Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Мінск. Глабалізаваная сталіца? Друк E-mail
11.01.2008 | 16:31 |

Кастусь ТАРАСАЎ

Мінск. Гарадская ратушаНаўрад ці адкажа мінчук на пытанне пра лінгвістычную прыналежнасць нашай сталіцы. Мільёны лічаць, што Мінск – рускамоўны горад, але сталіца незалежнай і вольнай Беларусі. І не адчуваюць інтэлектуальнага дыскамфорту. Што і казаць – прызвычаіліся. Хаця, па вялікаму рахунку, жыццё з дзвюма такімі спрэчнымі думкамі для нацыі, для грамадзянскай свядомасці – самаразбурэнне.

Беларускі горад

У Мінску ёсць Замчышча – там, дзе перакрыжоўваюцца Няміга і праспект Пераможцаў. Нашы продкі, што заснавалі горад у месцы ўпадзення Нямігі ў Свіслач, стварылі вал, агульнай даўжынёй больш за 900 метраў і вышынёй 20 метраў над узроўнем ракі. Замчышча прастаяла тысячу гадоў, аднак было знішчана ў 1957 годзе, пасля праведзеных археалагічных раскопак. Сёння з 1,5-мільённага горада, бадай, толькі гісторыкі ведаюць пра яго існаванне.

Фатальным для горада стаў пажар 1574 года, калі згарэлі драўляныя цэрквы, абарончыя вежы, жылыя двары, словам – усё. Вось гэты 1574 год і можна лічыць апошнім годам існавання беларускага горада. Называўся горад Менскам. Больш за 600 гадоў яго назоў не змяняўся. Усе гэтыя 600 гадоў у Менску гаварылі на беларускай мове.

Польскі горад

Пасля навязанай сілай Люблінскай уніі Менск стаў цэнтрам ваяводства. Ваяводы, якіх пастаўлялі беларускія магнацкія роды – Сапегі, Радзівілы, Жабы, Тышкевічы, Гарнастаі, Стравінскія, Масальскія, Хмары, – трымалі ў Менску сціплы двор на выпадак свайго прыезду. Каменныя палацы яны будавалі ў родавых маёнтках. Напрыклад, апошні менскі ваявода Адам Хмара ўзвёў пышны ансамбль у Астрашыцкім гарадку, Тышкевічы – у Лагойску, Сапегі – у Ружанах, Юрый Радзівіл упрыгожыў палацам Радзівілімонты. Таму ў маленькіх гарадах захаваліся вялікія будынкі, ва ўсялякім выпадку, іх руіны, а ў Менску – іх няма.

У 1648 годзе тэрыторыя Беларусі стала арэнай крывавых дзеяў, якія з невялікімі перапынкамі працягваліся да 1667 года. Антыфеадальнае паўстанне, а затым вайна, пачатая Маскоўскай дзяржавай за далучэнне да Расіі беларускіх земляў, атрымалі назву Патопу. Патоп загубіў у Беларусі 2 мільёны 200 тысяч чалавек – палову насельніцтва. Пяцігадовы захоп Менска рускімі скончыўся 3 ліпеня 1660 года. Пасля Патопу засталося ў горадзе 300 двароў і 2 тысячы чалавек насельніцтва.

Прайшло сорак гадоў – пачалася Паўночная вайна. Карл ХII і Пётр І прайшлі па Беларусі як каток – за 8 гадоў вайны знікла траціна насельніцтва.

У канцы XVII стагоддзя, калі сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў жаданне шляхты пісаць дакументы толькі на польскай і лацінскай мовах, увайшла ва ўжыванне паланізаваная назва горада – Мінск. У палякаў быў свой Мінск – у пяцідзесяці вёрстах ад Варшавы, так званы Мінск Мазавецкі. Для адрознення наш Менск сталі зваць Мінск Літоўскі. Праз стагоддзе расійская канцылярская служба пасля далучэння Менскага ваяводства да Расіі аўтаматычна пераняла паланізаваную назву горада.

У 1793 годзе Менск быў далучаны да Расійскай імперыі. У 1812 годзе перад уступленнем у Менск корпуса Луі Даву ў горадзе жылі 12 тысяч жыхароў (калі быць дакладным – 11200). Пасля выгнання французаў насельніцтва Менска склала 4 тысячы. А ўся Беларусь за шэсць месяцаў вайны згубіла каля мільёна чалавек. За абяцанне далучыць Вялікае княства да Польшчы Часовы ўрад, які быў створаны па загаду Напалеона, павінен быў сфармаваць 5 пяхотных і 4 уланскіх палкі. Яны былі далучаныя да польскага корпуса Панятоўскага пад нумарамі з 18 па 22 – у пяхоце, з 17 па 20 – у кавалерыі. У гэтым войску быў зварот толькі на польскай мове.

