Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Да 150-годдзя Паўстання Кастуся Каліноўскага
Беларускія літаратары прэзэнтавалі новы часопіс – “Верасень” Друк E-mail
09.01.2010 | 20:03 |

Літаратурна-мастацкі часопіс7 студзеня, у калядны вечар, у Менску адбылася прэзэнтацыя новага літаратурнага часопіса «Верасень». Адмысловая заля для грамадзкіх імпрэзаў у Чырвоным касьцёле, дзе праходзіла прэзэнтацыя, была цалкам запоўнена аматарамі беларускай паэзіі, вядомымі літаратарамі, дзеячамі культуры і мастацтва. 

Зь віншаваньнямі часопісу выступілі слынныя майстры беларускай культуры: Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Панізьнік, Леанід Дайнека, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца. Былі зачытаныя віншаваньні і ад народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча. 

Чытаць далей...
 
Ушанавалі памяць Расьціслава Лапіцкага Друк E-mail
07.01.2010 | 19:35 |

7 студзеня, на Каляды, грамадскія актывісты ўшанавалі памяць Расьціслава Лапіцкага. На месцы расстрэла героя ля в.Красны Беражок на дрэвах былі развешаны нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі і стужкі.

Ушанавалі памяць Расьціслава Лапіцкага

Запрашаем ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі, да памяці пра нашых Герояў прыехаць на месца расстрэла Лапіцкага і павязаць стужку любога колеру, альбо запаліць сьвечку ці ўскласці кветкі.

Спасылка на навіну: http://vialejka.org/2186-ushanavali-pamjac-rascislava-lapickaga.html
 
У космасе снiцца дом, а дома — космас Друк E-mail
06.01.2010 | 19:34 |

Пасольскі кабінет Пятра Ільіча — зусім не чыноўніцкі, утульны і адначасова працоўны.
Пасольскі кабінет Пятра Ільіча — зусім не чыноўніцкі, утульны і адначасова працоўны.
Першы беларускі касманаўт распавёў "Звяздзе", як лятаў на арбiту з нашым журналiсцкiм пасведчаннем, даглядаў "хатнюю жывёлiну", i цi бачыў сляды НЛА.

Сядзець побач з жывой легендай — гэта дзiўнае адчуванне. Голаў кружыць, як у крэсле самалёта пры наборы вышынi, i ты, затаiўшы дыханне, слухаеш успамiны суразмоўцы як дзiвосныя казкi, i думаеш толькi: як бы не перабiць недарэчным пытаннем... Мяне яшчэ не было на свеце, калi гэты чалавек здзейснiў свой трэцi — мiжнародны — палёт у космас. Але сёння мы з двойчы Героем Савецкага Саюза, былым лётчыкам-касманаўтам, а цяпер дарадцам беларускага пасольства ў Маскве па пытаннях навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва Пятром Клiмуком узгадваем першы, якi адбыўся ў снежнi 1973-га — дарэчы, пры гэткiм жа анамальным надвор'i, як сёлета.

— Я i забыўся было на гэту дату — 18—26 снежня 1973 года, — з усмешкай узгадвае Пётр Iльiч, — каб не патэлефанавалi спачатку сябар, потым сын з Англii: "Вiншуем!". "З чым?!" — здзiўляюся. "Ну як жа — з першым палётам!".

...Той палёт планаваўся значна раней, на восень 1971-га, але з-за шэрагу няўдалых стартаў, аварый, i ў тым лiку гiбелi некалькiх савецкiх касманаўтаў — Дабравольскага, Воўкава i Пацаева — быў адкладзены. Дый парадкавы нумар карабля — "Саюз-13" — не дадаваў аптымiзму яго экiпажу, Пятру Клiмуку i Валянцiну Лебедзеву.

Чытаць далей...
 
Як Вы ведаеце ў Новы год адбываюцца цуды Друк E-mail
02.01.2010 | 20:20 |

Калі вы патрапіце на гэты дзівосны канцэрт
у навагоднюю ноч або на Каляды, чакайце цуду! 

