Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Беларускія ўлады і архітэктура Друк E-mail
08.01.2008 | 19:20 |

Уладзімір ДЗЯНІСАЎ, намеснік старшыні Беларускай валантэрскай арганізацыі аховы гістарычных і культурных помнікаў •

Дом і месцаБеларускія ўлады мелі адмоўнае стаўленьне да аховы гістарычнай і культурнай спадчыны цягам усяго савецкага перыяду. Спрыяльныя ўмовы ў арганізацыі досьледаў і афіцыйнага каталагізаваньня каштоўнейшых гістарычных і культурных помнікаў склаліся толькі у 20-ыя гады XX стагоддзя. Гэта быў кароткі перыяд беларусізацыі, калі шматлікія знакамітыя навукоўцы і гісторыкі яшчэ мелі вагу ў грамадзтве. Вынікам іх працы было выданьне першага дзяржаўнага сьпісу гістарычных, мастацкіх і прыродных помнікаў. Гэты сьпіс быў зацьверджаны ў 1926 годзе і зьмяшчаў 94 будынкі. Праца па дасьледаваньню і ахове культурнай спадчыны цалкам спынілася на пачатку 30-х гадоў, калі ўлады забаранілі правядзеньне палітыкі беларусізацыі і распачалі масавыя рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі. Шмат цэркваў, палаца-паркавых комплексаў і мясцін археалагічных досьледаў былі нават зруйнаваныя па загаду кампартыі БССР напярэдадні Другой Сусьветнай Вайны. Палітыка ўладаў у дачыненьні да культурнай спадчыны ізноў зьмянілася толькі пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай Вайны. Праца па дасканаламу вывучэньню помнікаў архітэктуры вельмі добра фінансавалася. У 1946-1948 гг. была праведзена сапраўдная навуковая экспедыцыя, у якой удзельнічала шмат знакамітых спецыялістаў-навукоўцаў. Мэтай экспедыцыі было выяўленьне найбольш каштоўных помнікаў архітэктуры, дасьледаваньне тэхнічнага стану гэтых будынкаў і складаньне дакумеэнтацыі. У 1947 годзе быў складзены і зацьверджаны новы Дзяржаўны сьпіс гістарычных і культурных помнікаў БССР.

Зруйнаваньне помнікаў

Справа налева: Уладзімір Дзянісаў, Уладзімір Папруга і Антон АстаповічТакі заўважны інтарэс да лёсу гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі з боку кіраўніцтва кампартыі быў выкліканы жаданьнем атрымаць кампэнсацыю ад Нямеччыны за пашкоджаныя і зруйнаваныя будынкі. Былі створаны асобныя сьпісы, у якіх пазначаліся кошты на аднаўленьне і рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры. Сумы былі велізарныя. Напрыклад, кіраўніцтва кампартыі Беларусской ССР афіцыйна запатрабавала ад Нямеччыны 3 мільёны рублёў (па дарэвалюцыйным курсе) за аднаўленьне Дамініканскага манастыра ў Менску. Аднак пасьля заканчэньня складаньня рэпарацыйнай дакументацыі большасьць гэтых будынкаў была выкрэсьлена са сьпісаў і зруйнавана. У тым ліку – Дамініканскі манастыр XVII стагоддзя ў Менску, барокавы комплекс будынкаў гістарычнага цэнтру Віцебска і шмат іншых. На гэта быў дадзены непасрэдны загад ЦК КПБ.

У канцы 1950 – пачатку 1960 гг. пачалася новая хваля разбурэньня гістарычных помнікаў. Вялікая колькасьць выбітных помнікаў архітэктуры была выкрэслена са сьпісаў без аніякага навуковага тлумачэньня. Пасьля гэтага былі ўзарваныя царква XII ст. у Віцебску і позьне-гатычны Катэдральны сабор у Гродна

Паляпшэньне сітуацыі, і зьмены ў заканадаўстве

У 1988 годзе Грамадзкае Аб’яднаньне Аховы Помнікаў і Беларускі Культурніцкі фонд сумесна з Міністэрствам культуры падрыхтавалі сьпіс асабліва каштоўных помнікаў, якія маглі б быць дададзеныя да сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЕСКО. У сьпіс увайшла вялікая колькасьць старых беларускіх цэркваў: Прэабражэнская царква ратаваньня XII стагоддзя, Катэдральны сабор Сьвятой Сафіі XI-XVIII стагоддзяў у Полацку; Дабравешчанская царква XII стагоддзя ў Віцебску; Барысаглебская царква XII стагоддзя ў Гродне. Таксама шмат сярэднявечных абаронных збудаваньняў: каменная вежа XIII стагоддзя ў Брэсцкім раёне; абарончая царква XV-XVI стагоддзяў у вёсцы Сынкавічы і абарончая царква пачатку XVI стагоддзя ў вёсцы Мураванка ў Гродзенскім раёне; царква Іаана Баптыста ў вёсцы Камаі Віцебскага раёна. Акрамя таго, ў сьпіс увайшлі палаца-паркавы комплекс XVI-XX стагоддзяў у Міры; палаца-паркавы комплекс Езуіцкай царквы XVI-XVII стагоддзяў у Нясвіжы; гістарычны цэнтр Гродна XII-XX стагоддзяў. Шкада, але ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЕСКО трапілі пакуль-што толькі Белавеская пушча і замкавы комплекс у Міры. Гэта таму, што дзяржаўныя чыноўнікі [Беларусі] і дагэтуль не падалі поўнага сьпісу помнікаў культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі ў камітэт Міжнароднай спадчыны.

