Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Інстытут Нацыянальнай Памяці arrow Васіль Якавенка. Меркаванне. Мова – наша сумленне і моц!

Васіль Якавенка. Меркаванне. Мова – наша сумленне і моц! Друк E-mail
30.01.2012 | 20:35 |
Васіль Якавенка. Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, эколаг. У снежні 2011 года Ініцыятыва “Інстытут нацыянальнай памяці” (ІНП) прапанавала дзяржаўным органам абмеркаваць Дэкларацыю аб беларускай мове, нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і самавызначэнні, праект якой быў распрацаваны. У ім адзначалася, што “тытульная мова дзяржавы, з'яўляючыся крыніцай патрыятызму, духоўна ўзбройвае народ і выступае надзейнай захавальніцай і абаронцай суверэнітэту краіны”; што, калі народ хоча захаваць і насіць сваё імя, захавацца сам, ён павінен абараняць родную мову, вывучаць і карыстацца ёю, а кіраўнікі розных галін улады, якія не забяспечваюць належных форм і сродкаў для выкладання і вывучэння тытульнай мовы дзяржавы (на ўсіх адпаведных стадыях) і не ўводзяць яе ў грамадскі ўжытак, нясуць наўмысную адказнасць за наўмыснае парушэнне законаў РБ.

Дэкларацыя была разасланая на 25 адрасоў. Падчас гэтага ліставання быў фактычна праведзены своеасаблівы маніторынг адносін дзяржаўных асоб розных узроўняў да пытанняў лёсу беларускай мовы. Мы атрымалі лісты, якія пераконваюць, што Дэкларацыя ў цэлым успрынятая станоўча, сёй-той прыняў яе нават з удзячнасцю.

“Мы падзяляем Вашы неабыякавыя адносіны да пытання выкарыстання беларускай мовы ў грамадстве”, — напісала, напрыклад, А.П.Морава, старшыня камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

“Як Вы і прасілі, мы накіравалі згаданы тэкст Дэкларацыі ва ўсе пастаянныя камісіі, з тым каб дэпутаты маглі пазнаёміцца з яго зместам”, — паведаміў У.М.Здановіч, старшыня адпаведнай камісіі Палаты прадстаўнікоў.

“Бярэм пытанне выкарыстання беларускай мовы ў краіне пад асаблівую ўвагу. Прапановы будуць дадаткова прааналізаваны і выкарыстаны з улікам дзеючага заканадаўства і паўнамоцтваў міністэрства”, — паабяцаў Т.І.Стружэцкі, намеснік Міністра культуры.

“Больш надзейным, чым адміністрацыйны рэсурс, нам уяўляецца шлях грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю нацыянальных каштоўнасцяў, у тым ліку і беларускай мовы, найперш сярод маладога пакалення”, — прызнаў К.А.Сумар, старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

А вось К.М.Бандарэнка, рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта, у сваіх грунтоўных разважаннях на першае месца паставіў дзяржаўную ініцыятыву і падтрымку. “Затым, – дадаў ён, – не меншую ролю павінна адыгрываць у выпраўленні становішча з беларускай мовай самая шырокая грамадскасць, без падтрымкі якой любая ініцыятыва зверху асуджана на правал”.

Пры разглядзе адказаў на Дэкларацыю ІНП заўважана тэндэнцыя: чым ніжэй па службовай лесвіцы дакумент спускаўся, тым больш рашуча службовыя асобы хаваліся за законы, як за шчыты, і сцвярджалі з пафасам:

“Грамадзянам гарантавана даступнасць навучання як на беларускай, так і на рускай мовах” (В.У.Рудзікава, Мінгарвыканкам, Д.А.Чумакоў, Гомельскі аблвыканкам, У.У.Цярэнцьеў, Віцебскі аблвыканкам).

У лепшым выпадку яны больш ці менш адказна тлумачылі, што маюць рабіць для паляпшэння сітуацыі з выкарыстаннем беларускай мовы (Г.Б.Давыдзька, Нацыянальная Дзяржтэлерадыёкампанія, П.К.Скрабко, Гродзенскі аблвыканкам і тая ж спадарыня В.У.Рудзікава, Мінск). Да іх далучаецца таксама і К.С.Фарыно, намеснік Міністра адукацыі: ён зазначыў, што “установы агульнай сярэдняй адукацыі сёння фактычна выступаюць у якасці адзінага дзяржаўнага інстытута, які падтрымлівае беларускамоўную кампетэнцыю нашага грамадства”.

Красамоўны і паказальны факт!.. Як заўжды, у аптымістычным, калі не сказаць фанфаронскім стылі дасылаецца нам справаздача пра напружаны клопат адукатараў аб беларускай мове. Але, на вялікі жаль, у лісце няма ні аналітыкі катастрафічнага яе становішча, ні трывогі за найвялікшую нацыянальную каштоўнасць.

Асобна працытую ліст, падпісаны У.У.Матусевічам, намеснікам Міністра інфармацыі:

“Міністэрства не можа пагадзіцца з аўтарамі дасланай Вамі дэкларацыі”.

Чаму ж? Без тлумачэнняў… І далей ідзе размова пра істотную падтрымку развіццю беларускіх друкаваных выданняў, газет і часопісаў, кнігавыдавецкай справы, паведамляецца, што вядзецца падрыхтоўка “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы”, называюцца лічбы выдаткаў. Тлумачыцца, чаму (з-за мізэрнай колькасці падпісчыкаў і дзеля эканоміі фінансаў) згорнуты выпуск газеты “Раніца” і часопіса “Бярозка”. Газета “Раніца”, як вядома, далучана да газеты “Переходный возраст”, а “Бярозка” – да часопіса “Маладосць”.

