Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Барадач: Рэжым рыхтуецца да вайны супраць уласнага народу Друк E-mail
23.01.2012 | 20:37 |
Палкоўнік спецслужбаў Уладзімір БарадачПалкоўнік спецслужбаў Уладзімір Барадач зноў сцвярджае, што вінаватыя ў "крывавай бойні" ў мінскім метро 11 красавіка 2011 не асуджаныя за тэракт Канавалаў і Кавалёў, а беларускія спецслужбы, якія падпарадкоўваюцца асабіста "сям'і" Лукашэнкі.

Падставай для чарговай размовы з палкоўнікам стала выкладзенае ў Сетцы новае журналісцкае расследаванне, у выніку якога ўсплылі новыя фігуры, якія, магчыма, маглі б праліць святло на тэракт у метро.

- Афіцыйныя ўлады ўжо заявілі, што гэтыя людзі - сапёры. Але чаму іх не дапусцілі да месца трагедыі і адклікалі праз некалькі хвілін пасля прыезду на месца здарэння?

- Мае высновы наступныя: група (па дадзеных МУС) па трывозе выехала да месца тэракту і праз 20 хвілін была на месцы здарэння. У метро яна была ўжо праз 30 хвілін і праз 10 хвілін вярнулася назад. У сувязі з гэтым у мяне напрошваецца шэраг пытанняў не на карысць высноваў следчай групы. Па-першае, сцвярджаецца, што за гэты час (3-4 мін) група агледзела, з іх слоў, шырокую тэрыторыю на прадмет наяўнасці мін і вярнулася назад. Гэта чарговая хлусня. Я выключаю на 90% магчымасць датычнасці дадзеных асоб у поўным складзе да самаго выбуху зарада, загадзя пакінутага ў ножцы лаўкі. Хоць, улічваючы наяўнасць у іх кантрольна-вымяральных прыбораў і сродкаў, прывядзенне выбуховых прылад у дзеянне было б цалкам магчыма.

Па-другое, дадзеных спецыялістаў не дапусцілі да месца выбуху, хоць па ідэі трэба было задзейнічаць усе сілы для пошуку выбухной прылады перад прыбыццём туды Лукашэнкі. Чаму гэтыя хлопцы, якія прыбылі аднымі з першых, не былі дапушчаныя да працы, як і пазней замежныя спецыялісты, практычны вопыт якіх быў куды большы чым у нас. Значыць, была загадзя падабраная група, якая павінна была выканаць указанні зверху і выключыць уцечку інфармацыі з месца здарэння і ў тым ліку і для сваіх спяцоў. Бо спецыялісты, якія прыбылі да месца тэракту, могуць на месцы выбуху вызначыць вагу выбуховага рэчыва, месца яго залажэння, спосаб ўзрывання, тып выбухной прылады і г.д.

Па лаўках, па трупах па прабоінах вызначаецца дакладнае да сантыметра месца залажэння зарада, а таксама наяўнасць і характар паражаючых элементаў.

Значыць - было што хаваць. Бо адразу ўстанаўлівалася тое, што ніякая торба ня выбухала (ні Канавалава, ні Сілуэта, які гуляў яго ролю). Бо адну ножку лаўкі панесла б паралельна цягніку да эскалатара, а другую да калоны, а таго, хто сядзіць на лаўцы, разнесла б на шматкі: ён бы прыліп да столі.

Гэта ламала б усю карціну следства, і торба Канавалава, вакол якой і было сфабрыкаванае абвінавачванне, і якая з'яўлялася асноўным рэчдокам на працэсе, выпадала з доказнай базы. Больш супраць Канавалава і Кавалёва нічога няма. Гэта пацвердзіў на прэс-канферэнцыі Швед, адказваючы на пытанне, як выйшлі на Канавалава: "Мы ведалі, што з цяжкай торбай ён не мог далёка сысці, і яго шукалі ў вызначаным квадраце".

