Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Бунтоўны дух мысляра Друк E-mail
24.12.2016 | 20:18 |
Яўген ГучокЯ ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той жа час душа не радуецца рэчаіснасці, якую  вочы бачаць. І, назіраючы за ходам падзей у грамадскім жыцці, паэт-ваяр набыў скепсіс і паняверку... Таму з цікавасцю, не пазбаўленай, праўда, і зразумелай тут насцярогі, я прачытаў яго мастацка-публ іцыстычны твор "Законы неба не адмяняюцца" (Нябесная Беларусь)", які надрукавалі ў газеце "Наша слова" ў №№ 22-30 за чэрвень - ліпень 2016 г.

Форму ягонаму твору прыдае трохрадкоўе слупкоў, або змыслых строф, якія паэт узяў сабе на ўцеху, на ўзбраенне, адштурхнуўшыся ад японскага хоку, і не здраджвае аблюбаванаму прыёму, ладу, форме ад самага пачатку сваёй творчай біяграфіі. Па сутнасці выкладзенае ў яго паэме-эсэ, можна назваць яшчэ паэмай маналогам, бадай што... Аўтар свядома выбраў жанр паэмы без сюжэту, а каб быў сюжэт ды былі дзеі-падзеі, вобразы, характары - яны самі па сабе ўжо разгортваліся б і завастралі цікавасць чытача. 

Наватарства паэта, калі хочаце, у тым, што ён кінуў выклік класічнай паэме і замест сюжэту рызыкнуў падаць свой мыслярскі одум, набытак, клёк, афарбаваны аўтарскімі пачуццямі. І тут мы маем кіпенне пачуццяў замест сюжэту.

Пералічым раздзелы твора, якія ў пэўнай меры выяўляюць змест паэмы-эсэ. Зазначым, дарэчы: усе раздзелы працяты пякучым болем аўтара за краіну сваіх мар - Радзіму. Толькі ж гэты боль і гняце, і ўзвышае, бо за ім - бачанне Нябеснай Беларусі. Праўда, гэта адзіны станоўчы і ўзвышаны вобраз, на якія відочна бракуе паэме.

Ну дык вось, шаноўныя чытачы, чытайма разам: 1. А хлеб духоўны - без чаргі. 2. Зямная (Беларусь, - Э. Я.), яна на ахвярах трымаецца. 3. Бойся каўтуна ў галаве. 4. Ганьба сваім і чужым. 5. Хто мову Айчыны сваёй не пакінуў. 6. У небе, у самым небе. 7. Дык будзьма ж, як сонца! 8. Замест "Не бойся" - "Смялей!" 9. І сэрцы, і думкі, і воля... 10. Радзіма і Творца - вось жа ў гэтым усё.

Душа!
Што можа
           
ў неба ўзняць душа,
Калі не ў спаемстве
яна з жыццём беларуса?!

Бачачы паратунак (для годных таго паратунку) суайчыннікаў у міфічнай Нябеснай Беларусі як мары, аўтар тым не менш кліча да дзеі - стварыць, зрабіць, дасягнуць на роднай зямлі тоеснасці з той ідылічнай, нябеснай краінай. А пакуль што, да здзяйснення гэткай запаветнай мары яму і нам, грэшным, далёка, бо дух народа, ёй-ёй, - наш дух нямоцны. І ёсць горкая праўда, і ёсць аўтарскае папярэджванне ў наступных радках:

Янку Купалу забілі б і сёння,
Толькі ўжо не ў Маскве,
А ў Мінску.

У падобным сцвярджэнні, дарэчы, уся драма, калі не трагедыя нашага жыцця тут, на спрадвечнай зямлі беларускай. А вось вытокі бездухоўнасці, ліха на яе:

У каго няма айчыны на зямлі,
Сваю гаротнасць аніколькі
Ён не ўяўляе.

Сям'я без культу Айчыны
Зямной і нябеснай -
Пустая ячэйка.

У паэме "Законы неба не адмяняюцца" сказана шмат горкай і непамыснай праўды. Толькі ж, калі да сэнсу, ёсць там і спрэчныя альбо знарочыста грубыя радкі і, можа паказацца нават, што празмерна згушчаюцца невясёлыя фарбы. Нехта ахвотна залічыць аўтара ў апазіцыянеры. Дарэмна, аднак!..

Гучок - сам па сабе, і крытыка ў яго - падчас жорсткая крытыка ладу - распаўсюджваецца ва ўсе бакі, на сваіх і чужых, на ніякіх, адпетых, на грамадства ў цэлым, бо, людцы мілыя, набліжаецца катастрофа - гібель нацыі, і больш няма сумненняў - страты панясуць усе!

Тут прыгадваецца падобнае ж непрыняцце карціны жыцця і нягод у грамадзе ды горыч Васіля Цяпінскага ў сярэднявечча: "Хіба не кара божая - лад, што ўсталяваўся ў нас у доме?!"

