Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow «SOS!» — Хто ў доме гаспадар?..

«SOS!» — Хто ў доме гаспадар?.. Друк E-mail
17.02.2012 | 19:25 |
I 15 лютага 2012 г.
У зале пасяджэнняў Смалявіцкага райвыканкама для ўсіх жадаючых пачуць інфармацыю з першых вуснаў месцаў не хапіла.

Людзі набіліся, як селядцы ў бочку, ды яшчэ і ў калідоры стаялі. Цэнтральная плошча раённага гарадка гэтым суботнім ранкам таксама была ўся застаўлена аўтамабілямі — людзі з’язджаліся як з Мінска, так і з бліжэйшых вёсак. Наэлектрызаваная атмасфера адчувалася паўсюль. Нават у зале, дзе была прызначана сустрэча; перад прысутнымі сядзелі не толькі чыноўнікі, перад кожным з якіх стаяла таблічка з прозвішчам і пасадай, але і таямнічы чалавек у цывільным, які ўважліва сачыў за выступоўцамі. Тым не менш жадаючых выступіць было шмат...

Прычына таго, што людзі адзін аднаму праз тэлефоны дасылалі сігналы “SOS!” і запрашалі на сустрэчу ў райвыканкам, — прэзідэнцкі ўказ аб будаўніцтве беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Цудоўны праект, але на тэрыторыі гэтага самага будучага парку зараз знаходзяцца больш за 30 дачных масіваў і 19 вёсак у прыродаахоўнай зоне. Сюды ж уваходзіць і біялагічны заказнік “Валмянскі”, які з’яўляецца важным элементам экалагічнай сеткі нацыянальнага ўзроўню. Лес, чыстая рэчка, грыбы, ягады... І ўсё гэта недалёка ад сталіцы. Людзі прадавалі кватэры ў Мінску і куплялі тут дамы, гадамі будавалі сякія-такія лецішчы для адпачынку, шмат пакаленняў вяскоўцаў палівалі гэтую зямлю сваім потам...

Пра хуткае будаўніцтва на гэтых землях кітайскіх прадпрыемстваў грамадскасць даведалася толькі ў суботу, 4 лютага. Дачнікі адразу адрэагавалі стыхійным сходам. Хаця насамрэч інфармацыя аб тым, што ў Мінскай вобласці можа быць распачата будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, мільганула яшчэ напрыканцы кастрычніка 2010-га, пра падпісанае пагадненне паведамлялася па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Пасля гэтага “Кітайская карпарацыя інжынірынгу самса” правяла перамовы з прадстаўнікамі Мінскага аблвыканкама. Старшыня аблвыканкама Барыс Батура прапанаваў кітайскім партнёрам тры пляцоўкі пад будаўніцтва: у Смалявіцкім раёне, Пухавіцкім (зблізку Мінскай ЦЭЦ-5, дзе вядзецца мадэрнізацыя з удзелам кітайскіх інвестараў) і ў Дзяржынскім раёне. Кітайцы сказалі, што хочуць зямлю бліжэй да аэрапорта. Натуральна, найбольш даспадобы ім прыйшоўся Смалявіцкі раён.

Людзі бралі слова адзін за адным, не звяртаючы ўвагі ні на чалавека ў цывільным з характэрнай знешнасцю, ні на высокіх начальнікаў. Член кааператыва “Граніт” Аксана Зелянеўская запыталася: “Чаму ніхто не пацікавіўся меркаваннем людзей, якія тут уладкавалі тэрыторыю, пабудавалі дамы? А некаторыя ж такім чынам вырашылі свае жыллёвыя пытанні і зняліся з чаргі на кватэру. А хто спытаў у жыхароў двухмільённага горада, ці хочуць яны, каб на месцы адпачынку іх сем’яў пабудавалі “кітайска-беларускую прамзону”? Чаму не было ніякага грамадскага абмеркавання? Чаму нават карту земляў, якія адыдуць пад парк, не надрукавалі, і людзі вымушаны былі шукаць яе ў інтэрнэце? Знайшлі! Але толькі на сайце беларускай амбасады ва Украіне...”

Старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Загорцаў як мог супакойваў прысутных, кажучы, што нічога пэўнага пра праект яшчэ не вядома. “Што вам патрэбна? Каб вашы дамы не знеслі? Нікога зносіць не будуць!” — запэўніваў старшыня. Але гэта не сцішыла хвалі абурэння. Людзі выкрыквалі: “Дамы — гэта адно. Але ёсць яшчэ сталічны горад, у якім у летнюю спякоту немагчыма дыхаць. Пра людзей вы падумалі?!”

Кірыл Карацееў, начальнік упраўлення інвестыцый Міністэрства эканомікі, спрабаваў уратаваць сітуацыю “палітінфармацыяй” пра карысць інвестыцый і пра поспехі кітайскага народа ў развіцці сваёй эканомікі. Але гэта яшчэ больш раз’юшыла людзей. Выступоўцы з залы пачалі казаць, што ніхто не супраць інвестыцый, але чаму індустрыяльны парк трэба будаваць не каля абласных цэнтраў, дзе не хапае чалавечых рэсурсаў, а ля перанаселенага Мінска?

8 лютага 2012 г. у 20-градусны мароз сотні людзей памкнуліся на мітынг пратэсту. Яны не жадаюць развітвацца са сваімі садовымі хаткамі, лазенкамі, садамі… Жыхарка вёскі Заямнае прыехала ў райвыканкам з мужам. “Вось мы — перасяленцы з чарнобыльскай зоны, — усхвалявана распавяла жанчына. — Прыехалі сюды, пабудавалі дом, абжыліся. Мне 63 гады. Цяпер зноў перасяленне... Я абсалютна нічога супраць кітайцаў не маю. Але чаму ў нас гатовыя ўсё зрабіць для іншаземцаў, а не думаюць пра сваіх грамадзян? Вось што крыўдна да слёз!”

Член дачнага кааператыва “Рэчанька” (дарэчы, у яго ўваходзяць пераважна былыя супрацоўнікі МУС) спадар Казлоўскі ад імя прысутных заявіў: “Мы просім вас данесці інфармацыю аб тым, што людзі катэгарычна супраць будаўніцтва індустрыяльнага парку на гэтым месцы. Гэта абумоўлена негатыўнымі наступствамі не толькі ў экалагічным плане, хаця тут пад пагрозай лес і вадасховішча. Тут небяспечная для ўлад сітуацыя, бо нельга так абыходзіцца са сваім народам. Мы выбіралі сваіх прадстаўнікоў, каб яны баранілі нашы правы. Але дзе яны? Дзе нашы дэпутаты?”

Дэпутатаў сапраўды на сустрэчы не аказалася. Людзі запытвалі: чаму такое стаўленне да выбаршчыкаў, якія даверылі дэпутатам прадстаўляць іх інтарэсы ў выбарчых органах? Чаму як выбары — дык усе абранцы за людзей, а як атрымалі мандат — то нават на важныя сустрэчы іх не даклічашся?..

Цікава, што пасля сходу высветлілася: у зале моўчкі прасядзеў памочнік дэпутата Смалявіцкага райсавета. Ні слова не сказаў. Калі жыхарка вёскі Заямнае Валянціна Каляка нарэшце яго пазнала і запыталася, з чаго ён так анямеў раптам, то чыноўнік адказаў: “А што гаварыць? Людзі ж самі ўсё сказалі”.

