Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |
Змест
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў
Б
В
Г
Д
Е
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Х
Ч
Ш
Я

Юры ПАЦЮПА

Слоўнiк сьцiгуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускiм аўтарам удасканалiць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркiм ходам, а яе носьбiты ўсё больш адрываюцца ад народнае традыцыi, зусiм страцiлася традыцыя старабеларуская. Аднак, мова ў часе становiць сабою жывы арганiзм, i каб гэты арганiзм запрацаваў, прыходзiцца зьбiраць яго з кавалкаў i фрагмэнтаў, расьцярушаных праз гады. Слоўнiк скiраваны ня толькi супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), а й супраць непатрэбных наватвораў, якiя апошнiм часам запаланiлi друк i з грунту выяўляюцца тымi ж пазычаньнямi.

Практычнасьць i дзьвюхмоўнасьць слоўнiка выракавала тое, што аўтар не лiчыў патрэбным адрозьнiваць фразэалягiзмы i фразы. Многiя так званыя фразэалягiзмы аднае мовы перакладаюцца на iншую звычайнымi фразамi цi паасобнымi словамi, i наадварот. Матар’ял да слоўнiка браны зь лiтаратурнае мовы на вялiкiм адцiнку (ад ХУI i нават ХУ стст. да пачатку ХХ ст.) дзеля таго, каб паказаць устойлiвасьць i невыпадковасьць фактаў беларускае мовы. Зрэдку аўтар зьвяртаўся да пазьнейшых тэкстаў i блiзкiх яму гаворак в. Дамэйкi Лiдзкага раёну. Беларуская частка слоўнiка, як найважнейшая, распрацоўвалася падрабязьней за расейскую.

Нястача лiтаратурных прыкладаў назiраецца, галоўным чынам, у тых артыкулах, якiя пацьвярджаюцца iншымi слоўнiкамi. А завялiкая iх колькасьць паўстае там, дзе ёсьць патрэба пацьвердзiць невыпадковасьць уведзенае ў ужытак адзiнкi. Фразэалягiзмы i фразы, якiя ня маюць iстотных адрозьненьняў у расейскай i беларускай мовах, у слоўнiку не падаюцца.

Прыемнаю нечаканасьцю для аўтара слоўнiка было тое, што адшуканыя фрагмэнты беларускае фразэалёгii самыя сабою склалiся ў сыстэму, выявiўшы агульнасьць паэтыкi, агульнасьць сваiх часьцiнак. Такiм парадкам, iх запраўднасьць пацьвердзiлася ня толькi гiстарычна, але й сыстэмна.

Можна вылучыць выразы з апорнымi словамi век: да канца веку, зь вякоў, на вяку, на схiле веку, па век, у веку, у квеце веку, цэлы век; званьне: анi званьня, дазваньня, не засталося званьня, толькi званьне; знак: анi знаку, даць знак, давацца ў знакi, для непазнаку, знакам тым, мець знак, няма знаку, не засталося знаку, толькi знак; ласка: з ласкi, зрабiць ласку, калi ласка, ласка за ласку, лучыць у няласку, на ласцы, убiцца ў ласку; парадак: па парадку, сваiм парадкам, такiм парадкам; рада: анi рады, даць рады, зрабiць раду, ня даць рады, няма рады, укладаць раду, у радзе, чынiць раду; раз: заразом, нешта раз, раз ад разу, раз-два, раз за разам, раз-пораз, раз у раз, у разе патрэбы, у такiм разе, штораз; рэч: дарэчы, знаная рэч, iншая рэч, насамрэч, не вялiкая рэч, не дарэчы, незлiчоная рэч, простая рэч, рэч у тым, у чым рэч; той (тая, тое): анi туды тое, анi ў той бок, куды ня тое, на тое i выйшла, не туды тое, ня ў той думе, пад тое, як той казаў; трэба: горш i ня трэба, лепей i ня трэба, як больш i ня трэба, як трэба.

Цi наадварот, расейскiя выразы не в себе, вне себя, не в своём уме i г. д. становяць сабой лексычную лакуну, якая ў беларускай мове закрываецца словам непрытомны.

Павольны плыў беларускае мовы спрычынiўся да таго, што беларускiя фразэалягiзмы куды карацейшыя за расейскiя, яны ня могуць дазволiць сабе вялiкае колькасьцi складнiкаў. З кампанэнтаў замежнага паходжаньня – пераважаюць лацiнiзмы i гэрманiзмы: i квiта, квiта за квiта, на гвалт, штука ў тым, увайсьцiся за штуку. Сустракаецца ў фразэалягiзмах i заняхаены савецкiмi граматыкамi гэрунд (дзеяслоў у форме назоўнiка): не дачаканьне тваё, не дажданьне тваё. Словы таксама выяўляюць стваральнае адзiнства: зазвычай, заразом, зароўна.

Пры ўкладаньнi слоўнiка аўтару досыць часта даводзiлася не пагаджацца з сваiмi папярэднiкамi.

 

Лiтаратура i крынiцы

1. Беларуская дакастрычнiцкая драматургiя. Мн., 1976.

2. Беларуская дакастрычнiцкая проза. Мн., 1965. 

3. Беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988. 

4. Галубок У. Творы. Мн., 1983. 

5. Киселев И. А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Мн., 1991. 

6. Лепешаў I. Фразеалагiчны слоўнiк беларускай мовы. У 2 т. Т. 1—2. Мн., 1993. 

7. Леўчык Г. Доля i хлеб: Выбраныя творы. Мн., 1980. 

8. Наша Нiва, 1906-1909. 

9. Паўловiч А. Выбранае. Мн., 1975. 

10. Русско-белорусский словарь. Мн., 1982. 

11. Санько З. Малы руска-беларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем. Мн., 1991. 

12. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии. Кон. ХIУ в. – 1648 г.:

Сб. Док. и мат. В 3 т. Т. 1. Мн., 1988.

13. Станкевiч С. Русiфiкацыя беларускае мовы ў БССР. Мн., 1994.

14. Станкевiч Я. Беларуска- расiйскi (Вялiкалiтоўска-расiйскi) слоўнiк. Ню-Ёрк, [1990].

15. Стары Улас. Год беларуса: Вершы. Вершаваныя апавяданнi. Публiцыстыка. Мн., 1990.

16. Фразеалагiчны слоўнiк мовы твораў Я. Коласа. Пад рэд. А. Аксамiтава. Мн., 1993.

17. Фразеологический словарь русского языка. Под ред. А. И. Молоткова. М., 1986.

 



 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

u vas napisana: 'как кур во щи як лiсiца ў саладуху'
rasiejskaja prymamka mo i hu
y jak u vas napisana, ale treba pisa inaka - 'как кур в ощип'.

dziakuj vam za pracu.

Напісаў Jura[ Stajuni am,
Дата 08/01/2014 Час 18:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
Лепшы верш | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)»
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Бунтоўны дух мысляра
Лепшы верш | Водгук, рэцэнзія


Я ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той...
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 696
mod_vvisit_counter Учора 906
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2454
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 24411
Каталог TUT.BY