Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Разьвіталіся з Ірынай Казулінай Друк E-mail
28.02.2008 | 13:30 |

Разьвіталіся з Ірынай КазулінайХроніка падзеяў 27 лютага 2008 г.:

9.00. Сёньня ў Чырвоным касьцёле а 9 гадзіне адчынілі труну. Таксама каля 9 гадзіны ў Чырвоны касьцёл прыехаў Аляксандар Казулін з дочкамі. Разьвітальная імша будзе правіцца з 12 гадзінаў. Яе адслужыць ксёндз Уладзіслаў

9.30 Ірына Казуліна будзе пахавана ў Тарасаве Менскага раёну. Гэтак вырашыла сям’я Казуліных. Менгарвыканкам адмоўна адказаў на просьбу Казуліных даць месца на Маскоўскіх могілках. Мяркуецца, што нейкі час труну зь целам нябожчыцы пранясуць па вуліцах Менску. А потым паедуць у Тарасава на чатырох аўтобусах.

12.00. Разьвітаньне працягнецца прыкладна паўгадзіны -- да 13.30, потым жалобная працэсія накіруецца на могілкі ў Тарасаве. У самім касьцёле прыкладна тысяча чалавек, шмат людзей на вуліцы. За касьцёлам, на вуліцы Берсана, зранку стаялі аўтазак з байцамі АМАПу, некалькі ПАЗаў з супрацоўнікамі міліцыі. Але прыблізна ў 12.40 яны кудысьці зьехалі.

 

Разьвіталіся з Ірынай Казулінай13.15 Празь некалькі хвілін завершыцца імша. Мяркуецца, што труну зь нябожчыцай вынесуць на руках і пранясуць некалькі соцень мэтраў па вуліцы Берсана да катафалку.

13.35 Імша заканчваецца, людзі выстраіліся ў жывы калідор і чакаюць вынасу труны. Сярод тых, хто прыйшоў разьвітацца з Ірынай Казулінай, шмат выкладчыкаў БДУ, грамадзкія актывісты, лідэры партыяў і рухаў -- Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Міхаіл Марыніч,Павал Севярынец, Валер Фралоў, Уладзімер Някляеў.

13.50 Труну з целам Ірыны Казулінай вынесьлі з Чырвонага касьцёла. За труной ідуць Аляксандар Казулін, дочкі Вольга і Юлія, маці Ірыны, родныя і блізкія. У жалобнай працэсіі амбасадары ЗША -- Карэн Ст'юарт, Ізраіля -- Зэеў Бэн-Ар'е. 

Разьвіталіся з Ірынай Казулінай14.00 Людзі ўтварылі жывы калідор на вуліцы Берсана, труну нясуць да катафалку.

14.15 Пасьля таго як труну паставілі ў катафалк, Аляксандар Казулін зьвярнуўся да прысутных са словамі падзякі. Пры гэтым ён двойчы стаў на калені. Свой выступ ён скончыў словамі «Жыве Беларусь!». У натоўпе пачуліся воклічы «Свабоду Казуліну!» Пасьля гэтага жалобная працэсія накіравалася ў бок могілак у Тарасаве.

14.30 Жалобная працэсія -- катафалк, 4 аўтобусы, прыкладна 50 легкавікоў - рушыць праспэктам Незалежнасьці. Міліцэйскага суправаджэньня няма, таму траспарт расьцягнуўся, спыняецца на сьвятлафорах. Людзі дабіраюцца да могілак рознымі маршрутамі. Агульны збор абвешчаны на пляцоўцы ў Тарасаве перад могілкамі, паведаміў сябра грамадзкай камісіі па пахаваньні Сяргей Скрабец.

Разьвіталіся з Ірынай Казулінай15.00 Жалобная працэсія даехала да старых вясковых могілак за катэджным пасёлкам Тарасава. Прыехалі 4 аўтобусы і каля 50 легкавікоў. Тут ужо стаяць некалькі машынаў з прадстаўнікамі спэцслужбаў, людзі ў цывільным здымаюць на відэакамэры. Заўважаныя аўтамабілі зь лягатыпамі беларускіх тэлеканалаў ОНТ і СТВ.

15:15 На могілках -- прыкладна тысяча чалавек. Труну паднесьлі да месца пахаваньня. Людзі разьвітваюцца зь нябожчыцай. Няма ніякіх прамоваў. Хор пяе жалобныя сьпевы. Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк чытае малітву. 

15:30 Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк дабраславіў магілу. Слова ўзяў Аляксандар Казулін. Яго прамова была надзвычай эмацыйнай. Людзі плакалі. Аляксандар Казулін падкрэсьліў, што Ірына ахвяравала жыцьцём дзеля яго, заклікаў усіх да міласэрнасьці, любові да бліжніх. Пад малітву, пад сьпевы людзі разьвітваюцца зь Ірынай Казулінай.

Разьвіталіся з Ірынай Казулінай15:40 «Няхай усемагутны Бог дасьць табе, сястра наша Ірына, піць з крыніцаў жыцьця вечнага», -- пад гэтыя словы ксяндза Ўладзіслава Завальнюка труну зь целам Ірыны Казулінай апусьцілі ў зямлю.

16:00 На магіле Ірыны Казулінай насыпалі надмагільны пагорак, усталёўваюць вянкі, кошыкі з кветкамі. Гучыць мэлёдыя Фрэнка Сінатры «Мой шлях».

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1690
mod_vvisit_counter Учора 1806
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3496
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52609