Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Кастусь Травень. “Імперскі сіндром”

Кастусь Травень. “Імперскі сіндром” Друк E-mail
17.12.2011 | 00:03 |
Апавяданне[1]

Кастусь ТРАВЕНЬ

 

‘‘Калі б у кожны момант перад намі была толькі адна магчымасьць, то гэта была б ужо не ‘‘магчымасьць'', а проста неабходнасьць.''

‘‘Паўстанне мас'', Ортэга-і-Гассет.

І

Вятры з Атлантыкі прыгналі ва Усходняю Эўропу дажджавыя цёмна-шызыя хмары, што нечакана прынесьлі з сабой пах акіяну. У Менску кроплі акіянскай вільгаці валадарылі на прасторах вуліц Максіма Багдановіча, на Нямізе, на Кальварыйскай і плошчы Вялікага Князя Вітаўта. Бронзавы Вялікі Князь на бронзавым кані магутна ўзьнёсься над плошчай, мужна і ўладарна ўзіраўся перад сабой, туды, дзе за сьцяной дажджавых струменяў хаваўся палац прэзідэнта.

Той, каго адны называлі лідэрам нацыі, іншыя калабарацыяністам і здраднікам, павольна адыйшоў ад вакна, верагодна, не вытрымаўшы бронзавага позірку свайго гістарычнага папярэдніка. Супярэчная постаць сучаснасьці, ён пакутліва шукаў накірункі і ў думках абмінаў шляхі, што маглі прывесьці дзяржаву ў нікуды, і дзе ніякім чынам нельга было дасягнуць канчатковай перамогі.

Узнесены гістарычным лёсам і ўласнай пасіянарнасцю на ўладарную вышыню, з дапамогай ФСБ, палітычных дэмагогаў-артадоксаў і ўсёй шматлікай кампрадорскай псеўдаэлітай, уладаносьбіт удала перахварэў на кесонную хваробу.

Увесь позьні вечар ён стаяў ля вакна, каля адчыненай форткі, удыхаў сьвежае паветра Атлантыкі, пазіраў, як па браніраваных шыбах бесперапынным цурком коціць акіянская вільгаць. Шкло вакна запацела знутры, і лідэру здавалася, што цёплы ўтульны габінет ператварыўся ў акварыум.

Каржакаваты, з плячыма і рукамі асілка - у маладосьці лідэр працаваў кавалём, потым некалькі год здабываў калійную соль у Салігорску - ён захаваў на астатняе жыцьцё супярэчлівае пачуцьцё ўсхваляванасьці перад простымі радасьцямі шахцёраў і незадаволенасьць штодзённай механічнай працай пралетара. Сёньня ён увесь вечар крочыў па габінэце, аналізуючы рух бягучых і будучых падзей.

Дзесьці там, за мурамі рэзыдэнцыі, існаваў пераменлівы, нечакана варожы сьвет. Так - так, варожы, а не добразычлівы, як талдычуць гэтыя дэмакраты-рэфарматары, у лепшым выпадку - інфантыльныя ідэалісты ад жыцьця, выхаваныя ў штучных гарадскіх умовах, не ўсьведамляючы, што такое жорсткая барацьба за выжываньне. У выпадку горшым: агенты ўплыву, ворагі краіны, купленыя за грошы спэцслужбамі заходніх краін. Бубняць, як попкі, чужую праўду, змагаюцца за інтарэсы іншаземнага капіталу, працуюць за ўмоўныя адзінкі на тых, хто рабуе цела памерлай звышдзяржавы і зарабляе на гэтым шалёныя звышпрыбыткі.

Ён уважліва паглядаў у вакно: недзе там, у гэтай начной цемрадзі, магчыма, на даху шматпавярховага дома, ці седзячы ў цёплай кватэры з прыцямнёнымі вокнамі, кілер ловіць у перакрыжываньні аптычнага цэліка ягоную постаць. Сваім шостым чуцьцём, што ўзгадавалася ў ім з дзяцінства, калі ён бегаў басанож па сенажацях Прыдзьвіньня, пад зорным небам Бацькаўшчыны, успрымаючы касьмічныя промні Сусьвету, вось тады і нарадзілася ў ім гэтая сувязь з Космасам, пачуцьцё сучаснасьці і прадбачаньне будучыні.

Лідэр нацыі адыйшоў да стала, прыгатаваў сабе зялёнай гарбаты, заліўшы кіпенем сьвежы цэйлонскі чай, і паклаў колка адрэзанага цытрына. Ён нетаропка смакаваў гарбату, і падзеі апошніх тыдняў і напружаных дзён праляталі ў ягоным уяўленьні. Гэтая аналітычная праца, што ён рабіў, дазваляла асэнсаваць агульную плынь дзяржаўных падзей, заўважыць свае і чужыя памылкі, іншы раз зразумець новыя накірункі, убачыць нечаканую небясьпеку.

Зусім нядаўна ён лічыў, што ўсе супярэчнасьці трэба вырашаць за кошт імклівых, рашучых дзеяньняў. Прадбачаньні далёкага будачага, пятнадцатага, двацаць пятага, ці пяцідзесятага крока было яму яшчэ ўчора невядомыя.

Акрамя зьнікненьня Цюлькіна, лідэра непакоіла нешта яшчэ: пачуцьце, што ўзьнікла ў той момант, калі ён стаяў ля вакна, і якое зараз імкліва ўзрастала і мацавалася. Апошнім часам яму здавалася, што ён узяў палітычную ініцыятыву ў свае асабістыя рукі. Усё было спланавана загадзя, кацілася, як цягнік па рэйках. Рэйкі, рэйкі, куды яны вялі? Хто паклаў гэтыя рэйкі?

...Нават Масква вымушана была згаджацца з яго нечаканымі ідэямі, частка якіх была бутафорскімі і выконвала выключна мэту палітычнага пошуку. Але зараз узьнікла ўражаньне, што цягнік імчыць па рэйках, якія паклалі яго недобразычліўцы. Самыя хітрыя і хуткія тактычныя хады ў лепшым выпадку давалі няўстойлівыя вынікі.

Ён узьняўся і пайшоў да вакна па тоўстаму зялёнаму брэсцкаму дывану, які прыемна спружыніў, мякчыў крокі. Ідучы назад, ён падыйшоў да стала, дзе ўзвышаўся стос розных праектаў па прыватызацыі заводаў, чыгунак, стратэгічных трубацягаў, калійных камбінатаў, нафтаперапрацоўчых комплексаў, запаведнікаў, зямель, лясоў - усіх нацыянальных багацьцяў дзяржавы.

Нават з патрыётамі-нацыяналістамі было лягчэй, тыя хацелі няшмат:"бел-чырвона-белага сьцяга", "Пагоні" і беларускай мовы. Прыхватызатары хацелі ўсё.

Лідэр ізноў сеў за стол і нехаця пацягнуў верхні праект прыватызацыіі "Белавежскай пушчы" і пераўтварэньне яе ў прыватны Нацыянальны парк "Усходнебелавежскі народны парк прыроды".

‘‘Сёньня, - лідэр зірнуў на гадзінік, было ўжо запоўнач, - значыць, учора, тэлефанаваў з Масквы ўплывовы алігарх Сымон Іванэсавіч Баброўскі, прасіў дапамогі ў ажыццяўленьні праекту па "Рускаславянскаму парку Белавежжа". Ён добра ведаў гэту хеўру ненажэрных ваўкоў, шакалаў, акул і кракадзілаў, што ірвалася да ўсё яшчэ магутнага цела памерлай супердзяржавы, усе яны хацелі ўрваць свой хто першы, хто дзесяты, а хто і соты мільён даляраў. Сьпілуюць ўсю пушчу - мільёнаў на 500 умоўных адзінак, потым заасфальтуюць сьцежкі-дарожкі, паставяць з дзесятак павільёнаў, кавярань, начлежак - усяго на некалькі соцень тысяч даляраў - і "Усходні Белавежскі парк" падрыхтаваны да працы''.

Лідэр краіны з раздражненьнем адсунуў праект у бок, каб праз некалькі імгненьняў вярнуць яго назад і на рагу тытульнага ліста хутка накрэсліць: "Нацыянальны парк Белавежская пушча" павінен належаць народу. Катэгарычна забараніць прыватызацыю" - і рашуча распісаўся.

‘‘Землі іх цікавяць, палі, лясы, дарогі, заводы - усё ім аддаць, а што застанецца самім, з чаго жыць будзьма, што есьці?'' Перад яго ўнутраным уяўленьнем паўставалі вобразы дзяцінства, цяжкая праца на зямлі. З дзяцінства ён быў вымушаны клапаціцца пра сябе сам, верыць у сябе, здабываючы кавалак хлеба. Не пасеяў бульбы ці пасеяў позна, не ўзгадаваў парсючка, не загатаваў з маці сена карове - і ўсё: сядзі восень і зіму да самага лета на вадзе і счарсьцвелым хлебе. Прасі ў чужых людзей скварку, глядзі ў чужы рот... Уласнае дзяцінства - выдатная, жорсткая школа рэалізму. Спадзяваца на добрых дзядзькаў - значыць, рыхтаваць сабе лёс жабрака. Багатыя таму і багатыя, што цягнуць пад сябе, дзеля гэтага і ствараюць так званыя дэмакратычныя правы, дзе - пры роўнасьці законаў для ўсіх - самі манапольна валодаюць вырашальнымі інфармацыйнымі, фінансавымі і эканамічнымі рычагамі ўзьдзеяньня.

Ён зьняў акуляры - з нядаўняй пары ён пачаў карыстацца акулярамі - і пацёр пераноссе, выпрастаўшыся ў крэсле.

Лідэр нацыі вывучаў праекты амаль дзьве гадзіны: адмаўляў, забараняў, накіроўваў для разгляду ў камітэты, Савет Міністраў, Савет Бясьпекі, Нацыянальны Сход. Праца, толькі напружаная разумовая і фізычная праца давала магчымасьць выжыць у гэтым жорсткім сусьвеце.

‘‘Будавалі гарады, дарогі, касьмічныя караблі, трымалі вялізарную армію, выйгравалі Алімпійскія гульні і не зразумелі існасьці капітала. Велізарныя намаганьні гераічнага пакаленьня будаўнікоў Днепрагэса, Магніткі, Кузбаса, хлебаробаў Украйны і Казахстана загналі ў танкі, самалёты, ракеты, амярцвілі дзяржаўны капітал і прафукалі дзяржаву, свой родны кут. Не зразумелі, што ‘‘капітал'' тая самая зброя, што ‘‘капітал'' павінен прыносіць прыбытак. Усе гэтыя ЗША, Англія, Нямеччына, Францыя, Японія, а за імі Гішпанія і нават Фінляндыя - стваралі і ствараюць ‘‘капітал'', каб потым укладваць яго туды, дзе можна атрымаць звышпрыбытак. ‘‘Капітал'' стаў сродкам экспансіі з мэтай высмоктваньня ў слабаразвітых краін жыцьцёвых рэсурсаў. Для аховы ‘‘капіталу'' існуюць ЦРУ і ФБР, дэмакратычная прэсса, МВФ, Кангрэс і прэзідэнт ЗША, АБСЕ, Савет Эўропы, НАТА, гэнералы і адміралы, флатыліі і эскадры ЗША.

Чужая, зусім іншая сыстэма каардынат, якая ў сваім падмурку трымаецца на эксплуатацыі бедных і слабаразвітых народаў. Нэакаланіялізм - вось і ўся іхняя ідэялогія. Ідыёты - у шматнацыянальнай краіне замест інтэрнацыяналізму, дружбы народаў - маскоўскія недарэкі ўзялі на ўзбраеньне чужую нэакаланіяльную стратэгію, якая і прывяла да разбурэньня дзяржавы.''

... Лідэр краіны стомлена разагнуўся ў крэсле, было ўжо дзьве гадзіны ночы...

ІІ

Непрыкметная сустрэча адбылася ў звычайны будні ліпеньскі дзень у кавярні на ‘‘Чыстых Прудах''. Да століка, за якім сядзеў пажылы і законапаслухмяны мужчына ў сталёвым пільчаку і сіняй кашулі, чырвоным гальштуку і нетаропка, паглядаючы па баках, еў лыжачкай марозіва, падыйшоў рухавы малады мужчына ў зелянковай вятроўцы і ношаных пацёртых блакітных джынсах. Ён сеў насупраць пажылога і паклаў на стол нешта, загарнутае ў газэту ‘‘Маскоўскі камсамолец''. Паводзіны маладога мужчыны пераканаўча сьведчылі, што ён карэнны жыхар.

- Справа зроблена, як і дамаўляліся. Берыцё? - запытаўся малады ў пажылога.

- Рэч павінна быць мэтанакіраваная і гострая, нават сакрушальная - патрабавальна зірнуў з-за стала законапаслухмяны і дадаў: - А калі не спадабаецца заказчыку?

Малады масквіч глядзеў чэпка, выказваўся прагматычна:

- Давайце новы заказ, зробім больш крутую версію. Напрыклад, што ён блакітны ... Галоўнае, аплаціце выкананую працу.

Пажылы і законапаслухмяны мужчына, бліснуўшы гострым позіркам з-пад калматых брывоў, адказаў:

- Заказчык заплаціць, толькі каб не было копій.

Гостры позірк суразмоўцы не бянтэжыў масквіча, ён трымаўся ўпэўнена:

- Копію я аддаю пасля таго, як атрымліваю грошы.

- Дамовіліся. - Пасля гэтых слоў законапаслухмяны мужчына ў пільчаку пасунуў маладзейшаму сумку, што стаяла ля ягоных ног.

Той зрабіў знак рукой - і нехта хуткі вырас як з-пад зямлі ля століка, забраў сумку і тут жа зьнік за дзьвярыма.

Пажылы мужчына працягнуў руку і пасунуў да сябе тое, што было загорнута ў газэту.

Малодшы папераджальна паківаў рукой, каб старэйшы крыху пачакаў, і зрабіў заказ кельнеру на два марозівы і дзьве кавы.

Яны сядзелі і нетаропка елі марозіва, пілі каву, што стварала ў роце непаўторную вастрыню пачуцьця салодкага холаду і ўзбуджальнай гарачыні.

Абодва маўчалі. Яны паглядалі адзін на другога, пажылы з скрухай аб прамінулым, малады з паўнавартаснай упэўненасьцю гаспадара жыцьця. На твары пажылога можна было прачытаць пражытыя гады, непаўторны адбітак дзяржаўнага службоўца, што шмат дзесяцігодзьдзяў аддаў умацаваньню імперыі. Твар маладога масквіча рухомы, жывы, спалучаў непахісную цьвёрдасьць і нават прыхаваную жорсткасьць з сьвядомасьцю новай рэчаіснасьці, дзе ён адчуваў сябе гаспадаром.

У новым гістарычным часе пажылы ўсё часцей адчуваў сябе госьцем.

Нехта хуткі ізноў нечакана ўзьнік побач і паклаў другі скрутак на стол побач з маладым, той пасунуў яго суразмоўцу і зазначыў:

- Гэта копія. Іншых не існуе. Да пабачэньня, Юджын.

- Да пабачэньня, Макс.

Той, каго малодшы назваў Юджынам, згроб пакладзеныя перад ім загорнутыя ў газэту відыякасэты і паклаў іх ў дыпламат з кодавымі замкамі. Абодва імкліва пайшлі да выйсьця і, пасеўшы ў свае легкавікі-іншамаркі, згубіліся ў бязьмежным акіяне маскоўскага жыцьця.

ІІІ

Увечары тога ж дня нехта, апрануты ў швэдар і зелянковыя штаны з чырвонымі лампасамі, уплывовы і ўладарны, з тых, хто кіруе таемнымі гістарычнымі плынямі, уставіў першую касету ў відак і зараз уважліва ўзіраўся ў экран тэлебача.

‘‘ Постаць вылезла з багажніка жаласна застагнаўшага мэрсэдэса і, зьняўшы джутавы мех з галавы, пераўтварылася ў яшчэ маладога, даволі сымпатычнага мужчыну з вусамі ў мятым сталёва-шэрым касцюме.

Чалавек-постаць зьвярнуўся да кругленькага чалавечка, што выслізнуў з-за стырна самахода і чымсьці няўлоўна быў падобны на былых савецкіх дробных уладаносьбітаў.

- Ух ты, ну і жарынь. Аж у галаве ўсё хадуном ходзіць. Уражаньне быццам на летаку імчалі, то ўніз, то ўверх, то ўбок, - постаць выцерла рукавом пільчака ўзмоклы твар.

- Ванька, дзе мы?

Ванька Цюлькін, чалавек з абслугі, правая рука рэзідэнта, юліў азадкам ад перапоўненасьці пачуццямі і вылучаў павагу:

- У Швэйцарыі, пан рэзідэнт !

Абодва ў інфармацыйным абмене карысталіся ‘‘піджын'', спрошчанай гібрыднай мовай, якая дазваляла ім усьведамляць рэчаіснасьць у чорна-белых фарбах.

- А ента які горад?

- Жэнева, ці цьфу, ці Берн - галоўны горад кантона.

- Галоўны горад гандона? Зусім здурнела Эўропа. - Рэзідэнт у зьдзіўленні пахітаў галавой. - Так, так, а дзе тут тутэйшы найлепшы банк?

- Дык вось ён, перад намі, пан-спадар...

- Шт-о-о-о, які яшчэ спадар? Мо не туды завёз, гад? Зьнюхаўся з спадарамі ! Тваю маць-перамаць. - Здаравенным кулаком ён сувануў у самую нюхаўку аслупянеламу ад жаху Цюлькіну. - Задушу сваімі рукамі, яйцы адарву!

Цюлькін спалохана схапіўся за інтымнае месца.

- Ой! Прабачце гаспадзін-таварыш-рэзідэнт. Дальбог перагрэўся на паўднёвым сонцы, пераблытаў словы, гэтыя мадам, ды міс, ды фрау. У іх тутака ў Швэйцарыі аж чатыры дзяржаўныя мовы, то ўсё зблыталася ў маёй галаве, пардон мсье-пан-гаспадзін-таварыш-рэзідэнт.

- Цс-с, што яшчэ за рэзідэнт? Што за клікуха?

- Ну гэты ФСБ, ці КДБ па нашаму....

- За мяжой, на варожай тэрыторыі, ні-ні. Яны, гэтыя імперыялісты сьмярдзючыя, толькі і чакаюць, каб мы страцілі пільнасьць... Аніякіх ФСБ, гэта сакрэтна. Зьвяртайся як-небудзь інакш. - Ён уздыхнуў і пакратаў ківуном вусы. - Цяпер разумею, як цяжка было таварышу Коба... Няма сапраўдных кадраў. Нэт, хоць забіся.

Рэзідэнт стомлена развёў рукамі .... ‘‘

Нехта ўплывовы і таемны, у швэдры і штанах з чырвонымі лампасамі, прагледзеўшы першую касету, даволі доўга думаў, крочыў па пакоі, нарэшце ўставіў другую касету ў відак і зноў заняў месца ў скураным фатэлі, пільна ўзіраючыся ў экран тэлебача.

