Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Карысьці ад АЭС ня будзе, а толькі рызыка і небясьпека

Карысьці ад АЭС ня будзе, а толькі рызыка і небясьпека Друк E-mail
17.11.2011 | 19:14 |
photo.bymedia.netМікалай КРЫЖАНОЎСКІ

15 верасьня 2011 года А. Лукашэнка падпісаў указ № 418 «Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь». З гэтай нагоды некаторыя беларускія эколагі зьвярнуліся да прэзідэнта Расіі Д. Мядзьведзева, каб той адмовіўся ад фінансаваньня будаўніцтва беларускай АЭС і спыніў удзел Расеі ў гэтым праекце.

Занепакоенасьць беларускіх эколагаў безумоўна абгрунтаваная і шчырая. Яны добра разумеюць магчымыя і вельмі верагодныя наступствы апантанага імкненьня рэжыму, насуперак здароваму сэнсу і нацыянальным інтарэсам беларускага народа, пабудаваць па сумніўнай расійскай тэхналогіі ў сейсмічна неспакойнай зоне такі небяспечны аб’ект, якім зьяўляецца АЭС. Думаю, што большасьць беларсаў, якія зь вялікімі стратамі перажываюць наступствы катастрофы, што адбылася на Чарнобыльскай АЭС, пабудаванай па расейскім праекце, таксама занепакоены ўпартасьцю рэжыму. Толькі не варта прасіць літасьці ні ў беларускага, ні ў расейскага рэжымаў, бо гэта іх узгодненае сумесна прынятае рашэньне. І ў гэтым сэнсе экалагічная бясьпека, ці нацыянальныя інтарэсы беларускага народа іх зусім не цікавяць. Такая ўжо прырода абодвух рэжымаў.

Зусім іншая сытуацыя ў дэмакратычных краінах, дзе галоўным прыярытэтам ёсьць нацыянальныя інтарэсы. Аварыя на японскай АЭС «Фукусіма-1» прывяла да забруджваньня вялізнай тэрыторыі, хоць і значна меньшай, чым пры аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак японскія ўлады вырашылі паступова адмовіцца ад выкарыстаньня АЭС у нацыянальнай энэргетыцы. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Токіо міністр эканомікі, гандлю і прамысловасьці Японіі Ёсіа Хаціра (дарэчы для роздуму: чаму ў Японіі на ўсе падкрэсленыя мною тры галіны толькі адзін міністр, а ў Беларусі – аж тры?).

Раней рашэньне пра паступовае закрыцьцё атамных станцый прыняла Нямеччына.. Кіраўніцтва гэтых дзяржаў разумее, што непрадказальных момантаў з АЭС надта многа, і дасягнуць поўнай бясьпекі АЭС немагчыма, тым больш немагчыма ліквідаваць наступствы аварыі на ёй. Пры гэтым варта заўважыць, што такія адказныя рашэньні прынялі краіны, якія па свайму тэхналагічнаму ўзроўню значна пераўзыходзяць Расію.

Нарвегія, якая была трэцяй краінай у сьвеце, што пасьпяхова запачаткавала досьледны ядзерны рэактар (пасьля ЗША і СССР), хоць і праводзіць ядзерныя дасьледваньні, але ядзерную энэргетыку як галіну прамысловасьці вырашыла не разьвіваць.

У Аўстрыі і Італіі адмовіліся ад атамнай энергетыкі пасьля ўсенароднага абмеркаваньня (нацыянальныя рэферэндумы). У Аўстрыі поўнасьцю гатовы рэактар так і не быў уведзены ў эксплуатацыю, а Італія на працягу года пасьля рэферэндума закрыла ўсе свае АЭС. Паступова адмаўляюцца ад ядзернай энергетыкі і іншыя краіны (Бельгія, Нідэрлянды).

