Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Наваколле arrow У лабірынту дурняў

У лабірынту дурняў Друк E-mail
03.12.2011 | 18:39 |
10 снежня - асаблівы дзень календара. Хаця б таму, што Дзень правоў чалавека, які прыпадае менавіта на гэтую дату, сумяшчаецца з іншай важнай падзеяй - Міжнародным днём акцый за прыняцце Дэкларацыі правоў жывёл. І калі на першы позірк такое суседства камусьці можа здацца парадаксальным, дык больш пільны аналіз выяўляе прамую ўзаемасувязь паміж гэтымі феноменамі.Ірына ГРЫШАНОВІЧ

Чалавек па прыродзе сваёй
з'яўляецца грамадскай жывёлай.
(Арыстоцель)

10 снежня - асаблівы дзень календара. Хаця б таму, што Дзень правоў чалавека, які прыпадае менавіта на гэтую дату, сумяшчаецца з іншай важнай падзеяй - Міжнародным днём акцый за прыняцце Дэкларацыі правоў жывёл. І калі на першы позірк такое суседства камусьці можа здацца парадаксальным, дык больш пільны аналіз выяўляе прамую ўзаемасувязь паміж гэтымі феноменамі.

У маштабах гісторыі не так ужо шмат часу прайшло з тае пары, калі на прыхільнікаў адмены рабства і на тых, хто выступаў за роўныя магчымасці ў атрыманні вышэйшай адукацыі і ўдзелу ў галасаванні для мужчын і жанчын, глядзелі, як на вар'ятаў. Сёння гэткім жа незразумелым позіркам кансерватыўнае беларускае грамадства суправаджае абаронцаў жывёл і ўсіх тых, хто па дабрыні душэўнай спрабуе адстойваць першаснае права братоў нашых меншых - права на жыццё.

З вуснаў рупараў дзяржаўнай ідэалогіі мы можам пачуць заявы пра «неіснуючыя правы жывёл» (Алег Раманаў, тэлеканал АНТ), а ў гаворцы затурканых шматлікімі праблемамі абывацеляў нярэдка праскоквае раззлаванае: «Ды што вы лезеце са сваімі жывёламі, калі ў нас да людзей нікому справы няма?» У канчатковым выніку ўсе гэтыя рэплікі ілюструюць адну непрыгожую рэч: беларускае грамадства развучылася думаць. Проста думаць. Не кажучы ўжо пра тое, каб распаўсюджваць працэс мыслення не толькі на свае вузкалобыя інтарэсы, але яшчэ і на навакольны свет.

Наш народ - «цёмны, сляпы, быццам крот» (М. Багдановіч) - прывык маўчаць. А маўчанне, як сцвярджаў Фрэнсіс Бэкан, гэта дабрадзейнасць дурняў. Мы маўчалі, калі быў гвалтоўна разагнаны парламент і перакроена Канстытуцыя. Маўчалі, калі беларуская мова на афіцыйным узроўні пачала ператварацца ў поле для кпінаў. Маўчалі, калі збівалі і кідалі за краты нявінных людзей. Маўчалі, калі незалежнасць краіны стала выменьвацца на сумніўныя кароткатэрміновыя дывідэнды для вузкага кола прывілеяваных асоб. Мы традыцыйна маўчым і ў адказ на абсурдны прысуд А. Бяляцкаму - чалавеку, які многія гады свайго жыцця выдаткаваў на абарону нашых правоў. Нават акцыі пратэсту ў нас з нязменным атрыбутам - маўчаннем. Таму дзе ўжо нам падаць голас у абарону тых, хто, згодна з воляй прыроды, размаўляць не можа!