ІУ

У "Трэцім Рыме" у межах Садовага Кальца: на Арбаце і Кітай-горадзе, на Кузнецкім мосце і нават на Іванаўскай плошчы і Цьвярскім бульвары ўладарыў дробны і дакучлівы дождж. Струмені вады няспынна цяклі па браніраванаму шклу вокан на трэцім паверсе старадаўняга збудаваньня на Марасейцы. Будынак быў падобны на браняносец у хвалістым моры часоў цусімскай паразы. За межамі Садовага Кола дзеяў пераменлівы, варожы сусьвет, дзе мільёны разгубленых людзей шукалі страчаны падмурак. Але тут, у адным з пакояў будынка, габінэце з мякімі скуранымі фатэлямі, відыядвойкай, намаляванай выявай прэзідэнта і мапай Эўраазіі на сьцяне, было цёпла, абжыта, прыстасавана да аўтаномнага існаваньня.

У габінэце, пасеўшы ў скураныя фатэлі, уважліва пазіралі на экран тэлебача: расейскі вельмі буйны бізьнэсмэн Сымон Іванэсавіч Баброўскі, слынны расейскі палітбос Андрусь Хананавіч Турчык і малавядомы для электарата, але ўплывовы для палітычнай тусоўкі, што валадарыла на кіраўнічым мастку дзяржавы, прафэсіянал спэцыяльных службаў Фарыд Шаламавіч Іваноў.

На экране тэлебача знакаміты палітык суседняга рэгіёну імкліва рухаўся па свайму, таксама абжытаму габінэту. Невысокі, тоўсьценькі чалавек з забінтаванай галавой, напалову сядзеў, напалову ляжаў у крэсле і прамаўляў:

"- Ашукалі нас маскалі і мяне чуць не прыбілі. Мордабітаў перацягнуў мяне па патыліцы газавым нітам. Потым завезлі на сьметнік у катлаван. Я пасьпеў апрытомнець і адпоўз у нейкае сьмецце. А яны загарнулі месца бульдозерам."

Трое дагледзелі сюжэт, потым прафэсіянал спэцслужб Фарыд Іваноў выключыў відыяглядач і, выняўшы касету, паклаў яе ў свой дыпламат.

- Што скажаце?

- Баюся - хамавата. Могуць не ўспрыняць і не паверыць,- удумліва сказаў прысадзісты, з смуглявым тварам і бездакорным зачосам чорных валасоў Сымон Іванэсавіч Баброўскі.

- А гэта нядобра. Нават небясьпечна. Тут зразу трэба трапіць у дзесятку. Каб мільёны людзей убачыўшы - зразу паверылі.

Бізнесмэн гаварыў раздумліва, нетаропка, і таму ягонае меркаваньне прагучала пераканаўча.

Лідэр уплывовай палітычнай тусоўкі, з шырокім тварам і бляклымі вачыма, з лёгкай сівізной на скронях, Андрусь Хананавіч Турчык надварот - быў у захапленьні ад убачанага.

- Вельмі падобны. Рухі і непаўторная манера паводзін. Выплюнуты Грыгор Андрэевіч. Дзе знайшлі такога таленавітага актора?

Былы камсамольскі і партыйны ідэёлаг і імітатар валодаў здольнасьцю і нават талентам любую справу агучваць, аздобіўшы яе словамі і ператвараючы часьцяком у балбатунізм. Таму яго слухалі, але ўсур'ёз успрымалі не заўсёды. Палітык быў пераменлівы ў сваіх прыхільнасьцях і меркаваньнях, лёгка мяняў накірунк думак і нават светапогляды. Імкліва хінуўся да тых, хто валадарыў, меў вагу і сілу.

- А што хамавата, то яшчэ больш мае падабенства на праўду. Калі занадта ўсё гладка ды адшліфавана, наадварот - выклікае падазронасьць. А так, хамавата, па-калгаснаму, цалкам супадае з іміджам, створаным нашымі мас-мэдыямі. Якраз так як трэба!

- Ідэя простая, - зазначыў прафэсіянал спэцслужбаў, разліваючы па чарках каньяк. У шэрым нямецкім свэтры Фарыд Шаламавіч па-хатняму быў утульны і зусім не выклікаў насьцярогі, чырвоныя лампасы на сініх штанах падкрэсьлівалі зграбнасьць постаці, шырокія плечы сьведчылі аб сіле і здароў'і.

- Кіраўнік суседняга рэгіёну перанапружыўся і захварэў.

- Звар'яцеў, - усьміхнуўся Сымон Іванэсавіч і адсунуў келіх з каньяком убок.

- Мне, калі ласка, кавы.

Прафесіянал, наліваючы ў кубачак каву, працягваў сваё тлумачэньне:

- Не забіты, не ўзарваны, не зьвергнуты, не пасаджаны ў турму, знаходзіцца на адпачынку ў санаторыіі ФСБ у Сочы. Пасля лекаваньня спецкамісія вызначыць, ці здольны ён займаць высокую пасаду.. .

- Гэта зразумела, - бізнесмэн нецярпліва перапыніў Фарыда: - Пытаньне ў іншым. Як і калі скарыстаць гэтую відыякачку? А можа наогул не трэба ёй карыстацца?

Сымон Іванэсавіч, забыўшыся на кубачак з кавай на стале, узьняўся і ўзрушанай хадой пайшоў па габінэце, па тоўстым персіцкім дыване, што прыемна спружыніў, мякчыў ягоныя крокі. Ён ужо даўно прывык хадзіць пры вырашэньні найбольш важных стратэгічных пытаньняў, доўгімі начнымі гадзінамі выпрацоўваючы алгарытмы найбольш удалых дзеянняў. Зараз яму нясьцерпна хацелась пасмактаць муштук люлькі, набітай тытунём.

- Тут узьнікае пытаньне ў іншым: што з рэгіёнам будзе далей? Узяць як тэрыторыю? А якая карысьць?

Бізнесмэн ішоў нясьпешнай валкай хадой і ўзважана пазіраў на генерала і лідэра тусоўкі. Ягоныя крокі раздражнялі прысутных, парушалі рытм размовы і дазвалялі Баброўскаму дамінаваць.

- Ну пакрычым ‘‘ура''. Палітолагі, імітатары, розныя пустазвоны і балбатуны, дэпутаты і лабісты пап'юць гарэлкі, нехта атрымае чарговую зорку ці лычку на пагоны...

На гэты раз Сымон Іванэсавіч ужо лагодна, з добра прыхаваным раздражненьнем, зірнуў на суразмоўцаў:

- Потым узвалім на свае плечы адказнасьць за новую тэрыторыю. Калідор у Эўропу? За калідор лягчэй заплаціць і больш ня мець аніякага клопату.

Нягледзячы на заблытанае імя і імя па бацьку, Сымон Іванэсавіч быў і, самае галоўнае, ўсьведамляў сябе як абсалютна расейскі чалавек савецкага замесу. Зарабіўшы свае міліярды, дакладней было б сказаць, пераклаўшы савецкія міліярды ў свае прыватныя, ужо расейска-амерыканскія кішэні, нейкі час пабоўтаўшыся на Захадзе ў цывілізаваным сьвеце, ён нечакана для сябе адчуў, што ўсё астатняе ў жыцьці было невыносна нудным...

І вось зараз Сымон Іванэсавіч імкнуўся знайсьці страчаны сэнс існаваньня, новае месца ў жыцьці, дзе ён мог прынесьці нейкую карысьць сучаснай цывілізацыіі. У цяперашнім часе ён у глыбіні душы ўзьнелюбіў тую хеўру, з якой выйшаў сам і каго зараз ідэнтыфікаваў для сябе як дзятлаў: палітычных, дзелавых і эканамічных пігмеяў.

- У Расеі дастаткова тэрыторый. Няма сяброў, хаўрусьнікаў. Няма дзяржаў-сатэлітаў, шасьцёрак, васьмёрак, вальтоў, што па нашаму знаку пачалі б гаўкаць на гэтых МВФ, на НАТА, Заходні Сьвет і АБСЕ.

Баброўскі зноўку стрымана і цярпліва паглядзеў на прафэсіянала і лідэра левацэнтрысцкай партыі, што зьбянтэжана маўчалі, - і гэта разгубленасьць засьведчыла моцную зацікаўленасьці абодвух у ажыцяўленьні распрацаванага праекта.

Абодва належалі да ўзьніклай і расквітнелай у ХХ стагодзі папуляцыі "габінэтных людзей", народжанай яшчэ савецкай уладай і захаваўшых свае звычкі, інстынкты і гледзішча ў новых гістарычных варунках. Слой людзей, што мог якасна існаваць толькі ва ўмовах цёплых, утульных габінэтаў з скуранымі фатэлямі, тэлефонамі, кампутарамі, кавай, прыгожымі і спакуслівымі сакратаркамі. Габінэтнае існаваньне было мэтай іх кар'еры, дзеля якой яны вялі жыцьцёвую барацьбу, насычаную ўнутранымі зьвягамі і абсалютнай паслухмянасьцю перад вышэйшай іерархіяй.

Лідэр партыі нярвова ёрзаў у крэсле, ён адчуў няёмкасьць і страту ініцыятывы ў важнай сустрэчы з прадпрымальнікам. Часткова гэта няёмкасьць ішла адтаго, што Сымон Іванэсавіч увесь час крочыў па пакоі, трымаў рваны, напята-нярвовы рытм размовы, дыктаваў свой тэмп. Зараз лідэр паспрабаваў перахапіць ініцыятыву.

-          Канечне, дачыненьні з хаўрусьнікамі - справа супярэчная. Мы гэта пытаньне вывучалі на ідэялагічнай камісіі. Літоўская Русь - эпоха сярэднявечча, крынічная чысціня славянства, Магдэбурскае права гарадоў, пасьпяховая барацьба з Тэўтонскім Ордэнам, перамога ў Грунвальдскай бітве, вызваленьне Украйны ад мангола-татарскай арды, гэта перамога ліцьвінаў на Сіняй Вадзе, Статут Вялікага Княства Літоўскага, універсітэт у Вільні адчынены ў 1579 годзе, дарэчы, гістарычна першы на цяперашняй постсавецкай прасторы, першадрукар Бібліі Францыск Скарына, сусьветна вядомы паэт Адам Міцкевіч. Нават "Слова аб палку Ігаравым" - справа ліцьвінаў, хутчэй за ўсё Кірыл Тураўскага, па стылю напісаньня вельмі супадае. Дарэчы, ‘‘Повесть временых лет'', так сказаць першакрыніца нашай гісторыі, спісана з іхніх ‘‘Радзівілаўскіх летапісаў''.

Баброўскі, уражаны дасьведчанасьцю лідэра партыі, не хаваў свайго зьдзіўленьня:

- Добра, а калі прызнаць Літоўскую Русь гістарычна раўнапраўнай з Расеяй? Вы, Андрэй Хананавіч, аналізавалі на сваёй партыйнай камісіі гэткі пункт гледжаньня?

Турчык кісла зморшчыўся, і прысутным было зразумела, што выклікала ў яго гэткую адмоўную рэакцыю.

- Сымон Іванэсавіч, дастаткова памяняць пункт гледжаньня на гісторыю, як аўтаматычна мяняецца сучаснасьць. І наша эліта, і рускае грамадства не гатова ставіць знак роўнасьці паміж Расеяй і Беларусіяй, бо ‘‘Вялікае Княства Літоўскае'' ўчора - гэта ‘‘Беларусь'' сёньня. Калі Беларусь забярэ сваю гістарычную спадчыну, то што застанецца нам? Мы нават не ведаем, дзе тая Кулікоўская бітва адбылася? Расія ўзнікла падчас Пятра Першага, дагэтуль існавала Масковія - пратэктарат Залатой Арды. Мы пасля так званай Кулікоўскай бітвы яшчэ сто год плацілі даніну Залатой Ардзе... Імперыя не можа быць дэмакратычнай, інакш усю нашу створаную гістарычную спадчыну нацмены расцягнуць па сваіх закутках. Мураў'ёў - генерал-губернатар[2] Паўночна-Заходняга краю меў рацыю, калі казаў, што ‘‘руская школа даробіць тое, што не дарабіў рускі штык''.

Таму толькі дыктатура рускага чалавека, рускай культуры, руского языка, рускай эканомікі, фінансаў, тэхналёгій, палітыкі і рускай гісторыі, нават рускага крымінала ... І тым самым нашае панаванне над тэрыторыямі, рэсурсамі, магчымасцямі!

На гэты раз кісла зморшчыўся Сымон Іванэсвіч, бо гэткая спроба захаваньня сваёго дамінаваньня над тэрыторыямі выклікала ў яго моцную фізіялагічную пякотку. Тэрыторыі ўплыву патрабавалі імпульсаў для самаразвіцця, разумовых тэхналёгій, фінансавых ўкладаньняў, асэнсаваных намаганьняў, а не ідэялагічна замшэлай таўталогіі.

Алігарх стомлена памякчыў твар смуглявай, зарослаю чорнай поўсьцю рукой.

Было адзінацаць гадзін вечара, а стратэгічна важнейшая сустрэча вылілася ў высьвятленьне поглядаў, да канкрэтыкі яшчэ і не падступалі. Яго паклікалі, каб, як заўсёды, падаіць, урваць мільёны даляраў для сваіх бяздонных праектаў і авантур. Між тым у гэтым праекце рызыкаваў больш за ўсё ён, Сымон Іванэсавіч. Гэтыя "палкоўнікі" і "іванычы" былі пасрэднікамі ўлады і нічым не рызыкавалі. У сыстэме ідэнтыфікацыі палітыкаў алігарх абазначаў кадравых афіцэраў ФСБ як "палкоўнікаў", няштатных агентаў ФСБ як "іванычаў".

Роздум алігарха перапыніў лідэр партыі, які якраз і быў адным з "іванычаў".

- Імпэрыя? Чаму мы так палохаемся канцэпты - Імпэрыя? ЗША таксама імпэрыя, ды яшчэ якая, але амерыканцы, у нікога не пытаючы дазволу, узялі на сябе ініцыятыву развіцьця сучаснай цывілізацыі. Мы ж як тыя баяры, баімся састрыгчы свае ідэялагічныя бароды.

Андрусь Хананавіч адставіў кілішак з каньяком і гаварыў узбуджана і напята:

- Трэба ісьці шляхам утварэньня новага СНД. У гэтае новае СНД трэба ўзяць Беларусь, Татарстан, Чачню, Дальнеўсходняю рускую рэспубліку, Прыднястроў'е, Абхазію, Паўднёвую Асецію, Арменію, Крым, Данбас, Харкаўскую вобласьць, Таджыкістан, Кіргізію і тых, хто хоча далучыцца: Кубу, Сэрбію, Чарнагорыю, Паўночную Карэю і ...

- І ўсё, - змрочна ўсьміхнуўся алігарх, які даўно ўжо разгледзеў і гэткі варыянт разьвіцця падзей. Ён паціху смакаваў каву і думаў: "А навошта наогул мне ўся гэтая лабуда?" Валоданьне вялікімі грашыма патрабавала моцных намаганьняў. Зараз яму здавалася, што лягчэй было падгарнуць гэтыя мільярды, чым цяпер іх захаваць.

Сёння, у субботні позьні восеньскі вечар, Сымону Іванэсавічу раптам захацелася сядзець за кропляй добрага чырвонага віна, каля палаючага каміна ў сваім загарадным катэджы, слухаць ціхую музыку, глядзець у агмень, думаць, крочыць па пакоі. Ягоны стомлены за тыдзень напружанай працы арганізм уладарна патрабаваў лагоднага рэжыму існавання. Толькі ў такім разе ўжо ў панядзелак ён будзе ізноў порсткім, увішным і пераканаўчым...

Алігарх зрабіў намаганне, звыкла пераламаў сваю разняволенасьць і павярнуўся да прафесіянала:

- А што скажаце вы, Фарыд Шаламавіч?

Кіраўнік ФСБ схаваў свае думкі за лагоднай усмешкай і мякка, нібы дзецям дашкольнага ўзросту, патлумачыў:

- Мы з вамі абмяркоўваем пытанні, якія не ў нашай юрысдыкцыіі. Нам даручана выкананне замены кіраўніцтва ў так званай ‘‘штучна створанай суверэннай дзяржаве.'' Рэальны лідэр краіны не абавязкова - галава дзяржапарата. Ён можа быць, напрыклад, назначаны намі высопастаўлены наёмны менаджэр ці кіраўнік грамадскага аб'яднання, што адказвае за каардынацыю дзеянняў розных патрэбных нам структур. Назва ня мае значэння - прэзідэнт, прэм'ер ці хтосьці іншы. Дзяржаўныя ворганы не павінны перашкаджаць нам усталяваць такую ўладу ў рэгіёне, якая будзе эфектыўна кіраваць і дзяржапаратам, і сваёй часткай бізнеса, і эканомікай.

Фарыд Шаламавіч гаварыў пераканаўча, і па сутнасьці справы, і таму яго слухалі уважліва.

- Вы, Сымон Іванэсавіч, забяспечваеце прыватнае фінансаванне гэтага мерапрыемства, а Андрэй Хананавіч з сваімі людзьмі стварае патрэбныя пачуцці і думкі ў грамадстве, вызначае ідэялогію падзей. Мая кантора ажыцяўляе тэхнічную працу па замене адпрацаванай сыстэмы кіраўніцтва на новых, свежых людзей, патрэбных імперыі. Таму давайце абгаворым некаторыя тэхнічныя пытанні праекта ‘‘Ракіроўка''...

Апошнія словы аб рабоце сваёй канторы Фарыд Шаламавіч прамовіў сухавата, стрымана, з прыхаванай цвёрдасьцю вайсковага чалавека. ‘‘Кантора'', як заўсёды, была галоўным сродкам жыццядзейнасьці расейскай імперыі, і алігарх, і кіраўнік партыіі з разуменнем падпарадкаваліся, бо за мяккімі і лагоднымі словамі кіраўніка спецслужбаў яны адчулі драпежныя іклы жорсткай дзяржаўнай сыстэмы...

У

... Зранку ў нядзелю два легкавікі выехалі з Масквы і на вялікай хуткасьці паімчалі на захад па шашы №3 ‘‘Масква - Мінск''. У пярэднім мерсэдэсе, акрамя кіроўца, што прафесійна трымаўся за стырно і пільна ўглядаўся ў мокраю шашу, гонячы легкавік на хуткасьці вышэй 140 км, на заднім сядзеньні месьціліся двое ...

У БМВ, што імчаў як прывязаны ззаду, былі чацьвёра: адзін сядзеў побач з кіроўцам і паліў цыгарэту, маўкліва пазіраючы перад сабой. Двое ззаду гулялі ў карты і, строячы адзін аднаму розныя кепікі, іншы раз шчыра і гучна рагаталі....

