Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Таемныя перамовы: Маскоўскі код

Таемныя перамовы: Маскоўскі код Друк E-mail
22.01.2008 | 22:15 |

Уладзімір ХАЛІП

Лукашэнка і ПуцінТой нечаканы візіт шмат каго не на жарт устрывожыў. І не толькі тут. Прайшло ўжо колькі дзён, а ў расійскай прэсе зноў і зноў узнікае пытанне: навошта Пуцін прыязджаў у Беларусь?

Афіцыйная версія не супакоіла нікога. Хутчэй наадварот. Узнікла яшчэ больш пытанняў. І ўвогуле, навошта было крамлёўскай прэсслужбе так цынічна хлусіць? Пуцін, які нават прыхаваць не намагаўся сваю непрыязнасць да кіраўніка тутэйшага, раптам кідаецца ў Мінск. Асабіста! Ды яшчэ з процьмай чынавенства вышэйшага рангу з прэм’ер-міністрам уключна. І ўсё толькі дзеля таго, каб паведаміць незгаворліваму суседу, што той можа пазычыць у расійскай казны паўтара мільярды даляраў?..

Гэта адказная місія больш пасавала б таму ж Барадзіну або якому-небудзь крамлёўскаму клерку. А калі ўзяць пад увагу яшчэ і неверагоднае прыніжэнне, якім несумненна для пыхлівага расійскага лідэра быў сам факт гэткага візіту, то ўсе сантыменты са шчодрай пазыкай беднаму малодшаму брату варта адрынуць адразу. Яшчэ ўчора тутэйшага правадыра нават на крамлёўскі парог не пускалі. А ў адказ які толькі бруд не ліла на расійскую ўладу афіцыйная прапаганда пакрыўджанага рэжыму. І раптам – бязмежная любоў і прыязнасць! Усё забыта?

На былой савецкай прасторы сфармавалася супольнасць кіраўнікоў надзвычай прагматычных. Яны добра ведаюць, колькі што каштуе. І свайго не ўпусцяць. А таму пытанне пра тое, чаго Пуцін прыязджаў у Беларусь, саступае на другі план перад пытаннем куды больш надзённым: што Расія тут набыла, а «малодшы брат» ёй саступіў ці нават аддаў задарма? Дакладней, што было таварам у гэтым гандлі?

Шмат у чым версіі расійскіх і беларускіх аглядальнікаў супалі. Хутчэй за ўсё размова паміж лідэрамі ішла пра непазбежнасць падпісання канстытуцыйнага акта і ўвядзення адзінай валюты. Вельмі слушнае меркаванне. Тым больш, у кантэксце часу. Расію чакаюць прэзідэнцкія выбары. І для краіны, якая ўяўляе сябе толькі імперыяй і нічым іншым, магчыма, прарыў на беларускім напрамку быў бы важкім аргументам на карысць крамлёўскага кандыдата. Яно так. Але ёсць і хібы ў гэтай відавочнай версіі.

Па-першае, навошта было так спяшацца? Да выбараў вунь яшчэ колькі часу. А партнёр у саюзным гандлі надзвычай ненадзейны. У самы адказны момант можа заявіць, што яго не так зразумелі. І ўсё сапсуе. І ўвогуле, хіба не лепш было б з новымі саюзнымі ініцыятывамі выступіць не Пуціну, а ягонаму патэнцыйнаму пераемніку ўжо напярэдадні выбараў? І ў якасці перадвыбарчага абаранка кінуць электарату абяцанне наладзіць па-сапраўднаму братэрскія стасункі з наравістым заходнім суседам.

Па-другое, не такі ўжо наіўны Пуцін, каб у чарговы раз пачынаць лабавую атаку там, дзе ўжо ён пацярпеў паразу. Чэкісты адну і тую ж сцяну ілбом не прабіваюць двойчы. Там, дзе нельга прарвацца адразу, яны ідуць у абход. Да таго ж ён цудоўна разумеў, што ягоны раптоўны візіт да кіраўніка, з якім безнадзейна сапсаваны дачыненні, будзе выглядаць надзвычай недарэчна. Такая магутная краіна ідзе фактычна на паклон? Да каго?

І ўсё ж ён наважыўся. Прыехаў з першым за два прэзідэнцкія тэрміны афіцыйным візітам. І яго нават не сустрэлі ў аэрапорце, як таго варта было чакаць. І толькі на наступны дзень наладзілі яму афіцыйную цырымонію. Дык хто каму «малодшы брат»?..

