гісторыкам. Калі прыйшоў падаваць дакументы, там было дзве чаргі - доўгая на гістарычны факультэт і кароткая на фізмат. Паленаваўся стаяць у доўгай, і гэта вызначыла мой лёс. Кім бы я быў у Амерыцы без матэматыкі? Мыў бы посуд у рэстарацыях.

- А пачалі разлічваць змест ракетнага паліва.

- Дарэчы, працу ў Амерыцы я таксама атрымаў дзякуючы выпадку. Прыйшоў на сустрэчу польскай суполкі, пазнаёміўся за келіхам віна з прафесарам Густавам Макшыцкім. Калі той даведаўся, што я матэматык, то дапамог мне атрымаць працу ў NАА - арганізацыі, якая займаецца касмічнымі даследаваннямі.

Свет убачыў першы крок чалавека на Месяцы дзякуючы Барысу Кіту. У наўпростым сэнсе. Беларус вылічыў, як ажыццявіць жывую відэатрансляцыю з космасу. А тады, дарэчы, лічбавых тэхналогій не існавала. Уласна, і сам палёт на Месяц без Кіта не атрымаўся бы - навуковец вынайшаў рэвалюцыйны на той час від ракетнага паліва - вадкі вадарод. Не дзіўна, што яго імя захаванае ў капсуле часу ў Капітоліі, а ўсе ўзнагароды немагчыма пералічыць.

- Чаму пасля такой паспяховай кар'еры Вы вырашылі пераехаць у Франкфурт?

- У Франкфурт я прыехаў займацца ўніверсітэцкімі даследаваннямі, а застаўся праз Тамару. Выпадкова пазнаёміўся тут з маёй каханай, і потым вандравалі разам па ўсім свеце. Яна мне вельмі дапамагала, яе прыгажосць вабіла, і на навуковых кангрэсах да нас заўсёды падыходзілі знаёміцца першымі.

- Як Вы здолелі ўтрымаць такую прыгажуню?

- Мы ніколі не жылі ў адной кватэры. А разам ужо 40 гадоў.

Тамара таксама прысутнічала на нашай сустрэчы. Вельмі прыгожая жанчына - чымсьці падобная да балерыны (насамрэч яна ўсё жыццё працавала сакратаркай у банку). Калі яны пазнаёміліся, Тамары было 35 гадоў, Барысу - 62. Па яе словах, Барыс вельмі моцна ўразіў яе - дасціпны, выкшталцоны і ладны мужчына, да таго ж, выбітны апавядальнік. Ён і цяпер такі.

- Я ўжо прыдбаў месца для сябе і Тамары на самых старых рускіх могілках Еўропы. Гэта тут недалёка - у Вісбадэне, 40 км ад Франкфурта. Там ёсць праваслаўная царква. У нас будуць цудоўныя суседзі - графіня Варанцова-Дашкава і жонка Пушкіна Наталля Ганчарова.

- Ці верыце Вы ў Бога?

- Так, цяпер мне хацелася б верыць. Калі я быў малады, дык не думаў пра гэта. Але дажываючы апошнія дні, я спадзяюся, што гэта не канец.

budzma.org
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Барыс Кіт -- гэта адкрыццё перш за ўсё саміх сябе, тога народнага патэнцыялу, які ёсьць у нашага народа, але не выкарыстоўваецца. Галоўныя якасьці Барыса Кіта -- гэта высокі і глубокі інтэлект, пазітыўнае ўспрыманне жыцця і людзей, любоў да Айчыны. Пазіраючы на ягонае фота ў прыкладна 50 год, бачыш вялізарны патэнцыял розума і энэргіі, які мог бы даць для нашай Бацькаўшчыны шмат плённага і карыснага. Барыс Кіт мог стаць акадэмікам Беларускай Акадэміі навук, узначаліць Акадэмію, быць рэктарам Нацыянальнага ўніверсітэта, міністрам адукацыі, кіраўніком дзяржавы!
Барыс Кіт сёння як тое лекала, што дазваляе параўнаць сёнішніх выбітных людзей краіны з сусветнымі стандартамі, зразумець хто з іх сапраўды нешта значыць, а хто гумовая надзьмутая кукла.

Напісаў Licvin,
Дата 04/20/2012 Час 09:24

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 395
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8081
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43621