Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Новая Літва Друк E-mail
10.11.2014 | 02:20 |
Дыванок, вышыты Віталікам да Літвы-99, што зьбіралася ў нашае хаце.Ганна Матусэвіч

8 лістапада 2014 года..Сёньня прайшло 17 гадоў ад часу Першае Літвы, што зьбіралася ў нашае хаце. Пасьля яшчэ была Літва-98 і Літва-99. Хто памятае пра гэта? І ці трэба нагадваць? Каму?.. Пра што?.. У Менску нахабна і цынічна камуністыя дэманструюць аб расейскай рэвалюцыі. Тут жа падзеі адбываюцца на Нашае Зямлі. Там, на пляцы – натоўп, доля якога – разбураць; тут ідзе пра асобы, каторыя могуць і павінны ствараць.

Адам Міцкевіч здужаў напісаць у 3-й частцы “Дзядоў” пра Філяматаў ужо па паразе Лістападаўскага Паўстаньня. Ведама ж, ад Яго чакалі паэзіі пра вайну. Ён моцна рызыкаваў, бо не здаваў сваёй пазыцыі ні перад прыяцелямі Маскалямі, ні прад непрыхільнымі, нават варожымі варшаўскімі крытыкамі.

Ён бараніў сваю Літву. Гэдак зраблю і я, калі выстаўлю для прачытаньня твор маёй, тады яшчэ малой дачкі, напісаны 16 гадоў таму. Шмат зроблена дзеля Літвы за гэтыя гады, але зрабіць трэба непараўнальна больш і найперш – узьняць сьведамасьць нашага люду. Сёньня скульптар Ігар Засімовіч завершыў працу па ачышчэньню ўнікальнага мармуровага помніку Юзафу Абламовічу. Перад гэтым ён здужаў узьняць зруйнаваны помнік зь зямлі. Выдатны прафэсыянал, ён рызыкаваў сваім жыцьцём, цягнучы лябёдкай 800-кіляграмовы груз на хісткай канструкцыі… Натуральна, што Ігару трэба заплаціць нейкіх 500 у.а. У Польшчы знайшоўся небагаты нашчадак Юзафа Абламовіча, які сплоціць нейкую частку. Астатняе вінны мы, Літвіны. У сваей кніжыцы “Лепшыя думкі чалавека” за 1992 Ян Пятроўскі пісаў пра гэты момант: “Сам народ у сваей нейкай значнай частцы мусіць быць на належным узроўні духовым, каб меў у сабе дастаткова сілы і праўдзівую сьведамасьць пацягнуць за сабою няпэўных… У вадказ на голас скептыкаў мы можам адказаць, што няма нічога на сьвеце сталым. Мы жывем у часе вялікіх зьменаў. Тое, што сягоньня выдаецца немагчымым, можа заўтра аказацца як вялікая пэрспэктыва для лепшых магчымасьцяў”.

 