Калі быць прасякнутым чыстай бухгалтэрыяй, пазіцыю Міністэрства інфармацыі няцяжка зразумець. Аднак нельга абыходзіць увагай той факт, што, пры існуючых адносінах дзяржавы да мовы і самаіндэнтыфікацыі, тэндэнцыя да зніжэння падпісчыкаў на беларускамоўныя выданні будзе захоўвацца і неўзабаве дойдзе чарга і да часопіса “Маладосць” — яго далучаць да “Полымя”, а “Полымя” потым — да “Беларускай думкі”, дзе ўжо не будзе ні маладосці, ні агню, ні думкі.

Мне прыгадваецца выказванне беларускага філосафа і культуролага М.І.Крукоўскага акурат па нашай тэме:

“У цяперашнія часы культура, кiнутая ў абставiны рыначнай стыхii, аказваецца вымушанай, каб неяк выжыць, адмовiцца ад любых iдэалаў увогуле i пераарыентавацца на банальныя, вульгарна спажывецкiя матэрыяльныя iнтарэсы”.

Усё так, і хіба не пацвярджэнне таму ліст Міністэрства інфармацыі? Пры падобных прыярытэтах і парадку рэчаў у дзяржаве адхіляюцца не толькі Дэкларацыя пра мову, але і мова, самаідэнтыфікацыя, самавызначэнне – сам дух пракаветнай зямлі. Адно калі тут на нечым з’эканоміш, то страціш у адваротнай прапорцыі – усё: і народ, і нацыю!

Не-не, пры агульным разуменні ролі і вартасцей беларускай мовы ў краіне і спробах грамадскасці штосьці змяніць, у свядомасць лёсавызначальнага і распарадчага кола (зрэшты, як і выканаўцаў некаторых дзяржаўных структур), пакуль не ўвайшло галоўнае: нацыянальная, альбо тытульная мова дзяржавы – прэрагатыва самой дзяржавы, яе клопат, яе сумленне і моц!

На гэтым нікому спыняцца няможна!

http://www.naviny.by/rubrics/opinion/2012/01/28/ic_articles_410_176646/
 
Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Ня ведаю наконт падарункаў, але што ТАМ кнігу таксама чыталі, было відаць з тэлекамэнтароў, калі некалькі сюжэтаў раману камэнтаваліся надзвычай куртата. Але подзьвігам я б назваў НЕ падарунак тронасідцу, а сам факт напісаньня трылёгіі 'Пакутны век'. Там усе акцэнты расстаўлены бездакорна наконт мінулага стагодзьдзя. Кнігу варта б перавыдаць на ангельскай, французскай, нямецкай ды іншых мовах, дый па-беларуску вярнуць у клясычны правапіс, але гэта патрабуе намаганьняў, таму зьдзейсьніцца ў нейкі лепшы час. А пакуль нам усім трэба проста рабіць тое, што можам, не загульваючы зь віноўнікамі нашых бед (я пра звароты авечак да ваўкоў).

Напісаў Femidary,
Дата 02/02/2012 Час 12:30

Для Femidary. А добра сказана: “пагуляць у наіўнасць”. Дзякуй! Цяпер і да мяне дайшло. Факт таго ж плану, што і падарунак кнігі “Пакутны век” таму, хто на троне. Чытаў пра гэта ў газеце. А вы ж ведаеце трылогію і яе змест. Таму за гульнёй у наіўнасць стаіць нешта іншае. Я сказаў бы – досціп, адчай, мужнасць. Перакананы. Не кожны і дадумаецца.

Напісаў VT,
Дата 02/01/2012 Час 21:42

Аўтара я не асуджаю. Проста сумняюся, калі авечкі пайдуць прасіць ваўкоў, каб іх ня елі, яны перамогуць. Аўтар напісаў геніяльную кнігу 'Пакутны век', мо гэта нават дае яму права пагуляць у наіўнасць, але я ад беззаконнага рэжыму нічога прасіць ня буду, хай хоць прыстрэляць мяне. Вунь Саньнікаў папрасіў - і як вынікі?

Напісаў Femidaryj,
Дата 01/31/2012 Час 19:45

Да каго пытанні? І што паважаны чытач Femidaryj на форуме прапануе? Не прапагандаваць свае ідэі? Маўчаць і трываць? Альбо нейкі бунт у шклянцы вады? Адмяніць сваёй воляй пануючае ў краіне ахавае становішча або, калі не, перастаць лічыць чыноўнікаў за людзей? Прынамсі, за грамадзян Беларусі. Яны нелюдзі? Вядома! Нават калі гатовыя прыняць вашу – нашу патрыятычную платформу... Давайце ўдакладнім, да каго ў дадзеным выпадку героі дулі ў кішэні павінны звяртацца? І наогул – што рабіць альбо не рабіць? Я не ведаю, падтрымаць вас або аўтара, якога вы асуджаеце?

Напісаў VT,
Дата 01/31/2012 Час 13:22

Добрай гаварыльні ў нас заўжды шмат. Але зноў будзе як у рускай песеньцы: 'Вот немного поворую и опять заживу честно'.
Якое 'выпраўленьне становішча беларускай мовы', калі лепшых паэтаў выключылі з школьнай праграмы, калі пазачынялі школы беларускія. Хто? Акупанты? Ці 3-я сусьветная вайна была?
Ды не, той самы клятваадступнік, якога вы зноў будзеце прасіць.
Там, дзе злачынства абыйшлося без пакараньня, заўжды пануе беззаконьне. І яно пануе ў Рэспубліцы Беларусь поўным цьветам.

Напісаў Femidaryj,
Дата 01/31/2012 Час 12:21

 1 
Старонка 1 з 1 ( 5 Каментар )

БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 689
mod_vvisit_counter Учора 1258
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2596
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 14322
Каталог TUT.BY