Праехаўшы Гагарын, пажылы пасажыр мерсэдэса Сафараў зьняў пільчак і павесіў яго на вешак. Застаўшыся ў цёмна-блакітанай кашулі і гальштуку, ён нібы скінуў заўсёды прысутную ў ім засяроджанасьць. Прыстойна апрануты, з прыемным пахам дарагой парфумы, у яго паводзінах адчувалася ўпэўненасьць асобы, што ўжо адбылася, дасягнула значных пасьпехаў у сваіх справах. Лысаваты і чарнавокі, асцярожны, Сафараў сціпла прамовіў, звяртаючыся да маладога спадарожніка:

- Наперадзе, Стас, нас чакаюць вялікія і напружаныя справы. Паглядзім, чаму цябе навучылі за мяжой. Я быў, дарэчы, супраць твайго замежнага навучання. ‘‘Адамаў Смітаў'' можна вывучыць і ў Маскве. Але мая сястра ўпёрлася, -''Ребёнок должен получить нормальное абразование...''

Стась з прыхільнай усмешкай адказаў:

- Я вельмі ўдзячны сваёй маці. Там, за бугром, я атрымаў шмат, як весьці правільна бізнес... і наогул жыць. Дарэчы, якую мэту мае наша місія? Я маю на ўвазе, нашу з вамі асабістую мэту.

Сафараў націснуў кнопку, і паміж іхнім салонам і салонам кіраўцы ўзнялася шкляная перагародка.

- Наша мэта - рэйдэрскі захоп маёмасьці суседняй дзяржавы. Мы павінны ссекчы 1,5 млрд. даляраў у сваю кішэню. Хацелася б тры мільярды, але давядзецца падзяліцца.

У яго апошніх слова гучала незадаволенасьць. З характэрным тварам ардынскага разліву Сафараў меў у нечым неўлоўнае падабенства з сінявокім і русавалосым Стасем.

Ужо далёка ад Масквы прыпыніліся, каб схадзіць па патрэбе на даволі камфортным, па сучаснаму збудаваным прыпынку для дальнабойшчыкаў: там была запраўка, крама, кавярня, агароджаная высокім плотам вялікая пляцоўка, застаўленая фурамі. Стась зайшоў у прыбіральню, а потым з цікавасцю, размінаючы ногі, абышоў даволі вялікую стаянку.

З шэрых вераснёўскіх нізкіх хмар, што хутка плылі ў небе пад тугім заходнім ветрам, сыпаліся дробныя кропелькі вадзяной імжы. Пляц, застаўлены Мазамі, Камазамі, Манам, Сканіямі, захаваў прыкметы новабудоўлі: гостры пах драўляных стружак, бетонага раствору, свежапакладзенага асфальту перамешваўся з пахам саляркі і смуродам адпрацаваных выгарных газаў. Стась у блакітнай ангельскай вятроўцы крочыў з пачуццём гаспадара жыцця, што нарэшце вярнуўся з працяглай вандроўкі дадому і цяпер задаволена аглядае сваю жыццёвую тэрыторыю, дзе яму наканавана доўга і якасна жыць.

У куту за фурамі была чутна нейкая валтузня, цяжкае дыханне, енк. Ён зірнуў з-за Камаза. Адзін з пасажыраў БМВ, Скурат, заманіў у гэта зацішнае месца тутэйшую гаспадыню кавярні пад выглядам абмену валюты па выгадным курсе. Малады, з амбітным выглядам валадара, - Стась пазнаёміўся з ім у дзень ад'езду і потым увесь час абмінаў ягоны нахабны позірк, - сілком нагнуў буйную целам кабету, заламаў ёй рукі за спіну, задраў крэмаваю сукенку і, агаліўшы белае цела да самых грудзей з імпэтам сэксаваў, упёршы жанчыну галавой у рашчыліну плота паміж двума дошкамі. Тая здушана мыкала завязаным хусткаю ротам, нібы тая жывёліна на бойні, а Скурат, узбуджана ўхапіўшы за крутыя клубы і шалёна махаючы сваім азадкам, рыкаў:

- Так, так!... Ссс..ка!... Так...так! Бл...ь! Цярпі, сцерррва....!

Скурат быў абсалютна амаральнай асобай, меў садысцкія схільнасьці і ўзбуджаўся тым больш, чым больш здзекаваўся і зневажаў людзей. Ён атрымліваў маральную асалоду ад гвалту, асабліва над выхаванымі, адукаванымі людзьмі, таксама жанчынамі, што мелі ўласную годнасьць. Растаптаць чалавека, прынізіць, піхнуць яго ў бруд, пакінуць з уласным зняважаным ‘‘Я'', а потым з цікавасцю назіраць, як ён кінуты кешкаецца там, унізе, разгублены, раздушаны, згвалтаваны...

Яны ад'ехалі ад прыпынку, БМВ па ранейшаму як прывязана імчаў за мерсэдэсам, дзе задаволены Скурат з напарнікам ізноў гуляў у карты, іншы раз пасля пройгрыша дружбана, ён гучна рагатаў, б'ючы яго па чырвоным носе калодай картаў...

...Моцна ўражаны гэтым здарэннем, Стась адчуў, што рэчаіснасьць нібыта перакульвалася, мяняла сваю палярнасьць у ягоным уяўленні, і зараз ён ніяк не мог зразумець - дзе падмурак гэтай новай для яго сучаснасьці...

Стась доўга прыгнечана маўчаў, потым, удумліва ўзіраючыся ў дзядзьку, распавёў яму жудаснае здарэнне.

- І што зараз будзе, Сафар?

- Хутчэй за ўсё - нічога не будзе, Стас. - Спакойна, нават абыякава і звыкла, адказаў дзядзька.

- Ён, канечне, даў ёй пачку дробных рускіх рублёў. У крайнім выпадку, адвакат яго адмые. Але, хутчэй за ўсё, да гэтага не дойдзе. Кабета ўжо даўно страціла ілюзіі, разумее хто ў сучасным жыцці гаспадар. А наогул, турма для Скурата - родны дом.

- Сафар, з кім мы звязаліся? Гэта ж людзі амаральныя, абмежаваныя і няздольныя да пазітыўных дзеянняў.

Сафараў гостра зірнуў на пляменніка, стрымана і цярпліва патлумачыў:

- Фактычна мы едзем на вайну! Яны рэйдэры[3], зондэркаманда для выканання бруднай работы, каб замачыць, апусціць, згвалтаваць, растліць, запалохаць, справакаваць... Яны могуць каго хочаш ракам паставіць, пры неабходнасьці зьядуць чалавека і вокам не міргнуць. З імі знаходзіцца ‘‘вядучы''. У ‘‘краіне непуганных дураков[4]‘‘ засталося шмат ілюзій, каб паставіць іх грамадзян на сучасны рэальны грунт, патрэбны рэйдэры.

Стась здзіўлена пазіраў на дзядзьку: такім прыёмам бізнесу ў Гарвардзе яго не вучылі.

- Няўжо, мы, сучасныя расіяне - такія ідыёты? Мы ж нішчым уласную постпрастору!

- Ты аб якіх клапоцішся расіянах? Можа, аб тых 80% насельніцтва, якія ўяўляюць статак баранаў, здольных толькі есьці і с...ць? Яны вымруць, як тыя дыназаўры. З імі ўсё так і будзе! Іх пераканаюць у неабходнасьці тых ці іншых крокаў. Рабочы сцэнар пасля паразы Савецкага Саюза аднолькавы, што ў Расеі - Украіне-Беларусіі, што ў Югаславіі.

- І што галоўнае ў гэтым сцэнары?

- Галоўнае ў сцэнары - не даць постсавецкай прасторй кансалідавацца.

Стась быў моцна ўражаны: руйнаваліся ягоныя ідэалы цывілізаванага еўрапейскага чалавека.

- Сафар, няўжо ўсё так і пройдзе? А паўстанне народных мас?

- Ужо прайшло! Савецкі Саюз разбурыўся - і што? Нехта паўстаў? Хаця электарат адчуваў, што яго надурылі. Але няма важакоў, эліта перайшла на супрацьлеглы бок. Эліце надакучыла перавыконваць планы, прымушаць статак працаваць. Меншасьць захацела жыць па-чалавечы. Некалькі баранаў-важакоў паспрабавалі нешта там вякнуць, ім зрабілі кровапусканне - і ўсё сціхла. Таму і цяпер смуты не будзе. Ад рэшты постсавецкага насельніцтва спатрэбяцца толькі кваліфікаваныя кадры на сыр'ёздабыўчыя прадпрыемствы.

- А бясьпека тэрыторыі?

- Рэсурсы цяперашней Расіі ўжо пралічаны: хто будзе карыстацца часткай пірага - той і будзе адказваць за бясьпеку тэрыторыі. Калі Брытанія зойдзе на паўночны шэльф - яна і будзе клапаціцца аб утылізацыіі ядравага палігона Новая Зямля, Кітай будзе утылізаваць Забайкалле. Ёсьць яшчэ не асвоеныя тэрыторыі, Беларусь напрыклад, але гэта пытанне часу. Беларусь знаходзіцца пад адначасовым ціскам варожага Еўразьвяза і значнай часткі цяперашняга расейскага кіраўніцтва. Звярні ўвагу на нашых алігархаў, якія прама ім кажуць "аддайце нам усё, што ў вас ёсьць, і мы вам зробім тую ж разруху, што і ў Расіі, а вашы грошы вывезем за мяжу.''

- Катастрофы і тэракты - гэта таксама частка сцэнарыя?

- Стас, гэта некампетэнтнасьць служб прадпрыемстваў і незацікаўленасьць спецслужб. З другога боку, прапанова тым месцічам, хто разумней: з'язжайце за мяжу і культурна асімілюйце сваіх дзяцей, як можна хутчэй. Еўропа не супраць, таму што славяне - народ несыстэмны, але вынаходлівы і працавіты. Калі завезьці белых рабацяг у Еўропу паболей ды добра іх замясіць на заводах ды ў бардэлях, то можна прыпыніць засяленне Еўропы туркамі, арабамі ды мурынамі.

- Раней, Сафар, ты казаў, што ў Расіі свой шлях, і ўсё пад кантролем.

- Усё пад кантролем і ёсьць - у Расіі ідзе кантраляваная ўтылізацыя прыродных рэсурсаў, ваенна-тэхнічных распрацовак савецкага часу. Пэўныя людзі збудавалі на гэтым магутны бізнэс, які надзейна абаронены ад палітычных і ваенных катастроф. У гэтым бізнэсе зацікаўлены ўсе сусветныя краіны. Працэс утылізацыі тэрыторыі ідзе паступова, па меры вычарпання рэсурсаў, і абавязкова ў рамках гандлю. Зараз шляху назад няма. Вядучы з часам стане такім жа сусветным героем, як і Гарбачоў...

- ...што па дурасьці здаў краіну, за якую яшчэ можна было змагацца?

- Каму змагацца? Навошта? Індустрылізацыя закончылася, адпала патрэба ў мільярдах рабацяг. Жыць застанецца адэкватная частка чалавецтва. У час ‘‘перабудовы'' пралетарыят злаваў з-за адсутнасьці тавараў і марыў аб таннай гарэлцы. Ты, Стась, тады быў дзіцем і не помніш. .«Інтэлігенцыя» рвалася да ўлады, не разумеючы, навошта ёй гэтая ўлада. Улада - гэта бізнес, а не пыха на трыбуне. Лухтаваты Гарбачоў нават зарабіць для сябе не здолеў і зараз трапіў на ўтрыманне заходніх спецслужбаў. А вось мы, паўнавартасныя партнёры транснацыянальных кампаній, у праекце, які можна ўмоўна абазначыць ‘‘Утылізацыя Расіі''.

- Здаецца Эдуард Лімонаў пісаў аб гэтым....

- І хутка сеў у турму, што стала знакам усім астатнім маўчаць, сытуацыя яшчэ не замацавалася. Цяпер гэтых фактаў ніхто і не хавае..

- Ну, а амерыканцы?

- Амерыканцы не жадаюць зразумець, што лідэрству іх краіны засталося гадоў на 25-30 ад сілы. Кітай падбярэ ўсё. Дарэчы, першай лясьне Вялікабрытанія, і гэта знішчыць уплыў ЗША ў Еўропе. Некаторыя амерыканскія палітыкі хацелі б прыпыніць ‘‘Утылізацыю Расіі'', тым самым пазьбегчы змены сусветнага лідэра.

- Мы што, не пры справах, і зробімся «Чайналом»?

- Ты не разумееш кітайцаў, і таму спрабуеш жартаваць. Навошта кітайцам некуды спяшацца? Яны паступова, абсалютна натуральна, захоўваючы брэнд ‘‘Рускі'', будуць засвайваць нашы прасторы. Я ўпэўнены, што нават у «Руска-Дальнеўсходняй рэспубліцы» будзе доўга захоўвацца назва ‘‘рускі''. Прэзідэнтам рэспублікі будзе назначаны рускі. Можа, нават Харбін, як былы рускі горад, вернецца ў «Сумеснае прадпрыемства РДР», з іх 150 міліёным насельніцтвам.

- А бясьпека і сацыяльная палітыка? Яны ж у заняпадзе?

- Бясьпека бізнеса забяспечана выдатна. Ці ты маеш на ўвазе бясьпеку Расіі? Каму гэта патрэбна? Тэрарысты наганяюць страх на электарат, узрываюць метро і аэрапарты - гэта някепска, калі б іх не было - іх трэба было б прыдумаць. Добра пераключаюць ўвагу насельніцтва на гэтыя драбноты жыцця. Бізнэс і палітыка - рэч цынічная, я табе раней тлумачыў.

- Добра, але вось «Wikileaks» піша, што расейская дзяржаўная машына напоўніцу карумпаваная, што 60 % загадаў не выконваецца. Пры такіх умовах складана давесьці утылізацыю рэсурсаў да лагічнага заканчэння, народ можа і ‘‘далбануць''.

- Загады, што датычаць бізнеса, выконваюцца на 100%.

- Зараз ніхто нічога не будуе, порт Сочы нібыта змыла, мільярды спісалі? І Сколкава прыдумалі - каб агучыць і забыцца?

- Не, Сколкава, нанатэхналогіі, ЧМ-2018, Алімпіяда 2014 - гэта бізнес, 40% рэнтабельнасьці чыстым адкатам на замежныя рахункі. Вельмі добры бізнес.

- Атрымліваецца, што галоўная роля вядучага ў бізнесе - дзяржаўны піяр?

- Вядучы сказаў, што працаваў, як раб на галерах. На галерах галоўны раб той, што б'е ў барабан, кіруе рухам весляроў. Гэта і ёсьць галоўная роля вядучага. Тэхналогія піяра - соцапытанні, што хочуць учуць грамадзяне? Калі народу падабаецца, то нікога не хвалюе, ці будзе выканана агучанае. Проста агучанае ніхто і не зьбіраецца выконваць. Галоўны сэнс - прыбытак!

- Не магу паверыць, што Расіі канец. Тым больш, што афіцыйная прапаганда кліча да патрыятызму.

- ...кліча дурняў, каб працавалі, прыносілі прыбытак, і не бунтавалі. Дурням, ім усё роўна няма куды дзецца, трэба пакінуць нейкія ілюзіі.

- Не разумею я пра выбары. Іх жа проста малююць.

- Малююць, але ўсё не так проста. Усё роўна бачнасьць легітымнасьці павінна быць абавязкова.

- Без легітымнасьці можа ўзнікнуць бунт? Расповед пра МЧС выклікае вялікі недавер.

- Суполкі хуткага рэагавання МЧС - гэта групы аховы тэрміновай эвакуацыі бізнесменаў, урада, стварэнне ўмоў жыццязабяспячэння і магчымасьці кіравання ў экстрэмальных умовах. Распрацаваны меры процідзеяння хаосу. Армія ўжо падрыхтавана для падаўлення бунтаў, яна цяпер добра забяспечана, там працуюць псіхолагі і тлумачаць, што ўсё безладдзе ідзе пад эгідай спецслужбаў ЗША.

- У нас што, ужо халодная вайна з ЗША?

- Проста нашай эліце ўжо начхаць на Амерыку. Будзе яшчэ больш начхаць, калі юань і рупій стануць свабодна канвертырамаю валютай. Сёння Расія пад кантролем Генералітэта ФСБ і прадае Кітаю і Індыіі ўсе ваенна-тэхнічные напрацоўкі СССР, туды ідуць пастаўкі стратэгічнай сыравіны. Амерыканцаў можна і пакараць за іх хамства ў знешняй палітыцы, не пусціць да сыравінных распрацовак. Дарэчы, для паліцыі ў Расіі падрыхтаваны і іншыя спецыфічныя сродкі, напрыклад, гукавая зброя, закупленая ў ЗША.

- Першы раз чую?

- Напрыклад, аўтамабіль, распрацаваны спецыяльна для вулічных баёў з дэманстрантамі. У Іркуцку, калі там эколагі нібыта за чысціню Байкала змагаліся, дастаткова было выехаць гэтым аўто - усе паціху і разышліся. АМОН хутка нейтралізаваў нягоднікаў.

- Я чуў, што гэта аналаг ‘‘Хаммера'' для вайсковых патрэб?

- Ён устойлівы да перакульвання рукамі, мае сістэму тушэння ‘‘кактэйляў Молатава'', узброены кулямётамі, газавымі гранатамі, водамётамі...

- А пажарныя машыны не спрабавалі выпускаць?

- Каму гэта трэба, Стас? Рынду ў адной вёсцы паставілі - і добра. Паболей гумару! А то грантасмокі ўсё прыдумляюць патанулых на Саяна-Шушанскай ГЭС, якія нібыта з затопленых памяшканняў усё па трубах барабаняць. Шойгу правільна паслаў іх ў ... Галівуд.

- Жывыя людзі з камер сапраўды грукалі па трубах, гэта факт.

- У свой час Ленін узяў для аховы Крамля латыскіх стралкоў, потым - кітайскі полк. Парыж стварыў французскі легіён з замежнікаў. Хочаш адданых выканаўцаў, якія не раскіснуць, не апусцяць аўтамат, гледзячы на бабцяў і дзетак з іконамі - набліжай да ўлады людзей без сіндрома ‘‘любові да свайго народа''. Зараз у паліцыю парытэтны адбор маладых людзей з нацменшасцяў - яны будць з задаволенасьцю выконаваць загады...

- Прэса часта піша аб рэзкім зніжэнні колькасьці рускіх.

- Гэтую ідэялагічную правакацыю адбілі, прынялі закон аб мацярынскім капітале - пайшоў прырост насельніцтва.

- За кошт нараджальнасьці прыхадняў з рэспублік. Усе школы ў Маскве запалонены армянамі, таджыкамі, азербайджанамі.

- А хто рускім вінаваты, што яны хочуць хуткіх грошай на халяву, лянуюцца даглядаць дзяцей і падтрымліваць сваю культуру?

- Па ўсіх каналах ідзе прапаганда ‘‘прыгожага'', гламурнага вобраза жыцця і гей-культуры. На маладых моцна ўздзейнічае. Масавая рэклама і рост спажывання піва таксама зніжае мужчынскае лібіда.

- Прапагандзе падвержаны прымітыўныя людзі. Калі статыстычна прымітыўных людзей сярод рускіх шмат - яны і вымруць. Так і павінна быць. Дарэчы, гей-культура, як і прапаганда піва з жаночымі гармонамі - гэта эфектыўны ход, каб уроды не пладзіліся.