Гуляньне на Літве

Што гэта такое? Гэта - Сьвята. Нашае Сьвята і Сьвята ўсіх Ліцьвінаў. А ўпершыню адбылося яно ў нашай хаце 8 лістапада 1997 году. Хто такія Ліцьвіны? Гэта вольныя людзі, якія моцна кахаюць сваю Зямлю. Гэтае Сьвята прыдумала мая мама, а мы ўсей сям'ёй рыхтаваліся да гэтага ўрачыстага Дня. Віталік прынёс зь ліцэю каляндарык з выявай Пагоні. Мама прыдумала тэкст для запрашальных паштовак: "Гуляньне на Літве адбудзецца ў мястэчку Койданава на вуліцы Пратасава, д.9, к.2, кв.18, 8.11.97." Цэлы тыдзень, а мо й болей, Віталік друкаваў паштоўкі для гасьцей, прыладзіўшыся на ваконным шкле, пераздымаў "Пагоню" з каляндарыка. Трохі памагала й я, але Віталік бурчэў на мяне, што кепска атрымліваецца. Пасьля мама падпісала самаробныя паштоўкі, і яны паляцелі да Ліцьвінаў, якіх шукалі і ў Воршы, і ў Гомлі, і ў Менску, і на Гарадзеншчыне, і на Магілёўшчыне, і ў Рызе, і ў далёкай Канадзе, дзе жыве наш Прэзыдэнт Івонка Сурвілла. Да Сьвята мама купляла посуд, рыхтавала прадукты; яна надта стамлялася, і ў яе не было часу пагуляць з намі, як раней. Я й Віталік загадзя напяклі да Сьвята печыва, кожны па свайму рэцэпту. Нарэшце наступіў Гэты Дзень... Я ўстала вельмі рана, бо трэбло дапамагчы маме. Яна абірала бульбу на "шапачкі", а я кроіла хлеб, строіла бутэрброды са шпротамі, наразала лустачкамі сыр. Тата таксама дапамагаў маме на кухні, а можа наадварот - мама дапамагала тату, бо тата сварыўся на маму, што яна ня ўмее сэрвіраваць стол. Карацей, на кухні кіпела праца, і толькі хлопцы сядзелі ў дзіцячым пакоі і займаліся сваім сталым заняткам - гулялі ў карты. Скончыўшы кухонную работу, я пайшла на наш назіральны пункт - вакно дзіцячага пакою. Цікава: хто ж першы да нас завітае? Ды мы ня ўгледзелі: ля дзьвярэй дзвынкнуў званок. "Ого! Госьці!"- крыкнуў на бягу Міколка. Нам зь, Віталікам таксама не захацелася заставацца на мейсцы, і мы паляцелі з усіх ног у вітальню. Мама адчыніла дзьверы. На парозе зьявілася нейкая цётка з сумкамі. (Пазьней мы даведаліся, што гэта была Кацянкова Вольга Іванаўна). Яна зазірнула ў залю і сказала: "Ну што, я першая?" Пасьля распранулася, пакорпалася ў сумцы і працягнула нам тры бананы, слодычы, затым прайшла на кухню і ўзялася памагаць, спыніўшы сварку таты з мамай.

Літва-98  8.11.98. Зьлева направа стаяць: Люда Дубатоўка, Марына (хіба пазначце - яе ўжо німа, надзвычай Ясная Жанчына...) і Барыс Мускія, Валянтына Лапцэвіч (таксама сыйшла...), Зьміцер Цехановіч, Мікола Сьцепулёнак.Сьпераду: Дзіма Таруліс, Міколка, Віталік, Вэраніка з Ганнай Матусэвіч, Сьвета Таруленя з Андрэйкам Тарулісам.

А мы - зноў чакаць новых гасьцей! I неўзабаве мы іх убачылі. Гэта былі ўжо знаёмы нам дзядзя Дзіма Таруліс, што прывозіў маме машынку і зь цёцяй Сьветай. Уваходзячы ў пад'езд, яны памахалі нам рукамі. "Бачаць, як мы стукалі ў вакно!"- зарадаваўся Віталік. Вось адчыніліся дзьверы, і госьці зайшлі ў нашую хату, як гаспадары. "Вось гэта - табе, Міколка!"- сказаў дзядзя Дзіма і падаў карабок з гуашшу і блёкам для маляваньня. "А гэта - табе!"- зноў сказаў дзядзя Дзіма і падарыў Віталіку дзьве касэты. "Ну а гэта - табе," - трэці раз сказаў дзядзя Дзіма і павесіў мне на шыю мадалік з выявай Пагоні. Каля Пагоні быў намаляваны і наш бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам "Беларусь". Трохі пазьней прыйшлі Мускія: дзядзя Барыс і зь цёцяй Марынай, а таксама бабка Валяньціна Лапцэвіч. Мы зь імі даўно сябруем. Яны былі ў нашай хаце, а мы - ў іхных. Дзядзя Барыс паказваў нам музэй каменьня ў Менску. А першы раз мы пазнаёміліся зь ім ў Ракуцёўшчыне, калі езьдзілі да Максіма. Бабка Валяньціна падарыла Віталіку гадзіньнік, мне далі шакаладку, а Міколку - цукерак. Самыя блізкія, койданаўцы, прыйшлі пазьней за ўсіх. Прыцёгся Міхась Сантаровіч з тортам і гарэлкай. Ён такі сьмешны! Аднойчы прыходзіў да нас, здаецца на Вялікдзень, і праседзеў дацямна. Хадзілі мы зь ім гуляць у мяч на Дзягілёньскае возера. У яго свае адметныя словы, ён папраўляў нас, калі мы "русілі". Віталік нават склаў маленькі слоўнічак Міхасёвай мовы. Апошнім зьявіўся Міхась Цішук. Ён працуе хірургам, забег перад дзяжурствам; але самае важнае, што ён прыйшоў з пропускам - нашай запрашальнай паштоўкай, бо ў хаце ў нас быў першы раз і дарогі ня ведаў.

