Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow На мяжы дзесяцігоддзяў

На мяжы дзесяцігоддзяў Друк E-mail
12.01.2012 | 19:24 |
Дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Алена ІвановаНапрыканцы мінулага года прайшла V Міжнародная канферэнцыя выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі "Рынак друку Беларусі ва ўмовах фарміравання адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Казахстанам". Падчас форуму прагучалі розныя даклады, у ліку якіх - выступленне дырэктара Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Алены Івановай. Алена Вітальеўна пазнаёміла прысутных з вынікамі даследавання кнігавыдання краіны за 2001-2010 гады. Пагадзіцеся, тэма надзвычай цікавая. Каб даведацца больш пра вынікі даследавання, а таксама папярэднія ацэнкі сітуацыі ў галіне ў 2011 годзе, наш карэспандэнт сустрэлася з Аленай Івановай. Асабліва актуальнай гэтая гутарка выглядае на пачатку Года кнігі.

- Алена Вітальеўна, падчас канферэнцыі вы прадставілі даклад, у якім распавялі пра асноўныя працэсы ў кніжнай справе краіны за першыя дзесяць год новага стагоддзя. Што паслужыла асновай для атрымання такіх вынікаў?

- Мы правялі статыстычнае даследаванне, што з'яўляецца лагічным працягам двух папярэдніх, якія ахопліваюць перыяды з 1981 па 1990 г. і з 1991 па 2000 г. І вось цяпер - з 2001 па 2010 гг. Гэта адмысловы перыяд, якому папярэднічала станаўленне ў 1990-я гады новай выдавецкай сістэмы Беларусі як суверэннай дзяржавы. Да гэтага доўгі час выдавецтвы знаходзіліся пад кантролем дзяржавы, а ў 1990-я практычна сталі прыватнымі, што ў выніку прывяло да значнага росту колькасці выдаўцоў у Беларусі. Яшчэ ў часы СССР з 1987 па 1990 гады ў Беларусі функцыянавала 11 дзяржаўных выдавецтваў, падпарадкаваных Дзяржаўнаму камітэту па друку, і так званы "сектар ведамасных выданняў" (міністэрствы, камітэты, арганізацыі і прадпрыемствы з правам выдавецкай дзейнасці). У 1991 годзе з'явіліся першыя недзяржаўныя выдавецтвы. З сярэдзіны 1992 года гэты від дзейнасці ў Беларусі стаў ліцэнзуемым. Да пачатку 2011 года 837 арганізацый і прадпрыемстваў атрымалі права выдавецкай дзейнасці. Але, што цікава, мы заўважылі характэрную тэндэнцыю дзесяцігоддзя - штогод гэтае права рэалізуюць не больш як 50 працэнтаў ліцэнзіятаў, і каля 25 працэнтаў з іх выпускаюць адну-дзве кнігі на год.

- Зазвычай вельмі яскравым паказчыкам з'яўляюцца лічбы. Як у колькасным выражэнні можна прадставіць вынікі дзейнасці выдаўцоў?

- У 2001-2010 гг. на тэрыторыі Беларусі было выдадзена 105 096 назваў кніг агульным тыражом 472,7 мільёна асобнікаў. Сярэдні тыраж адной кнігі - 4,5 тысячы экзэмпляраў. Калі параўноўваць з папярэднім дзесяцігоддзем (1991-2000), то назіраем наступнае: па колькасці назваў кніг павелічэнне больш як на 143 працэнты, але памяншэнне прыкладна на 30 працэнтаў па тыражы. Пры тым, што сярэдні тыраж адной кнігі зменшыўся больш як на 70 працэнтаў. У азначаны перыяд было выпушчана ў сярэднім 49 кніг на аднаго жыхара Беларусі.

- Ведаю, што дагэтуль у Беларусі не разглядаўся такі паказчык, як колькасць новых і паўторных выданняў (перавыданняў). Але вы пра гэта распавядаеце.