Не было прызнанняў Канавалава, было сістэматычнае выбіванне паказанняў да страты пульса і ўмяшання ўрачоў. Чыстай падробкай было і змесціва склепа Канавалава. Яго нават не павезлі на следчы эксперымент у Віцебск для апазнання прадметаў. Ён бы сам здзівіўся свайму багаццю. Уявіце «спецыяліст» рыхтуецца да пасяўной і купляе каля 20 мяшкоў салетры (і не толькі). Ён не ведае нават, колькі яму неабходна для вырабу бомбы.

Выбуховае рэчыва «кіса», якое было выяўлена ў яго, не даказвае яго віну, а даказвае падлог. Не верыце мне, паверце навукоўцу, спецыяліста міжнароднага ўзроўню доктару навук Захматаву.

Любая новая інфармацыя, нават дадзеныя здымкі, кажуць пра тое, што прадстаўнікі асабістых спецслужбаў "сям'і" Лукашэнкі наладзілі гэтую крывавую бойню з мэтай запалохаць пратэстную масу людзей і дыскрэдытаваць апазіцыю, апраўдаць гвалт над грамадзянамі 19 снежня ў дзень выбараў.

Больш за 50% грамадзян краіны не вераць у непасрэднае дачыненне Канавалава і Кавалёва да тэракту. Што ў дадзеным выпадку павінна зрабіць улада? Так, адказаць на ўсе пытанні і даказаць сваё недачыненне да дадзенага злачынства. Я прапаную выступіць у якасці кампетэнтнага прадстаўніка ад грамадскасці. Паверце, мяне цікавіць толькі ісціна, хай мне дадуць магчымасць пагутарыць з Канавалавым і Канаплёвым і азнаёміцца з трыма старонкамі крымінальнай справы.

Калі ўлада не пры справах, яна дасць нашым людзям на ўсе пытанні пераканаўчыя адказы. Яна не будзе расстрэльваць асноўных сведак жудаснага злачынства.

- А як вы можаце пракаментаваць тое, што зараз адбываецца з МУС - за месяц адтуль за «дыскрэдытацыю» звольненыя двое намеснікаў міністра. Кажуць, што і пад Куляшовым крэсла хістаецца?

- Чыстка будзе працягвацца ва ўсіх структурах улады. Заўсёды яна вядзецца пад пільным кантролем службаў ўнутранай бяспекі. Не лаяльныя да рэжыму, думаючыя або тыя, хто сумняецца, будуць звальняцца ў першую чаргу. Рэжым рыхтуецца да вайны супраць уласнага народу. А для гэтага патрэбныя абмежаваныя, адданыя апрычнікі. Тыя, у якіх здаюць нервы сыходзяць у адстаўку, але большасць - на лаву падсудных, бо з турмы яны не могуць адпомсціць рэжыму за тыя знявагі, якія яны атрымліваюць за сабачую адданасць "сям'і". Гэта інфармаваныя людзі, і яны на волі небяспечныя для "сям'і". Бо з'яўляюцца крыніцамі ўцечкі важнай інфармацыі, якая раскрывае сутнасць рэжыму.

У Лукашэнкі больш ворагаў у дзяржструктурах, адміністрацыі, чым прыхільнікаў. Ён сам іх стварае. У дадзенай сітуацыі я гатовы прапанаваць шлях рашэння беларускага пытання. Ні адзін дыктатар не выйграваў вайну супраць уласнага народу.

"Беларускі партызан"

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

нейкі vёrчnik ахайвае Белавежскага Зубра таксама ня ўмеючы, па-дзіцячы, блытаючы Учытэла з какім-та ДЕРТВІКам. Яму сказалі, што слова 'апазіцыя' ругацельскае ф біларускам языку, і ён ругаітца біз аргументаф. А как нашчот клятваадступніка? Я вот так жа на такую ''пазіцыю'' гляджу, і хоць смейся, хоць плач, бо ОП, а пазіцыя ніякай няма. Ё толька біззаконная ўласць і бізграматныя яё абароншчыкі. А я ні ОП, ні АПпазіцыя. Я проста народ, якому 'пазіцыя' пікнуць не дае.

