Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

«Чарнобыльскі шлях» пад зубоўны скрыгат уладаў (Відэа) Друк E-mail
27.04.2012 | 22:07 |
«Чарнобыльскі шлях» 201226 красавіка ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце. Удзел у акцыі ўзялі да 2 тыс. чалавек.

Галоўнай тэмай «Чарнобыльскага шляху» сёлета стала патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў. 

20:49

Дзяніс Садоўскі сказаў, што мітынг скончаны. Прапанаваў людзям ці разыходзіцца, ці разам з палітыкамі ісці да Чарнобыльскай капліцы, каб запаліць знічы і ўскласці кветкі. Частка разыходзіцца, частка ідзе да капліцы.

20:40

Выступае Мікалай Уласевіч з Астраўца (інцыятыва «Астравецкая — гэта злачынства»), ён паведаміў, што паўгадзіны таму ў яго дома ў Астраўцы быў ператрус, а сам Уласевіч быў з Лябедзькам падчас візіту таго ў Астравецкі раён. «Мы павінны сказаць не АЭС, у расійскім варыянце АЭС не вырашыць праблему», — мяркуе Уласевіч.

На сцэну падняліся міліцыянты ў форме, падышлі да сустаршыні БХД Дзяніса Садоўскага і просяць сканчаць мітынг, бо выйшаў час. Садоўскі кажа, што зараз будзе прамаўляць апошні выступоўца.

Ніна Ермалінская зазначае падчас выступу, што ў нас не толькі экалагічныя праблемы, але і палітычныя, у турмах сядзяць паліітвязні.

«Чарнобыльскі шлях» 2012 20:34

Пачалі запускаць у неба белыя ліхтарыкі. Пасля выступу Дземідзенкі да сцэны падышлі чалавек восем у цывільным. Потым супрацоўнікі ў цывільным праводзяць Дземідзенку да метро і спусцяцца з ім пад зямлю.

20:33

Выйшаў Мікола Дземідзенка ад МФ і сказаў, што яго паплечнікі думалі доўга над лозунгам для акцыі, потым мочўкі разгарнуў лозунг «Саша, ты дурак?»

20:25

Лідар БНФ Аляксей Янукевіч звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ніколі не было нацыянальнай улады — ні і 1986-м, калі выбухнуў Чарнобыль і радыяцыйныя аблокі «асаджвалі» на Беларусь, ні цяпер, калі ўлады замоўчваюць наступствы Чарнобыльскай катастрофы і збіраюцца будаваць новую АЭС.

20:23

Выступае Таццяна Новікава (Экадом), яна кажа, што добра, прыйшло шмат людзей на Шлях, яна звярнула ўвагу на тое, што дзяржава працягвае замоўчваць трагедыю, сказала пра людзей, што працягваюць паміраць ад хваробаў, звязаных з Чарнобылем.

Па словах Таццяны Новікавай, дзяржава паказала сваё стаўленне да праблем Чарнобыля тым, што забрала гукаўзмацняльную апаратуру.

Яна таксама заявіла, што дзяржава навязвае будаўніцтва АЭС — гэта афёра, якая можэа пацягнуць за сабой шмат ахвяраў.

Паводле БелаПАН, перад мітынгам былі затрыманыя прадстаўнікі расійскага «Яблыка», што бралі ўдзел у акцыі. Як паведаміў БелаПАН адзін з відавочцаў, на прыпынку грамадскага транспарту да іх пад’ехаў мікрааўтобус з зацемненым шклом без нумароў. З яго выскачылі людзі ў цывільным і зацягнулі ўнутр некалькі чалавек.

«Чарнобыльскі шлях» 2012 20:21

Пачаўся мітынг. Слова ўзяў Юрый Хадыка. Ён выбачыўся за тое, што зноў не прапусцілі гукаўзмацняльную апаратуру, прапанаваў ушанаваць прафесара Несцярэнку, якім першым прыбег у 1986-м у будынак КПБ і сказаў пра катастрофу, а таксама загінулага прафесара Івана Нікітчанку.

Цяпер — хвіліна маўчання.

19:53

Галава калоны дайшла да парку Дружбы народаў, які ачэплены металічнымі турнікетамі. Праз іх будуць прапускаць людзей.