У сваім апошнім пасланьні да беларускага народа і нацыянальнага сходу А. Лукашэнка заявіў: “Я прыняў рашэньне будаваць АЭС, я нясу за гэта адказнасьць”.
А дзе ж наш народ – адзіная, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, крыніца дзяржаўнай улады? Чаму нашыя людзі не рэагуюць на хлусьлівыя заявы рэжыму пра жыцьцёвую неабходнасьць АЭС? І што людзям зь яго “адказнасьці”.

Па словах А. Лукашэнкі, “атамная электрастанцыя нам жыцьцёва неабходная. Пабудаваўшы АЭС, мы станем на чвэрць меней купляць газу ў Расіі”. Да таго ж, па яго словах “электраэнэргія, вырабленая на АЭС, на 50 % таньнейшая, чым атрыманая на газавых ТЭЦ”. Гэтыя яго выказваньні ня могуць быць пацьверджаны лічбамі, бо яны не адпавядаюць сапраўднасьці. Прыхільнікі беларускай АЭС, калі ласка, пацьвердзіце таннасьць атамнай энэргетыкі лічбамі.
Размовы пра таннасьць электраэнэргіі, вырабленай на АЭС, ёсьць міт, які распаўсюджвае атамнае лобі. Атамная энэргетыка ніколі не была таннай. Атамную энэргетыку могуць дазволіць сабе толькі багатыя краіны, якія праз сістэмы схаванага і непасрэднага субсідыяваньня гатовыя падтрымліваць нізкія тарыфы на электраэнэргію, вырабленую на АЭС. У сувязі з гэтым нагадаю, што кошт 1 кВтг электраэнэргіі, вырабленай на АЭС, перавышае кошт электраэнэргіі, вырабленай на:

  • парасілавых станцыях у 2,3 – 2,8 раза,
  • газа-мазутных – у 1,9 – 2,3 раза,
  • вугальных – у 1,5 – 1,9 раза,
  • комплексу малых ГЭС, або комплексу ветраэнэргетычных станцый – у 1,6 – 2,8 раза (Энергия и менеджмент. 2002. №3).

Атамная энэргетыка ня вырашыць праблемы энэргетычнай залежнасьці Беларусі ад Расеі, бо ў Беларусі прыродны ўран не здабываецца.

Запасы таннага ўрану для цеплавых рэактараў параўнальныя па тэрмінах з запасамі нафты. Дэфіцыт урану назіраецца ўжо цяпер, пра што сьведчыць нядаўняее павышэньне ў тры разы цэн на прыродны ўран.

Здабываемы ў Расеі ўран складае толькі 20 % ад усяго спажываемага там урану. Розьніца пакрываецца за кошт савецкіх запасаў, якія ўжо блізкія да вычарпаньня.

Згодна са сцэнаром 2010 года новых стратэгій Міжнароднага энэргетычнага агентства (МЭА), доля электраэнэргіі, вырабляемай на АЭС, ва ўсім сьвеце зьніжаецца. У 1990 годзе яна складала 17 % , у 2008 – 13,5 %, а па прагнозу ў 2015 складзе 12,8 працэнта і далей, як сьведчаць апошнія падзеі, будзе паступова зьніжацца.

У ліку аргумэнтаў на карысьць АЭС А. Лукашэнка прывёў і “скарачэньне на 10 млн. тон выкідаў парніковых газаў”, якія нібыта ён зможа прадаць (не зможа, бо Беларусь не мае дазволу на гандаль квотамі).

Акрамя таго, Міжнароднае агентсва па атамнай энергіі (IAEA) прызнае, што хуткае пашырэньне выкарыстаньня атамнай энэргіі ў мэтах абмежаваньня ўздзеяньня на клімат зьяўляецца немагчымым. Праз некалькі дзесяцігодзьдзяў атамная энэргетыка апынецца без сыравіны. Таму рашэнне кліматычных праблем варта шукаць у выкарыстаньні ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў спалучэньні з эфэктыўнымі і энэргазберагаючымі тэхналогіямі.