- У мяне, Сафар, крыху іншае меркаванне. Зладзеі і бандыты, карупцыянеры, забойцы і мафіёзі, нахапаўшы ў Расеі шалёных грошай, бягуць за мяжу, адкуль і далей фінансуюць гэтую інфармацыйна-псіхалагічную вайну супраць свайго народа і дзяржавы. Чэсныя людзі хвалююцца за Расею.

- У цябе, Стас, непазітыўнае мысленне. Ты - ідэаліст. Усе людзі - эгаісты, імкнуцца да максімальнай асалоды, на гэтым грунтуецца ўся эканамічная тэорыя. Што за прыдуманыя ‘‘чэсныя людзі''? Чалавек з грашыма атрымлівае асалоду ад жыцця, а рынкавыя адносіны аўтаматычна вызначаць яго месца пад сонцам... Калі ты не працуеш у пракуратуры, у судзе ці дзесьці ў падобным месцы - трэба хутчэй забыцца, што ты рускі, забіраць родных - і эвакуіравацца, покуль яшчэ можна. Вычарпаюцца рэсурсы, пачнуцца палітычныя катаклізмы - будзе позна. Ты не хілы чалавек, не паддавайся прымітыўным пачуццям. Альбо ты з намі, альбо за бартом адзін у свабодным плаванні? Таму ўсялякія сьлюні пакінь маскоўскім блакітным.

Сафараў дастаў важкі дыпламат, паставіў яго між сабой і маладым Стасем. Ён сціпла прамовіў:

- Можна і пасьнедаць, Стась. Дарога дальняя, місія адказная, прыпыняцца будзем толькі каб адліць.

У дыпламаце была бутэлька каньяку, тэрмас з гарачаю кавай, багаты выбар лусценяў з вэнджаным мясам, чырвонаю рыбай і чорнаю ікрой. Сафараў наліў у пузаты кілішак каньяку і з асалодай нетаропка глынуў з яго.

- Цябе, Стась, каньяком не частую. Каб не прывыкаў з маладых гадоў да гэтай заразы, што знішчыла процьму людзей, цэлыя народы і цывілізацыі.

Стась, што частаваўся кавай і лусценямі, з нязвыклай для былых савецкіх людзей годнасцю з усмешкай зазначыў:

- Для тых, хто скончыў Гарвард, такой праблемы не існуе. Але ў новай для мяне расейскай рэчаіснасьці, дзе ўсё не так, без каньяку аніяк.

Стась наліў у пузаценькі кілішак каньяку і рашуча кульнуў яго. У вачах усё яшчэ стаяла сцэна згвалтавання гаспадыні кавярні, здарэнне зараз пераўвасобілася ў ягоным ўяўленні ў сымбаль панішчанай вялікай самабытнай дзяржавы.

Здзіўлены Сафараў пазіраў на пляменніка. Сінявокі і русавалосы Стась меў у нечым галоўным неўлоўнае падабенства з дзядзькам.

VI

... Лідэр краіны стомлена разагнуўся ў крэсле, было ўжо дзьве гадзіны ночы. Перад ім ляжала апошняя папера : "Звышсакрэтна. Аб мэтах і дзеяннях аперацыі ‘‘Х''. Толькі для членаў Савета Бясьпекі "Аб мерах па ўзмацненьні барацьбы і прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці прыхільнікаў палітычнай апазыцыі.

...У краіне за апошні час узнікла моцнае нацыяналістычнае падполле. Створаны гурты і суполкі: ‘‘дайнова'', ‘‘яцьвягі'', ‘‘крывічы'', ‘‘ліцвіны'', ‘‘грунвальд'', ‘‘вільня'', ‘‘балты'', ‘‘князь чарадзей'', ‘‘вітаўт''..... усяго ад 50 да 150 гуртоў. Большасьць назваў нацыяналістычных груповак не высветлена, і нават тыя , што вядомы, спецслужбамі не вызначаны ні ў колькасным, ні ў спісачным складзе груповак... Існуе меркаванне, што спісы наогул не існуюць. Гэта сведчыць аб новай стратэгіі і тактыцы нацыяналістычных сіл. Таму Рада Бясьпекі прапануе нанесьці рашучы ўдар па патрыятычнай апазыцыі...''

Арышт актыўных нацыяналістаў і звальненне з адказных пасад 1500 знтузіястаў краіны, - такі план вельмі настойліва прапануе адказны сакратар Савета Бясьпекі палкоўнік Заядалін. Невысокі, кругленькі, з аскетычным тварам каталіцкага нунцыя, не курыць, не п'е, не валочыцца за жанчынамі. Куды расходуе энергію? Небясьпечны чалавек! Шэры кардынал!

Нешта насцярожвала лідэра. ‘‘Куды вядуць гэтыя рэйкі? Чаму такая сьпешка? Абставіны ў дзяржаве стабілізаваліся, няма аніякай патрэбы ў надзвычайных мерах па праполцы грамадскага асяроддзя. Але прапанова палкоўніка - гэта прапанова ФСБ, загад Масквы. Пасля чаго аўтаматычна ўзьнікае пытаньне: а навошта тады ён, Грыгорый Андрэевіч, кіраўнік суверэннай дзяржавы, што мае свой сьветапогляд, які сам ваўкадаў, сам пагроза для ‘‘дзермакратаў''. Патрыятычная апазыцыя патрэбна, як пудзіла для старэйшых братоў, гэтых лухтаватых і самаўпэўненых баяр. Як тыя дыназаўры, фізычная плошча і маса вялікая, розум маленькі. На роўным месцы прафукалі дзяржаву, а цяперака пускаюць пыл у вочы грамадзян аб'яднаньнем.''

Лідэр закрэсліў лічбы ў пастанове і задумаўся. Нешта па ранейшаму непакоіла яго. Існавала нейкая вялікая інфармацыйная пляма, нібы тая цемра, што ўладарыла за вакном. Ён падняў асадку і, наблізіўшы яе да пастановы, уважліва прыслухаўся. Адчуваньне прысуду, непазьбежнага і незваротнага, скаланула яго душу.

Ён падняўся і прайшоў некалькі разоў па мяккаму зялёнаму брэсцкаму дывану, што прыемна мякчыў крокі. Затым дастаў з сэйфу невялікі акуратны скрутак, накшталт скрынкі-футляра, дастаў сотавы тэлефон спадарожнікавага дзеяньня. Ён набраў доўгі шэраг лічбаў сакрэтнага нумара для сувязі з сваім уласным высокапастаўленым сябрам у першапрастольнай і дадаў некалькі шыфраваных стаўбцоў лічбаў. Набор лічбаў запрошваў "Сябра" аб таемных спружынах аперацыі "Х".

Другое паведамленьне загадвала рэзідэнту суполкі "Гама" тэрмінова быць у гатоўнасьці №1 для выкананьня "Асноўнай мэты".

Лідэр зірнуў на гадзінік, было ўжо дзьве гадзіны ночы. Калі нават да раніцы "Сябар" і не высветліць падаплёку аперацыі "Х", то выкананьне "Асноўнай мэты" застрахуе яго асабісты лёс ад нечаканасьцяў.

Ён адчуў унутраную задаволенасьць ад прынятых мер. Перасцярога прынесла душэўны спакой. Нават сакратар бясьпекі, палкоўнік Заядалін, ня ведаў аб існаваньні гэтай сакрэтнай суполкі. Трэба падумаць і неяк знайсьці спосаб, як пазбавіцца ад гэтага звышнебясьпечнага чалавека - шэрага кардынала, дзейнасьць якога даўно раздражняла.

Была глыбокая ноч, а лідэр усё крочыў і крочыў па габінэту, усё думаў і думаў, як умацаваць дзяржаўную ўладу, якімі шляхамі весьці дзяржаўны карабель, што зрабіць для паляпшэньня каманды.

‘‘Не хапала людзей, разумных, адукаваных і кемлівых ваўкадаваў. Тых, што не прагнуцца перад чужымі, што пойдуць з ім да канца, не разьбягуцца пры першым наступе варожых сіл. Не ўсе, хто побач, надзейныя, некаторыя надта клапоцяца пра сваю скуру, баяцца запэцкаць імідж, хочуць быць добранькамі за дзяржаўны кошт. Трэба іх трымаць у напружаньні. Каб не было часу на змову, каб усе сілы траціліся на выжываньне. Вылучаць на пасады трэба тых, хто мацуе дзяржаўныя інтарэсы, не баіцца сапсаваць стасункі з бюракратычнай хеўрай, хто выконвае ягоныя загады...

...Трэба карныя законы для тых, хто накраў, хто блытаецца пад нагамі. І не 1500 чалавек трэба зволіць, а 150, нават 15, ды з павышэнем і накіраваннем на працу ў правінцыю. Не чапаць лохаў. Няхай лямантуюць, палохаюць Маскву, а мы абмяжуем пасіянарных прыхадняў''. Лідэр нацыі зморана ўсьміхнуўся.

Лагістыка ягоных роздумаў зараз была пункцірнай, толькі вызначала асноўныя накірункі і не была дэталёва распрацавана...

VІI

Агент дзяржаўных спецслужбаў, нібы той у'юн на патэльні, круціўся пад даждом, што шчодра паліваў яго з неба. Уладкаваўшы спецапаратуру для падслухвання за складзеным буртом бярозавых дроў і накіраваўшы гукаўлоўнік на шыбы вакна суседняга будынка лецішча ‘‘Лысая гара'', ён намагаўся ўчуць размову, што адбывалася ўнутры.

Сёння пасля абедаў знештатны сакрэтны супрацоўнік ‘‘Сліж'' нечакана выйшаў на сувязь і інфармаваў іхняю кантору, што ўвечары адбудзецца надзвычайнае паседжанне глыбока заканспіраванай суполкі ‘‘Ліцьвіны''. Шэф тэрмінова выклікаў яго, капітана Лапаціна, і загадаў браць спецапаратуру і паслухаць, што гэтыя ‘‘ліцьвіны'' балбочуць.

Капітан зьбіраўся па задуме ўвечары сустрэцца з шпегам ‘‘Руслан'', нядаўна завярбованай ім старшакурсніцай універсітэта замежных моваў, дзіўнай, вабнай і пасіянарнай Янінай.

Шэф між тым звыкла-валадарна прамаўляў:

- Людзей не хапае. Паслухаеш, светапогляд пашырыш, дыхнеш свежага паветра. Хутчэй усяго - лабуда. Нічога сурёзнага, але вы, капітан, з усёй адданасьцю... Іншы раз бывае якая-небудзь, на першы позірк, драбяза, дазваляе атрымаць і павышэнне ў чынах, і дзяржаўную ўзнагароду.

Ён прапёк Лапаціна ўчэпістым позіркам, - капітан у гэты момант закамянеў тварам, як вучылі некалі ў акадэміі хаваць свае адмоўныя пачуцці - і дадаў:

- У вас там згодна дзеявода сустрэча з саксупам ‘‘Русланам''. Я вас падмяню, заадно і пазнаёмлюся з перспектыўнай напрацоўкай. - І зноўку прапёк позіркам падначаленага.

І вось зараз, ён, дарослы мужчына, нібы той практыкант акадэміі спецслужбаў, займаецца не сваёй справай. Ён перавёў цэлік апаратуры на другое вакно. У слухаўках нічога не было чуваць, дакладней, была чутна музыка, апошнія навіны па тэлевізары, рогат і гаворка падпітых мужчын. ‘‘Лабуда, - падумаў капітан спецслужб, - звычайная мужчынская п'янка тутэйшых інтэлігентаў''.

Між тым ў пакоі будынка за дубэльтамі і завешанымі вокнамі, пры ўключаных тэлевізары, радыё і магнітафоне, адбывалася сапраўды надзвычай важная сустрэча суполкі ‘‘Ліцьвіны''.

Адзін з прысутных, Міхал Андрэевіч, мужчына з моцнай сівізной, стрыманы, з унутранай засяроджанасцю, ціха прамовіў:

- З пэўных крыніц мы атрымалі звесткі, што ў бліжайшыя 12 гадзін у краіне адбудзецца наменклатурны пераварот. Цяперашні кіраўнік дзяржавы будзе звергнуты. Пытанне да ўсіх нас: што рабіць нам, патрыётам?

Ён абвёў позіркам чатырох сталых мужчын, што сядзелі за сталом і напружана паглядалі на яго. Гэта былі лепшыя незалежныя мысляры краіны, якія ўмелі не падпадаць пад чужыя меркаванні, не замбіраваліся замежнымі ідэялогіямі і не купляліся на гранты, маглі самі выпрацоўваць адэкватныя алгарытмы для сваёй краіны... Пяты, у чорным касцюме, з вялікай чорнай барадой на ўвесь твар, у чорных акулярах, паклаўшы вялікія моцныя рукі на калені, сядзеў у цёмным куце і ўважліва слухаў.

- На ўсё ў нас 60 хвілін, - мякка падкрэсліў Міхал Андрэевіч.

Накрыўшыся рванай чорнай паліэтыленавай плёнкай, прамоклы капітан Лапацін, уціснуўшы слухаўкі ў вушы, пільна слухаў. Хрыплы голас прамовіў:

‘‘Трэба зрабіць агляд падзей у свеце... пачаўся новы этап гісторыі, у якой народ і дзяржава можа зьнікнуць за некалькі гадоў... рэсурсы нашай планеты абмежаваны.''

Новы голас быў напяты і ваяўнічы:

‘‘Падзеі ў Кіргізстане паказалі, што постсавецкія дзяржавы вельмі кволыя і не здольныя сябе абараніць ад звычайнага перавароту. У красавіку 2010 года бандыты прывезьлі ў Бішкек з гор дзясятак аўтобусаў галаты, далі ёй зброю. Мабыць, плянавалася акцыя застрашваньня. Але дзяржаўная ўлада абрынулася імгненна, нечакана для арганізатараў акцыі, а куклаводы ўпершыню ў новых варунках адчулі сябе ў ролі гаспадароў СНД.''

Сціплы голас пераканана заначыў:

‘‘Краіна ў сучасным свеце доўга самастойнай быць не можа, наперадзе нейкая інтэграцыя. Зараз лепей мець сякі-такі саюз з Расіяй. Там вялікі рынак, на якім можна збываць нашыя тавары. Мы, як невялікая дзяржава, мусіць інтэгравацца з кімсьці з суседзяў. Гэта асноўны трэнд глабалізацыі. І ужо даўно так і зрабілі б. Але, насамрэч, куды?''

Ваяўнічы і непахісны дадаў:

‘‘Так, у сучасным свеце ніхто не можа выплысьці самастойна, нават Расія. Каб Расія, блін, не лезла з сваім ‘‘языком'' і сваімі ідыётамі-алігархамі, то ўжо за аб'яднанне ў Саюз стаял б чарга суверэнных краін.''

‘ Цалкам падтрымліваю'', - голас быў памяркоўны, гучаў роўным і спакойным барытонам.

‘‘З аднаго боку цісьне ЕС з крызіснай эканомікай, вычварэнскай псеўдакультурай, неэфектыўнай псеўдадэмакратыяй і расавымі праблемамі. На сучасным Захадзе маладыя суверэнныя краіны чакае дэіндустрыялізацыя і ўсе "даброты" развітой дэмакратыі: аднаполыя шлюбы, каляровыя мігранты, рабства на карысць транснацыянальных карпарацый, наркотыкі, разбурэнне хрысціянскіх традыцый і культуры. Тое, што зараз ёсць на Захадзе, гэта ўжо не дэмакратыя. Насельніцтва замбіруецца большасцю СМІ, палітыкамі, праваабаронцамі ды іншым. Там менш плюралізму, чым у Беларусі. Паспрабуйце выступіць у афіцыйных структурах ды ўплывовых СМІ Захаду супраць гомікаў?''

Цвёрды голас падтрымаў:

‘‘А з другога боку, Расія. Таксама з хворай эканомікай, карупцыяй, алігархамі і тымі ж расава-культурнымі праблемамі. Так што, для нас няма дастаткова прыцягальнага накірунку. Згубіць можна нашмат больш, чым набыць.''

Хрыплы голас падвёў рысу гаворкі:

‘‘Увогуле, у Еўропе засталося не так шмат адносна нармальных культурных хрысціянскіх краін: Нарвегія, Швейцарыя ды Беларусь, з нацяжкай можна яшчэ далучыць Польшчу ды Італію. "Асветніцкі" аўтарытарызм на пераходным перыядзе значна лепшы, чым тая гнілая дэмакратыя, якую дэманструюць ня толькі Украіна з Прыбалтыкай, а шмат якія краіны ЕС.''

Міхал Андрэевіч падкрэсліў:

‘‘Узнятыя пытанні - складаная тэма для аналізу нашай рэчаіснасці. І тым не менш ад гэтага нікуды не падзецца, калі мы не хочам быць рабамі і не хочам быць дурнямі, то павінны ва ўсім гэтым разабрацца, каб потым мець цвёрдую лінію паводзін. Сфармаваць абарончую дактрыну, на аснове якой можна было б грунтаваць свае дзеянні.''

Памяркоўны заўважыў:

‘‘Мабыць, як ні дзіўна, а на сёння - лепш узурпатар, пры ўсіх ягоных недахопах, чым, барані Божа, выпадковыя людзі.''

Капітан Лапацін зацікавіўся гаворкай унутры будынка лецішча і нават перастаў зважаць на дождж, што працягваў паліваць яго зверху. Момантамі гаворка ў

слухаўцы перабівалася гукамі тэлебача і магнітафона, і ён круціў настройку, на імгненне зусім страціўшы размову. Нарэшце ён зноў пачуў ваяўнічы і непахісны голас новага суразмоўцы:

‘‘... Ветрадуі, што дзьмуць ў дзяржаўныя ветразі, урэшце прыгоняць краіну ў расейскую гавань. Сёння пры ўладзе - прыхадні ды манкурты, якія ніколі не любілі краіну, не разглядаюць нас як суродзічаў. Яны - галоўныя ворагі. Галоўная іх задача - не дазволіць ліцьвінам аб'яднацца - аніякім чынам. Ні пры якой умове, ані на якой падставе: ці то мова, культура, прафсаюз ці нейкая суполка.''

Нехта памяркоўны не згадзіўся:

‘‘Сёння начале краіны не баязлівы чалавек, ён не адрачэцца толькі таму, што некаму так хочацца. І гэта для нас добра. Калі б у нас быў слабы кіраўнік, то мы б, як "зборачны цэх былой імперыі", даўно былі б жабракамі. Ва ўмовах рэальнага раскладу сіл у свеце нам свяціў лёс Берага Слановай Косці. Ва ўсіх гэтых "далоў" - не беларускі след. Можна толькі ўявіць, што адбылося б у краіне і свеце, калі б ён сёння падаў у адстаўку? Як радасна раўла б усцешаная публіка, якая так хоча з дзяржавы зрабіць парабка...''

