Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Смяшынкі з Коласавай хаты Друк E-mail
11.09.2012 | 21:39 |
ImageЯйка

У даваенныя гады, калі Колас быў у сіле, іншы раз у застоллі гучалі не толькі яго жартоўныя вершы, але прысутныя маглі адчуць і дужасць рукі песняровай. Часцей гэтым сродкам спаборніцтва служыў сярэдні палец: рэдка каму шанцавала разагнуць яго. У другім спаборніцтве ён не меў роўных. А тут прыдумкай было расціснуць зваранае ўкрутую яйка, устаўленае між далоняў, счэпленых пальцамі. Аднойчы, пры дэманстрацыі сваёй моцы, трапілася яйка, зваранае ўсмятку. Расціснулася яно лягчэй, але пад высокім ціскам вадкі жаўток так разляцеўся, што, пад акампанемент дружнага рогату, заляпаў яго пільчак.

«Усё роўна ўнукі будуць мае!»

Да сямідзесяцігоддзя народнага паэта згодна з пастановаю ўрада яму пабудавалі двухпавярховы дом. 

На першым паверсе размясціліся сыны з сем'ямі ў пакоях насупраць. Праз шкляныя дзверы добра было відаць, што там адбываецца.

Неяк жонка старэйшага сына пасварылася са сваім мужам. Меншы сын супакойваў яе ў сваім пакоі. А ў пакойчыку старэйшага жонка меншага гутарыла з ім. Зайшоў Колас, глянуў налева, глянуў направа - чорт ведае, што такое! Паблыталі, ці што, сыны жонак? Махнуў рукою і сказаў: «Усё роўна ўнукі будуць мае!»  

Нарзан

Якуб Колас рэдка ездзіў на курорты, аддаючы перавагу родным прасторам. Канечне, стан яго здароўя вымушаў лячыцца - заробленая яшчэ ў турме язва страўніка пастаянна даймала. Адна ж з паездак у Кіславодск закончылася трагічна: у дарозе праз акно выцягнулі чамадан з рукапісам паэмы «Сымон-музыка». Колас закончыў яе другую рэдакцыю ў Кіславодску. Янка Купала кожны год ездзіў на курорты - Есентукі, Пяцігорск. Аднойчы яны пасля камандзіроўкі ў Тбілісі на святы выкарысталі магчымасць падлячыцца ў Цхалтуба. У Янкі Купалы была паніжаная кіслотнасць, у Коласа - павышаная. Але лячэнне, працэдуры ім прызначылі чамусьці аднолькавыя. І гэта выклікала ў Коласа пэўны скепсіс. А крыху пазней рускі паэт і перакладчык Сяргей Гарадзецкі пісаў Коласу: «Трэба мець моцнае здароўе, каб вылечыцца ў Цхалтуба». Але ж Купала падлечваўся і папраўляўся някепска, а да канца года страчваў, што назапашваў на курорце. З нагоды гэтага Колас адгукнуўся эпіграмным вершам:

Абмыецца Янка ў нарзане,
Здаровы прыедзе, як бык.
Гарэлку ж піць Янка як стане,
Дык з'едзе наш Янка на пшык.

Зноў возьме наш Янка пуцёўку,
Стралою махне на курорт,
Бо Янка наш мае галоўку,
Бо Янка наш хітры, як чорт.

.  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .

Абмыецца Янка ў нарзане,
Здаровы прыедзе, як бык...

Колас зачытваў гэты верш сваім сабратам па пяру, але прачытаць яго паплечніку, свайму другу не адважваўся, каб той часам не пакрыўдзіўся. І ўсё ж Янка пакрыўдзіўся, калі гэты верш яму пераказаў Алесь Дудар: чаму Колас сам не прачытаў яму? Яны ж пастаянна чыталі адзін аднаму свае вершы. І гэта тым больш, што эпіграма спадабалася - бясконцыя вершы сустракаюцца надзвычай рэдка.

Пяро - паэту

У адзін з дзён нараджэння Колас паклікаў сваіх блізкіх сяброў. Сабралася чалавек дзесяць, пазніўся Пятро Глебка. Гэту яго рысу бацька ведаў, і таму селі за вячэру без Пятра Фёдаравіча. Прагучалі тосты, кульнулі колькі чарак... І тут з'явіўся Глебка. Міхась Лынькоў адразу выгукнуў: «Штрафную яму, штрафную!» Ухапіўшы бутэльку, стаў шукаць што-небудзь больш ёмкае, чым чарка. На вочы папаўся кубачак, які стаяў на падаконніку, і Лынькоў, напоўніўшы яго, стаў прыспешваць Глебку. Той выпіў і раптам з жахам дастае нешта жалезнае з рота. Пяро? Колас непрыгодныя пёры кідаў у кубак. Усе разрагаталіся, а нехта заўважыў: «Паэту і пяро ў зубы!».

