Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Што з намі дзеецца? Друк E-mail
10.11.2007 | 21:03 |
Алесь РЫБАК, чэрвень 2007 г.

Класікаў сучаснікаў нацыянальнай літаратуры выганяюць з Дома літаратара. Мінск, лета 2006 г .Не прабачаюць здраду нашы зоркі. Ніна Мацяш Я часта думаю пра свой лёс, лёс калегаў па пяры. І калі начамі не спіцца (не ведаю, старасць таму прычына ці сённяшнія рэаліі так даймаюць), да спазмаў у горле гняце клопат, як быць творчаму чалавеку ва ўмовах дзікага наскоку на ўсё святое, чым жыў не адно дзесяцігоддзе. Гэтым святым для мяне было і, пакуль яшчэ дыхаю, застаецца літаратура і служэнне ёй. А з пісьменнікамі, творцамі літаратуры, маладымі ці досыць ужо сталымі, Бог ведае што сёння дзеецца. Перш за ўсё маю на ўвазе тых, хто не вытрымаў прэсінгу ўладаў і ці застаўся ў чаканні лепшых, шчаслівейшых дзён для сваёй творчасці, ці, яшчэ горш, падаўся ў прочкі, г. зн. пайшоў служыць парабкам за тую ці іншую падачку ад пана. Панам тым з'яўляецца новаствораны саюзклон, які адабраў ад ранейшага Саюза спрадвечны яго назоў, паспрыяў у пазбаўленні ягонай маёмасці, карацей кажучы, пусціў па ветры. І рабілася гэтае беззаконне рукамі ці патураннем, цынічным, з самазадаволенай ухмылкай «А ту іх» тых, хто яшчэ нядаўна лісліва стаяў перад Броўкам, Танкам, Шамякіным, стаяў перад Радай Саюза пісьменнікаў, абранай з лепшых прадстаўнікоў творчай арганізацыі, і кляўся сумленна служыць літаратуры, быць праўдзівым і справядлівым. І яго прымалі ў суполку пабрацімаў, робячы скідку на нярэдкую і відочную часам слабіну ягоных літаратурных памкненняў. І ўжо ў гэты ці на наступны дзень ён, новаспечаны член, на законных падставах нёс другую заяву, каб яго зафіксавалі ў дакументах як сябра Літаратурнага фонду з усімі вынікаючымі адсюль аступствамі: правам на кватэру, набыццё машыны, таннай пуцёўкі ў Дом творчасці, на хутчэйшае прасоўванне ў друк сваёй прадукцыі.

Я пішу гэтыя радкі з чыстым сумленнем адносна сябе: ніякіх з пералічаных дабротаў я не скарыстаў, хоць працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў сем гадоў з ранку да позняга вечара. Калі ж адыходзіў на рэдактарскую пасаду ў выдавецтва «Мастацкая літаратура», многія ўдовы памерлых пісьменнікаў групкай прыйшлі ў Дом літаратара і па-свойму дзячылі мне за клопат пра іх слязамі шкадавання, а адна з іх падпісала на двухтомніку мужа не толькі маё прозвішча з вялікай літары, але і слова чалавек. І гэта было для мяне самай высокай ацэнкай.

Зараз многія, хтоў тыя гады наведваў Саюз пісьменнікаў толькі дзеля таго, каб парагатаць ці так памянціць языкамі, гэтай лайдацкай звычкі не пазбавіліся і сёння. Пры сустрэчы адзін з адным, сытна ікаючы, разважаюць: «Ат, што яны, штатнікі тыя, рабілі? Балаўство адно…» І не бачылі ці не хацелі бачыць, што ў Доме літаратара, які падпарадкоўваўся Саюзу пісьменнікаў, няспынна, зімой і ўлетку, віравала жыццё, праводзіліся сотні розных мерапрыемстваў мясцовага і ўсесаюзнага маштабу, працавалі секцыі, абмяркоўвалася творчасць маладых празаікаў і паэтаў, арганізоўваліся паездкі пісьменнікаў на выступы ў калектывах працоўных, пісаліся віншавальныя адрасы юбілярам і пісьмы-хадайніцтвы аб іх узнагароджанні… Карацей кажучы, не было продыху ад працы. А яшчэ ж па поклічу душы хацелася і пісаць сваё, на што вельмі і вельмі не ставала часу.