- Паказчык сапраўды цікавы і важны, ён шырока ўжываецца ў еўрапейскіх краінах і сведчыць, па-першае, пра аб'ём новай інфармацыі, якая ўводзіцца ў карыстанне праз кнігі; а па-другое, колькасць перавыданняў у вызначанай ступені таксама характарызуе выдавецкую палітыку краіны: ці ўмеюць знаходзіць кнігі, адпаведныя чытацкаму попыту, і як выда¬вецтвы імкнуцца задаволіць гэты попыт. Сёння перавыдаць кнігу досыць проста. Калі раней трэба было захоўваць арыгінал-макет, то цяпер дастаткова захаваць толькі камп'ютарны файл. Быў бы попыт. Лічыцца, што ў краінах, дзе досыць высокі агульны выпуск кніжнай пра¬дукцыі, назіраецца некаторае паніжэнне ўдзельнай вагі новых выданняў. Падобную тэндэнцыю мы назіраем і ў Беларусі. Так, калі ў 2001 годзе ўдзельная вага першых выданняў складала каля 94 працэнтаў, то ў 2010 годзе гэты паказчык знізіўся да 87 працэнтаў. Але трэба мець на ўвазе, што ў большасці краін, і ў Беларусі таксама, у лік паўторных выданняў не ўключаюцца публікацыі, якія не маюць ніякіх змен у змесце і форме ў параўнанні з першым выданнем. Такія кнігі наогул не ўлічваюцца статыстыкай у якасці асобнага выдання, калі яны выпушчаныя ў межах аднаго каляндарнага года.

- У краіне апроч традыцыйных кніг выпускаюцца іншыя выданні: карты, ноты, плакаты. Яны падлягаюць уліку?

- Так, яны ўлічваюцца асобна. У 2001-2010 гг. Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі зарэгістравана 5975 аўтарэфератаў дысертацый, 750 нотных выданняў, 1638 карт і атласаў, 4121 выданне па выяўленчым мастацтве.

- Існуе такое паняцце, як "шэрая" літаратура. Якія кнігі ўваходзяць у гэтую групу?

- Выданні "шэрага" сектара мы адносім да групы ведамаснай літаратуры. Гэта па сутнасці тыя ж кнігі, але яны знаходзяцца па-за межамі традыцыйнага кнігавыдання і гандлёвага таваразвароту. Яны маюць абмежаваны маштаб выкарыстання, носяць часовы або дапаможны характар, таму іх цяжка выявіць і атрымаць. Гэта розныя інфармацыйныя, інструктыўныя, навучальныя, метадычныя, нарматыўныя, рэкламныя матэрыялы. Тэндэнцыі сённяшняга дня такія, што падобных выданняў выпускаецца шмат. І на гэта існуе шэраг аб'ектыўных прычын. Сродкі паліграфічнага выканання сталі даступныя, для іх набыцця не патрабуецца ліцэнзія, не патрэбна адмысловая прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў, праграмы набору і вёрсткі тэкстаў можа засвоіць амаль кожны, хто валодае навыкамі працы на камп'ютары. Таму нельга недаацэньваць уплыў "шэрай" літаратуры на выдавецка-паліграфічны комплекс. Толькі ў 2010 г. пабачыла свет 7,5 тысячы ведамасных выданняў тыражом 13,5 мільёна асобнікаў, вырабленых у "шэрым" сегменце. Нягледзячы на тое, што такія выданні не паступаюць у гандаль, не праходзяць індывідуальную бібліяграфічную апрацоўку, яны па лініі абавязковага асобніка паступаюць у Кніжную палату, падлягаюць статыстычнаму ўліку і захоўванню ў Архіве друку.

- А якія выдавецтвы за гэты перыяд былі самымі актыўнымі і прадуктыўнымі?

- Лідар у нас кожны год адзін і той жа - выдавецтва "Харвест", якое каля 80 працэнтаў прадукцыі выпускае сумесна з расійскімі выдаўцамі альбо друкуе яе на расійскай паліграфічнай базе. За перыяд з 2001 па 2010 год "Харвест" выпусціў 25 890 назваў кніг тыражом больш як 204 мільёны асобнікаў. А гэта - прыкладна 25 працэнтаў сукупнага выпуску кніг па назвах і 43 працэнты - па тыражы. Пагадзіцеся, гэтыя лічбы гавораць пра многае, напрыклад, пра тое, што сітуацыя ў галіне шмат у чым залежыць толькі ад аднаго выдаўца, хоць у цэлым лічыцца, што ў краінах з рыначнай эканомікай асноўная доля выпуску кніжнай прадукцыі заўсёды прыходзіцца на параўнальна невялікі лік прадпрыемстваў.