Моцны вецер з дажджом сарваў чорную плёнку з капітана і ён вымушаны быў прыпыніць сваё слуханне, вымакшы яшчэ раз, але на гэты раз ужо дасканала абкруціў чорнай плёнкай сябе з ног да шыі, а на галаву ўздзеў нешта кшталту пластмасавага вядзёрка. Ён ізноў скіраваў цэлік апаратуры ў вакно. Нехта - капітан ужо страціў класіфікацыю галасоў, спадзяючыся на запіс размоў - прамаўляў:

‘‘Грантасмокі - спрэс ‘‘папы Гапоны'', змагаюцца за ‘‘справядлівасьць, дэмакратыю і ўладу''. Той, хто плаціць грошы, хоча, каб яны паніжалі легітымнасьць нашай улады, як унутры краіны, так і за яе межамі, у вачах міжнароднай супольнасьці. Тым самым аўтаматычна паніжаецца і легітымнасьць самой краіны. Такім чынам рыхтуецца глеба, пры пэўных абставінах, да ўмяшання чужых краін у нашы ўнутраныя справы. Цэтлік ‘‘крывавы дыктатар'' небяспечны для суверанітэту. Гэта мы назіралі пры падзеях у Сербіі, Іраку, а зараз на Бліжнім Усходзе. Нам патрэбен Дыктатар з Нацыянальнай Ідэяй! Нашы ‘‘грантасосы'' і ‘‘дэмакраты'' раз'ядноўваюць наша грамадства, сапраўдныя палітыкі так не робяць.''

Хрыплы цвердзіў:

‘‘Самая галоўная наша мэта: любой цаной мацаваць суверэнітэт і незалежнасьць. З дыктатурай ці без дыктатуры - гэта ня мае значэння. Сёння дэмакратыя нясе значна больш небясьпекі страты незалежнасьці, чым аўтарытарны рэжым. Дэмакратычная прэса, што існуе на грошы сваіх спонсараў, вымушана гэтым спонсарам і служыць. Пэўныя сілы свае намаганні накіроўваюць на тое, каб улада і інтэлектуальная эліта барані Божа не знайшлі агульны грунт і інтэрас... У выніку прайграем мы ўсе: Улада і Народ! Наперадзе нас чакаюць грозныя падзеі. Цяперашні час, магчыма, лепшы ў нашым жыцці.''

Цвёрды голас падтрымаў яго:

‘‘Старэйшае пакаленне з жахам глядзіць на ‘‘новую амерыканскую дэмакратыю''. Кара-Мурза ў адной з сваіх кніжак так і напісаў : ‘‘Бамбіць нас будуць абавязкова...''. Ужо пасля Сербіі і Ірака стала зразумела, што ‘‘дзядзя Сэм'' абалдзеў.''

Гаворка ішла як па пісанаму, адзін прамоўца выказваў свае думкі і праз секунду пачынаў другі. Словы гучалі іншы раз крыху эмацыйна, але вельмі роўна і гладка, без збіваў і супярэчнасцяў, без спрэчак. Спачатку капітан Лапацін здзівіўся падрыхтоўцы прамоўцаў: ‘‘Бачыш, як яны насабачыліся, мысляры-стратэгі, балбатаць''. Але потым яму пачало здавацца, што гэта інсцэніроўка, запісаная на магнітафон.

‘‘Еўропа, блін, ніяк не можа зразумець, што "ВКЛ Беларусь" мае сакральны сэнс. Мы - пераходны модуль паміж Расіяй і Еўропай. Расія - гэта кантынэнт з сваім адрозным культурным кодам! Калі модуль адсутнічае - узнікаюць І і ІІ сусветныя войны. Духоўная філасофія немцаў, рускіх, англасаксаў, японцаў прывяла да страшных катаклізмаў... Баранэса Кэтрын мяркуе, што яна ўсё разумее, а астатнія ідыёты, дальбог, каб быў маладзейшы, я б ёй патлумачыў у чым сэнс жыцця, смак нашай скваркі і моц нашай чаркі...''

У пакоі засьмяліся, і нехта заўважыў: ‘‘Ты вычварэнец, дружа, Кэтрын мае вельмі сціплы рэйтынг жаночай прыгажосьці.''

Папярэдні прамоўца запярэчыў:

‘‘Але баранэса! І знаходзіцца ў добрых фізычных кандыцыях. Стасавацца з такой жанчынай з юнацкім юрам, ды ў розных... позах - гэта някепска, і для нашай дзяржавы карысна. Дарэчы, непрыгожыя жанчыны часцяком вельмі заклапочаныя ўласным юрам...''

У пакоі ізноў дружна засьмяяліся і пасыпаліся жарты...

Падвёў рысу паседжання Міхал Андрэевіч. Ён ціха і мякка прамовіў:

‘‘Наш народ разумны і на эфемерныя лёзунгі ‘‘пра свабоду і дэмакратыю'' ужо не ловіцца. У народа багаты досвед у ХХ стагодзі. Дзядзька майго бацькі быў злейшы антыкамуніст ў 30-х гадах. Чакаў, як ‘‘выратавальнікаў'', немцаў. У 1941 годзе зразу пасля акупацыіі пайшоў у сваім гарадку прапанаваць акупантам свае паслугі. Насустрач нямецкі патруль, і тут, раптам аднекуль з-за вугла вывярнулася яўрэечка з маленькім дзіцем. ‘‘Хальт! Юдэ!''- салдат вырваў дзіця з рук маці і аб вугал дома галавой, толькі мазгі паляцелі. А яўрэечку тут жа застрэлілі. Дзядзька абліўся халодным потам, павярнуўся і на ватных нагах пайшоў дадому з адной думкай: ‘‘Гэта не людзі - гэта зверы!'' Хаваўся ўсю акупацыю ад акупантаў на хутарах, яго шукалі як ворага камуністаў, каб назначыць бургамістрам, а потым, па словах дзядзькі, прыйшлі ‘‘нашы'' і ён пайшоў у дзеючую армію. Вярнуўся пасля вайны - усе грудзі ў медалях. Выснова: наша ўлада можа быць кепскай, недэмакратчынай, такой - сякой, але гэта ‘‘наша''. Пытанне да ўсіх: а вось калі ‘‘нахіляць'', і будзе ўлада чужая, то хто тады будзем мы, і ці будзем мы наогул!?''

Галасавалі таемна, і вынікі былі адразу агучаны. Лепшыя мысляры краіны прагаласавалі аднагалосна за падтрымку.

... Праз гадзіну ад пачатку сходкі чатыры постаці імкліва выйшлі з лецішча і хутка зніклі ў цемры. Яшчэ двое, пяты і шосты, засталіся на лецішчы.

Капітан Лапацін, сабраўшы апаратуру, хутка пайшоў кругаля, пад горку, да легкавіка каля воданапорнай вежы. Галоўнае ён учуў : ‘‘ 12 гадзін... пераварот... што рабіць...''. Ён думаў, што рабіць яму самому. Калі проста тэрмінова далажыць шэфу, які ў гэты час казыча пасіянарную Яніну сваімі дужымі рукамі, то ён яшчэ доўга будзе капітанам. Ці паспрабаваць прайсьці ў дамкі? Шэфа няма, трэба далажыць аднаму з самых адданых людзей уладаносьбіта. На тых, хто ўдзельнічае ў перавароце, ставіць нельга, яны яму не павераць, проста знішчаць, каб не рызыкаваць. Трэба ставіць на старога каня! Папярэдзіць гаспадара! Выйсці на яго праз ягоных блізкіх сваякоў? Так, толькі так!

Лапацін хутка гнаў фольксвагэн у цемрадзі ночы па шашы ў Менск. Ён калаціўся ад ліхаманкі. Некалі, выконваючы баявую задачу ў гарах, ён моцна прамёрз і потым цяжка і доўга хварэў. Калі на працягу паўгадзіны ён не сагрэецца, не пераапранецца, не вып'е гарачай гарбаты і каньяку, хвароба можа вярнуца ў значна горшым варыянце....

УІІІ

Мысляры з'ехалі, у пакоі застаўся Міхал Андрэевіч і чалавек у чорным, што ўвесь вечар маўкліва прасядзеў у куце. Цяпер ён зняў акуляры, накладную бараду і парык, чорны шат[5] і запытаў увайшоўшага рухавага і спрытнага мужчыну ў вайсковай прамоклай вятроўцы.

-        Слухачы былі?

-        Адзін. І ўжо паехаў.

- Паглядзім, што і як яны дакладуць. І калі? Ноччу, раніцай ці ў панядзелак.

Ён зрабіў малапрыкметны рух рукой, і мужчына з выпраўкай вайскоўца знік за дзвярыма. З бездакорным праборам цёмна-русых валасоў і ўсім знешнім выглядам, рухамі і нават голасам, незнаёмец меў моцнае падабенства з цяперашнім кіраўніком дзяржавы.

- Добра, Міхал Андрэевіч. Рашэнне вы прынялі мудрае, адэкватнае і шкадаваць не будзеце аб гэтым. Галоўнае, каб выканалі і спраўдзілі, не наблыталі нічога ў сваіх дзеяннях. Бо сярод вас шмат кратоў супрацьлеглых сіл, правакатараў, ‘‘папоў Гапонаў''. Тут патрэбна жалезная дысцыпліна.

- Будзем імкнуцца. У нас сталёвая дысцыпліна.

- Чуў пра гэта і спадзяюся на вас. Гаварылі вы шмат чаго цікавага нават для мне. Але!

Чалавек, падобны да кіраўніка дзяржавы, узняў ківун і дадаў: - Усё гэта датычыць учарашняга дня. Сёння кіруе ўсімі палітычнымі рухамі сусветная фінансавая алігархія з сваімі светапоглядамі, стратэгіямі і тэхналогіямі. Мы толькі, як тыя мышы пад венікам. Вы, Міхал Андрэевіч, знаёмы з праектам ‘‘Утылізацыя постсавецкай прасторы''?

- У агульных рысах.

- Я вам дам асобнік інтэрв'ю з адным расейскім палітолагам. Дарэчы ідэя, што ‘‘Савецкі Саюз - кантынент'', мае вялікі ідэйны патэнцыял!... - Ён памаўчаў некалькі імгненняў, потым дадаў: - Хацеў бы паслухаць вашы меркаванні наконт ‘‘кантынента''.

Міхал Андрэевіч, што сядзеў у крэсле, засяроджаны, уважлівы, пры апошніх словах госця зірнуў на яго і прамовіў:

- Постсавецкая прастора знаходзіцца ў разгубленасьці, страчаны падмурак існавання, згублена галоўная Ідэя. Барыс Ельцын у свой час зьвярнуўся да інтелектуальнай меншасьці Расіі: дайце Ідэю? Цяперашні іхні лідер так-сяк сфармуляваў нешта падобнае на нейкую мэту: ‘‘Рускі язык. Там, дзе рускі язык, там Расея!'' Што гэта? Ідэя? Мэта? Тое, дзеля чаго можна пакласьці сваё жыццё, нават памерці? Гэта нават не цень Ідэі - гэта скамечаны лісток з чарнавіка імперскай ідэі. Імперская Ідэя Расіі першы раз памерла ў 1917 годзе! Бальшавікі за кошт вялізарных намаганняў выратавалі тэрыторыю, што абазначыла сябе як Расія, стварыўшы СССР. Але Леніна руская эліта да канца не зразумела, не дачытала, не дадумала. У выніку ў 1991 годзе СССР, як спадкаемца тэрыторыі, разбурыўся ізноў. Цяпер імкліва рухаюцца зьявы, якія вядуць да распаду самой Расіі.

Міхаіл Андрэевіч нярвова дакрануўся далоньню да сківіцы і, упарта свідруючы позіркам госця, доўжыў гаворку:

- Вось што выказваюць дзеячы рускай інтэлектуальнай эліты: ‘‘Расейскія эліты сёння не здолелі пераасэнсаваць тое, што адбылося на мяжы 90-х гадоў. Не здолелі стварыць і прапанаваць ідэалы, узоры паводзін, матрыцы будучыні. Не справіліся з макразадачамі, звязанымі з утварэннем жыццяздольных праграм для краіны і народа. Больш таго, не ўсведамляюць пашырэння галактыкі небясьпекі, якая паступова накрывае ўсю сыстэму нашага жыцця. Эліты не пралічваюць гэтую небясьпеку, не адчуваюць іх значнасьці''[6].

Пад мураломам разбурэння Расіі могуць загінуць і некаторыя постсавецкія неакрэплыя краіны.

Госць прысеў на канапку несупраць гаспадара, узіраючыся ў шэры стомлены твар мысляра, поўны трывогі і прыхаванай роспачы, і працягваў слухаць.

- Сутнасьць кожнай імперыі ў тым, што яны жывяцца сокамі заваёваных тэрыторый, Расія некалі прыхапіўшы ВКЛ Беларусь, шмат ўзяла з гэтай тэрыторыі. Потым яна шмат узяла з Украіны, Польшы, Сібіры, Каўказа .... Але калі гібеюць калоніі, то ўрэшце гэта пачатак заняпаду самой Імперыі. Працэсы, спачатку росквіту, а потым стагнацыі і застою былі расцягнутыя ў стагоддзях, таму новым пакаленням сталі незразумелыя. А паколькі незразумелыя, то і адэкватнага лекавання не было вызначана.

- Гэта асноўны закон жыцця, - зазначыў госць і было не зразумела - згаджаўся ён з думкамі мысляра ці супярэчыў.

- У Свеце галоўны закон - Закон выжывання. Выжывуць моцныя, хітрыя, працавітыя, разумныя, адэкватныя. Загінуць слабыя, неразумныя, лянівыя, схільныя да алкагаля... Савецкая цывілізацыя, як некалі Візантыйская, загінула. Засталіся народы, краіны, засталася постсавецкая прастора. Гэта цэлы кантынет! Кантынент-цывілізацыя!

Сёння на Зямлі існуе прыкладна шэсьць цывілізацый: англасаксонская, франка-нямецкая, лацінская, кітайская, індуская, араба-мусульманская. Нас такім чынам на свеце ўжо ў бліжэйшай будучыні не існуе! Няма ні рускіх, ні беларусаў-ліцвінаў, ні ўкраінцаў, ні грузінаў, ні казахаў, ні армян... Што дзіўна - кантынент яшчэ ёсьць, а цывілізацыі ўжо няма. Праз 10-30 год на гэтым кантыненце будуць гаспадарамі прадстаўнікі іншых цывілізацый, а вось нас не будзе. Нашы ўнукі ў лепшым выпадку будуць халуямі, а ўнучкі....

- Вельмі змрочнае бачанне будычыні, - стрымана заўважыў госць.

- Галоўная хіба расейска-савецкага кантынента - адсутнасьць моцнай эліты, якая вылучыла б прыдатную для ўсіх выратавальную Ідэю. Ужо зразумела, што гэтую Ідэю не вылучыць расейская інтэлектуальная эліта, якая знаходзіцца цалкам у полі прыцяжэння і ўплыву англасаксонскай, кітайскай і заходнееўрапейскай цывілізацый, а таксама моцна засмечана імперскай ідэяй. Двацаць год церплівага чакання постсавецкай прасторы ад маскоўскай эліты нейкай прагматычнай і жыццяздольнай Ідэі - нарадзіла Мытны Саюз, нейкія туманныя перспектывы эканамічнага аб'яднання, але ўсё гэта не мае пад сабой ніякага цвёрдага падмурка - галоўнай Ідэі.

- А Ўкрайна?

- Україна вырашыла самастойна плысьці ў бурлівым акіяне сучаснасьці, ёй цяжка супрацьстаяць чужародным цывілізацыям, бо зараз пытанні нацыянальнай ідэнтычнасьці адыйшлі на другі, трэцці, пяты план, на першы выйшлі і выходзяць згуртаванні краін у цывілізацыі. Самастойна выплысьці немагчыма, трэба да некага далучацца. Да каго можа і павінна далучыцца Украіна? Да Заходняй Еўропы? Грэцыя ўжо на вушах, транснацыянальныя кампаніі напрасткі даводзяць грэкам - прадавайце выспы, санаторыі на Міжземным моры! Украіне ёсьць што прадаваць: чарназём, Крым, прыгожых жанчын....

Госць з цікавасцю пазіраў на мысляра. Ён узважваў ягоны чалавечы і мужчынскі падмурак. Госць заўсёды дзяліў мужчын на тых хто трымаў ручкі плуга ў сваіх руках, некалі араў зямлю, і на гарадскіх людзей з асфальту. Перад гарадскімі людзьмі ён заўсёды адчуваў сваю перавагу, якія б навуковыя званні тыя ні мелі.

- Ніякім чынам не чакаў ад нацыяналіста такіх цвярозых і рэалістычных меркаванняў. Але рух капіталаў, людзей, тавараў - падмурак цяперашняга жыцця?

Міхал Андрэевіч пахітаў рукой, ён хацеў скончыць сваю думку і не жадаў кранаць ідэй ‘‘руху капіталаў, людзей, тавараў.''

- Некалі Расія прадала Аляску[7], грошы праматалі, праелі, іх няма, а Аляска ёсьць, толькі яна ўжо чужая. Страціўшы сваю тэрыторыю, застаецца адно выйсьце - купіць вяроўку, жадана з мылам...

- Хто ж наш галоўны вораг? - Госць пазіраў на мысляра чэпка, адказы на свае пытанні ён добра ведаў, але заўсёды правяраў сваё светаўспрыманне з гледзішчам разумных людзей з здаровым сэнсам і рэалістычным светапогледам.

- Наш галоўны вораг - гэта неакаланіялізм у любым яго выглядзе.... Саюз застаўся як кантынент.... Калі пачаць разглядаць Саюз як кантынент, то адразу супярэчнасьці паміж яго ўнутранымі апанентамі зьнікаюць...

- І каго вы ў гэты кантынент уключаеце? Якія тэрыторыі?

- Ад Фінляндыі да Карэі і нават Японіі. Але абсалютна дабраахвотна... На першым этапе - аб'яднанне постсавецкага кантынента.

- А Масква?

- Крэмаль сёння недальнабачны, думае аб прыбытках, аб дывідэндах, аб адкатах, аб эканамічнай экспансіі на чужыя тэрыторыі. Думкі людзей недалёкіх альбо ... чужых...

- Гэта ўсё проста і ляжыць на паверхні, чаму ніхто раней гэта не заўважыў і не агучыў?

- Быў штучна створаны вэрхал. Калі нехта і гаварыў, не было чутна. Між тым Масква была павінна ўзяць на сябе лідэрства на постсавецкай прасторы, дапамагчы неакрэплым постсавецкім дзяржавам, не пасягаючы на іхнюю самастойнасьць, культуру, гісторыю, мову. Саюз - гэта кантынент!

Госьць у роздуме ўзняўся, хадзіў па пакоі, маўчаў.

- Ваша бачанне будычыні: што далей будзе ў гэтай барацьбе?

- Як некалі напрарочыў савецкі паэт: - ‘‘Вдоль дороги - лес густой, с Бабами Ягами. А в конце дороги той - Плаха с Топорами[8]‘‘.

- Вы сапраўды так думаеце?

- Гісторыя так сцвярджае. Вось што гаворыць нямецкі ваенны эксперт Петер Шолл-Латур: ‘Колькасьць рускіх імкліва змяншаецца, у той час як колькасьць нярускіх, наадварот, расце. Не Кітай і нават не Іран, а менавіта Расія ў бліжэйшыя адно-два дзесяцігодзі зробіцца тэрыторыяй бязлітаснай вайны. Яе будуць рваць на часткі Захад, Кітай і Ісламскі свет у крывавым змаганні за вялізарныя мінеральныя рэсурсы.''. Потым, ужо ў наступных пакаленнях, гісторыя пойдзе зусім іншымі шляхамі, дзе будзе валадарыць штучны інтэлект, робаты і суполка ‘‘элояў''.