30-я гады ХІХ стагоддзя ў гісторыі Беларусі адзначаны драматычнымі падзеямі ў асяродку апалячанай шляхты. Палякі разглядалі Беларусь як сваю памежную тэрыторыю, і адпаведна, паўстанні на яе тэрыторыях, што адышлі да Расійскай імперыі, ацэньвалі пазітыўна, бо яны адцягвалі на сябе значную колькасць расійскіх войскаў. Заходнія паветы Беларусі ахоплівае паўстанцкі рух. Паўстанне было задушана, а паўстанцы пайшлі на катаргу ў Сібір.

У Менску на той час налічвалася 9 тысяч чалавек. Прышлыя рускія размаўлялі па-руску, апалячаныя беларусы – па-польску, габрэі – па-габрэйску (па выпадку пераходзячы на польскую ці рускую мову), нешматлікія беларускія рабочыя – па-беларуску.

Рускі горад

1864 год у Беларусі адзначаны жорсткімі рэпрэсіямі супраць паўстанцаў па плану і пад непасрэдным кіраўніцтвам генерал-губернатара Мураўёва. Набыткам гісторыі стала яго «Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-Западнаго края», пададзеная цару ў маі 1864 года. Вось некалькі пунктаў, якія раскрываюць яе галоўны сэнс:

«…1) Подтвердить окончательно о повсеместномъ введении Русскаго языка, какъ это ныне сделано съ прекращениемъ употребления Польскаго языка во всехъ официальныхъ и служебныхъ сношенияхъ, а также и въ наружныхъ изображенияхъ всякаго рода, особенно въ местахъ, посещаемыхъ народомъ. 2) Немедленно все высшия служебныя должности по всемъ ведомствамъ, а также все места, имеющия прикосновение съ народомъ, заместить Русскими чиновниками, прочия же должности замещать Русскими постепенно…»

Цар ухваліў усе прапановы генерал-губернатара. Замест польскай мовы ў школах, ведамствах, грамадскіх установах уводзілася руская мова. Беларуская засталася мовай вёскі – «хамаў». Вось на «хамскай» мове ў год паўстання і выйшла беларуская газета «Мужыцкая праўда», Кастуся Каліноўскага, вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Газета была надрукавана на гектографе, а вершы – у кракаўскай друкарні, але гэта быў прарыў у навакольную прастору, дзе афіцыйнае беларускае друкаванне знаходзілася пад забаронай. У 1906 годзе выйшла першая беларуская газета «Наша доля», а пасля і «Наша ніва», вакол якой і аб’ядналіся першыя беларускія пісьменнікі. За 12 гадоў «мова хамаў» стварыла культурную атмасферу, якая дазволіла ў 1918 годзе абвясціць БНР, наступствам чаго стала стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

Зноў беларускі горад

Не ўдаючыся ў дэталі ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР і зноў БССР, важна адзначыць, што пасля Рыжскага міру палова тэрыторыі адышла да Польшчы. Магілёўскі і Гомельскі рэгіёны – да Расіі. БССР па сутнасці ўяўляла сабой толькі адну Менскую вобласць з насельніцтвам крыху больш за 1 мільён чалавек. Але менавіта тут намаганнямі нацыянальных дэмакратаў, у тым ліку ў кіраўніцтве кампартыі, была распачата палітыка беларусізацыі. Ствараліся беларускія класы і школы, фарміравалася беларускае войска, выдаваліся беларускія часопісы і газеты, быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (правобраз Акадэміі навук), на беларускую мову было пераведзена справаводства. Пачалося адраджэнне беларускай самасвядомасці. Сталіцы вярнулі яе гістарычную назву – Менск, вуліцы атрымалі назвы беларускіх асветнікаў і герояў. Нават рускія, якія працавалі ў БССР, абавязваліся вывучыць беларускую мову за паўгода.

Гэта працягвалася да 1927 года.

Зноў рускі горад

У тым годзе Сталін «згарнуў» НЭП, пачаў ствараць калгасы і перайшоў у наступ на нацыянальную дэмакратыю.