Зміцер Каспяровіч спрабаваў пранесці расцяжку «Не — АЭС», яе адабралі і выкінулі ў сметніцу. Такая свабода выказвання думак.

19:30

Калона дайшла да вуліцы Куйбышава. Гукаюць «Жыве Беларусь», «Свабоду палітвязням». Пакуль усё спакойна.

19.08

Калона дайшла да Якуба Коласа. Шмат сцягоў, расцяжак. Трапляюцца і гумарыстычныя: напрыклад, «Выйшаў бацька ў грыбы» з выявай ядзернага «грыба».

19:00

Машыны, што едуць Сурганава, сігналяць, а людзі ў цывільным здымаюць на камеру нумары гэтых машын.

18:51

Пастаянна ўздоўж шэсця спыняюцца машыны без нумароў, адкуль выходзяць асобы ў цывільным.

З’явіліся прадстаўнікі руху сэкс-мяншыняў, якія ўзнялі свае сцягі.

18:48

Пад’ехала машынка з рэкламкай вокан «Века» — але завешаныя рэкламкі і тэлефоны, а ў машыне сядзяць міліцыянты.

«Чарнобыльскі шлях» 2012 18:42

ДАІшнікі перакрылі рух на праспекце, даюць прайсці калоне на вуліцу Сурганава. З’явіўся Андрэй Дзмітрыеў («Гавары праўду»), кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча — Сяргей Марцалеў.

Цяпер калона моцна расцягнулася, у шэсці ўдзельнічае каля 1,5–2 тыс. чалавек.

Удзельнікі шэсця па чарзе крычаць «Свабоду Каваленку», «Свабоду Бяляцкаму», «Свабоду Статкевічу», «Жыве Беларусь».

З’явілася групка людзей у чырвона-жоўтых масках.

На Сурганава заўважаныя тры мікрааўтобусы без нумарных знакаў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй.

18:30

Шэсце ўзначальваюць Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, яны нясуць абраз «Маці Божай Чарнобыльскай».

18:28

Пачалося шэсце, людзі выходзяць за турнікеты. Удзельнічае некалькі соцень чалавек (500–800). «Еўрапейская Беларусь» гукала «Жыве Беларусь», «Маладая Беларусь» скандуе «Не — АЭС у Беларусі».

18:25

Прыйшлі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і яго намеснік, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў: яны прынеслі абраз «Маці Божай Чарнобыльскай» Аляксея Марачкіна.

БХД прапануе запісвацца ў яе партыю.

Візуальна найбольш сцягоў кампаніі «Гавары праўду».

Цягнікі на станцыі метро «Акадэмія навук» не спыняюцца. Такі падарунак людзям ад уладаў.

«Чарнобыльскі шлях» 201218:10

Прынеслі Чарнобыльскі звон, перыядычна б’юць у яго. Людзі чакаюць пачатку шэсця.

18:09

Расійскі «Яблык» узняў расцяжку «Нет — АЭС», «Маладая Беларусь» узняла расцяжку «Чарнобыль — наш боль», маладафронтаўцы стаяць у рэспіратарах, трымаюць расцяжку сваёй арганізацыі. Ідзе запіс у кампанію байкоту парламенцкіх выбараў.

Вельмі стракатая публіка сабралася, калі меркаваць па сцягах грамадскіх арганізацый: сцягі «Гавары праўду», «Еўрапейскай Беларусі», БХД, «Маладой Беларусі», нацыянальныя сцягі ды інш.

Людзей заўважна пакуль меней, чым на Дзень Волі.

Прыйшлі палітыкі Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

«Чарнобыльскі шлях» 201218:02

Узнялі сцягі «Гавары праўду», прыйшлі былы палітвязень Зміцер Бандарэнка з жонкай Вольгай, пісьменнікі Генадзь Бураўкін, Славамір Адамовіч.

Удзельнікі збору ўзнялі расцяжку «Мірным атам не бывае».

Людзей большае. Зараз перад будынкам Прэзідыума Акадэміі навук — каля 200 чалавек.