I вось пачалося Сьвята.Тата выцягнуў стол на сярэдзіну хаты, а мы з мамай яго накрывалі. А госьці такія добрыя, нам ўсё дапамагалі рабіць! "А для дзяцей якое сьвята? Абы наесьціся багата!" Мы й наеліся за тым сталом, як на Дзяды! Віталіку мама давала ў ліцэй грошы на кішэнныя расходы, а ён ня еў ды сабраў іх на фотаапарат. Купіў нейкі зломак за 200 тысячаў. Тата надта сварыўся на яго за гэта, а мама абараняла, кажучы, што Віталік ашчаджаў грошы, да таго ж ён яшчэ горкае дзіця. Віталік фатаграфаваў тым фотаапаратам Ліцьвінаў, але здымкі не атрымаліся - кепскі фотаапарат. Затое назаўтра прыйшла да нас цёця Марына Дашкоўская і сваім "Кодакам" зьняла ўсю нашую сям'ю ў тых самых строях як былі мы на Літве, і мама тыя здымкі пасылала Ліцьвінам. Мы ўсе былі апрануты ў белае. Цёця Вольга Іванаўна казала, што гэта сымбаль чысьціні, і што мама ўзяла на сябе адказнасьць.

Першым з-за стала пабег Міхась Цішук. На дзяжурства. А 5-ай гадзіне вечара пачалі зьбірацца дадому Мускія з бабкай Валяньцінай і Вольгай Іванаўнай. Віталік дастаў баян, падыграў сьпевакам Магутны Божа і Пагоню, якую вывучыў адмыслова да Сьвята з "Нашай Нівы". Мама казала, што гэта яны для нас спэцыяльна ноты зьмясьцілі, хоць самі й не прыехалі. Наогул, да нас ніхто не прыехаў з рэдакцый, хоць мама запрашала ўсіх. Чакалі Уладзімера Арлова, той казаў, што прыедзе з жонкай - ажно ж не. Кнігу ягоную "Таямніцы Полацкай гісторыі" забралі ад суседкі, (давалі чытаць) думалі падпіша - не дачакаліся.

Усей сям'ёй мы некалі хадзілі ў "Беларускую хатку", дзе пазнаёміліся з Эдуардам Акуліным і ягоным Вераском. Нам надта спадабалася Батлейка. Пасыія мы й самі ставілі Батлейку на Каляды, ходзячы па хатах з баянам, з "казой" у кажухах, перамазаныя сажай. Толькі Батлейку мы ставілі па "Страшніку Гаму", якога вычыталі ў "Бярозцы". Мама чытала Эдуарду Віталікаў верш пра свавольніка Міколку. Яму спадабалася. Але й Эдуард з жонкай не прыехалі да нас. Дзядзя Дзіма суцяшаў маму, казаў, што ўсё йдзе выдатна. А мы зь дзядзем Дзімам, цёцяй Сьветай ды дзядзем Міхасём сядзелі дацямна. Цёця Сьвета зь дзядзем Дзімам пасьпявалі песьню пра гарэлку й беларусаў, а яшчэ дзядзя Дзіма прачытаў верш, прысьвечаны маме. Раней ён прыслаў маме цэлую касэту са сваімі песьнямі.

Вось такое яно - нашае Сьвята Гуляньне на Літве. Каму як, а нам было весела, бо мы, Ліцьвіны, Жылі і далей будзем Жыць!

17.7.98 Вераніка Сьцепулёнак, 6 "А" кл. , СШ № 4,
А настаўніца - мая мама, Ганна Матусэвіч.
Напісана для ТБШ у вадказ на абвешчаны для дзяцей конкурс.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1148
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8834
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44374