Дык страты панясуць усе... і свядомыя, і несвядомыя грамадзяне, прычым разам з уладамі. І, калі шчыра, у мяне сёння ўзнікае парадаксальная думка: паэт Гучок у сваіх клопатах, верагодна, стаіць ужо бліжэй да ўладаў, чымся да апазіцыі, прынамсі, у разуменні неабходнасці павароту краіны да неадкладнага вырашэння нацыянальных пытанняў.

У галовах высокіх паволі і тым не менш абгрунтавана, натуральна і прыкметна адбываецца ледзьве азначаны тут паварот. Зрэдзь з'яўляюцца публікацыі ўладных людзей, у якіх трактуецца неабходнасць шанаваць сваю гісторыю, культуру, духоўныя і маральныя каштоўнасці, урэшце - мову, і гэтая задача бачыцца ўсеагульнаю, калі не сказаць, абавязковаю, для ўсіх. Па крайняй меры так, як гэта рабілася і робіцца ў іншых краінах, якія дасягнулі свайго развіцця. Прынамсі, падобная задача павінна аб'яднаць намаганні дзяржаўных структур і грамадства. У вырашэнні гэтай задачы - вышэйшы сэнс утворанага дзяржаў нага арганізму. Прычым, клопат пра дабрабыт народа не адмяняецца, а, наадварот, узмацняецца.

Жалю варта, але даводзіцца прызнаць, што піраміда палітычнай апазіцыі за апошнія 20 гадоў перакулілася, і кіраўнікі палітычных партый і рухаў, як чорт ладану, баяцца ўздымаць і вырашаць нацыянальныя пытанні на сваёй зямлі, а яшчэ больш - за яе межамі, у ЕС, да прыкладу... Разам з тым у Еўропе, па прычыне недалужных і прадузятых ліберальных стандартаў страчваюць людзі сваё аблічча, каларыт, ранейшы творчы дух. Нясуць страты народы і нацыі. Замест сцвярджэння годнасці, досціпу, прыгажосці, велічы той ці іншай нацыі вядуцца бясконцыя размовы аб правах індывіда - чалавека, які разглядаецца ў адрыве ад сваёй зямлі, роду, радзіны. І тыя славутыя і развесістыя "правы чалавека" ўсё часцей парушаюцца, і раз-пораз гучаць тэракты. Западаючы ў бок эга, юру, аднаполых шлюбаў і іншай пошасці ў грамадстве, гібее выпеставаная стагоддзямі мараль.

Скрозь бароняць правы індывіда... Вось толькі ніхто нідзе не бароніць правы нацый на развіццё і трываласць, на самую іх будучыню, што, мусібыць, не менш важна за абарону правоў пэўнай асобы. Нацыі ж заўжды вянчаюць развіццё духу чалавечага. Як, зрэшты, і творчасці. Матэрыяльнай і духоўнай. Таму яны заўжды - вянец чалавецтва. У іх - яго веліч, а не ў рассыпаным па планеце боб-гароху. І ўсё гэта карэлюецца з паэтычным творам Гучка.

Трывога, скруха, сум, абвостраны боль за сваю збэшчаную размаітымі акупантамі зямлю і дзяржаву не пакідаюць  паэта. У душы часам складваецца ўражанне, што ён у сваёй трывозе і мораку-нэнзе  самотны-самотны і неадкуль больш чакаць ні падтрымкі, ні радасці, уцехі. Гэта не можа не хваляваць яго. Адзінота, што праўда - сяброўка філосафа, мысляра. Ды на Беларусі тым часам мала беларусаў... і гэта ён засведчыў у сваёй паэме. Беларусы страчваюць свае пазіцыі. А ці ж так яно?..

Адзінота пасуе Богу
І таму, хто ўлюблёны
Ў Айчыну сваю.

А людзі? Каханне?
               Бацькі і дзеці?
Культура, мастацтва
              і падобнае іншае? Не...
Радзіма і творца -
               вось жа ў гэтым усё!

У размове з дасціпным паэтам і публіцыстам Я. Гучком, пасля таго, як была надрукаваная паэма "Законы нябёсаў не адмяняюцца", я зазначыў яму, што падобны твор зацікавіць далёка не ўсіх чытачоў -- не кожнаму ляжа на душу. Ён лёгка пагадзіўся і сказаў:

- Няхай і так. Я ж пісаў у разліку на падрыхтаваных, разумных ды цямных чытачоў. Буду чакаць, што скажуць людзі.

І апошняе, што мне застаецца дадаць, гэты твор Гучка патрабуе да сябе далікатнага і не перадузятага падыходу, яго лепш чытаць не ўвесь адразу, а паасобнымі дзялкамі, скажам, раздзеламі. Лягчэй засвойваецца. Дый, увогуле, браць мудрасці праз меру, упохапкі, таксама нягожа. Не данясеш куды трэба.

Васіль Якавенка, пісьменнік. Наша слова. - 30 лістап. 2016. - С. 7.
 
Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 127
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10183
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45723