Зусім нядаўна Палата прадстаўнікоў цяперашняга парламента прыняла ў першым чытанні законапраект "Аб абыходжанні з жывёламі». Дарэчы, гэтай падзеі папярэднічала цэлае дзесяцігоддзе амаль беспаспяховай барацьбы абаронцаў жывёл за тое, каб закон усё ж такі абараняў апошніх, а не проста разглядаў іх, як звычайную маёмасць альбо біялагічны аб'ект, які прыраўноўваеца да смецця. Барацьба была амаль беспаспяховай, бо некаторыя прапановы грамадскіх актывістаў ўсё ж такі ўлічаныя. Аднак спрэчных пытанняў і некарэктных фармулёвак па-ранейшаму засталося мноства. А ў характары ўзаемадзеяння парламентарыяў з абаронцамі і спецыялістамі, якія працуюць з жывёламі, выразна прасочваецца тупы фармалізм і пыхлівае чыноўніцкае нежаданне адэкватным чынам рэагаваць на патрабаванні людзей. Самае галоўнае, што дадзены законапраект так і не фармулюе дакладную і эфектыўную мадэль вырашэння праблемы скарачэння колькасці безнаглядных жывёл. Мадэль, што паспяхова дзейнічае на працягу многіх дзесяцігоддзяў у большасці высокаразвітых краін і якая абапіраецца на функцыянаванне шырокай сеткі прытулкаў (у тым ліку муніцыпальных), стэрылізацыю безнаглядных і беспародных жывёл, а таксама прадугледжвае сур'ёзную адказнасць за жорсткае абыходжанне з імі, наступствы якога ўвасабляюцца ў велізарных штрафах ці нават турэмных зняволеннях. Але ў нас, як вядома, паўсюдна павінна працаваць свая мадэль, асноўным прадуцэнтам якой з'яўляецца так званы гарант правоў і свабод грамадзян і сутнасць якой калісьці была ім акрэслена ў красамоўнай фразе: «Я свой народ за цывілізаваным светам не павяду!"

Іншымі словамі, існуючы законапраект, стаўшы Законам, толькі пагоршыць сітуацыю: 1) Таму, што жывёлы па-ранейшаму будуць проста-такі ў гіганцкіх маштабах знішчацца, да таго ж часцяком з выкарыстаннем забароненага ў большасці краін дытыліна; 2) Таму, што такі варыянт скарачэння колькасці безнаглядных жывёл не толькі жорсткі і амаральны, але і сумніўны, бо пры дадзеным раскладзе папуляцыя мае ўласцівасць адносна хутка аднаўляцца; 3) Таму, што ступень адказнасці за жорсткае абыходжанне з чатырохногімі застанецца сімвалічнай, а значыць, не толькі службы адлову, але і радавыя адмарозкі будуць практычна легальна тапіць, цкаваць і ўсяляк здзеквацца над тымі, хто загадзя слабей іх (дарэчы, цалкам верагодна, што ў гэты лік можа выпадкова патрапіць нават ваш хатні любімец); 4) Таму, што ўтрыманне служб адлову будзе фарміравацца на падставе ўсё тых жа сродкаў падаткаплацельшчыкаў. І выдаткі на іх утрыманне будуць зусім не меньшымі патэнцыйных выдаткаў на ўтрыманне прытулкаў; 5) Таму, што выразна парушаецца прынцып біялагічнай разнастайнасці, як што законапраект не забараняе паляванне на дзікіх жывёл, якія маюць дзіцянятаў не здольных да самастойнага жыцця, у тым ліку і самак млекакормячых у познія тэрміны цяжарнасці; 6) І нарэшце, таму, што кожны з нас будзе па-ранейшаму падвяргацца рызыцы быць пакусаным агрэсіўным бяздомным сабакам і мець верагоднасць падхапіць блох ад бадзяжных катоў, бо праблема скарачэння колькасці безнаглядных жывёл так і не будзе вырашана!

На дадзены момант у Віцебску існуе адзіны ў рэспубліцы (!) дзяржаўны прытулак для жывёл, адкрыты, што ўжо проста захапляе, пры падтрымцы мясцовых уладаў. Па словах дырэктара прытулку Наталлі Зубавай, губернатар і мэр асабіста наведвалі дадзены аб'ект і аказвалі ўсебаковае садзейнічанне праекту.