- Пытанне тыражу, напэўна, адно з самых балючых. Якія тэндэнцыі назіраюцца ў гэтых адносінах?

- Цікава, што ў 2001-2010 гг. выданні, што выпускаюцца невялікімі тыражамі, да 500 асобнікаў, складаюць 40 працэнтаў ад агульнай колькасці назваў кніжнай прадукцыі за 10 гадоў. Аднак сума іх накладу не перавышае 2 працэнты ад агульнага тыражу кніжнай прадукцыі. У асноўным гэта літаратура, якая не мае шырокага распаўсюджвання на рынку. Аднак характэрна і значна, што ў гэтую групу трапляюць і навуковыя выданні, сярэдні тыраж якіх за 10 гадоў знізіўся на 65 працэнтаў і склаў у 2010 г. 176 экзэмпляраў. Таксама варта звярнуць увагу на кнігі, што выпускаюцца накладам звыш 100 тысяч асобнікаў. Нават у коле прафесіяналаў такія лічбы выклікаюць здзіўленне. Так, у 2001-2010 гг. было выпушчана 288 назваў такіх "шматтыражных" выданняў сукупным тыражом 43,3 мільёна экзэмпляраў. У асноўным гэта кнігі брэндавых замежных аўтараў: Стэфані Маер, Дэна Брауна, Міхаіла Велера, што пабачылі свет у буйных выдавецтвах, такіх, як "Харвест", а таксама школьныя падручнікі, выпушчаныя выда¬вецтвам "Народная асвета" і Нацыянальным інстытутам адукацыі па дзяржаўным заказе.

- На якіх мовах друкуюцца кнігі ў Беларусі? І якое месца па колькасці займае беларускамоўная літаратура?

- За дзесяцігоддзе, што мы разглядаем, у нашай краіне пабачылі свет кнігі больш як на 30 мовах. Больш за ўсё кніг выпускалася па-руску - 85,5 працэнта. Доля кніг на беларускай мове ў агульнай колькасці выданняў застаецца практычна аднолькавай на працягу 10 гадоў - 8,5 працэнта; на замежных мовах - каля 6 працэнтаў.

- Калі зірнуць на мінулы 2011 год, якія тэндэнцыі можна заўважыць у галіне?

- Канчатковыя вынікі кнігавыдання 2011 года пакуль не падведзеныя, бо кнігі за папярэдні год яшчэ некаторы час будуць паступаць у Кніжную палату і ў 2012 годзе, пакуль не "закрыюцца" ўсе статыстычныя справа-здачы выдаўцоў - часам на стыку двух гадоў выдаўцы ўключаюць у справаздачнасць выданні, якія па пэўных прычынах яшчэ не пабачылі свет, напрыклад, адбылася непрадбачаная сітуацыя з друкаваннем тыражу ў тыпаграфіі. Сёння можна казаць толькі пра вынікі за 9 месяцаў 2011 года (студзень - верасень) у адносінах да аналагічнага перыяду 2010 года. Колькасць назваў кніг павялічылася на 0,4 працэнта, а тыраж зменшыўся на 17,2 працэнта. Калі паглядзець на нашых суседзяў, то ў Расіі колькасці назваў павялічылася на 4,1 працэнта, а тыраж зменшыўся на 3,5 працэнта. Ва Украіне пабачыла свет на 3 працэнты назваў кніг больш, але іх тыраж зменшыўся на 0,7 працэнта. Гэта значыць, тэндэнцыя росту назваў і падзення тыражоў застаецца стабільнай.

Марына ВЕСЯЛУХА, фота Кастуся ДРОБАВА
Літаратура і мастацтва». - 2012. - 6 студз. - № 1.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 548
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8234
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43774