Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Cудзяць Казуліна, Макаева, Дземідзенку і Яроменку Друк E-mail
12.05.2010 | 20:10 |
Аляксандр Казулін
Аляксандр Казулін
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ
12 траўня 2010 г. у судзе Ленінскага раёну Менску судзілі дэмакратычных актывістаў, якіх затрымалі пасьля суду над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам і Міхаілам Казловым.

Затрыманьні адбыліся пасьля 17-ай гадзіны 6-га траўня, каля працэс над Аўтуховічам ды іншымі ўжо скончыўся і людзі, якія назіралі за працэсам, разыходзіліся.

"Прайшлі Мастацкі музэй, дайшлі да вуліцы Карла Маркса. На сьветлафоры гарэў чырвоны, толькі загарэўся зялёны і я зрабіў крок на пераход, як падлятае аўтобус, выскокваюць міліцыянты са спэцназу і хапаюць мяне, а потым тых, хто быў побач", -- згадвае падзеі былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін.

Як потым будзе пазначана ў міліцэйскім пратаколе, Аляксандар Казулін таксама нібыта нецэнзурна лаяўся. Напамін пра гэты пратакол выклікае ў палітыка сьмех. 

 

Image  

Image  

11.00 Аляксандра Казуліна будзе судзіць Міхаіл Хома. Адвакатам у Казуліна будзе Зьміцер Гарачка. Падтрымаць былога кандыдата на прэзыдэнта прыйшло каля 20 чалавек. Сярод іх: Лявон Баршчэўскі. Мікола Статкевіч, Кацярына Садоўская, Раіса Міхайлоўская, Уладзімер Барадач.

Казулін патрабуе, каб пад разгляд справы далі вялікую залю.

Прадпрымальніка Алеся Макаева будзе судзіць Надзея Навіцкая.

Сваёй чаргі чакаюць моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменка.

 

11.05 Разгляд справы Казуліна перанесьлі з кабінэту судзьдзі ў вялікую залю.

 

12.30 Выступілі міліцыянты старшыня Дзьмітры Чавушаў і сяржант Віктар Ляшкевіч, якія нібыта затрымлівалі Аляксандар Казуліна.

Міліцыянты сьцвярджаюць, што Казулін ішоў па вуліцы ад суду, лаяўся, выказваў незадавальненьне на дзеяньні суду, рашэньне суду, нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Яны яму нібыта зрабілі заўвагу, ён не адрэагаваў. Тады міліцыянты яго затрымалі і адвялі ў міліцэйскі аўтобус. Але пры гэтым сьведкі блытаюцца ў сваіх паказаньнях.

Чавушаў, кажа, што Аляксандру Казуліну зрабілі заўвагу насупраць мастацкага музэю і потым адвялі яго ў аўтобус, і што ён быў пры гэтым у плямістай міліцэйскай форме, на якой было напісана "Спэцназ".

Другі міліцыянт, Аляшковіч, кажа, што Казуліна спынілі і зрабілі яму першую заўвагу яшчэ да вул. Кірава, ля перакрыжаваньня, то бок значна бліжэй да будынку суду, чым кажа Чавушаў. Ляшкевіч кажа, што ён быў апрануты ў чорную міліцэйскую форму з надпісам "Міліцыя", што супярэчыць паказаньням другога міліцыянта.

Таксама ёсьць дробныя разыходжаньні ў тым, колькі разоў рабілася заўвага, што яны крычалі, як яны крычалі і г.д.

Аляксандар Казулін даў паказаньні, што ён нікога не абражаў, не лаяўся, не крычаў. Калі ён выйшаў з суду, людзі ля суду скандавалі "Свабода!", але ён у гэтым не ўдзельнічаў. Казулін паразмаўляў з амбасадарам Швэцыі Стэфанам Эрыксанам і пайшоў ад будынку суду.

На вуліцы Карла Маркса яго спынілі міліцыянты, затрымалі і адразу адвялі ў міліцэйскі аўтобус. Разам зь ім былі затрыманыя Алесь Макаеў, Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменка.

У аўтобусе Дземідзенку пачалі зьбіваць, і калі Казулін зрабіў заўвагу, зьбіцьцё спынілася.

Пачынаецца разгляд справы Алеся Макаева, Міколы Дземідзенкі і Ўладзя Яроменкі.

 

13.05 Моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку аштрафавалі на 525 тысячаў рублёў (15 базавых велічыняў).

Ягоную справу разглядала судзьдзя Навіцкая.

Пачалі судзіць прадпрымальніка Алеся Макаева.

 

15.00 Усе выступілі, судзьдзя пайшоў пісаць прысуд. 

Акрамя міліцыянтаў, выступілі сьведкі з боку Казуліна: Вячаслаў Сіўчык, Наста Лойка, Алена Радачынская, Уладзімер Барадач, Раіса Міхайлоўская. Усе яны ішлі разам з Аляксандрам Казуліным ад Вярхоўнага суду да месца, дзе яго затрымалі, і ўсе аднагалосна пацьвярджалі, што падчас гэтага Казулін нічога проціпраўнага не рабіў. Па дарозе ён размаўляў з Раісай Міхайлоўскай – гэта была ціхая прыватная размова. Казулін не брыдкасловіў, не крычаў ніякіх лёзунгаў. Ды і ўвогуле, міліцыянты да яго не падыходзілі і ні пра што не папярэджвалі.

Сьведкі бачылі, што Казуліна затрымлівалі сапраўды на скрыжаваньні вуліц Маркса і Кірава; Казулін таксама казаў, што спыніўся быў міліцэйскі аўтобус, адтуль выскачылі спэцназаўцы, схапілі сьпярша Казуліна, потым усіх астатніх і зацягнулі ў аўтобус.

Казулін пры гэтым не супраціўляўся і да гэтага не парушаў закону.

Затым на працэсе зьявіўся яшчэ адзін сьведка – міліцыянт Байбак, якога сфатаграфавалі падчас затрыманьня Казуліна. Дарэчы, папярэднія сьведкі – Чавушаў і Ляшкевіч, сьцьвярджалі, што самі завялі Казуліна ў аўтобус. Але на фатаздымку – не яны. Байбак сьцьвярджаў, што ня бачыў, ці парушаў нешта Казулін ці не – проста ён быў побач, яму перадалі Казуліна, і міліцыянт завёў таго ў аўтобус.

Напрыканцы выступіў Аляксандар Казулін, які заклікаў судзьдзю прымаць справядлівае рашэньне. Казулін папярэдзіў судзьдзю, што гэтая справа фактычна азначае, ці могуць простыя людзі, якія ідуць па вуліцы, разьлічваць на дапамогу міліцыянтаў і суду, які ў выпадку незаконнага абыходжаньня павінен іх абараніць, ці не: “Хто народ, ад імя якога вядзецца правасудзьдзе? Вашае рашэньне будзе вельмі важнае”.

Адвакат Зьміцер Гарачка заклікаў суд цалкам апраўдаць Казуліна, бо ніводнага доказу яго віны не прадстаўлена.

Заля суда поўная. Шмат людзей прыйшлі пазьней, сярод іх – Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, Віталь Рымашэўскі.

 

15.15 Казуліна аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў (20 базавых велічыняў).

 

17.00 Рашэньнем суду моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменка аштрафаваныя на 525 тысяч рублёў (15 базавых велічыняў). 

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 3
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9616
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32047