Гэтая старонка
дапаможа ў выкананні
ўсіх вашых жаданняў
у Новым годзе!

Як вы ведаеце,
у навагоднюю ноч
і на Каляды адбываюцца цуды.
Калі вы патрапілі
на гэты дзівосны канцэрт,
чакайце цуду!

 
Нашы віншаванні Вользе Іпатавай Друк E-mail
24.12.2009 | 14:00 |

Дарагой і слаўнай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы адмысловае ваяўнічае паставы, аўтару вядомых гістарычных раманаў "Залатая жрыца Ашвінаў", "Вяшчун Гедзіміна", "Альгердава дзіда" і іншых кніг прозы, паэзіі, палымянай публіцыстыкі, - табе наша сардэчнае і шчырае віншаванне з чарговай юбілейнай датай! 1 студзеня 2010 года твой юбілей уздымецца над роднай зямлёй і праз акіян памкне да цябе ў Канаду, дзе ты часова рупішся-петуешся.

Домік на зямлі, у якім у пашытай матуляй кашулі нарадзілася спадарыня Вольга.
Домік на зямлі, у якім у пашытай матуляй кашулі нарадзілася спадарыня Вольга.

Каму ж не вядома, што Вольга Міхайлаўна Іпатава сцвердзіла сябе як датклівая і мілая, прынцыповая і мужная - ні даць ні ўзяць - сапраўдная літаратурная жрыца на цярністым творчым і жыццёвым шляху, і што ёй уласцівы і талент, і празорлівасць, як і любоў да сваёй гісторыі і роднай зямлі. Сваёй творчасцю яна паглыбляе асваенне беларускай мастацкай літаратурай аддаленых гістарычных абшараў тых, задзірванелых, сівых, амаль непраглядных.

Чытаць далей...
 
Віншаванні сп. Беламу і клубу «Спадчына»! Друк E-mail
20.12.2009 | 21:46 |
Аляксей Антонавіч Марачкін (1940, Мінск). “Партрэт Анатоля Белага ў  нацыянальным строі”. 2003. Палатно, алей. 85х72 см. Шмат чаго зроблена, пра што людзі ведаюць. А вось што далей не дае спаць узмужнелым за гэтакі час энтузіястам?

«Неабходна стварыць энцыклапедыі - вялікія кнігі, прысвечаныя выдатным гістарычным асобам і дзеям. Падобных выданняў заслугоўваюць Кастусь Каліноўскі, Мікола Ермаловіч, БНР, Заходняя Беларусь», - гэтак лічыць старшыня Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" Анатоль Белы. Ён заявіў пра гэта 12 снежня ў Мінску на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 25-годдзю клуба "Спадчына".

Сярод іншых перспектыўных праектаў і планаў з удзелам сяброў клуба Белы назваў вывучэнне тэмы нацыянальна-вызвольнага руху на Беларусі, узвядзенне помніка Ларысе Геніюш у Празе, альбо хоць бы мемарыяльнай дошкі на доме ў гэтым горадзе, дзе жыла беларуская паэтэса.

Чытаць далей...
 
Сонца, падобна, усіх абдурыла Друк E-mail
19.12.2009 | 11:49 |

Рознае Сонца. Злева на ілюстрацыі — Сонца, як яно выглядае цяпер. Малюнак атрымаў сёння касмічны апарат NASA і ESA для назірання за Сонцам SOHO. Другая фатаграфія зробленая тым жа апаратам 5 снежня 1998 гады — на этапе росту папярэдняга, 23-гадовага сонечнага цыклу.
Рознае Сонца. Злева на ілюстрацыі — Сонца, як яно выглядае цяпер. Малюнак атрымаў сёння касмічны апарат NASA і ESA для назірання за Сонцам SOHO. Другая фатаграфія зробленая тым жа апаратам 5 снежня 1998 гады — на этапе росту папярэдняга, 23-гадовага сонечнага цыклу.