Пачалося з увядзення ў гарадах БССР карткавай сістэмы на харчовыя прадукты. Па катэгорыях: партыйныя і савецкія работнікі, рабочыя цяжкай працы – 1 кілаграм хлеба на дзень, работнікі працы сярэдняй цяжкасці – 500 грамаў, работнікі на лёгкай працы – 300 грамаў, дзеці – 100 грамаў. Гэтыя нормы дзейнічалі да 1933 года. Пад раскулачванне ў Беларусі трапіла 19000 сялянскіх гаспадарак – палова іх агульнай колькасці. Падпала пад высяленне ў Сібір больш за 700 тысяч сялян, абвешчаных «кулакамі» і «міраедамі».

У 1933 годзе была праведзена русіфікацыйная рэформа правапісу беларускай мовы ў БССР, скіраваная на збліжэнне з рускай мовай. Адбыліся масавыя арышты кіруючых работнікаў і творчай інтэлігенцыі ў БССР (рэпрэсаваны 2570 чалавек, сярод іх 40 наркамаў і іх намеснікаў, 25 акадэмікаў, 16 членаў ЦВК і СНК, 54 літаратары).

У 1938 годзе сталіца БССР зноў стала называцца Мінскам.

З 1939 года пачаліся масавыя высяленні органамі НКУС на Поўнач «чуждого элемента» («кулакі», «фабрыканты») з Заходняй Беларусі. У вагоны пагрузілі і вывезлі ў Сібір і Казахстан 74000 чалавек. Два мільёны семсот тысяч жыццяў беларусаў забрала вайна. Пасля вайны рэпрэсіі набылі ранейшую сілу. У 1946 памёр у сібірскім лагеры Антон Луцкевіч, грамадскі дзеяч, былы старшыня Рады народных міністраў БНР, дырэктар Беларускага музея ў Вільні.

За гады рэпрэсіяў былі зняволены 238 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Выйшлі са сталінскіх канцлагераў жывымі толькі 20 чалавек. За дротам сталінскіх лагераў беларуская творчая інтэлігенцыя страціла ў 7 разоў больш, чым за 4 гады вайны на франтах і ў партызанах (30 пісьменнікаў і паэтаў).

За пасляваеннае дзесяцігоддзе з Беларусі выселена і вывезена ў Сібір, Казахстан, на Поўнач каля 1 мільёна чалавек («кулаччо», «нацыяналісты», «бандпамагатыя»). У 1957 годзе ЦК КПБ і Савет міністраў БССР прынялі пастанову «Аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР», згодна з якой у мэтах поўнай русіфікацыі беларуская мова ў Беларусі стала прадметам неабавязковага вывучэння ў школе. З таго часу кіраўнікі ЦК КПБ, пачынаючы з Машэрава і заканчваючы Сакаловым, дзейнічалі пад гэтым знакам, толькі рэпрэсій не праводзілі. Змяніўся час, перад КДБ не стала задач на тысячы зняволеных.

Адміністратыўны горад

Апошнія дванаццаць гадоў ва ўсіх на памяці. Пасля здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе і ледзь-ледзь распачатага адраджэння беларускасці – адкат. Акрамя ўсяго іншага, гэта азначала вяртанне да рускамоўнасці. На рускай мове гавораць усе прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, адміністрацыі ўсіх раёнаў і іх службы, у войску беларускай мовай нават не карысталіся, з ёй развіталася тэлебачанне, у краіне няма беларускай школы, каледжа, інстытута, універсітэта, на дзяржаўным узроўні беларуская мова непажаданая. Як нядаўна выказаўся прэзідэнт: «Мы не хотим, чтобы говороли на белорусском». Менск, застаючыся сталіцай незалежнай краіны, стаў горадам рускім, горадам адмініcтратыўным. Розніца паміж Цвер’ю, Вялікім Ноўгарадам і сталіцай Беларусі толькі тая, што ў расійскіх гарадах ёсць людзі, якія думаюць пра мінулае сваёй сталіцы, далучанай да Маскоўскай Русі ў XV стагоддзі, а ў Менску, далучаным да Расійскай імперыі ў 1793 годзе, ёсць людзі, што думаюць пра пераход да незалежнасці і вяртанне роднай мовы.

Глабалізацыя нічога не здольная вырашыць, калі пад глабалізацыяй разумець адмову ад роднай мовы і засваенне мовы суседа. Беларусы настолькі глабалізаваныя, што толькі непаразуменні і разыходжанні паміж прэзідэнтамі дзвюх краін наконт Канстытуцыйнага акта перашкаджаюць пераходу Беларусі пад расійскую апеку.

Новы Час. 2007. № 36 (81). 10–16 снеж.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 633
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10246
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32677