Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

ПРАЦЯГ СПОВЕДЗІ Друк E-mail
20.02.2015 | 22:27 |
Image17.02.1600 - спалены Джардана Бруна. 17.02.2015 - працяг Споведзі.

Нялёгка гэта, але проста й хораша - пачуць Адама Міцкевіча і проста жыць Адзінай Літвінкай у сьвеце. Нялёгка - таму што адна; проста й хораша - таму што па гэтым русьле, куды ўвайшла, цячэ рака Эвалюцыя. То паплывема разам, Адаме! Я не самотная, як і Ты.

Странны нейкі, староньні народ нарадзіўся на Нашае з Табой Літве. Хто яго насадзіў сюды, і на чым толькі ён трымаецца, бо карэньня ж ня мае? Кажуць яму проста ў вочы тыя, хто нібыта спачуваюць украінцам, але жывуць на нашае зямлі: на Украіне ўжо быў Тарас Шаўчэнка і была вольніца зь ім, а ў Беларусі толькі больш чым праз сто год нарадзіліся Якуб Колас ды Янка Купала. Гэтыя патрыёты Украіны, як і бальшавікі, прызнаюць Беларусь з 1917, а бедны беларус і адказаць нічога ня мае, бо беларус.

Між тым на Літве былі Філярэты і Філяматы. У 1823 сэнатар Навасільцаў расьцерушыў цьвет Віленскага ўнівэрсытэту. Ды ажывілася з гэтага руху, мацней запульсавала патаемная крынічка новае думкі пра Вольнасьць Літвы. Вешчам называлі сучасьнікі Адама Міцкевіча, ягоная паэзія гэта думка вольнага чалавека. У 1830–31 адбылося Лістападаўскае Паўстаньне, і тут Юльюш Славацкі з натхненьня Адольфа Янушкевіча стварае Песьню Літоўскага Легіёну:

Літва жыве! Літва жыве!
І слонца шле ёй промні хвалы  

Песьня гэтая магла бы стаць Гімнам Вольнае Літвы, прыкладам, як стаўся Гімнам адроджанай Польшчы Мазурэк Дамброўскага. Але пры тэй умове, каб была ў нашага люду сьведамасьць Літвінаў. Між тым паднявольныя беларускія гісторыкі ня бачаць цэласьці Лістападаўскага Паўстаньня, яны дробяць яго на год 1830 - гэта Польшчы і 1831 - гэта Беларусі. Яны адмаўляюць галоўнае - Думку, тую, што рухае эвалюцыю і адно корпаюцца ў людзкім тлуме, марна падлічваючы нейкія абстрактныя "народныя масы".

Насоўваліся змрочныя 40-я гады, як слушна абазвалі іх у Расеі. Прыдушаная думка задыхалася, шукала выйсьця... Папраўдзе трэбло мабілізаваць усе нутраныя рэзэрвы каб не загінуць і выйсьці на Сьвятло.

У 1799 нарадзіўся ў нашым Краі за 50 км ад Вільні Андрэй Тавянскі. Я так разумею, што ён сам згадзіўся ўдзельнічаць у эвалюцыі. Эвалюцыя ёсьць самастойная і добраахвотная. Прарокам зь Літвы прыяжджае ён у 1840 да Парыжу, дзе ўтварае сярод эміграцыі Кола Справы Божай. Увага! Два важныя моманты ў гісторыі Літвы. Як Адольф Янушкевіч натхніў Юльюша Славацкага стварыць Песьню Літоўскага Легіёну, так праз Андрэя Тавянскага Валенты Ваньковіч напісаў Абраз Маткі Боскай Астрабрамскай - Заступніцы Літвы, які 8 сьнежня 1841 быў урачыста зьмешчаны ў касьцеле Сьвятога Савэрына ў Парыжы. Абраз гэты знаходзіцца там і сёньня, як сьведчаньне Нашае Літвы. Угары Абразу - Польскі Арол і Літоўская Пагоня, на доле - надпіс - крык аб помачы,што ляціць з глыбі гадоў! Я чую яго - ляту на паратунак!

O Pani! Ku ratunkowi naszemu pospiesz się.

Што ж гэта за гешэфт у палякаў ды беларусоў адносна Андрэя Тавянскага? "...ten szarlatan, który uwiodł poważną część emigracyjnej elity". (у сеціве) - "Ваньковіч трапіў у магутную духовую залежнасьць ад філёзафа-містыка Андрэя Тавянскага, які лічыў Хрыста першым мэсіем, за якім ідуць наступныя, у тым ліку й ён сам". (Ул. Арлоў, "Імёны Свабоды")

Адама Мікевіча - чула - таксама называюць хрысьціянскім містыкам. Прыйшоў ужо такі час, калі трэба, альбо дакладна азначыць гэтае паняцьце, альбо саўсім не ўжываць яго. Бо нельга ж задавальняцца той няўцямнасьцю, што выдае Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: "Містык гэта - нешта загадкавае, чаго нельга адразу зразумець, растлумачыць". Як па-мойму, Містык гэта той, хто супрацоўнічае з Космасам, як па-мойму, Культура ня мае нацыянальнасьці, і антыподам Культуры ёсьць цывілізацыя.

Адам Міцкевіч выкладаў свае думкі па-польску, каб быць пачутым тагачаснай інтэлігэнцыяй і сучаснай - той, каторая ўмее думаць самастойна і мае пашыраную сьведамасьць, каб адчуць накірунак эвалюцыі. Мова ўсё ж другаснае, галоўнае - душа. Я так і напісала ў сваім вершы, дэдыкаваным Рыцару Алёйзаму, які прывёз нам з Парыжу выяву Абразу (і шмат чаго яшчэ, што сьвечыць пра Нашую Літву...)

Душа, ды ня мова зьнітоўвае нас.

Я ведаю, што ёсьць Сьветлыя і цёмныя і Сьветлыя перамогуць.

Ганна Матусэвіч, Койданаў
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1405
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8237
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51910