Перыяд пасьля атрыманьня дзяржаўнай незалежнасьці

Пытаньне аб прыняцьці новых законаў аб ахове і выкарыстаньню гістарычнай і культурнай спадчыны, якія б адпавядалі міжнародным стандартам, паўстала адразу пасьля прыняцьця Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь у 1990 годзе. У 1992 годзе беларускі парламент прыняў новы закон «Аб ахове гістарычнай і культурнай спадчыны». Нажаль, час паказаў, што гэты закон нядзейсны. У законе шмат памылак, якія не дазваляюць стварэньне заканадаўчай сістэмы аховы гістарычных збудаваньняў.

Пасьля выбараў 1994 года ў Беларусі ўсталяваўся аўтарытарны рэжым. Гэта паўплывала на ўсе сьферы жыцьця Беларусі і беларусаў. Стасункі паміж Камітэтам Аховы Гістарычнай і Культурнай Спадчыны, які ўзначаліў Д. Бубноўскі, грамадзкімі структурамі і навукова-дасьледчымі інстытутамі канчаткова сапсаваліся. Камітэт на дзяржаўным узроўні зрабіў спробу забараніць любую дзейнасьць Беларускіх Валантэрскіх Асацыяцый Аховы культурных помнікаў. У цяперашняй сітуацыі кожнаму помніку пагражае зьнішчэньне.

Прыродныя чыньнікі нясуць меншую пагрозу гістарычным будынкам, але і яны ня могуць ігнаравацца. Як у выпадку з Каложскай царквой XII ст. у Гродне, частка якой абрынулася ў Нёман разам з падмытым пагоркам. Але найбольшую пагрозу будынкам нясе чалавечая дзейнасьць. Такая, як правядзеньне «рэстаўрацыйных» работ. На жаль, традыцыйная школа рэстаўрацыі 1970-1980 гг.. была забыта, не існуе сістэмы падрыхтоўкі і перакваліфікацыі рэстаўратараў, а тыя што ёсьць – ізаляваныя ад найноўшых тэхналогіяў. Больш за тое, дзяржаўныя чыноўнікі выдаюць ліцэнзіі на правядзеньне рэстаўрацыйных работ арганізацыям і людзям, якія ня маюць адпаведнай кваліфікацыі. З-за правядзеньня такіх некваліфікаваных „рэстаўрацыйных прац« шматлікія гістарычныя помнікі страцілі сваю аўтэнтычнасьць. Тут перш за ўсе трэба ўзгадаць Дабравешчанскую царкву XII ст. у Віцебску. Замак Радзівілаў у Міры таксама згубіў шмат ад свайго першапачатковага выгляду. Рэстаўратары зруйнавалі цалкам вежу XVII стагоддзя. Такая ж пагроза навісла і над найвыбітнейшым палаца-паркавым комплексам у Нясвіжы.

Гістарычныя цэнтры старажытных гарадоў таксама знаходзяцца пад пагрозай татальнага зьнішчэньня. Яны не разглядаюцца беларускім законам у якасьці гістарычнага фэномена. Сёньня пад выглядам правядзеньня рэстаўрацыйных работ у неверагодным маштабе руйнуюцца цалкам кварталы гістарычных забудоваў. Замест іх будуюцца жылыя дамы, фінансавыя ды камэрцыйныя цэнтры. Найгорш выглядае сітуацыя з гістарычнымі цэнтрамі Менску, Гродна, Брэста.

Прыродныя краявіды і мясціны археалагічных раскопаў, якія патрабуюць асаблівай увагі і дагляду, ўвогуле ня ўлічваюцца беларускім заканадаўствам. Толькі за апошнія 10 год Беларусь страціла сотні археалагічных аб’ектаў.

Вялікая колькасьць могілак і мясцін масавых пахаваньняў часоў камуністычнага тэрору таксама пад пагрозай зьнішчэньня. Пачалося будаўніцтва новай магістральнай дарогі праз сумнавядомае ўрочышча Курапаты (пад Менскам). Хаця у гэтым месцы ляжаць парэшткі тысяч ахвяраў Сталінскіх рэпрэсій 1930-1940 гадах і урочышча Курапаты мае статус гісторыка-культурнага помніку першай катэгорыі. Кальварыйскія могілкі ў Менску, дзе пахаваныя парэшткі знакамітых навукоўцаў і дзеячоў культуры, таксама паступова руйнуюцца.

На жаль, зараз няма спадзеву на паляпшэньне сітуацыі з аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Адразу ж пасьля чарговых прэзідэнцкіх выбараў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з парады Бубноўскага прыняў дэрэктыву аб ануляваньні дзяржаўнай пратэкцыі больш як 15 000 археалагічных, гістарычных, гарадскіх ды архітэктурных помнікаў.

Пераклад з ангельскай мовы: Алесь ВАНЧУК
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 472
mod_vvisit_counter Учора 781
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2849
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 10975
Каталог TUT.BY