Класікаў сучаснікаў нацыянальнай літаратуры выганяюць з Дома літаратара. Мінск, лета 2006 г . Сёння ў Доме літаратара (хаця які гэта Дом літаратара, хутчэй я назваў бы нядаўна святы для нас будынак, які ўзводзіўся для пісьменнікаў, домам бессаромных пагулянак усялякай чыноўнай і іншай грашовай публікі), дык вось у гэтым доме зараз рэдка калі ступае нага творцы. Нас выжылі з нашае хаты, не даўшы нічога ўзамен, выжылі нахрапіста і цынічна, нават не дазволілі захаваць мемарыяльны кабінет Максіма Танка. З гэтага кабінета партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, іншых класікаў беларускай літаратуры выносілі, як на пахаванні, толькі не на цырымонію развітання з нябожчыкам, а ў халодныя і змрочныя сутарэнні падвалаў (з якіх у хуткім часе іх таксама выгналі).

А бібліятэка, з сотнямі аўтографаў самых славутых пісьменнікаў не толькі Беларусі, але і ўсяго былога Савецкага Саюза, іншых краінаў свету. Такой бібліятэкай магла б ганарыцца любая цывілізаваная нацыя. Улады змусілі яе раскурочыць, каб вызваліць плошчу ўсё для тых жа пагулянак, на якіх можна зарабляць немалыя грошы. Не вызвалілі б, дык тысячы каштоўных тамоў трапілі б на сметнік.

Вы, члены іншай «клонавай» суполкі, прыйшлі ў тыя маркотныя хвіліны ў Дом літаратара, запылалі праведным гневам супраць такога кашчунства? Не, ніводзін з васне паказаў носа, нібы ўсё гэта вас не тычылася. Божа праведны, няўжо так астылі вашыя сэрцы, а на вочы апусцілася імгла? А многія з вас быццам і неблагія людзі, і прыстойныя пісьменнікі. Але я, ведаючы ўсё гэта, зараз не паверу ніводнаму вашаму радку, дзе гаворыцца пра справядлівасць, чуласць, любоў да чалавека. Думаю, калі-небудзь адвернуцца ад вашых няшчырых твораў і чытачы, якія любяць беларушчыну і дзеля яе гатовыя нават ісці за краты. Ці знайшоўся сярод вас хто такі смелы і справядлівы і сказаў вашаму куміру, уладальніку «залатога пяра», які і гаварыць саромееца, а мо і не ўмее, па-беларуску: «Што ж вы, шаноўны і ўладалюбівы, робіце з нашымі калегамі па пяры? Апомніцеся, пакуль не позна! А не, дык мы пакідаем вас». Упэўнены, наўрад ці хто сказаў такое свайму шэфу. Многія найперш думалі, як бы лаўчэй уладкаваць свой быт, прасунуцца ў кар'еры, таксама стаць уладальнікам «залатога пяра». (На здароўе, як кажуць, калі яно сапраўды залатое, а не з іржавай жалязякі.) тады, маўляў, маё карытца будзе з беражкамі.

Я зусім не супраць іншага саюза, іншага стылю працы, іншых ідэалагічных догмаў. Кожнаму, як кажуць, сваё. Але быць чалавекам чулым і справядлівым, спачуваць чужой бядзе, – ці не ў гэтым прызванне пісьменніка, калі ён лічыць сябе сапраўдным. Аднак пра якія спачуванне і чуласць можна казаць?