А ў цэлым найбольш складанай праблемай застаецца нават не недахоп фінансавання (прытулак існуе выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян), а коснасць мыслення нашага насельніцтва, адсталасць і дзікунства ў дачыненні да чацвераногіх, ад якіх мы, дарэчы, не так ужо і далёка сягнулі па ўзроўні развіцця. У іншых гарадах краіны, асабліва на перыферыі, жывёл працягваюць адстрэльваць, забіваць электрычным токам, цкаваць, атручвацб, мяркуючы, што «так і трэба». У гэты жудасны канвеер смерці, што часам адбываецца на вачах дзяцей, нярэдка трапляюць і жывёлы, якія маюць гаспадароў.

У двухмільённым Мінску чыноўнікі на чале з мэрам - генерал-губернатарам М.А.Ладуцькам лічаць будаўніцтва аналагічнага прытулку «заўчасным». Ніякіх разумных аргументаў, які б падмацоўвалі такую ​​пазіцыю, яны не прыводзяць, ківаючы толькі на тое, што ў сталіцы дзейнічае нібыта адпаведнае такому профілю прадпрыемства - «Фаўна горада». Аднак «Фаўна» - гэта не прытулак! А толькі пункт часовай ператрымкі, трапляючы ў які жывёла атрымлівае шанец захаваць жыццё, абмежаваны тэрмінам не больш за два тыдні. Не будзем казаць ужо пра тое, што жывёлы там пастаянна хварэюць, умовы ўтрымання ў іх крытычныя, а за права забраць з вышэйзгаданага пункта сабаку (у тым ліку і свайго, страчанага на вуліцы) грамадзянін павінен заплаціць пэўныя грошы «за ўтрыманне». Гэта толькі ў тым выпадку, калі ён паспее яго выкупіць перад тым, як сабака будзе прададзены для правядзення медыцынскіх вопытаў або падвергнуты ўсыпленню. І гэта пры тым, што дадзены канцлагер для жывёл цалкам фінансуецца з кішэняў падаткаплацельшчыкаў!

Наогул, «Фаўна» - гэта рэальны макет нашага грамадства ў мініяцюры, гэта адлюстраванне ладу жыцця з нашай славутай, але несапраўднай талерантнасцю, з прыстасавальніцтвам, з ідыёцкім прынцыпам «мая хата з краю», з няздольнасцю весці дыялог і нежаданнем адстойваць свае правы. Калі б жывёлы маглі гаварыць, мы наслухаліся б такога пра сябе, даражэнькія, што вызначэнне «homo sapiens» варта было б адразу перагледзець з нагоды ягонай відавочнай неадпаведнасці рэчам, паводзінам, учынкам.

І яшчэ што дзівіць: мы вельмі любім параўноўваць сябе з тымі, хто жыве горш за нас. Такі вось дурны спосаб падвышэння самаацэнкі. Але чаму б не раўняцца на тых, хто жыве лепш? Чаму б не пачаць нарэшце думаць перад тым, як нешта будзе зроблена, а не пасля, сумна ўздыхаючы і прыгаворваючы: «харошая мысля прыходзіць апасля».

Імкненне жыць, не мяняючы нічога да лепшага, а так-сяк «як было», стала ўжо прыпавесцю. Занадта шмат абыякавых. Занадта шмат тых, хто не ў стане браць на сябе адказнасць, самастойна рабіць пэўныя крокі і аказваць дапамогу. «Мне няма калі вырашаць свае пытанні, а тут яшчэ нейкія жывёлы», «ды забярыце іх усіх сабе!.."

Вось дзе зарыты сабака (у фігуральным сэнсе, вядома). Гэта ключавая пазіцыя большасці, якой усё "да лямпачкі". Нехта збоку павінен прыйсці і зрабіць. За нас... І гэты нехта, трэба сказаць, "прыходзіць". Спачатку ён штурхае нагой галоднае кацяня. Потым збівае дубінкай кволую дзяўчыну. І нарэшце, рыхтуецца вынесці смяротны прысуд невінаватым, проста таму, што яны для яго - ніхто, і іхняе жыццё нічога для яго не вартае. Усё гэта - звёны аднаго ланцуга, у гэты ланцуг закутыя ўсе мы. Мы саўдзельнікі і маўклівыя сведкі таго, што адбываецца. І калі мы будзем маўчаць і далей, заўтра прыйдуць ўжо за намі. З маўклівай згоды большасці, бясспрэчна...

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1040
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8726
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44266