Па сцэнару новых стратэгій МЭА, доля ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў сьвеце, з улікам гідраэнергетыкі, у 2008 годзе складала 18 %, а ў 2035 годзе будзе складаць 33 працэнты. Пры гэтым доля электраэнергіі, вырабляемай з біямасы і адходаў павялічыцца ў 4 разы, а доля ветраэнэргетыкі – у 8 разоў.

У Беларусі ёсьць значна больш танныя, чым АЭС, а галоўнае, хуткія спосабы атрыманьня і эканоміі энэргіі. У першую чаргу – гэта утылізацыя біямасы ў сельскай і лясной гаспадарках, ветраэнэргетыка. Да таго ж разгрупаванасьць узнаўляемых крыніц энэргіі скарачае рызыку выпадковых ці наўмысных збояў у электрасецях.

Абагульняючы ўсе “перавагі” прынятага ім рашэньня, А. Лукашэнка заявіў, што абраны праект АЭС адпавядае “самым высокім патрабаваньням бясьпекі”.
Ці ж сапраўды гэта так? Ці здольная Расея зь яе тэхналагічным узроўнем забясьпечыць такія высокія патрабаваньні? Гэта галоўнае пытаньне, якое патрабуе грунтоўнага аналізу.

У сучасным сьвеце тэхніка-эканамічнае разьвіцьцё адбываецца шляхам зьмяненьня базавых энэргетычных працэсаў, дзякуючы якім мяняецца ўся арганізацыйная структура вытворчасьці. Для ацэнкі пасьпяховасьці сучаснай эканомікі патрабуецца асобны інтэгруючы паказьнік. Яго роль выконвае сёньня такое паняцьце, як “тэхналагічны ўклад”.

Тэхналагічны ўклад гэта сукупнасьць устойлівых вытворчых цыклаў, якія маюць базавы энэргетычны працэс. Ядро тэхналагічнага ўкладу звычайна складаюць галіны вытворчасьці з дамінуючым базавым відам энергіі.

Так, першы тэхналагічны ўклад (пачатак 19 стагоддзя) заснаваны на выкарыстаньні вадзянога рухавіка.

Другі тэхналагічны ўклад (1830 – 1890 г.г.) характарызуецца паскораным разьвіцьцём транспарту і іншых галін на аснове паравога рухавіка.

Базавым энэргетычным працэсам трэцяга тэхналагічнага ўкладу (канец 19 – пачатак 20 стагоддзяў) стала вытворчасьць элетраэнэргіі, а галоўным энэрганозьбітам – вугаль.

Чацьверты тэхналагічны ўклад (1930 – 1990 г.г.) заснаваны на далейшым разьвіцьці энэргетыкі з выкарыстаньнем рухавіка ўнутранага згараньня. Галоўным энэрганосьбітам сталі нафта і нафтапрадукты, а таксама газ. Узьніклі рэактыўная авіацыя і касьмічнае машынабудаваньне. Зьявілася атамная энэргетыка.
Пяты тэхналагічны ўклад (1985 – 2035 г.г.) абапіраецца на дасягненьні ў галіне мікраэлектронікі, інфарматыкі, біятэхналогіі, геннай інжынерыі, новых відаў энэргіі, матэрыялаў, асваеньня касмічнай прасторы, спадарожнікавай сувязі і г.д.

Адбываецца пераход ад разрозненых фірм да буйных кампаній, злучаных электроннай сеткай на аснове Інтэрнэту, ажыцьцяўлдяецца цеснае ўзаемадзеяньне ў галіне тэхналогій, планаванья інавацый.

Асноўным энэрганосьбітам у тэхналагічных працэсах пятага ўкладу зьяўляецца найбольш чыстая крыніца – прыродны газ.

Шосты тэхналагічны ўклад будзе характарызавацца рзьвіцьцём робататэхнікі, нанатэхналогій, сістэмы штучнага інтэлекта, глабальных інфармацыйных сетак, інтэгрыраваных высокахуткасных транспартных сістэм, нетрадыцыйнай энэргетыкі, экатэхнікі і экатэхналогій, новых тэхналогій лячэньня хвароб чалавека і навакольнага асяроддзя. Спецыялісты лічаць, што росквіт шостага тэхналагічнага ўклада прыпадзе на 2040-я гады.