8 лютага 2012 г. у 20-градусны мароз сотні людзей памкнуліся на мітынг пратэсту. Яны не жадаюць развітвацца са сваімі садовымі хаткамі, лазенкамі, садамі… Валянціна жыве ў вёсцы Заямнае. Яна была ў складзе групы, якая перадала ў Адміністрацыю прэзідэнта калектыўны зварот ад грамадзян, якім пагражае высяленне. “Указ аб будаўніцтве ўжо падпісаны. І гэта жах! Палова людзей гэтага папросту не перажыве. Мы купілі дом у вёсцы ў 2002 годзе і пабудавалі на яго месцы новы. Цяпер новую будоўлю мы ўжо не падымем — ні па здароўі, ні па грошах. Нават і гэты наш дом яшчэ цалкам не дабудаваны. Прадстаўнікі мясцовай улады кажуць, што нічога страшнага. Лёгка ім казаць! У нашай вёсцы ёсць сям’я, якая ўжо перасялілася сюды пасля таго, як іх вёску затапілі пад вадасховішча. Цяпер ім зноў прыйдзецца перасяляцца. А гэта старыя людзі. Як яны гэта перажывуць у такім узросце?” — запытвала Валянціна Каляка.

Лётчык Анатоль Русіла толькі летась дабудаваў дом для сваёй сям’і ў дачным масіве Быкачына, што ў трох кіламетрах ад аэрапорта. “Гэта ж не толькі наш дачны кааператыў. Вакол яшчэ некалькі дзясяткаў населеных пунктаў! Не менш за тры тысячы сем’яў. Мой сусед ужо пенсіянер. Ён як даведаўся пра гэтых кітайцаў, дык плакаў, казаў, што новую будоўлю ўжо не падыме. Хацеў чалавек дзецям кватэру ў горадзе пакінуць, а сам сюды перабрацца. А цяпер усё спачатку трэба пачынаць, хаця ні фізічных, ні маральных сіл ужо няма. Я не разумею: як можна тут будаваць прамысловую зону? Тут жа заказнік, лес чысты. Людзі грыбы-ягады збіраюць. На рэчку прыязджаюць на выхадныя сем’ямі, з дзецьмі, ставяць намёты, купаюцца. Калі тут пабудуюць кітайскі індустрыяльны парк, то што тут будзе?.. Апроч таго, могуць узнікнуць і нацыянальныя праблемы. Трэба ж улічваць, што ствараецца рэгіён с кампактным пражываннем людзей абсалютна іншай ментальнасці, культуры. Я не ведаю, куды дзець гэты Шанхай, але тут будаваць яго нельга”.

Член дачнага кааператыва “Граніт” Ігар Зяленскі кажа: “Нам спачатку казалі: “Не хвалюйцеся, вас гэта не закране”. Потым высветлілася, што закране — і яшчэ як! Хаця людзі ўсе супраць, бо тое, што гавораць пра кампенсацыі тым, каго зносяць, — гэта зноў-такі падман. Бо тут хітрае пытанне заканадаўства. Кампенсацыі выплачваюць за дамы, а лецішчы — гэта садовыя домікі і гаспадарчыя збудаванні. За іх толькі нейкія капейчыны атрымаеш. Народ ужо кінуўся да ацэншчыкаў, нешта аформіць спрабуюць, проста нейкая паніка ўжо пачалася. А некаторыя ж прадалі кватэры ў Мінску, каб пабудавацца, хацелі на старасці на прыродзе пажыць. Вось дык пажылі!..”

Людзі не ведаюць, чаго чакаць. Старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Загорцаў заявіў напрыканцы сходу, што праз 15 дзён людзям будуць дадзены больш канкрэтныя адказы. Але ў людзей, якія патэнцыйна трапляюць пад высяленне, настрой рашучы. Наступны сход прызначаны на 27 лютага. Старшыні кааператываў паведамілі, што людзі будуць збірацца на сходы ў сваіх кааператывах, каб узгадняць сумесныя дзеянні. “Сваю зямлю кітайцам не аддадзім!” — гавораць яны.

Хоць пры чым тут кітайцы?

Народная Воля
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 110
mod_vvisit_counter Учора 1974
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9014
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34293