Навукоўцы не разумеюць, што менавіта цяпер дзеецца на Сонцы. Трэці па ліку рост актыўнасці, магчыма, так і не прывядзе да пачатку 24-га сонечнага цыклу. Ужо ў студзене-лютым Сонца можа ізноў запасці ў спячку. Сонечная актыўнасць можа дасягнуць чарговага дна ў траўні-чэрвені 2010 года.

Прыкметы пачатку новага, 24-га сонечнага цыклу, якія з'явіліся ў канцы гэтага года, могуць аказацца зманлівымі. Такая выснова вынікае з аналізу доўгага ланцуга назіранняў, сабраных на працягу бягучага мінімуму актыўнасці.

Чытаць далей...
 
Майстэрства Ірыны Варабей Друк E-mail
01.12.2009 | 02:47 |

Упершыню ў Фестывалі рукадзельля "CreativFestival-2009" узяла ўзяла ўдзел у якасьці майстрыхі-дызайнера нашая зямлячка Ірына Варабей.

На выставе 

Гэты форум рукадзельніц, найбуйнейшы ў сьвеце, праводзіцца штогод у Таронта (Канада), на яго зьязжаюцца мастакі, дызайнеры, выкладчыкі, камерсанты з усяе Амерыцы ды Эўропы - усе, хто мае дачыненьне да гэтага віда мастацтва. Сёлетні Фестываль праходзіў 17-19 кастрычніка у Metro Conventional Centre.

Чытаць далей...
 
Купаловский театр и реставраторы Друк E-mail
29.11.2009 | 22:20 |

В Министерстве культуры не утвердили план студентов БНТУ по реконструкции Купаловского театра.

1 апреля Белорусская республиканская научно-методическая рада по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры приняла окончательное решение о судьбе уникального здания Национального академического театра имени Янки Купалы.

Купаловский театр сегодня
Купаловский театр сегодня

Здание не будет реконструировано радикальным образом. Об этом TUT.BY сообщила начальник архитектурно-реставрационного отдела «Проектреставрации», научный руководитель объекта Купаловского театра Людмила Иванова.

Чытаць далей...
 
Лукашенковский грандотель разрушит памятники и архитектурный облик столицы Друк E-mail
29.11.2009 | 22:14 |

В письме к белорусскому правителю председатель добровольного общества охраны памятников истории и культуры просит пересмотреть планы строительства в центре Минска высотного отеля «Кемпински».

Проект пристройки к Купаловскому театру, предложенный архитектурно-инновационным центром БНТУ
Проект пристройки к Купаловскому театру, предложенный архитектурно-инновационным центром БНТУ

В письме Антона Астаповича среди прочего отмечается, что, согласно Генеральному плану развития Минска до 2030 года, предусмотрено строительство многофункционального комплекса с высотным отелем «Кемпински» в границах улиц Янки Купалы, проспекта Независимости и реки Свислочь рядом со зданием Белорусского государственного цирка.

Чытаць далей...
 
Слуцкі чын – узлёт і слава беларускага ахоўнага духу: Дзень Герояў у Вялейцы Друк E-mail
29.11.2009 | 22:07 |

27 лістапада – Дзень Герояў 27 лістапада - Дзень Герояў. У гэты дзень ў 1920 годзе адбываліся жорсткія баі народных атрадаў Случчыны з бальшавіцкімі войскамі. Паўстанцы выступалі за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Супраціўляліся яе падзелу паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.

Памяць пра герояў Случчыны ўшанавалі і ў Вялейцы. Сябры рэдакцыі газеты "Волат" і Моладзі БНФ выпусьцілі і раздалі жыхарам горада 200 памятных буклетаў. 

http://vialejka.org/2115-dzen-geroja-u-vjalejjcy.html
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 31 32 33 34 35 36 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 673 - 693 з 744
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 543
mod_vvisit_counter Учора 1332
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 13941
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 24027