У той самы час пачалі нечакана шчыраваць расійскія генералы. Не абы якія – Балуеўскі ды Івашоў. І высвелілася з іх палымяных аповедаў, што Расіі жыць немагчыма без размяшчэння элементаў супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Беларусі. У адказ на іх разгортванне ў Польшчы і Чэхіі. Няхай сабе амерыканцы цвердзяць, што гэта вымушаны крок, скіраваны на тое, каб засцерагчы цывілізаваны свет ад магчымай агрэсіі з боку рэжымаў-ізгояў, якія падтрымліваюць міжнародны тэрарызм. Расійскія генералы на гэткія дробязі ўвагі не звяртаюць. Затое кожны рух па той бок заходняй мяжы ўспрымаюць як неверагодную пагрозу на свой адрас. А тут яшчэ блытаюць планы маскоўскіх стратэгаў нежаданыя межы постсавецкіх дзяржаў. Няўжо перад імі варта спыняцца, калі размова ідзе пра бяспеку Расіі? Сістэма супрацьракетнай абароны, размешчаная пад Смаленскам, Маскву не прыкрые. Кожнаму вайскоўцу вядома, што такое падлётны час. Калі змаганне ідзе нават за долі секунды. Зусім іншая рэч, калі разгорне Расія сістэму недзе каля Буга ці Нёмана. За такое не толькі што паўтара мільярды зялёных, нават якое-небудзь прэстыжнае кіруючае крэсла можна аддаць.

Па ўласным жаданні расійскія генералы абы што не гавораць. Залішняя ініцыятыва можа пазбавіць лампасаў. Таму ніякай выпадковасці ў гэтай уцечцы інфармацыі не было і быць не магло. Не прысутнічаў у пуцінскай свіце міністр абароны? Дык быў жа прэм’ер.

Узровень інтэграцыі Беларусі ў вайсковую сістэму Расіі ўжо даўно перавысіў усе разумныя межы. Шмат хто з расійскіх палітолагаў вайсковы варыянт нечаканага візіту палічыў не толькі магчымым, але і адным з асноўных.

Беларусь усё глыбей уцягваецца ў расійскія вайсковыя авантуры. Тутэйшы рэжым упарта пагаршае міжнароднае становішча краіны, паніжаючы катастрафічна ўзровень дзяржаўнай бяспекі. Не той фантасмагарычнай бяспекі, якой апякуецца грувасткая структура КДБ, адсочваючы кожную праяву іншадумства. А бяспекі сапраўднай, дэфіцыт якой – ужо відавочная рэальнасць. Існаванне расійскага радыёлакацыйнага комплексу ў Ганцавічах і без таго ўжо гарантуе Беларусі непазбежнасць прэвентыўнага ракетнага ўдару у выпадку якога-небудзь нечаканага канфлікту. Тыя ж генералы засведчылі, што роля чалавечага фактару ў сучаснай супрацьракетнай абароне Расіі мізэрная. Сістэма тая можа непрадказальна адрэагаваць на недарэчную нечаканасць.

Няўжо нам усё яшчэ мала? Пасля страты больш чвэрткі насельніцтва падчас мінулай вайны. Пасля чарнобыльскай катастрофы? Чаму мы так бяздумна дазваляем уладзе рабіць з нас закладнікаў у авантурах чужой дзяржавы?

У навагоднюю ноч прыйшла да нас яшчэ адна вестка. У якасці патэнцыйнага ворага ўладай вызначана Амерыка. Толькі гэтага нам яшчэ не хапала! Што цяпер? Будзем капаць акопы, каб схавацца ў бульбе? Запрашаць сюды абаронцаў з Расіі?

Не паспеў ад’ехаць Пуцін з Беларусі, як усе былі агаломшаны нечаканай навіной. Акрамя тых паўтара мільярды пазыкі шчодрая Расія абяцае яшчэ два. Якое шчасце! Узрадвацца б апантана гэткай нечаканасці, ды нешта замінае. Маленькае такое пытанне. Нават шэраг пытанняў – дробных, недарэчных на тле вялікай перамогі тутэйшай дыпламатыі. А хто ж будзе аддаваць тую пазыку? І галоўнае – чым?.. Мы ж пазыку тую атрымалі мэтанакіравана: на аплату расійскага газу па новай цане. Гэтай зімой будзе цёпла ў хаце. Узялі вялізныя грошы, каб фактычна тымі мільярдамі прапаліць у печы. Які ж у нашай хаце мудры гаспадар! Калі ў нас сёння няма сродкаў, каб выкупіць той газ, дык адкуль яны возьмуцца заўтра? А плаціць давядзецца. Толькі — чым?..

Наіўнае пытанне!

У такіх выпадках разлічваюцца суверэнітэтам. І не трэба суседу ўводзіць танкі. І дэсант не спатрэбіцца. У найноўшых імперскіх войнах усё вырашае куды больш надзейная зброя.

Грошы. Нафта. І газ.

Дык няўжо мы будзем сядзець і моўчкі назіраць, як нас прадаюць і як вяртаюць у парабкі суседу?

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1077
mod_vvisit_counter Учора 2325
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11802
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 8227