Мяне да глыбіні душы ўразіла і здзівіла, што нават на пахаванне народнага пісьменніка Беларусі, усімі бясконца любімага намі Янкі Брыля прыйшлі лічаныя члены новастворанага саюза. Ды і тыя, што трапілі на жалобу, неяк туліліся па завуголлі, некага ці то баючыся (бронь бог калі ўбачаць і данясуць каму трэба, што ты быў на пахаванні «няправільнага» пісьменніка, «уладара чалавечых дум», – развітацца з класікам не прыйшоў аніводзін дзяржаўны чыноўнік!), ці то саромеліся апошні раз глянуць яму ў твар, сустрэцца позіркам з многімі сваімі былымі паплечнікамі-саратнікамі па літаратурнай справе. А яны ж, «клонаўцы», многія з іх, вучыліся ў Янкі Брыля майстэрству (ці навучыліся, не бяруся меркаваць, а вось брылёўскай чуласці, сардэчнасці, урэшце, грамадзянскасці не перанялі ад яго ні на макавае зернетка), пісалі па ягонай творчасці навуковыя працы, зараблялі званні і грошы.

Забыліся гэтыя людзі Бога. Але хай ён ім даруе. Толькі ці даруе ім гісторыя, урокаў якой яны не спасціглі і, аслепленыя часовым сваім «трыумфам», не хочуць вучыцца? Сёння многія з тых, хто пайшоў ці збіраецца ісці ў новы саюз, слёзна апраўдваюцца, што, маўляў, ім на шыі ледзьве не пельку зацягвалі, пагражалі выкінуць з выдавецкага плана, выкрэсліць з тэатральных афішаў такое дарагое іх воку і слыху іхняе прозвішча, не працягнуць кантракту на працу, хоць чалавек той даўно пенсійнага ўзросту…

Яно і праўда, ізуверскіх метадаў уздзеяння на хісткія душы ва ўладаў больш чым дастаткова. Але ж бальшыню, самую свядомую і таленавітую бальшыню, на сённяшні дзень 550 членаў «старога» Саюза беларускіх пісьменнікаў, не зламалі, не запалохалі ніякія рэпрэсіўныя меры. Вядома ж, гэтым «няправільным» пісьменнікам таксама хочацца і працаваць дзе-небудзь, карміць сябе і сям'ю, і выдавацца, і рухацца ўверх па службовай лесвіцы. Невыносна цяжка ім, абкладзеным чырвонымі сцяжкамі. Але яны трываюць і будуць трываць, чаго б гэта ім ні каштавала. На здзелку са сваім сумленнем яны не пойдуць.

У нечалавечых умовах, без аніякага памяшкання, без капейкі грошай, на адным толькі энтузіязме і веры ў праўду працуе сёння Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яго душаць штрафамі, судамі, закідваюць паперамі з новымі і новымі пагрозамі, ён адбіваецца ад шматлікіх санкцый з боку суровых уладаў. Але і ў такіх дзікіх варунках ён не падае духам, трымаецца і дзейнічае, плануе сваю працу на сённяшні дзень і на бліжэйшую перспектыву, праводзіць вечарыны і сустрэчы, займаецца кнігавыданнем, арганізоўвае працу секцый, ладзіць сустрэчы ў розных калектывах рэспублікі, прымае ў свае шэрагі новых і новых сяброў. А тых, хто жадае стаць членам нашай творчай арганізацыі, больш чым дастаткова. Вось толькі нядаўна Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў ухваліла, пасля папярэдняга разгляду на секцыях і ў прыёмнай камісіі, чатырнаццаць членаў нашай пісьменніцкай суполкі, у кожнага з якіх за плячыма цікавы і творчы, і жыццёвы багаж. А на чарзе – новыя іновыя кандыдатуры творцаў, якія жадаюць уступіць у саюз пісьменнікаў не дзеля ўласнай выгады, а каб служыць літаратуры і свайму люду.

| Новы Час. 2007. № 19(64). 30 лiп. - 5 жн. | http://kamunikat.net.iig.pl/3515.html |
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 42
mod_vvisit_counter Учора 1408
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6501
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 17532