Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

У зачараваным коле радыкалізму: з нагоды праследу гістарычных выданняў у Беларусі Друк E-mail
22.11.2012 | 07:25 |
ImageЗахар ШЫБЕКА

Падзеі вакол гістарычнага часопіса "Arche", а таксама вакол "Гродназнаўства", фактычна, адлюстроўваюць барацьбу двух праектаў - якой быць Беларусі. Інтэлектуалы, згрупаваныя ў недзяржаўныя грамадскія структуры, прэзэнтуюць Беларусь еўрапейскую, у той час як кіраўнік дзяржавы і ўся яго світа бачаць Беларусь еўразійскай.

Еўрапейскую плынь улады ўсімі сіламі стрымліваюць.  

 

Яе не вынішчаюць, праўда, як пры Сталіне, аднак жорстка абмяжоўваюць пэўнымі рамкамі, каб выкарыстоўваць у палітычнай гульні з Захадам. Як толькі еўрапейская арыентацыя пачынае набіраць моц і небяспечна ўздзейнічаць на грамадства - пачынаюцца рэпрэсіі. Еўрапейскасць зноў заганяюць у межы адведзенага бантустану.

Часопіс "Arche" стаў надзвычай папулярным, у значнай ступені, дзякуючы яго рэдактару Валерку Булгакаву, які дэманструе як навуковыя, так і камерцыйныя здольнасці. Выдавецкі аддзел часопіса запоўніў кніжны рынак Беларусі цікавымі кнігамі замежных аўтараў. Кніга "Гродназнаўства" (навукова-папулярны нарыс гісторыі г.Гародні) таксама набыла значны грамадскі рэзананс. Сфармаваўся гродзенскі інтэлектуальны асяродак, які, як і часопіс "Arche", вельмі актыўна пашырае ідэі еўрапейскай Беларусі. Не выпадкова, што і наступ на Валерку Булгакава пачаўся ў Гародні.

Часопіс "Arche" -  адзінае альтэрнатыўнае навукова-папулярнае выданне таксама адзінаму афіцыйнаму "Беларускаму гістарычнаму часопісу", дзе друкуюцца адцэнзураваныя артыкулы і парады настаўнікам, як правільна выкладаць гісторыю. Электронная версія часопіса не заменіць друкаваную на паперы. Інтэрнет менш зручны для карыстання  і мае меншую, у параўнанні з кнігай, аўдыторыю. "Arche" чытаюць людзі сталага веку і пазбаўляюцца ад савецкіх стэрэатыпаў. "Arche" чытаюць навучэнцы і знаходзяць там іншую гісторыю сваёй краіны, якой няма ў іх падручніках. Таму закрыццё часопіса "Arche" і яго выдавецтва нанаясе вялікую шкоду найперш асветніцтву, пашырэнню гістарычных ведаў у Беларусі. Улады вельмі асцерагаюцца гістарычных навукова-папулярных выданняў, якія набываюць шырокую папулярнасць. Акадэмічныя працы іх менш турбуцюць. Навуковы часопіс "Беларускі гістарычны агляд" (рэдактар Генадзь Сагановіч) яшчэ трымаецца.

Сітуацыя ў сучаснай Беларусі ўсё больш нагадвае перадваеннае становішча ў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польшчы. У канцы 1930-х гадах, у выніку ўзмацнення рэпрэсіяў з боку польскай улады, беларускія дзеячы маглі захаваць толькі некалькі навуковых выданняў, маладаступных для шырокага кола чытачоў.

Аднак ці можа так здарыцца і з еўрапейскай плынню ў Рэспубліцы Беларусь, калі яна згорнецца да акадэмізму? Думаю, што - не. Ідэалы еўрапейскай Беларусі ўсё больш пашыраюцца ў грамадстве. Заходнія рынкі і крыніцы інвестыцый становяцца ўсё больш патрэбнымі для прадпрымальнікаў. Ізаляцыя постсавецкай бюракратычнай эліты ўзмацняецца. З прычыны часовага ўзмацнення расійскага ўплыву верагодна толькі тое, што межы еўрапейскага бантустана ў Беларусі будуць зменшаны.

Падзеі вакол беларускіх выданняў яшчэ раз высвецілі адвечную праблему Беларусі, якую так добра адлюстравалі  і філосаф Ігнат Абдзіраловіч у сваім творы "Адвечным шляхам" і паэт Янка Купала ў  п'есе "Тутэйшыя". Пасля крушэння Расійскай імперыі і стварэння Савецкага Саюзу Беларусь стала полем барацьбы за панаванне тут паміж савецкай Расіяй і Польшчай.

Падобная сітуацыя захоўваецца да нашых дзён. Свае намеры кантраляваць Беларусь сучасная Расія і не хавае. Польшча не хоча межаваць з Расіяй, а таму падтрымлівае праект незалежнай, еўрапейскай Беларусі. Таму не выпадкова, што афіцыйны Мінск разглядае Польшчу як галоўную перашкоду на шляху ператварэння Беларусі ў еўразійскую дзяржаву савецкага ўзору.