Напісаў Dertyk,
Дата 01/25/2012 Час 23:58

Калі розуму і ведаў няма, каб весьці дыскусію і сумесна шукаць істыну, прадбачыць будучыя падзеі, тады наклейваюць налепку: ''ДУРАНЬ'',''ШТЫРЛІЦ'', ''А хто ты такі''. Як на ''апазіцыю'' пагляджу, то хоць смейся, хоць плач. Зараз ужо ізноў пачынаюць ''байкот'' аб'яўляць будучым выбарам. Выбары -- гэта легальны спрыяльны момант для непасрэднага кантакта з тысячамі людзей, для прапаганды, для вывучэння грамадзянскіх настрояў, меркаванняў і думак. Але гэта
складаная і нялёгкая праца. Значна лягчэй абвесьціць ''Байкот'' і сядзі сабе сідням і аблічай ''крывавага дыктатара''. У цяперашніх ''дэмакратаў'' думка ўправа ці думка ўлева зразу выклікае нярвовасьць і чарговую налепку ''лукашыст''.
Вунь нейкі ДЕРТВІК абараняе Белавежскага Зубра таксама ня ўмеючы, па-дзіцячы. Яму сказалі, што Той герой , вось дертвік і лапоча нешта. Каб Станіслаў Шушкевіч напісаў кніжку па беларуску ''Мае палітычныя памылкі'', то ёй цаны не было б.
Член-карэспандэнт Акадэміі Навук прайграў дырэктару саўгаса, то хто герой-пераможца?

Напісаў verschnik,
Дата 01/25/2012 Час 13:28

Я фсё панял: verschnik, ты Штырліц. Добра крычыш 'Хайль', а потым чакаеш Героя Савецкага Саюза. Але наіўнякофф тут няма, каб паверыць, што нахабны клятваадступнік, які так і не адчыніў ніводнага беларускага універсітэту, затое зачыніў усе беларускія школы, нібыта пільна абараняе інтарэсы родзіны. Ды хай дуба дадуць такія абаронцы!

Напісаў Dertyk,
Дата 01/25/2012 Час 10:56

''...прадстаўнікі асабістых спецслужбаў 'сям'і' Лукашэнкі наладзілі гэтую крывавую бойню з мэтай запалохаць пратэстную масу людзей і дыскрэдытаваць апазіцыю, апраўдаць гвалт над грамадзянамі 19 снежня ў дзень выбараў...''
Бред! Трызненне сівой кабылы! Мэта сфармуляваная Барадачом не вытрымлівае аніякай крытыкі. Зразумела, што за выбухам стаяць пэўныя сілы. Якія? Тыя, што хочуць увесьці ў дзеяння мараторый на смяротнае пакаранне, што дазволіць міжнароднай мафіі спакойна па-гаспадарскі дзейнічаць на тэрыторыі нашай краіны. Дзеля гэтага і знайшлі шалуноў-ўзрыўнікоў у Віцебску, і доўга іх вялі і стваралі ложны след.
Цяпер трэба змоўцам, каб гэтых ''тэрарыстаў'' растралялі, выпаўзе рашэн-мафіёза і прызнаецца ў арганізацыі выбуха. Вось тады ўсе ''праваабаронцы '' і загаласяць на ўвесь свет аб невіна пакараных. І тады ўлада вымушана будзе ўвесці мараторыц на смяротнае пакаранне. Шлях для міжнароднай мафіі ў Беларусь будзе адчынены!
шТО датычыць 19 снежня 2011 года, то паводзіны апазіцыіі ў той вечар былі грубейшай палітычнай памылкай, магчыма палітычным злачынствам! Але гэта ўжо іншая тэма, якая патрабуе спецыяльнага каментара.

Напісаў verschnik,
Дата 01/25/2012 Час 08:21

 1 
Старонка 1 з 1 ( 4 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1286
mod_vvisit_counter Учора 2540
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3826
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41708