- Чым вы, Міхаіл, наогул зараз займаецеся?

- Назіраю. Іншы раз тлумачу сваё бачанне падзей, як зараз. Але збольшага слухаю. Я ўжо адной нагой у ‘свеце ценяў''. Там, у ‘‘свеце ценяў'', усё выразна бачна: і сучаснасьць, і будучыня.

- І што адтуль бачна?

- Мы сёння неканкурэнтаздольныя на міжнароднай арэне. Таму, як мне здаецца - бедным і нават людзям з сярэдняга класа - патрэбны новы Сталін. Інакш усе прападзём. Дзякуючы яму мы 40 гадоў, з 1945 года па 1985 год, пражылі ў спакоі. Цяпер будучыня пайшла наперакасяк, мяняецца не на нашу карысьць, яе хада залежыць ад тых дзеянняў, што ажыцяўляюць па амерыканскім лекалам часцяком выпадковыя людзі: дацэнты, кандыдаты, завлабы, загадчыкі дамоў культуры. Тыя, хто на самай справе не ўмеюць кіраваць ‘‘рухам капіталаў, людзей, тавараў''.

- Правадыр быў дыктатарам. Загінула толькі ў вайне 30 млн. нашых грамадзян.

- У барацьбе цывілізацый - гэта мізэрная лічба. 22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна ‘‘Заходняй цывілізацыі'' супраць ‘‘Савецкай цывілізацыі''. Пры такім разглядзе падзей: Сталін - гістарычная асоба! Калі б не ён - нас ужо не было б! У цяперашніх варунках у барацьбе цывілізацый могуць загінуць сотні міліёнаў і нават міліярды людзей. Сучасная палітыка змадулявана ў тэхналагічны канвеер і не залежыць ад асобнага паліттэхнолага. Паліттэхнолагі зараз толькі выканаўцы. А Правадыр вёў за сабой народы, тлумачыў свае дзеянні.

- Быў, як той біблейскі Майсей?

- Так. Майсей таксама быў дыктатарам, мабыць, шмат народу палегла, калі ён 40 год вадзіў свой народ па пустыні. Выжылі цярплівыя, вынослівыя, паслухмяныя, веруючыя...

- Што ўяўляе сабой ‘‘сусьвет ценяў''?

- Там няма прасторы і няма часу. Адсутнічае матэрыяльнае быццё. Не існуе жаданняў, пачуццяў, эмоцый. Там валадарства ідэй. Думкаўяўленні прыходзяць у матэрыяльны Сусьвет, ствараюць і мяняюць яго. У сваю чаргу нашы жаданні, пачуцці, эмоцыі сілкуюць сваімі інтрыгамі ‘‘сусьвет ценяў''.

Госьць узіраўся ў Міхала Андрэевіча. Ён быў рэалістам і палітыкам і таму не верыў у сувязь з ‘‘светам ценяў''.

- Скажыце, Міхаіл, што такое жыццё? У агульным сэнсе?

- Жыццё? Гэта нешта кшталту тэатра. Вы прыходзіце, каб сыграць нейкую ролю. А потым вяртаецеся назад.

- Роль ужо вызначана, Там?

- Неабавязкова. Трупа збіраецца на падмосцях і кожны выбірае сабе роль. Але галоўным дзеючым асобам адтуль ідзе падмацаванне, бо яны спраўджваюць ідэі ‘‘сусвету ценяў''...

Госць пачапіў чорную бараду, акуляры, апрануў чорны шат і ветліва, задаволены, заўважыў:

- Магу вас, Міхал Андрэевіч, падвезьці да горада. Падзеі пачынаюць рухацца імкліва, таму трэба ўсім быць на месцах...

- Зараз я на сваім месцы. І ў мяне сустрэча.

- З кім, прабачце?

- З мінулым. Я, як гераіня Сартра з рамана ‘‘Ваніта'', ‘‘Узнаўляю ў памяці ўсё, што са мной было, і перарабляю на свой лад.''

- Так, так, ‘‘сусвет ценяў''. Разумею. А я вось думаю, куды вас прызначыць у будучым апараце ўлады.

- На жаль, у мяне зніклі ілюзіі. Напэўна таму, што ў мяне скончылася жыццёвая энергія.

- Вы велічына дзяржаўнага ўзроўню і не павінны разменьваць свае разумовыя набыткі на мроі і дробныя дзеянні.

У апошніх словах госця прагучалі валадарныя інтанацыі гаспадара дзяржавы.

Міхал Андрэевіч у адказ стрымана адказаў госцю:

- Бог іншы раз правярае мяне. Бывае, каб памагчы краіне - дастаткова памагчы аднаму, і тады мяняеца дух эпохі. Моцнае нечакана робіцца слабым, бездапаможным, а духоўнае ператвараецца ў матэрыяльную сілу. Ідзіце і выконвайце свой гістарычны абавязак! Зараз Вы - галоўная дзейная асоба ў нашым жыццёвым тэатры.

Госць хацеў нешта спытаць, але вагаўся, потым перасіліўшы сябе, запытаў:

- Вось вы на месцы Гарбачова ў Маскве, калі б вам паведамілі, што ў Віскулях Ельцын, Шушкевіч і Краўчук развальваюць вялікую краіну, што б зрабілі?

-Унікальны гістарычны шанец! Але не для гаваруноў. Момант для вялікіх людзей, для Напалеона, Сталіна, нават для Хрушчова... Адным крокам можна было вярнуць уладу. Арышт усіх змоўшчыкаў. Далей - працэс кшталту працэсаў над Бухарынам, Тухачэўскім і прочымі... І...

- І што?

- Выкананне волі народа!

- А меркаванне міжнароднай супольнасьці?

- Праглынулі б і нават не падавіліся б. Моц - галоўны чыннік міжнароднай палітыкі - патрабуе да сябе годных адносін.

- Якая была б воля народа?

- Жорсткае пакаранне ўсіх удзельнікаў дзяржаўнай змовы. Пасля зачыстка метастазаў і адначасова эканамічны рывок па тыпу КНР. Для гэтага патрэбна жалезная сталінская воля. Сёння мы былі б разам з Кітаем у тройцы найбольш развітых краін свету. Уладай трэба ўмець карыстацца, яна для моцных і разумных палітыкаў!

Госьць у чорным шаце ўзняўся з канапкі, з пашанай узрушана паціснуў руку мысляру і, вельмі задаволены хутка рушыў з лецішча разам з вартай, што далучылася да яго.

ІХ

У панядзелак зранку Лідэр праглядаў крымінальную зводку па краіне - забойствы, рабункі, згвалтаванні, буйныя і дробныя злачынствы - усё нібыта было ў звычайных межах, нават крыху ніжэй сярэднестатыстычнай нормы. Ён недаверліва разглядаў крымінальную статыстыку. Статыстыка была справай штучнай і падкантрольнай людзям, а значыць, магла быць скарыстана ворагамі дзяржавы ў сваіх інтарэсах.

Ён гартаў звесткі, сабраныя ад размоў, звычайнай балбатні між найбольш чуйнай часткі грамадства: сярод пісьменнікаў, журналістаў, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў, бізнесменаў.... Раптам яму кінуўся ў вочы тэлефонны дыялог між двума прадстаўнікамі нацыяналістычнай інтэлігенцыі:

‘‘- У мяне ўражанне, што зараз заціш перад шалёнай бурай?

- Што так, Міхась? Ты заўсёды занадта панікуеш... Факты давай. - Мафія расправіла плечы, адчувае сябе ўпэўнена, нібы атрымала нейкі загад. Ехаў на арбоне праз Бялынічы, а там на вакзале нелегалы-таксісты граюць у карты і гучна лаюцца. Потым мясцовы жыхар шапнуў на вуха, што гэта мясцовыя бандыты. Пытанне, адкуль яны ўзяліся? Чаму так сябе вядуць? Сваімі паводзінамі яны запалохваюць шараговых грамадзян, ствараюць страх перад бандытамі, рэзка зніжаюць аўтарытэт улады. - Звычайныя лохі, а мясцовая ўлада разняволілася. Ну, нехта доіць і крышуе нелегалаў.

- Праз нейкі час еду на тралейбусе, двое добра апранутых мужчын сядзяць побач, размаўляюць, гучна лаюцца на ўвесь салон, вядуць сябе ўпэўнена і нахабна.

- Можа які-небудзь сацыялагічны эксперымент, Міша. Вывучаюць стаўленне менчукоў да нахабства.

- Так, два дні назад іду па ходніку з унукам, прабягае малады мужчына, робіць мне заўвагу. Я адказваю, узнікае спрэчка. Мужчына пачынае нервавацца і пераходзіць на ненарматыўную турэмную лексіку і пагрозы. Трымае сябе як гаспадар жыцця. Выснова: крымінал атрымаў загад: ‘‘Рыхтуйцеся! Хутка ўсё гэтае жыццё будзе вашым!'' Крымінал, Вова, заўсёды быў перадавой кагортай мафіі. Свабода для крымінала - гэта дзяржаўны хаос і жыццё ‘‘по понятіям''...

Лідэр нацыі ў роздуме некалькі доўгіх імгненняў асэнсоўваў прачытаную інфармацыю. ‘‘Так, гэты інтэлігент заўважыў тое самае, што адчувае ён сам... Сярод іх сустракаюцца чуйныя і разумныя... А вось тыя, хто за гэта грошы атрымліваюць, страцілі нюх? Ці проста здаюць яго?''

Сёння ноччу ягоны афіцэр па асобых даручэннях, маўклівы Базыль, перадаў яму ліст і відыекасету ад апазіцыйных сіл.

- Грыгорый Андрэевіч, вам пісьмо.

Лідэр разрэзаў капэрту і, узяўшы ліст, прачытаў: ‘‘Шаноўны Спадар! З пэўных крыніц суполка ‘‘Ліцьвіны'' атрымала звесткі, што ў бліжэйшыя 12 гадзін у краіне адбудзецца наменклатурны пераварот. Цяперашні кіраўнік дзяржавы будзе звергнуты.

Маючы па шэрагу пытанняў кардынальна адрозныя ад Вашых меркаванні па шляхах развіцця краіны, між тым мы прызнаём заслугі ў абароне суверэнітэту краіны, у сацыяльнай палітыцы, захаванні прамысловасьці і сельскай гаспадаркі. Катэгарычна нязгодныя з нацыянальнай палітыкай у развіцці ўласнай мовы, гісторыі і культуры - якое робіцца цалкам у рэчышчы ідэй царскага сатрапа М.Н.Мураў'ёва-вешальніка[9], - тым не менш мы лічым, што пераварот прывядзе да ўлады агентаў уплыву замежных краін і ў далейшым стане прычынай страты суверэнітэту.

Таму патрыятычныя сілы аднагалосна будуць цалкам на Вашым баку. Прыкладаем відыезапіс, які будзе скарыстаны пры перавароце.''

Лідэр нацыі паказаў маўкліваму Базылю, каб той прысеў у крэсла, сам падыйшоў да відака і ўставіў відыекасэту.

‘‘ Постаць вылезла з багажніка жаласна застагнаўшага мэрсэдэса і, зьняўшы джутавы мех з галавы, пераўтварылася ў яшчэ маладога, даволі сымпатычнага мужчыну з вусамі, у мятым сталёва-шэрым касцюме.

Чалавек-постаць зьвярнуўся да кругленькага чалавечка, што выслізгнуў з-за стырна самахода і чымсьці няўлоўна быў падобны на былых савецкіх дробных уладаносьбітаў.

- Ух ты, ну і жарынь. Аж у галаве ўсё хадуном ходзіць. Уражаньне, быццам на летаку імчалі, то ўніз, то ўверх, то ўбок, - постаць выцерла рукавом пільчака ўзмоклы твар.

- Ванька, дзе мы? ...''

Ён прагледзеў відыекасэты і прайшоў па габінэце. Увесь алгарытм дзеяння перавароту рабіўся яму канчаткова зразумелым. ‘‘Цяпер можна было абвяшчаць трывогу, але што гэта яму дасьць? Вырве некалькі гнілых і прадажных ‘‘іклаў'', астатнія застануцца на сваіх месцах, а потым усё роўна ці атруцяць, ці лятак узарвуць? Няхай дзейнічаюць, праяўляюць сябе! Рызыкоўна, канечне, але затое можна атрымаць выдатныя вынікі.''

Лідер нацыі павярнуўся да афіцэра па асобых даручэннях і запытаў:

- Што з Тодарам?

- Гатоў, як заўсёды, да працы.

- Давай яго у 6.00, няхай прыстасуецца, пап'е гарбаты, пачытае паперы. Я дам патрэбны інструктаж. Сёння ў яго будзе шмат працы.

Тодар быў двайніком Лідэра Нацыі і ўжо не раз падмяняў яго на розных сустрэчах з народам, святкаваннях, і тым самым дазваляў ашчадна расходаваць сілы. Аб існаванні двайніка ведалі ўсяго некалькі вельмі надзейных людзей, павязаных сваяцкімі стасункамі.

ХI

Каржакаваты, з бездакорным праборам цёмных валасоў, ён быў вылітай копіяй лідэра нацыі і нават тэмбр голаса быў у іх аднолькавы. Дублёр лідера нацыі ў 7.25 націснуў гузу гукавога прыстасаваньня, загадаў сакратару, - тэрмінова запрасіце на 8.00 шэфа Рады Бясьпекі Урсула Заядаліна і кіраўніка аховы Андруся Казбаевіча.

Дублёр адчуваў сябе сьвежым, поўным сіл і энэргіі. Атрыманы інструктаж дзеяньня дазваляў яму адчуваць сябе ўпэўнена пры ўсіх нечаканасьцях, ён ведаў, што яны ўсё роўна будуць дыктаваць сваім палітычным апанентам патрэбны рытм дзеяньня і сваю ініцыятыву.

- Спецыяльны даручэнец па асоба важных справах Цюлькін Іван Мурадавіч знаходзіцца ў прыёмнай, - даклала сакратарка.

- Запрошаныя асобы на 8 гадзін раніцы зьявіліся ў поўным складзе, - ізноў дадала сакратарка па гукавой унутранай сувязі.

Вось ён, пачатак запланаваных дзеяньняў, калі ўжо яму, дублёру Грыгора Андрэевіча, прыйдзецца стаць ‘‘лялькай''. Хто б мог падумаць: свой, самы блізкі Вано - і здрадзіў, прадаўся Ложкіну. Нікому нельга верыць, ніводнаму...

Лідэр-дублёр спахмурнеў і змрочна загадаў сакратарцы:

- Запрошаных асоб накіраваць у залу паседжаньняў. Івана Мурадавіча запрасіце ў габінет.

У прыёмнай з забінтаванай галавой схуднелы на твар Цюлькін падняўся з крэсла і пайшоў да дзьвярэй габінета кіраўніка дзяржавы. Усе, хто прысутнічаў у прыёмнай: афіцэры КДБ, службы аховы, адказныя асобы Савета Бясьпекі з спачуваньнем пазіралі на Цюлькіна.

Старшыня Рады Бясьпекі Урсул Заядалін пацёр пальцам вусны, пры гэтым пільна зірнуў на сакратарку і двух магутных ахоўнікаў. Тыя ледзь прыкметна кіўнулі яму ў адказ. Ідучы апошнім у залу паседжаньня, палкоўнік Заядалін непрыкметна паклаў на рог стала сакратаркі нешта загорнутае ў газэту. Гэта была відыекасэта, прывезеная ноччу з Масквы.

У зале паседжаньняў запрошаныя - іх было чалавек 50 - паселі перад тэлеэкранам.

- А ці можна? - асцярожна запытаў нехта з аховы.

- Можна, можна,- кіўнуў крыху ўзбуджаны намесьнік службы аховы Павал Пятроў. Загарэўся тэлеэкран, прысутныя ўбачылі габінет кіраўніка дзяржавы.

‘‘На экране тэлебача кіраўнік дзяржавы імкліва рухаўся па свайму габінету. Невысокі, тоўсьценькі Цюлькін з забінтаванай галавой, напалову сядзеў, напалову ляжаў у крэсле і гаварыў.

- Ашукалі нас маскалі і мяне чуць не прыбілі. Мардабітаў перацягнуў мяне па галаве газавым нітам. Потым завезлі на сьметнік у катлаван. Я пасьпеў апрытомнець і адпоўз у нейкае сьмецце. А яны загарнулі месца бульдозерам.

Ён памаўчаў, падумаў, потым дадаў:

- А грошы прапалі, прабач Грышуня.

- Грошы, грошы, - лідэр імкліва прабег па габінеце. - Хрэн з ім,і з грашыма. Грошы адваюем, узарвём трубацягі пару ра,з і нікуды ня дзенецца Мардабітаў, аддасьць.

Ён ня вытрымаў і, прыпыніўшыся перад забінтаваным Цюлькіным, амаль закрычаў.

- Усё, усё прапала. Усё прапала! Божа, які я быў вахлак! Вай - вай - вай, -застагнаў Грышуня і пачаў ірваць валоссе на скронях. Забінтаваны Цюлькін маўкліва працягваў напаўляжаць у крэсле.

- Вань, падкажы што рабіць? Вай - вай-вай! Прыехаў у Маскву па запрашэньні самога "Панимаешь". Прыходжу. Ён, як і ты зараз, ляжыць у крэсле і сьпіць. Ну зусім нежывы. Ну здохлы леў. Нават сьмярдзець сцулямі пачаў. Вай-вай-вай, - заенчаў гаспадар габінета і рвануў чупрыну на галаве.

- А перад гэтым Генадзь, блін, разам з другім Генадзьевічам, падбухторылі мяне, кажуць, што калі пас...ь на здыхаючага ільва, то сам станеш ільвом. Вай-вай-вай! Грышуня ізноў з адчаем скубануў уласныя валасы на патыліцы.

- Я, я ..., як той тумак, толькі хацеў так чуць-чуць пасікаць, ну самую кропельку сікнуць на ільва. Ведаеш, надакучыла быць ваўкадавам. Увесь час усё душыш і душыш гэтых палітычных авечак і сернаў. А нашы палітычныя бздуны такія серуны, чуць шкамутнеш іх за вантробы - дык такога смуроду наробяць, па ўсёй Эўропе чуваць. А леў - ён ляжыць у цяньку, у цяпле, і дрэмле. А вакол ваўкадавы і другія ваўкі, і чуць ты зевануў, яны ўжо рвуць цябе за горла. А ільва, ільва - ніхто не чапае. Ну і вось, толькі я прыстроіўся, каб пасікаць, так толькі кропельку, чыста сымбалічна... А ён раптам расплюшчвае адно вока - у мяне і дух заняло. Зразу і сікаць расхацеў, а ён як гаркне, ды як хапне за маё інтымнае месца - і адарваў увесь мой мужчынскі гонар к чортавай матары.

Грышуня зірнуў уніз на інтымнае месца, памацаў і пачаў выць.