Неспадзяваная аква

Старэйшы сын Якуба Коласа Даніла пэўны час працаваў у Інстытуце арганічнай хіміі нашай Акадэміі навук. Ён добра ведаў усіх навукоўцаў як спецыялістаў, ведаў іх схільнасці, з многімі сябраваў. Іншы раз на рабоце затрымліваліся надоўга, а каб зняць стомленасць, крыху расслабляліся. Зрэдку Даніла наведваў сяброў, калі ўжо не працаваў у інстытуце, і, вядома, не абыходзілася без чаркі. Ці сам прыносіў што-небудзь, ці частавалі тыя: спірту хапала.

Аднойчы ён зайшоў пазнавата. У вокнах гарэла святло, працаваў толькі адзін аспірант - Валодзя Агабекаў. За тры гады падрыхтаваць дысертацыю надзвычай цяжка. Трэба выкарыстоўваць і доўгія вечары, і дні адпачынку. Валодзя паважліва пасадзіў госця на крэсла і здзівіўся: «Што прывяло так позна?» А Даніла, не спяшаючыся, дастае з партфеля пустую літровую бутэльку і кажа: «Трэба наліць...» - «Што вы, што вы, я магу знайсці толькі грам сто пяцьдзесят...» - не даў дагаварыць аспірант. - Больш няма!..» А Даніла, хаваючы ўсмешку, кажа: «Але мне трэба літр аквы дыстылятум - для акумулятара...»

«Здраднік»

Жонка малодшага сына Якуба Коласа вярталася з заняткаў, якія праводзіла ў політэхнічным інстытуце. Ужо сцямнела, церушыў дробны асенні дожджык, было ціха. Абыходзячы корпус Акадэміі навук, яна заўважыла пад вокнамі лабараторыі электрафізікі, дзе працаваў муж, постаць мужчыны, які абдымаў і цалаваў нейкую дзяўчыну. Падыходзячы бліжэй, яна пазнала свайго мужа. Яго паліто, капялюш, а калі стала падыходзіць бліжэй, той крыху развярнуўся, каб не было відаць яго твару. Пачуццё рэўнасці, горычы ахапіла яе. «Ну, хай толькі прыйдзе дадому!.. Я яму пакажу, здрадніку!» Дадому было зусім блізка, і яна злосная-злосная ўляцела ў хату. Толькі адчыніла дзверы і абамлела: муж сядзеў на канапе і чытаў газету. Як ён паспеў? Але ж, агледзеўшыся, убачыла, што ён у хатняй адзежыне. Як жа так: толькі што цалаваў нейкую дзеўку? Сама бачыла! І ўсё расказала мужу, а той пасмяяўся і сказаў: «Калі ты мяне яшчэ раз убачыш у такой сітуацыі, то лічы, што гэта не я».

«Разлучніца»

Адбылася гэта гісторыя ў тыя слаўныя часы, калі на Камароўскім рынку малдаване прадавалі ў разліў з вялікіх бочак добрае маладое віно. Там было і алігатэ, водару якога і блізка не знойдзеш у бутэлечным віне таго ж гатунку, і непаўторнае кабернэ, і лідэ з духмянасцю суніц, і іншыя добрыя напоі. Малодшы сын Коласа часам заходзіў з сябрамі на рынак пакаштаваць той ці іншы гатунак, а калі траплялася што па густу, дык яму нацэджвалі пяцілітровік. Гэтыя напоі мелі і яшчэ адну важную якасць: яны былі намнога таннейшымі, чым у крамах.

Аднойчы вечарам яго жонка пайшла да сяброў-суседзяў, дзе забавілася, і дахаты яе праводзіў Пятро Пархуцік, таксама супрацоўнік фізіка-тэхнічнага інстытута. А муж яе, вяртаючыся з магазіна, сустрэў намесніка дырэктара гэтага інстытута Міхаіла Бадзяку. Той быў крышку «пад мухай» і з ахвотаю пагадзіўся пакаштаваць малдаўскага віна. За гамонкаю і чаркаю яны дачакаліся жонкі гаспадара і яе праважатага Пятра. Той таксама з ахвотаю прыняў прапанову пакаштаваць разліўнога. Трохі заправіўшыся, яны адкланяліся і пайшлі дахаты. А назаўтра звоніць жонка Пятра і пытаецца: «Калі дадому прыйшла Наташа?» З Наташаю яна гаварыць не захацела, а ў голасе адчувалася рэзкасць. Калі раней сустракаліся, размаўлялі па тэлефоне, дык зараз наступіў поўны «адбой».

Тыдні праз два сітуацыя праяснілася. У тую ноч Пятро дайшоў дахаты ў шэсць гадзін раніцы, а пайшоў правесці сяброўку, калі не было яшчэ дванаццаці. Аказваецца, Бадзяка вызваўся правесці Пятра, а калі падышлі да яго дома, той вырашыў правесці дахаты намесніка дырэктара. І гэтак, заправіўшыся маладым малдаўскім, мужчыны памаладзелі і хадзілі ад адной хаты да другой да самай раніцы.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1291
mod_vvisit_counter Учора 1806
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3097
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52210