17:57

З’явіліся тры сцягі расійскага руху «Яблык», узнялі сцягі «Маладая Беларусь», «Еўрапейская Беларусь». Прыйшлі старшыня ТБМ Алег Трусаў, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Лявон Дзейка, пісьменнік Сяргей Законнікаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Міліцыя папярэджвае, каб адыходзілі ад метро: маўляў, зараз будзе гадзіна пік, каб не стваралі праблем з рухам.

«Чарнобыльскі шлях» 201217:52

Каля будынка Акадэміі навук зараз сабралася каля 80–100 чалавек, стаяць турнікеты.

Прыйшлі сустаршыня аргкаміітэта Юрый Хадыка, грамадскі актывіст Артур Фінькевіч. Таго, хто праходзіць агароджы, здымаюць на відэа. Узнятыя два бел-чырвона-белыя сцягі.

17:45

Еўрарадыё паведамляе, што ў Брэсце затрымалі актывістаў «Гавары праўду» Марата Несцярэнку і Алеся Ахмача. Яны распаўсюджвалі інфармацыю з нагоды 26-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На тумбах у цэнтры горада расклейвалі тэкставыя матэрыялы з надпісам «Ад Астраўца да Чарнобыля адзін крок».

«Чарнобыльскі шлях» 201217:07

Каля будынка прэзідыума Акадэміі навук пачалі агароджваць пляцоўку. На паркоўцы — з паўдзясятка машын з танаваным шклом, без нумарных знакаў, машына сапёрна-піратэхнічнай службы, а таксама машына з гукаўзмацняльнай тэхнікай.

Радыё Свабода паведамляе, што затрыманы грамадскі актывіст з Асіповіч Ігар Сімбіроў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі ўжылі сілу. Сімбіроў ехаў на «Чарнобыльскі шлях» у Мінск. Пазней суддзя Наталля Пратасавіцкая асудзіла яго на 10 сутак. Разгляд адміністрацыйнай справы доўжыўся 10 хвілін.

* * *

Пачатак збору ўдзельнікаў запланаваны на 18.00. Шэсце рушыць праз паўгадзіны, у 18:30. Ісці дэманстранты будуць вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы да парка Дружбы народаў, там і адбудзецца жалобны мітынг.

Галоўнай тэмай «Чарнобыльскага шляха» сёлета стане патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Сёння А. Лукашэнка заявіў, што МАГАТЭ не мае да Беларусі пытанняў па бяспецы і тэхналогіях будаўніцтва АЭС. «Мы бяром самыя перадавыя тэхналогіі у расіян, такіх станцый ужо нямала пабудавана па ўсім свеце Расіяй. Гэта самы высокі ўзровень абароненасці і бяспекі станцыі», — адзначыў ён. Лукашэнка дадаў, што будаўніцтва АЭС ужо вядзецца.

«Таму атамнай станцыі ў Беларусі быць, і мы яе пабудуем, хто б ні крычаў, па міжнародных стандартах», — сказаў ён.

«Палітыка вызначана, і я дакладна прытрымліваюся гэтай палітыкі. Мы тут гаспадары на гэтай зямлі і мы будзем вызначаць, дзе будаваць і што будаваць», — заявіў Лукашэнка, каменціруючы выказванні аб тым, што нейкія еўрапейскія сілы могуць прымусіць Беларусь прыпыніць будаўніцтва АЭС. «Наконт нейкіх еўрапейскіх сіл, якія спрабуюць нас нахіліць не першы год і прымусіць нас рабіць так, як яны хочуць, а не так, як мы хочам жыць, вы ўжо ведаеце аб гэтых выніках», — адзначыў ён.

Мінгарвыканкам перашкод арганізатарам чыніць не стаў, як і з Днём Волі, усе пункты заяўнікаў былі задаволеныя. Праўда, перад акцыяй прайшлі затрыманні маладафронтаўцаў. На 10 сутак асуджаная Наста Шулейка, на Акрэсціна Павел Сяргей. У Касі Галіцкай дома прайшоў ператрус. Відаць, зачапілі маладафронтаўскія дэматыватары на Дзень Волі. «Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод ад 1988.

«НН» вядзе традыцыйны анлайн-рэпартаж.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=72528
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 153
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3728
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 153