- Вай-вай-вай, - ён заплакаў. Доўга маўчаў, выціраў сьлёзы. - Лекары іхнія падлаталі, нешта там падшылі, зараз, каб пасікаць, прыходзіцца рабіць гэта як жанчына. Вельмі, ведаеш, няёмка, струмень імчыць не туды, куды трэба.

Грышуня ізноў пачаў плакаць, потым выць, абхапіўшы галаву:

- Усё, усё меў. І ўсё страціў. Меркаваў, што стану царом. А цяпер? Народ - ён любіць сілу. А жанчыны ? Усё, усё прапала, - паўтарыў ён з адчаем. - Вань, што рабіць? Што рабіць?

- Мы падумаем, капітан. Вы свабодны. Ідзіце, пры неабходнасьці мы вас паклічам.

Вань, крыху збляднелы, сеў у крэсле.

- На выпі вады, а то інфаркт заробіш.

Ён падаў Грышуню шклянку з вадкасьцю. Кіраўнік тэрыторыі аслупянела паглядзеў на забінтаванага Ваню і механічна выпіў. Падыйшлі ахоўнікі-грамілы, узялі Грышуню пад рукі і павялі ў дзьверы.''

ХІI

Дрэнькнуў тэлефон, сакратарка паведаміла:

- Вас выклікае Масква.

Цюлькін Іван Мурадавіч узяў слухаўку і з вялікім напружаннем прамовіў:

- Добры дзень, Мікалай Барысавіч.

На ягоным твары адбілася моцная няўпэўненасьць і нават страх.

- Так - так, дзякуй за віншаваньне. Дзякуй. Мы тут зрабілі маленькую ракіроўку ў сувязі з рэзкім пагаршэньнем здароў'я нашага лідэра. Вы ня супраць, Мікалай Барысавіч?

Цюлькін уважліва слухаў, потым пераклаўшы слухаўку з левай рукі ў правую, адказаў:

- Вы ўжо ў курсе? Дзякуй, дзякуй, вялікае дзякуй! Апраўдаю давер, прыкладу ўсе сілы, не падвяду. Дзякуй!

У ягоным голасе гучала вялікая пашана да суразмоўцы і шчырая падзяка за давер.

- Усё зараз агучым афіцыйна, так сказаць, для народнага ўжытку.

Ён ужо ўраўнаважыўся і адказваў на пытанні маскоўскага гаспадара ўпэўнена.

- Не, крыві няма і не прадбачыцца. Хачу і вас павіншаваць. Вы нашаму Буанапарту такое кесарава сячэньне зрабілі, што ён аніяк апамятацца ня можа. Усё шчупае і за галаву хапаецца.

Падчас размовы Цюлькін узняўся з крэсла і вёў гаворку выпрастаўшыся па камандзе ‘‘смірна''...

- Ха-ха-ха... Хватка ў вас, як у сапраўднага тыгра. Задзьвіжкі? Задзьвіжкі на трубацягах адчынены. З вызвольнай арміяй вядзём і будзем весьці барацьбу. Па маіх дадзеных, сёньня будзе арыштавана, так... - Цюлькін пачаў гартаць паперы: - Так, пятнадцаць, прабачце, сто пяцьдзесят змагароў...

Нечаканае пытанне маскоўскага ўладаносьбіта імгненна вярнула яму ўсхваляванасьць і моцную неўпэўненасьць.

- Так, так, зараз гляну, відаць, кепска напісана..., тысячу пяцьсот нацыяналістаў.

Цюлькін уважліва слухаў, соп, напружана маўчаў, сьціскаючы слухаўку потнай рукой, потым вінавата-лісьлівым голасам адказаў:

- Яшчэ не пасьпеў прагледзець паперы, пятнадцаць тысяч злосных нацыяналістаў. Для пачатку дастаткова? Ці не занадта?

Мабыць, ён выказаўся ў патрэбным ракурсе, бо ізноў пачаў набываць неабходную ўраўнаважанасьць.

- У самы раз! Што Захад скажа? А нічога. Мы ўсіх паслоў паціху выкурым. Тым больш, яны нам не патрэбны, калі дабравольна ўвойдзем на правах Заходняй вобласьці ў склад РФ.

Там, дзе пытанне датычыла ўласных інтарэсаў, Цюлькін набываў нязвыклую для суразмоўніка цвёрдасьць і непахіснасьць.

- Так. Просьба да Вас, каб Мардабітаў прыехаў, тут у нас з ім пытаньне ёсьць адно нявызначанае. Трэба яго катэгарычна вырашыць.

Цяпер Іван Мурадавіч вёў гаворку амаль на роўных, абапёршыся на грунт сваіх інтарэсаў, ён адчуў уласную моц.

- Дзякуй, дзякуй. Яшчэ раз дзякуй. Усё, што ў нашых сілах, зробім. Дзякуй. З самай найшчырэйшай павагай.

Ён сеў у крэсла і ўжо звыкла дзячыў уладаносьбіту суседняй дзяржавы, зразумеўшы, што той, як заўсёды, на добрым падпітку.

- Дзякуй. Да пабачэньня. Рад буду вас бачыць у Менску.

Цюлькін, увесь змакрэлы, з павагай паклаў слухаўку і з палёгкай выдыхнуў паветра.

- Сам "Панимаешь" тэлефанаваў, - зазначыў ён ахоўнікам і сакратарцы, што стаялі ў дзьвярах. - Віншаваў мяне з пасадай! Вось так, хлопцы. Трэба разам працаваць. Цяжкая яна, шапка Манамаха, а некаму несьці трэба.

Новы гаспадар тэрыторыі павярнуўся да тэлекамеры і сказаў, зьвяртаючыся да тых, хто знаходзіўся ў зале паседжаньняў:

- Будзьма працаваць разам?

- Будзьма, - гучна грымнулі крыху разгубленыя чыноўнікі. Некалькі чалавек з службы аховы ціхенька шапталіся, заўважыўшы некаторыя хібы інсцэніроўкі. Кіраўнік Рады Бясьпекі Урсул Заядалін хутка выйшаў у прыёмную, кінуўшы перад гэтым позірк намесьніку начальніка службы аховы Павалу Пятрову.

Павал Пятроў выключыў телебач і падняўся на трыбуну, пачаў гаварыць аб бягучым моманце ў сувязі з зьменай кіраўніцтва. Шмат каго ў зале зьбянтэжыла тэлефонная размова Цюлькіна з Масквой. Калі ‘‘Сам'' у курсе справы і не супраць ракіроўкі, то ім, фактычна каланіяльным расейскім чыноўнікам, тады ўсё роўна.

Урсул Заядалін у прыёмнай забраў відыекасэту і прайшоў у габінэт.

Цюлькін стомлена сядзеў у крэсле і нешта пакутліва ўспамінаў. Яны моўчкі паціснулі адзін аднаму рукі.

- Праколы былі? - запытаў ён у сакратара бясьпекі.

- Адзін, - адказаў Урсул Заядалін.

- Які? - запытальна зірнуў Цюлькін.

- На развітаньне сказаў: "Рад буду Вас бачыць у Менску."

- А трэба?

- А трэба: " Рад буду Вас видеть в Минске". Там, - ён паказаў пальцам уверх, - не любяць нацмэнаў. "Спадары", "Менск", "тутэйшыя", "БНР", "бел-чырвона-белы сьцяг", "Вялікая Літва" і прочую лухту. Месьцячковы сэпаратызм раздражняе сурёзных маскоўскіх палітыкаў. Мы ня можам дазволіць, каб нашыя этнічныя тэрыторыі і рэгіёны гулялі ў розныя ўдзельныя княствы. Пара канчаткова ліквідаваць усе гэтыя месьцячковыя мовы і гісторыі, штучна ўтвораныя дзяржавы.

- От блін, заблытаў мяне Мікалай Барысавіч, усё хацеў, каб мы больш патрыётаў заканапацілі за краты. Вось я і зарапартаваўся.

- Ты ўжо зусім здурнеў, Іван. Хто з табой гаварыў? - Сакратар бясьпекі, знарок блытаючы свядомасьць Цюлькіна, пастукаў сябе па галаве.

- От блін, так увайшоў у ролю, што пераблытаў кіно з рэчаіснасьцю. Што з ім будзем рабіць?

- З панам капітанам? Пад дамашні арышт, каб здуру нічога не нарабіў, а каб не сумаваў, жэншчыну яму самую сакавітую трэба падсунуць. Каб зьняла з яго напругу, выціснула сокі і сілы, каб папыхцеў як трэба.

Абодва суразмоўцы засьмяяліся. Пасьмяяўшыся, палкоўнік Заядалін пачаў інструктаваць новага лідэра краіны.

- Ён нам асабіста нічога кепскага не зрабіў. Ну рызыкнуў, хацеў стаць ільвом. Ну, не атрымалася. Але ж да гэтага шмат чаго атрымалася. Так што з павагай, з пенсіяй па стану здароўя і нават павышэньнем у чыне. Быў капітан, няхай будзе палкоўнікам ці генэрал-палкоўнікам з правам нашэньня вайсковай формы. І прашу праз хвіліну прайсьці ў залу паседжаньня для інструктажа актыва па ўдзелу ў аперацыі "Х".

Сакратар Бясьпекі зірнуў на ўсхваляванага Цюлькіна, уздыхнуў, думаючы, колькі прыйдзецца з ім мець клопату, покуль больш-менш навучыць гэтую ляльку - марыянэтку гаварыць і паводзіць сябе патрэбным чынам у прысутнасьці дзяржаўных асоб.

- Не хвалюйся, там усе свае. Яны цябе падтрымаюць.

Заядалін хутка пайшоў, бо спраў было неўправарот. Цюлькін застаўся адзін, ён хвіліну сядзеў у крэсле, потым выцягнуў у стале шуфляду, намацаў люльку, выняў, пакруціў у руцэ, узяў у рот, пасмактаў мунштук. Потым падняўся і лёгкай хадой хлапчука падбег да люстэрка, прыгледзеўся да сябе з люлькай. Вярнуўся да стала, раструшчыў некалькі цыгарэт, набіў тытунём люльку, прыпаліў і зацягнуўся.

Ён хадзіў па габінэце мяккім спружыністым крокам. Думкі цяклі звыклым рэчышчам усіх выскачак. ‘‘Трэба іх усіх трымаць у напружаньні .... А калі скінуць?'' Думка-страх выскачыла, як дзік з-за елкі. ‘‘Нястрашна, буду генерал-лэйтэнантам з правам нашэньня формы. Грошы ляжаць у банках на Захадзе. Акрамя таго, засталося з чвэрць тоны умоўных адзінак у гаражы. Хопіць і мне, і ўнукам.'' Ён з задавальненьнем усьміхнуўся.

У 12.00 дня выконваючаму абавязак прэзідэнта Івану Мурадавічу Цюлькіну патэлефанаваў з Масквы алігарх Сымон Іванэсавіч Баброўскі і пасьля слоў віншаваньня папрасіў яго яшчэ раз уважліва разгледзець праекты прыватызацыіі Белавежскай пушчы і некаторыя іншыя.

- Няма праблем, Сымон Іванэсавіч. Сваё станоўчае меркаваньне я ўжо пішу ў гэты момант. Ніколі ня быў бюракратам.

Цюлькін тут жа начырыкаў на праекце пастановы, закрэсліўшы папярэдняю рэзалюцыю: "Дазволіць прыватызацыю згодна з праектам," і распісаўся.

- Сымон Іванэсавіч, першы шашлык у Нацыянальным парку з вас.

І дадаў пасьля непрацяглай прамаўчанкі ўжо па дзелавому ціха і караценька:

- Калі пералічыце актыву дывідэнды за акцыі Газпрама? Ужо пералічылі? Дарагі Сымон Іванэсавіч, шашлык за мной.

Да вечара ішлі віншаваньні з усіх канцоў Расеі, асабліва з Масквы, былі з Польшы, нават з ЗША і Канады. Тэлефанавалі з Варонежа, з Свярдлоўска, Растова, з Санкт-Пецярбурга, прасілі паскорыць разгляд прыватызацыйных праектаў нафтахіміі, калійных камбінатаў, трактарнага завода, Белаза, Маза. З Казахстану тэлефанаваў сам Ардабаеў, прасіў дазволу на ўдзел у прыватызацыі лясных масіваў Віцебскай вобласьці. З Свердлоўска губернатар Косель прасіў дазволу на прыватызацыю Жодзінскага МЗ.

Некаторыя праекты в. а. прэзідэнта Цюлькін падпісаў яшчэ да чатырох гадзін дня. Як крумкачы, зьляталіся на Беларусь усе, хто хацеў пажывіцца целам яшчэ жывой дзяржавы.

ХІІI

У 16.00 выконваючаму абавязкі прэзідэнта Цюлькіну Івану Мурадавічу прыйшло тэрміновае паведамленьне пра выбух на нітцы газавага трубацяга ў раёне Крупак. Яшчэ не спалохаўшыся, але насцярожыўшыся, Цюлькін перастаў падпісваць праекты і забараніў сакратарцы пераключаць ягоны тэлефон па дробных і віншавальных тэлефанаваньнях.

У 17.15 Цюлькіну тэрмінова паведамілі аб новым выбуху на двух нітках трубацягу газу ў раёне Баранавіч. Засталася непашкоджанай адна нітка трубацягу. Выконваючы абавязкі Іван Мурадавіч імгненна ўспацеў і аб'явіў надзвычайнае паседжаньне Рады Бясьпекі і Савета Міністраў.

Першы зьявіўшыся на паседжаньне ў 17.30 намесьнік начальніка аховы, узбуджаны і спалоханы, Павал Пятроў паведаміў: толькі што адбыўся замах на жыццё сакратара Рады Бясьпекі Заядаліна, які ў цяжкім стане адпраўлены ў рэанімацыю ваеннага шпіталя. Разгублены Цюлькін не пасьпеў перавесьці дух, як сакратарка паведаміла, што на дроце прэм'ер-міністр Расеі гаспадзін Мардабітаў.

Іван Мурадавіч з цяжкім сэрцам узяў слухаўку.

- Ты што там робіш? - крычаў узьюшаны Мардабітаў па тэлефоне. - Ты дыктатар ці мокрая курыца? Што ў цябе робіцца на трубацягах? Прымай самыя крутыя меры, але навядзі парадак. І мне далажы. Трымай у курсе справы. Дзе Заядалін? Дай мне Заядаліна.

Тутака Цюлькін з засмучаным, праніклівым і трагічным голасам, але ўнутры з велізарным задавальненьнем, вельмі артыстычна, паведаміў Мардабітаву:

- З вялікім жалем.... На Урсула Раманавіча зроблены замах у выглядзе тэрарыстычнага акта, ён забіты.

- Што-о-о? Бл...і, су.. і, пазабіваю ... - Мардабітаў кінуў слухаўку.

Цюлькін паклаў сваю падкрэслена асцярожна, ён ужо заспакоіўся і ўсё зразумеў: пара было пакаваць валізы.

Курс даляра на расейскіх таргах імкліва рваўся ўверх, пад вечар ужо давалі за даляр удвая больш, чым з раніцы. Абменнікі ў Маскве зачыняліся, таргі на фінансавай біржы прыпынілі сваю работу. Курсы расейскіх акцый на Нью-Ёркскай і Лёнданскай біржах рэзка пайшлі ўніз.

У 18.00 прыйшло паведамленьне аб масіраваным абстрэле будынкаў КДБ і Савета Міністраў з гранатамётаў. Ёсьць параненыя і забітыя. У 18.45 прыйшло наступнае паведамленьне: пры ўзбраенні, разам з бутафорскімі паўстанцамі, большую частку зброі атрымала патрыятычная апазыцыя, якая зараз бярэ пад свой кантроль некаторыя раёны сталіцы.

Выканаўчая ўлада разгублена бяздзейнічала. Вераснёўская ноч несла няўпэўненасьць, дождж, невядомасьць.

ХІV...

XV

У Маскве прэмьер-міністар Мардабітаў разьюшана крычаў, тупаў нагамі на тэрміновым паседжаньні ўладных і алігархічных колаў, чуць не браў генэрал-лейтэнанта ФСБ Фарыда Іванова за штрыфелі генеральскага мундура.

- Вярні мне Грыгора Андрэевіча, інакш я з цябе генеральскія пагоны разам з лампасамі зьдзяру. Нам стабільнасьць патрэбна, а не твае фокусы.

- Усё ўзгоднена, - адбіваўся Фарыд Ахмедавіч.

- З кім, з кім узгоднена?

Цяпер злосна гырчэў ўвесь склад Савета Бясьпекі і алігархічна-уладнае кола, нават сам Сымон Іванэсавіч пагрозліва і злавесна блішчэў вачыма, седзячы сярод буйнейшых бізнэсменаў краіны. Фарыд Іваноў, загнаны ў кут, маўчаў.

У 21.00 прыйшло паведамленьне з Менску аб тым, што кароткім рашучым ударам паўстанцы выбілі ахову з палаца прэзідэнта і занялі тры паверхі будынку. Не падымаючы сьцягоў і нічым сябе не абазначыўшы, касінеры распаўсюджвалі свой уплыў па ўсёй тэрыторыіі сталіцы. У 22.00 гадзіны над будынкам тэлецэнтра падняўся бел-чырвона-белы сьцяг, патрыёты на 20 хвілін выйшлі ў тэлеэфір па беларускім тэлебачаньні з тэрміновым зваротам да народа аб падтрымцы законавыбранага прэзідэнта і аб захаванні грамадзянскага міру і стабільнасьці ў краіне....

У 23.14 па ўсёй тэрыторыі сталіцы ішлі баі з прымяненьнем танкаў і БМП. Гарэў будынак КДБ. Было незразумела, хто з кім ваюе.

Толькі ў 00.45 прыйшло паведамленьне аб тым, што паўстанцы выціснуты з тэлецэнтра, над будынкам падняты чырвона-зялёны сьцяг. У Маскве перавялі дух. Фарыд Іваноў зірнуў на гадзінік і ціха прамовіў:

- "Віцязь" сваю справу ведае. - Усе прысутныя ўладныя і алігархічныя асобы зірнулі на яго ўважліва і нічога не сказалі.

Да 6.00 гадзін раніцы наступнага дня ніякіх паведамленьняў з Менску не паступала. Па габінэту прэмер-міністра нярвова сноўдаліся міністры, адказныя работнікі Савета Бясьпекі. Ніхто ўсю ноч ня клаўся адпачываць.Фарыд Іваноў выходзіў некалькі разоў, каб перагаварыць па ўрадавай сувязі з сваімі памочнікамі і намесьнікамі. На ім зараз спрасавалася ўся ўвага прысутных. Дыпламатычныя каналы, амбасады, акрэдытаваныя ў Менску журналісты перадавалі вельмі супярэчлівыя сьведчаньні. Некаторыя незалежныя журналісты інфармавалі, што ў цэлым у Менску ціха, па гораду езьдзяць мноства ваеных машын з вайскоўцамі, ідзе стральба, невядома дзе і ў каго. Цэнтр горада блакіраваны, сярод замежных журналістаў мелася вялікая колькасьць забітых і параненых.