Дык якому ж тэхналагічнаму ўкладу адпавядае вытворчась Расеі ў параўнаньні з больш разьвітымі краінамі?

Вось як гэта ацэньвае генэральны дырэктар Інстытута авіацыйных матэрыялаў, акадэмік Расейскай акадэміі навук Яўген Каблоў: “У ЗША, напрыклад, доля вытворчых сіл пятага тэхналагічнага ўкладу, складае 60 %, чацьвёртага – 20 %. І каля 5 % ужо прыпадае на шосты тэхналагічны ўклад. У Расеі пра шосты тэхналагічны ўклад гаварыць заўчасна. Тут доля тэхналогий пятага ўклада складае прыкладна 10 %, ды і то толькі ў найбольш разьвітых галінах: у ваенна-прамысловым комплексе і ў авіакасмічнай прамысловасьці. Больш за 50 % тэхналогій прыходзіцца на чацьвёрты тэхналагічны ўклад, а амаль трэць – дык зусім на трэці” (Наука и жизнь № 4, 2010 год). Гэтыя лічбы, прыведзеныя расейскім вучоным, сьведчаць пра тое, што тэхналагічная адсталасьць Расеі ад разьвітых краін вымяраецца прыкладна адным тэхналагічным укладам (ня меней 50 гадоў).

Варта заўважыць, што АЭС гэта не толькі ядзерны рэактар. Найперш гэта вельмі складаная сістэма кіраваньня ўсімі тэхналагічнымі працэсамі, якія ажыцьцяўляюцца на АЭС. Менавіта гэтая сістэма павінна грунтавацца на самых высокіх (пятым і шостым) тэхналагічных укладах, каб гарантаваць надзейны ўзровень бясьпекі. Відавочна, што такая задача для Рассеі зь яе тэхналагічным узроўнем – непасільная, якія б аптымістычныя заявы яна не рабіла.

Нарэшце, яшчэ адна вельмі важная праблема. На кожнай АЭС у выніку рашчапленьня ядра ўранавыя стрыжні ператвараюцца ў высокарадыяактыўныя адходы. Радыяактыўныя адходы ўяўляюць вялікую небясьпеку для жыцьця людзей і таму на працягу многіх соцень гадоў павінны захоўвацца ў магільніках, надзейна абароненых ад людзей, жывёл і раслін.

Атамныя станцыі эксплуатуюцца ўжо 50 гадоў, але надзейнага спосабу захаваньня радыяактыўных адходаў да цяперашняга часу ніхто не можа прапанаваць.
Вучоныя ЗША лічаць, што 104 атамныя электрастанцыі разам з радыяактыўнымі адходамі ўяўляюць вялікую пагрозу іхняй краіне.

Калі б 11 верасьня 2001 года, мяркуюць яны, адзін з тых самалётаў, што ўрэзаліся ў Сусьветны гандлёвы цэнтр, замест яго пратараніў АЭС Індыян Пойнт, што знаходзіцца крыху на поўнач ад Нью-Йорка, чалавечыя і эканамічныя страты былі б непамерна большымі.

Гэты артыкул я пішу не для рэжыма, які абсалютна абыякавы да нацыянальных інтарэсаў беларускага народа і сьвядома праштурхоўвае рызыкоўны праект будаўніцтва АЭС у Беларусі. Рэжым і сам добра ведае пра ўсё тое, што тут напісана. Я пішу гэты артыкул у надзеі на тое, што можа, нарэшце, нашыя людзі ачнуцца, расплюшчаць вочы, ўстануць з каленяў ды пачнуць бараніць сваю годнасьць і будычыню сваіх дзяцей.

ARCHE
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 642
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10698
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 46238