Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

КРУКОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч Друк E-mail
18.12.2007 | 22:05 |

Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч Нарадзіўся 16 лістапада 1923 года у сялянскай сям’і у вёсцы Машкова Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. З 1938 года з сям’ёй жыў на хутары Карабіна Машкоўскага сельсавета (цяпер знішчаны), дзе бацькі атрымалі зямельны надзел згодна з вядомай прышчэпаўскай рэформай. У 1938 годзе сям’я пераехала ў Оршу, дзе ў 1940 Мікола скончыў 2-ю сярэднюю школу. У 1940-м паступіў на І курс Віцебскага Ветэрынарнага інстытута, адкуль у верасні 1941-га добраахвотнікам пайшоў на фронт. А ў кастрычніку трапіў у акружэнне — сумнавядомым Вяземскі кацёл. Пасля трох няўдалых спроб вырвацца адтуль аказаўся ў палоне. Збегшы з палону, вярнуўся ў Оршу, дзе ў 1942 годзе знайшоў сцяжыну ў партызанскую брыгаду Заслонава — заняў там пасаду камандзіра аддзялення, пазней стаў начальнікам штаба атрада. 5 снежня 1943 года быў цяжка паранены ў баі і 20 красавіка самалётам перапраўлены на лячэнне ў савецкі тыл. Пасля шпіталю некаторы час сядзеў у спецлагеры НКВД № 140 у Калініне з прычыны гэтак званай дзяржспецправеркі. Неўзабаве вярнуўся ў Оршу.

У 1945 годзе Мікалай Крукоўскі паступіў на І курс філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыў універсітэт з купалаўскай стыпендыяй і чырвоным дыпломам у 1950 годзе. Па ініцыятыве Кандрата Крапівы, насуперак рашэнню камісіі Міністэрства адукацыі накіраваць мяне (па размеркаванню) на працу ў сельскую школу Баранавіцкага раёна, быў залічаны ў Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР у якасці малодшага навуковага супрацоўніка. Ужо ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па лінгвістыцы і выдаў манаграфію «Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову».

Аднак тэма чарговай — доктарскай дысертацыі па праблеме ўзаемадзеяння блізкароднасных моў у абставінах развітога сацыялізму, прапанаваная дырэкцыяй інстытута, не задавальняла Крукоўскага з-за празмерна палітызаванай накіраванасці, і ён пачаў інтэнсіўна займацца эстэтыкай і філасофіяй, што востра цікавіўся яшчэ ў БДУ. У 1963 годзе, увогуле адмовіўшыся ад дысертацыі, перайшоў на працу ў БДУ на кафедру гісторыі філасофіі, логікі і эстэтыкі, якую ўзначальваў тады праф. І. М. Лушчыцкі, — пачаў чытаць асобныя курсы па эстэтыцы, сацыялогіі мастацтва і тэорыі мастацкай культуры. У 1965 годзе выдаў у Мінску падрыхтаваную ім манаграфію «Логіка прыгажосці», дзе на аснове гегелеўскай метадалогіі прапаноўвалася новая па тых часах сістэма асноўных эстэтычных катэгорый, падрабязна разглядалася эстэтыка прыроды і дзе ўпершыню ў савецкай навуцы распрацоўвалася эстэтыка чалавека як дыялектычнага адзінства духоўнай і фізічнай яго прыгажосці. Тады ж была абгунтавана зусім новая для савецкай эстэтыкі канцэпцыя развіцця мастацтва як гісторыі мастацкіх стыляў, цесна звязаных з той жа сістэмай асноўных эстэтычных катэгорый. Манаграфія абаранялася ў якасці дысертацыі на ступень доктара філасофскіх навук у БДУ, але была з шумам правалена маскоўскім ВАК’ам. І толькі на трэці раз у 1982 годзе ўдалося абараніць яе пад тым жа загалоўкам і з той жа канцэпцыяй ужо на філасофскім факультэце Маскоўскага універсітэта. За тыя гады было напісана яшчэ тры манаграфіі па эстэтыцы, якія ўпарта замоўчваліся ў СССР, але знайшлі добры водгук за мяжой, а кніга «Чалавек прыгожы» была перакладзена нават на кітайскую мову і выдадзена ў Пекіне. У 1994 годзе за чытанне лекцый на беларускай мове быў звольнены з БДУ і адпраўлены на пенсію. Пазней, аднак, яго запрасілі на працу ў Беларускі інстытут культуры на пасаду прафесара кафедры філасофіі, і там ён напісаў яшчэ дзве манаграфіі: «Філасофія культуры (уводзіны ў тэарэтычную культуралогію)» і «Бляск і трагедыя ідэалу».

За ўсе часы апублікаваў каля 150 артыкулаў на навуковыя і грамадскія тэмы. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю (быў старшынёю пазней распушчанай урадам Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, з’яўляецца сябрам сойму Беларускай кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ).

Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі яе з гегелеўскай дыялектыкай, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965-м незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, была пастаўлена найактуальная праблема ўзаемадзеяння розных культур. Усе гэтыя пытанні ў абагульненай форме разглядаюцца ў апошняй манаграфіі «Бляск і трагедыя ідэалу», выдадзенай выдавецтвам «Беларускі кнігазбор» у 2004 годзе.

 

 
« Папяр.

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Мікалай Ігнатавіч -- мысляр еўрапейскага ўзроўню. Прачытаў ягоны артыкул ''Культура, дзяржава i беларуская iдэя'' і быў уражаны. Сцісла, трапна, ясна і расчыняе далягляды для разуменне. Першы сучасны беларускі філосаф еўрапейскага ўзроўню! Даў ключ для разумення законаў быцця і магчымасьці прадбачання будучынні.

Напісаў Мінак,
Дата 08/23/2013 Час 10:06

а як з аўтарам звязацца, калі ласка, не падкажаце?

Напісаў bhajravi,
Дата 03/07/2012 Час 20:07

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Ваш каментар:КРУКОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч ...

Адпішыце Ваш каментар ніжэй.

Ваша імя (абавязковае поле)
E-Mail (неабавязковае поле)
Ваш email не будзе апублікаваны на сайце, ён будзе бачны толькі адміністратару сайта
Хатняя старонка (неабавязковае поле)

For more BBCode info:  [Click here]

Supported BBCode

[b]bolded text[/b]
[i]italicized text[/i]
[u]underlined text[/u]
[s]striked text[/s]
[sub]subscripts text[/sub]
[sup]superscripts text[/sup]
[center]center text[/center]
[hr] To draw a line
[url]http://ongetc.com[/url]
To quote:[quote]quoted text[/quote]
[code]monospaced text[/code]
To change text size: [size=9]Your Text[/size]
To change text color: [color=red]Red Text[/color]
or [color=#FF0000]Red Text[/color]
(Can use many different color names or hex codes.)



Тэкст:

БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 55
mod_vvisit_counter Учора 1631
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6343
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 21563
Каталог TUT.BY