Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Што да беларускай дзяржаўнасці…

Што да беларускай дзяржаўнасці… Друк E-mail
13.11.2011 | 19:48 |
Анатоль СІДАРЭВІЧСтаршыні партыі «Справядлівы свет» Сяргею Калякіну адказвае Анатоль СІДАРЭВІЧ.

Без рэвалюцыі 1917 года не было б Беларусі. Такую думку выказаў Сяргей Калякін, лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» у гутарцы з журналістамі пасля ўскладання кветак да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску 7 лістапада.

«Сёння мы адзначаем вялікі дзень, які заснаваў нашу беларускую дзяржаву. Калі б не было рэвалюцыі, мы б жылі ў Расіі», - мяркуе Калякін. Паводле яго слоў, у 1917 годзе «была спроба людзей зрабіць сваё жыццё лепшым». «Нам трэба з павагай ставіцца да іх учынкаў, хаця яны і не змаглі ажыццявіць усё задуманае», - зазначыў лідар партыі.

Сяргей КАЛЯКІН Леніна Калякін назваў «найвялікшым чалавекам». На яго думку, тое, пра што марыў Ленін, абавязкова здзейсніцца ў будучыні.

Па просьбе журналістаў Калякін крыіычна пракаментаваў зробленыя гадзінай раней тут жа, каля помніка Леніну, заявы членаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) пра тое, што менавіта ў Беларусі сёння рэалізуюцца прынцыпы роўнасці і свабоды, абвешчаныя падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі.

На думку лідара партыі «Справядлівы свет», сёння ў беларускім грамадстве няма ні роўнасці, ні салідарнасці. «Грамадства зараз раздзелена. Толькі калі ўлада і народ будуць адзіныя, мы зможам рухацца наперад. Упэўнены, што большасць беларусаў хацелі б змяніць сваё жыццё. Хаця пакуль яны яшчэ не пераадолелі свой страх», - мяркуе Калякін.

Анатоль Сідарэвіч:

Тэзіс Калякіна непрымальны хоць бы таму, што гісторыя як навука не любіць умоўнага ладу.

Па-другое, дапушчана лагічная памылка post hoc, ergo propter hoc (пасля гэтага, значыць з прычыны гэтага).

З адмаўлення бальшавікамі царскага самадзяржаўя у бальшавіцкай Расіі не нарадзілася дэмакратычная рэспубліка з перыядычнай зменай урадаў. З асуджэння бальшавікамі сталыпінскага дзяржаўнага тэрору у бальшавіцкай Расіі дзяржаўны тэрор не знік; наадварот... З асуджэння Уладзімірам Леніным Расіі як турмы народаў не вынікла свабода для народаў імперыі.

Апублікаваная бальшавікамі Дэкларацыя народаў Расіі была пустой абяцанкай, бо прынцып самавызначэння народаў Ленін хуценька падмяніў прынцыпам самавызначэння працоўных, рабочых і сялян (не ўсіх, а бедных). У бальшавіцкім жа разуменні рабочыя і сельскі паўпралетарыят - прыроджаныя інтэрнацыяналісты. Таму нацыяналізм (і патрыятызм) можа быць толькі буржуазны. Нельга любіць Беларусь як такую, можна любіць толькі Беларусь пралетарска-сялянскую, савецкую.

Камуністы з партыі Сяргея Калякіна, само сабой, станаўленне беларускай дзяржаўнасці датуюць 1-м студзеня 1919 г., хоць насамрэч Маніфест Часовага работніча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі быў падпісаны 2 студзеня. І падпісаны не ў Мінску, а ў Смаленску. І склад урада вызначаўся не ў Мінску, нават не ў Смаленску, а ў Маскве.

У Маніфесце не сказана, што Беларусь абвяшчаецца Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай. Нічога не гаворыцца пра межы, пра адносіны з іншымі дзяржавамі.

Як ні круці, але дэ-юрэ ССРБ была абвешчана толькі праз месяц - на Усебеларускім з'ездзе Саветаў у самым пачатку лютага. Сам жа з'езд быў спектаклем у духу Франца Кафкі.

«Прадстаўнікі працоўных Беларусі» абвясцілі нашу краіну незалежнаю сацыялістычнаю савецкаю рэспублікаю, прынялі Канстытуцыю, выбралі пастаянны орган улады - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. І адначасова прынялі пастановы аб знішчэнні ССРБ: аддалі ў склад Расіі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні, вырашылі аб'яднаць ССРБ з Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Літвы.

І 27 лютага 1919 г. на мапе з'явіцца ССР Літвы і Беларусі (таксама часовая).

Не трэба вінаваціць за ліквідацыю ССРБ Аляксандра Мяснікяна ці Вільгельма Кнорынга. Апынуўшыся на чале Беларусі, а не Заходняй вобласці, яны супраціўляліся пастановам Масквы аб адрыве ад Беларусі трох усходніх губерняў і аб зліцці ССРБ з ССРЛ. І тады Ленін прыслаў у Мінск - на з'езд Саветаў - сваю «правую руку», Якава Свярдлова. З'езд, які складаўся спрэс з бальшавікоў, глядзеў на яго дырыжорскую палачку.

Леніну, Маскве ССРБ была непатрэбная. Яна (чытайце пратакол Цэнтральнага Бюро кампартыі бальшавікоў Беларусі ад 31 студзеня 1919 г.)) была створана з тактычных меркаванняў - як буфер паміж бальшавіцкай Расіяй і Захадам. Паколькі тры ўсходнія беларускія губерні з Захадам не межавалі, іх было вырашана ўключыць у склад РСФСР, а рэшту аб'яднаць з мікраскапічнай ССР Літвы.

І ўсё ж, думаю, больш важны

чыннік, які змусіў бальшавікоў пагуляць у беларускую дзяржаўнасць - «существование Белорусской Рады», гэта значыць Рады БНР (чытайце пратакол Цэнтральнага Бюро кампартыі бальшавікоў Беларусі ад 22 студзеня 1919 г.). Беларуская ж Рада, Рада БНР паўстала не дзякуючы, а насуперак бальшавікам.

Бальшавіцкі пераварот справакаваў паскарэнне дзяржаватворчага працэсу ў Беларусі. Але гэта не азначае, што Беларуская Рэспубліка не магла з'явіцца без гэтага перавароту.

Разважаць так - значыць забыць азы марксізму. А марксізм нам кажа, што развіццё капіталізму спрыяе фармаванню нацый, а нацыятворчы працэс вядзе да дзяржаватворчага. Гэтак разважалі і маладыя беларускія сацыялісты, калі ў 1903 годзе ўключылі ў сваю праграму тэзіс аб незалежнай Рэспубліцы. У той дзень і пачалася наша, беларуская рэвалюцыя, рэвалюцыя ідэалагічная, якая вяла да рэвалюцыі палітычнай. Раней ці пазней Рэспубліка павінна была нарадзіцца. І яна нарадзілася. Няхай сабе кволая, яна ўсё ж змусіла бальшавікоў пачаць гульню ў савецкую беларускую дзяржаўнасць.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 25
mod_vvisit_counter Учора 1974
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8929
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34208