Нарэшце ў 6.25 Фарыд Іваноў пасля перагавораў з сваім першым намесьнікам урачыста паведаміў:

- Становішча ўзята пад кантроль. Грыгорый Андрэевіч знаходзіцца ў сваёй рэзыдэнцыі і займаецца навядзеньнем канстытуцыйнага парадку ў краіне.

Гучнымі і дружнымі воплескамі прысутныя агучылі сваю радасьць. Прэмьер-міністр Мардабітаў ад усёй душы паціснуў руку генэрал-лейтэнанту і на ўвесь габінэт міністраў папрасіў прабачэньня за абразлівыя словы, прамоўленыя ў вельмі напружаны лёсавызначальны момант.

- Прабач, Фарыд Шаламавіч, ведаеш, гэта як у рукапашнай на фронце, адзін сплашны мат... Тут, брат, не да палітэсу. Але не дарам ясі свой нялёгкі хлеб. Малайцы, спрацавалі выдатна. Ура! Можаце сьвідраваць дзюрку для зоркі Героя Расіі.

- Ура! - грымнулі прысутныя і пацягнуліся чаргой з віншаваньнямі да героя мінулых сутак.

Мардабітаў тут жа набраў менскі нумар прамой сувязі з прэзідэнтам.

- Добры дзень, шаноўны Грыгор Андрэевіч. Рад, рад вельмі вас пачуць. Што там у вас адбылося? Мы ўсе вельмі ўсхваляваны падеямі. Вельмі непакоімся. Як ваша здароўе? Так. Так? Змова! Мы гэта зразумелі. Жорсткай рукой. Правільна. Мы падтрымаем вас, гэтых бел-чырвона-белых даўно пара перасаджаць. Ня можа быць? Каб у нас, у Маскве? Ня можа быць ніколі! Ужо абмеркавалі з самім прэзідэнтам Расеі? Добра, мы тут разьбяромся. Трымайцеся. Мы заўсёды з вамі. Да пабачэньня.

Прэмьер-міністр змрочна паклаў слухаўку і ўважліва паглядзеў на кіраўніка ФСБ Фарыда Іванова.

У 12.00 гадзін дня НТБ перадало прэс-канферэнцыю з Менска лідэра краіны перад замежнымі журналістамі.

Лідэр краіны, пахудзеўшы і абсунуўшыся за суткі, вельмі ўраўнаважана і стрымана агучыў першыя вынікі расследаваньня спробы антыканстытуцыйнага перавароту ў краіне, якая выклікала мноства ахвяр сярод мірнага насельніцтва і, у першую чаргу, сярод журналістаў айчынных і замежных сродкаў інфармацыі.

‘‘- ... Была спроба зваліць падзеі на так званую патрыятычную апазыцыю, але самае хуткае, па гарачых сьлядах, вывучэнне чыннікаў не пацьвердзіла гэтую версію. Чыннікі сьведчаць аб змове вузкага кола ўплывовых дзяржаўных асоб з удзелам некаторых замежных спэцслужб і алігархічных колаў. Арыштаваны ўдзельнікі змовы: Цюлькін Іван Мурадавіч, Павал Пятроў, каля параненага сакратара Савета Бясьпекі Заядаліна пастаўлена ўзмоцненая варта. Арыштаваны некаторыя іншыя асобы, што прынялі актыўны ўдзел у змове. Усе яны будуць названы па прозвішчах, іх няшмат. Краіна павінна ведаць сваіх антыгерояў. Яны мелі ўсё і здрадзілі, перш за ўсё, дзяржаве, народу. Яны панясуць справядлівае і жорсткае пакараньне...

... Cёння наш галоўны вораг - гэта неакаланіялізм у любым яго выглядзе. У сённяшніх варунках ідзе барацьба цывілізацый за тэрыторыі, сыравіну, за выжыванне. Ніводны невялікі народ выжыць не здолее. Цывілізацыямі можна абазначыць: кітайскую, індускую, араба-мусульманскую, лацінскую, франка-германскую і англасаксонскую. Савецкая цывілізацыя знішчана. Сёняшняя памылка як русафобаў, так і русафілаў у тым, што яны разглядаюць Расею як Імперыю. Расея як Імперыя памерла ў 1917 годзе і ў 1991. Але Расея засталася як кантынент. Калі пачаць разглядаць постпрастору як кантынент, то зразу супярэчнасьці паміж яе ўнутранымі апанентамі зьнікаюць. Бо выжыць кантыненту, як цывілізацыі, магчыма толькі аб'яднаўшы свае намаганні. Гэта значыць, не цкаваць беларусаў ці ўкраінцаў за іх жаданне карыстацца сваімі мовамі і культурнымі кодамі, а вылучыць нафтавыя і газавыя радовішчы для карыстання тым жа беларусам і украінцам. Гэта значыць, асвойваць кантынент супольна, а не аддаваць яго іншым цывілізацыям.

Сёння да гэтага кантынэнта могуць далучыцца нават Фінляндыя і Летува, Латвія і Эстонія, Манголія і Карэя, нават Японія. Але ўсе абсалютна добраахвотна. Ім таксама дзявацца няма куды. На першым этапе - аб'яднанне старога постсавецкага кантынента.

Трэба думаць не аб прыбытках, дывідэндах, адкатах, эканамічнай экспансіі на чужыя тэрыторыі. Трэба думаць аб супольным выжыванні.

Расія павінна ўзяць на сябе лідэрства на постсавецкім прасторы, дапамагчы неакрэплым постсавецкім дзяржавам, не пасягаючы на іхняю самастойнасьць, культуру, гісторыю, мову. Расія - гэта кантынент! Кантынент, як Лацінская Амерыка, як Еўропа. Кантынент з сваімі народамі, дзяржавамі, культурамі, эканамічнымі сувязямі, інтарэсамі...

Пры спробе сабраць новую імперыю кантынент патоне ва ўнутраных супярэчнасцях. Зараз ідзе барацьба цывілізацый за выжыванне, але ў будучыні ўжо нябачна і Расіі, і Украіны, і Беларусі, і Казахстана... Супраць кітайскай, англасаксонскай, франка-германскай, мусульманскай і лацінскай цывілізацый - Расія як дзяржава - толькі сыравінны прыдатак...

Я веру ў рускі народ! У другой сусветнай вайне, у вайне цывілізацый ён выказаў выключную моц і мужнасьць, выратаваў чалавецтва ад карычневай чумы. За 300 год свайго існавання, рускі народ атрымаў мноства вялікіх перамог і шмат параз. Але сёння я не магу паверыць, што рускі народ не вытрымае новых пагроз, не знойдзе на іх адказаў, захлынецца ў гарэлцы і наркаце...''

Нейкім дзіўным чынам лідэр падчас прэс-канференцыі непрыкметна і вельмі натуральна ператвараўся і вырастаў у правадыра нацыі. Ягоная сціпласьць, адсутнасьць ранейшай празмернай шчырасьці і эмацыянальнасьці, упэўненасьць і трапнасьць выказаных меркаванняў пачала ўплываць і на прысутных у зале расейскіх палітыкаў. Яшчэ несвядома і не зусім асэнсавана яны адчулі заспакоенасьць і жаданне падпарадкоўвацца такому лідэру, які ставіць усе рэчы і з'явы на свае месцы, і робіць гэта стрымана, без усякай амбітнасьці, проста і натуральна...

Правадыр суседняй краіны выказаў падзяку патрыятычнай апазыцыі за грамадзянскую сьпеласьць і мужнасьць, якая не падтрымала змоўшчыкаў і тым самым папярэдзіла спробу развязваньня грамадзянскай вайны.

На прэс-канферэнцыіі лідэр агучыў прынятыя рашэньні, якія выклікалі ўсеагульную цікавасьць. Апазыцыя атрымлівала, як мінімум, чатыры міністэрскія партфелі: міністэрства замежных спраў, міністэрства бясьпекі, міністэрства адукацыіі і міністэрства культуры. Акрамя таго, адзін з інтэлектуальных лідэраў апазыцыі, знакаміты паэт Сьвярдзёлка будзе ўзначальваць беларускае тэлебачанне. Выдзелены сродкі на стварэньне Беларускага нацыянальнага універсытэта з беларускай мовай навучаньня. Ужо назначаны рэктарам БНУ вядомы дзеяч Адраджэньня Кроль Алег Анатольевіч. ‘‘Будуць прыняты і іншыя вельмі значныя меры па ўмацаваньні ўласнай культуры і адукацыіі''.

Прэмьер-міністр Мардабітаў абсеў на крэсле і, зьвяртаючыся да вузкага кола маскоўскіх дзеячоў, сказаў знакамітую, шмат разоў цытаваную думку:

- Хотели как лучше, а получилось как всегда.

У той жа вечар алігарх Сымон Іванэсавіч Баброўскі тэрмінова адбыў з валізамі на прыватным летаку за мяжу на пастаяннае месца жыхарства ў Лондан.

Наступны дзень прынёс вестку аб адстаўцы генэрал-лейтэнанта Фарыда Іванова з пасады шэфа ФСБ.

Толькі непатапляльны лідэр партыі Андрусь Хананавіч Турчык па ранейшаму тусаваўся ва ўладных колах. Злыя языкі казалі, што ён сядзеў на трох гаршках, прадаючы інфармацыю ўсім, каму яна была патрэбна.

Мабыць, ён і быў таемным "Сябрам".

Верагодна, ён таксама інфармаваў лідэра суверэннай краіны аб змове. Канечне, за фінасавую падтрымку сваёй левацэнтрысцкай дэмакратычнай партыі.

ХVI

Пад вечар расейскі прэзідэнт краіны запрасіў прэм'ера Мардабітава да сябе. Калі прэм'ер зайшоў у габінэт, прэзідэнт сядзеў бокам да дзьвярэй і ў сутонні надыходзячага вечара глядзеў у вакно. Прэм'ер кашлянуў, і калі прэзідэнт кіўнуў галавой, прамовіў:

- Па маіх даных, Ён хоча паказаць па тэлебачаньні фільм, што быў прычынай перавароту.

- Тэк.

Кіраўнік краіны ізноў кіўнуў пасівелай за суткі галавой і, уражаны, здзіўлены прэм'ер вымушаны быў працягваць гаворку:

- Гэта можа выклікаць антырускія настроі..

- Какая част фильма, пэрвой или второй ? - з моцным грузінскім акцентом запытаў гаспадар габінэта.

- Нічога ня ведаю пра другую, - спалохана і стомлена прызнаўся прэм'ер і раптам імгненна ўспацеў ад дзікага страху. Нешта істотна змянілася ў габінэце. Штосьці нязвыклае ўзнікла ў паветры пакоя. Зьнік дэмакратызм і лёгкасьць стасункаў, што склаліся між прэзідэнтам і прэм'ерам за апошнія гады. Аўра гераічнай і жорсткай, бязлітаснай эпохі валадарыла ў памяшканні. Гаспадар габінэта павярнуў такі знаёмы па кінахроніцы вусаты твар і пранізліва зірнуў на Мардабітава, які адчуў, як валасы ўзняліся на ягонай галаве, але па інэрцыі хрыплым сцішаным голасам запытаў.

- А што ў другой?

- Во второй такой вэшч, что нормальнай чэловэк, увидэв, будэт смотрэт на нас, как на идыотов. І тэпэр я, руководитэль страны, вынуждэн афициально прасит их нэ паказват касэту народным массам, нэ провоцировать антыруския волнэния в рэгіоне.

Ён памаўчаў, потым, выйшаўшы з-за стала, невысокі, апрануты ў свой маршальскі мундзір, нетаропка прайшоў па габінэце па мяккім дыване, павольна вярнуўся назад да стала і, прыпыніўшыся каля Мардабітава, зірнуў усутыч на яго тыгрынымі вачыма і валадарна-ціха запытаў.

- Скажитэ, товаришч Мордобитов, как отвэтствэный работник, как прэдсэдатэль Совэта Министров страны, откуда аны бэрутся, эти враги народа? І почэму вы позволяетэ врагам всё врэмя ставит нашэй странэ палки в колёса? Что вы лично, как прэдсэдатэл правитэльства, сдэлали, чтобы прэдотвратить эти вражэские дэйствия?

Прэм'ера працяў сьмяротны жах, ён зьбялеў ад страху, у гэты момант ён нечакана зразумеў раней недаступнае для яго ўсведамленне, што гісторыя вызначана і кіруецца нейкімі непадуладнымі людзям сіламі, і што яны, цяперашнія носьбіты вышэйшай дзяржаўнай улады-толькі выканаўцы. Спроба памяняць хаду гісторыі вядзе да незлічоных страт і жорсткага бязлітаснага пакарання.

Правадыр сеў за стол і ўжо афіцыйным і, як падалося прэм'еру, добра знаёмым злавесна-уладарным голасам запытаў:

- Что думаетэ вы, товаришч Мордабитов? У нас сложилось мнэние, что вы думаетэ, что всё так и пройдёт бэз наказания. Вы глубоко ошибаетэсь! За всё прыдотся отвэтить самым жэстоким образом.

- Что я должен делать, что бы исправить допущеные ошибки?

Прывід - прэм'ер нарэшце зразумеў, што перад ім прывід - зірнуў сваім тыгрыным позіркам, нібы прасканіраваў Мардабітава да самых таемных пачуццяў і думак. Глыбіня розуму і ўладарная энергія прывіда засведчыла прэм'еру, што яны, цяперашнія носьбіты вышэйшай дзяржаўнай улады, проста дзеці ў параўнанні з гістарычным правадыром вялікай дзяржавы.

- Допущэные ошибки?! У каждой ошибки есть имя и фамилия. Развэ их могут исправить тэ, кто совэршил эты ошыбки? И развэ это ошыбки? Это заранэе сознатэльно спланированые прэступлэния! Кстаты, ваша фамилий означает, что это вас бъют по морде, ‘‘господин Мордобитов?'', или вы сами бъёте...?

У апошніх словах прывіда-правадыра прагучаў непрыкрыты сарказм і зьдзек, і прэм'ер зразумеў, што ягоны лёс, як і лёс іншых цяперашніх уладаносьбітаў краіны некім недзе там, ужо вызначаны. Вызначаны непахісна, жорстка і бязлітасна. Мардабітаў у роспачы завыў, рвануў дзвюма рукамі за валасы на галаве і паваліўся на калені, працягваючы выць і біцца галавой аб падлогу...

Прывід у маршальскім мундзіры пасмоктваў люльку, пазіраў на прэм'ер-міністра, што біўся аб падлогу, потым як тыгар, задумліва мурлыкнуў сабе пад нос:

-... А в конце дороги той - Плаха с Топорами!... - Ён нетаропка ў роздуме прайшоў па свайму габінэту да стала. - А этот нэплохо озвучил: ‘‘Советский Союз - контынэнт-цывилизацыя!''

Праз нейкі час медработнікі ў белых халатах неслі прэм'ера на дручках з пустога прэзідэнцкага пакоя, і Мардабітаў, пазіраючы шкляным позіркам нерухомых вачэй у бездань гістарычнага часу, чуў, як побач з спачуваннем нехта прамаўляў:

- Перанапружыўся, бедалага, не вытрымаў апошніх падзей.

- Звар'яцеў бядак, - дадаў нехта другі ў белым халаце. - А някепскі быў прэм'ер. Ліберальны палітык і дэмакрат ...

- Вар'яты! Вар'яты! - мармытаў Мардабітаў, ківаючыся на санітарных дручках і з жахам узіраючыся ў блізкую будучыню краіны...

Раніца наступнага дня прынесла вестку з Лондана, дзе звар'яцелы алігарх Баброўскі выкінуўся з восьмага паверха свайго гмаха. У самой краіне за прабеглы дзень развіталіся з жыццямі, наклаўшы на сябе рукі, яшчэ некалькі алігархаў. Прывід дзейнічаў хутка, рашуча і вынікова.

2004. 2010 гг. г.Meнск.



[1] У далёкім 2004 годзе ідэя гэтага апавядання была фантастычнай, нерэальнай, нават шкоднай. Але падзеі вясной 2010 года ў Кіргізстане паказалі слушнасьць такой гістарычнай версіі, як аднаго з варыянтаў будучыні.

[2] Генерал-губернатар - назначаўся ў Расейскай імперыі ў губерніях, дзе існавала ваенае становішча і меў права на смяротнае пакаранне паўстанцаў. У Расейскай імперыі быў яшчэ адзін генерал-губернатар на Каўказе.

[3] Рэйдэры - прыдуманае расейскімі мас-медыямі прыдатная для грамадства назва бандытаў-рабаўнікоў.

[4] У 90-х гадах мінулага стагодзя Беларусь ідэнтыфікавалася мафіяй, як ‘'краіна непуганных дуракоў'', у сваю чаргу Расея абазначалася, як ‘'краіна бандытаў''.

[5] Шат (старбел.) - плашч.(згодна кніжкі 1997 г. ‘'Старабеларускі лексікон'' Прыгодзіч М.Р. і Цівановай Г.К.)

[6] З інтэрв'ю галоўнага рэдактара часопіса "Искусство кино", сябрам Савета РФ па знешняй і абароннай палітыцы Д.Б. Дандурэем.

[7] У 1867 годзе цар Александар ІІ прадаў Аляску за 7,2 млн.даляраў ЗША. 800 тыс. даляраў пайшло на подкуп амерыканскіх сенатараў, якія былі супраць гэтай гандлёвай дамовы.

[8] Уладзімір Высоцкі, ‘'Нет, ребята - всё не так!‘'

[9] ‘'У Паўночна-Заходнім краі так называемую мову патрэбна зьвесьці на нішто, таму што калі гэтага не зрабіць, яна ўвесь час будзе ствараць думкі аб самастойным  беларускім народзе і аб праве гэтага народа на этнічную незалежнасьць і нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт, чаго дазволіць нельга!''- Мураў'ёў,  генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю..

 

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Thank you very much! З вашых апавяданняў, спадар ТравенЬ, найбольш уразіла 'Пад зорным небам Айчыны'. Гэткі беларускі Коба Абэ атрымаўся!!! А напачатку запомніліся эпіграфы з Славаміра Адамовіча. Слушны сучасны кантэкст.

Напісаў МЬЬ,
Дата 12/17/2011 Час 19:04

Шаноўны дружа. Надрукаваны варыянт у кніжцы -- гэта больш дасканалы варыянт. Слова ''тармена'' было ўключана ў кніжку ў апошні момант.
''Старабеларускі лексікон' Прыгодзіч/Цівановай выданы ў 1997 годзе -- гэта слоўнік старабеларускіх слоў, якія сабралі нашы шаноўныя навукоўцы з шматлікіх старадаўніх публікацый і даведнікаў.

Напісаў traven,
Дата 12/17/2011 Час 18:10

Купіў на з'ездзе пісьменнікаў новую кнігу Кастуся Травеня 'Брыгадны генерал', якую акурат і завяршае аповесць 'Імперскі сіндром'. Там увогуле класная падборка, але куды дзелася тут слова Тармена ў загалоўку? І што такое 'Старабеларускі лексікон' Прыгодзіч/Цівановай?

Напісаў МЬЬ,
Дата 12/17/2011 Час 01:35

 1 
Старонка 1 з 1 ( 3 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1137
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8823
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44363