Хутка стагоддзе, як барацьба Расіі і Польшчы за Беларусь точыцца безперапынна. І гэта па-ранейшаму дзеліць беларускае грамадства на прыхільнікаў Захаду і прыхільнікаў Усходу. Калі кіраўнік дзяржавы і афіцыйныя прапагандысты гаворасць пра незалежную славянскую Беларусь, іх апаненты разумеюць гэта, як арыентацыю на Расію, якая пагражае незалежнасці беларускай дзяржавы. Калі беларускія інтэлектуалы гавораць пра незалежную еўрапейскую Беларусь, іх апаненты разумеюць гэта, як арыентацыю на Польшчу, якая пагражае зноў адарваць Заходнюю Беларусь. Стэрэатыпы мінулага пераадолець няпроста.

І ў нашым прыватным выпадку лічыцца, што за плячыма "Arche" і гродзенскага асяродка стаіць Польшча, а за плячыма кіраўніка Беларусі - Расія.

Дзе ж выхад з зачараванага кола? А ён, на маю думку, - у набыцці цярплівасці і мудрасці. Нельга ўяўляць Беларусь толькі еўрапейскай або толькі славянскай. Недарэчна спрашчаць, прымітызаваць краіну, размешчаную на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў.  Беларусь - розная, шматгранная, шматэтнічная, полікультурная. У гэтым - яе своеасаблівасць. Нельга выстаўляць незалежную дзчржаву прарасійскай або прапольскай. Яна мусіць быць нейтральнай, стаяць па-за ўсялякімі ваеннымі блокамі і аб'яднаннямі. Шкада, што з дзеючых палітыкаў ніхто сурьёзна не змагаецца за статус нейтральнай Беларусі. Заклік да незалежнай і нейтральнай Беларусі не стаў першачарговым.

У канкрэтным выпадку - наступу на  часопіс "Arche" і гродзенскі асяродак -  адлюстроўваецца яшчэ адна праблем, якая дзеліць Беларусь на два непрымірымыя лагеры. Гэта - ацэнка Другой сусветнай вайны. Інтэлектуалы, згрупаваныя ў недзяржаўныя грамадскія структуры, прытрымліваюцца еўрапейскага погляду, у той час як кіраўнік дзяржавы і яго світа глядзяць на ваеннае мінулае вачамі расійскіх сталіністаў. Любыя спробы пашырыць у грамадстве еўрапейскі погляд імгненна караюцца. Асабліва хваравіта на гэта рэагуе кіраўнік Беларусі. Існуе забароненая тэма - вывучэнне дзейнасці беларусаў, якія змагаліся з расійскімі бальшавікамі на баку нацыстаў. У афіцыйнай гістарыяграфіі іх называюць нацысцкімі пасобнікамі, паліцаямі. У пасляваеннай усходнебеларускай вёсцы слова "паліцай" лічылася самай вялікай абразай.

У пачатку гэтага стагоддзя як толькі часопіс "Спадчына" пачаў друкаваць матэрыялы пра так званых "паліцаяў", ён адразу ж пазбавіўся ўсялякай дзяржаўнай падтрымкі і ўрэшце-рэшт мусіў прыпыніць сваю дзейнасць. Тады ніякіх грамадскіх пратэстаў не назіралася. Зараз чырвоную лінію перайшоў часопіс "Arche" - і яго адразу ж пачалі ціснуць да долу. Але на гэты раз ужо гучыць грамадскі пратэст. Зразумела, што ён недапаможа. Улады не лічацца з грамадскай думкай. Але пратэсты сведчаць пра дэсаветызацыю беларускага грамадства. Моладзь  даволі спакойна ставіцца да розных поглядаў на вайну. І ўсё ж, вайна па-ранейшаму выкарыстоўваецца ў якасці ідэлагічнай барыкады, якая дэкансалідуе грамадства.

У "Нарысах па Гісторыі Беларусі. 1795-2002" я прапанаваў формулу прымірэння. Жыхары Беларусі былі толькі гарматным мясам у барацьбе гітлераўскай і ста­лінскай тыраніяў. І партызаны, і тыя, хто супрацоўнічаў з нацыстамі, хоць і ваявалі паміж сабой дзейнічалі ў адным кірунку. І тыя, і іншыя змагаліся хай сабе з рознымі, але з ворагамі Беларусі і тым набліжалі яе незалежнасць. Аднак гэта ніяк не падзейнічала на дзяржаўную палітыку памяці. Не хапае мудрасці, гатоўнасці да ўзаемадаравання.

Урэшце рэшт, чарговы наступ на гістарычныя выданні - гэта праява хваробы беларускага грамадства на радыкалізм. І улады, і іх апаненты часцей за ўсё лічаць, што павінна быць толькі так і не іначай. Ініцыятыва прымірэння мусіць сыходзіць ад уладаў. Аднак наўрад ці дачакаемся. Нешта не бачна сярод кіраўніцтва Беларусі мудрацоў, арыстакратаў думкі. Хіба што, гэта агульны недахоп кіруючай эліты сучаснай еўрапейскай супольнасці.

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 24, No. 4.
thepointjournal.com
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1736
mod_vvisit_counter Учора 1806
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3542
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52655