Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія

Водгук, рэцэнзія
Бунтоўны дух мысляра Друк E-mail
24.12.2016 | 20:18 |
Яўген ГучокЯ ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той жа час душа не радуецца рэчаіснасці, якую  вочы бачаць. І, назіраючы за ходам падзей у грамадскім жыцці, паэт-ваяр набыў скепсіс і паняверку... Таму з цікавасцю, не пазбаўленай, праўда, і зразумелай тут насцярогі, я прачытаў яго мастацка-публ іцыстычны твор "Законы неба не адмяняюцца" (Нябесная Беларусь)", які надрукавалі ў газеце "Наша слова" ў №№ 22-30 за чэрвень - ліпень 2016 г.

Форму ягонаму твору прыдае трохрадкоўе слупкоў, або змыслых строф, якія паэт узяў сабе на ўцеху, на ўзбраенне, адштурхнуўшыся ад японскага хоку, і не здраджвае аблюбаванаму прыёму, ладу, форме ад самага пачатку сваёй творчай біяграфіі. Па сутнасці выкладзенае ў яго паэме-эсэ, можна назваць яшчэ паэмай маналогам, бадай што... Аўтар свядома выбраў жанр паэмы без сюжэту, а каб быў сюжэт ды былі дзеі-падзеі, вобразы, характары - яны самі па сабе ўжо разгортваліся б і завастралі цікавасць чытача. 

Чытаць далей...
 
"Свет — аўтамат, а людзі ў ім — капейкі ": Някляеў напісаў раман Друк E-mail
07.01.2013 | 15:35 |
Свет — аўтамат, а людзі ў ім — капейкі: Някляеў напісаў раман «Аўтамат з газіроўкай. З сіропам і безРаман «Аўтамат з газіроўкай. З сіропам і без» пра сталенне чалавека (і пакалення), фармаванне яго (і пакалення) ідэалаў. пра загадкі маладосці, разгадка якіх знаходзіцца праз 50 гадоў.

Жанр рамана размыты. Тут ёсць элементы меладрамы, рамана выхавання, дэтэктыва.

Твор захапляльна чытаецца, зацягвае, хоць у ім няма адзінага сюжэтнага стрыжня: некалькі гісторый, аб'яднаных супольнымі героямі ці месцам дзеяння.

Чытаць далей...
 
“Што за справа мастаку да ляманту крытыкі?” Друк E-mail
16.05.2012 | 21:57 |
Наталля ЯКАВЕНКА : Амаль несур`ёзны доследНаталля ЯКАВЕНКА : Амаль несур'ёзны дослед

Аднойчы Марк Твэн, які на той час працаваў рэдактарам гарадской газеты, атрымаў ліст ад нейкага чалавека, абуранага надрукаваным матэрыялам. У допісе было толькі адно слова: "Свіння". На наступны дзень у газеце з'явіўся адказ рэдактара: "Мы нярэдка атрымоўваем лісты без подпісаў, але ўчора ўпершыню атрымалі адзін толькі подпіс, без ліста..."

Чытаць далей...
 
Літаратура новай эпохі старой краіны Друк E-mail
05.05.2012 | 21:00 |
Кастусь ТравеньКастусь Травень. Брыґадны ґенэрал. — Вільня : Наша будучыня, 2011. — 208 с.

Пісьменьніка Кастуся Травеня я адкрыў для сябе падчас працы над сваёй кнігай «Rock on-line» (2010), калі ягоная аповесць «Вокліч», зьмешчаная ў дэбютнай кнізе «Маўчы і будзь хітрым» (2007), здолела кардынальна зьмяніць саму структуру маіх разважаньняў: пара цытатаў адтуль паклікала далейшы пошук базісных ісьцінаў у сучаснай беларускай літаратуры (Якавенка, Акула, Ґеніюш, Сыс...), ператварыўшы мой твор, як выказаўся рэцэнзэнт часопіса «Верасень» Анатоль Мяльґуй, «у падабенства постмадэрнісцкага раману». Неабачліва прапусьціўшы чарговы зборнік прозы «Гульня белымі фіґурамі» (2008), я ўсё ж стаў пільней прыглядацца да творчасьці аўтара, які першым вырашыў падтрымаць у мастацкай літаратуры ідэю лінґвіста Яна Станкевіча вярнуць беларускай мове клясычнае гучаньне, рэабілітаваўшы для пачатку рэпрэсаваную ў 1929 годзе літару Ґ.

Чытаць далей...
 
Новая кніга-крэсіва вядомага аўтара Друк E-mail
07.04.2012 | 18:07 |
Васіль Якавенка.Яўген ГУЧОК, паэт, літаратуразнаўца, публіцыст

Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага неба
Ў маёй у роднай старане.

Гэта мае радкі пра настраёвасць кнігі, якую хочацца тут разгледзець.

Пасля выхаду ў свет апошняга, дапрацаванага і дапоўненага выдання кнігі Васіля Якавенкі "Пакутны век" (2009) - твора, без перабольшання, па ўсіх паказчыках або вызначэннях класічнага і па-добраму народнага, міжволі пачынаеш заўважаць, што гэтыя зыходныя пазіцыі праследжваліся ўжо і ў яго папярэдніх кнігах (да прыкладу - "Крушэнне на ростані"), мелі працяг у выданнях наступных (да прыкладу - "Нячывелле"). А вось перад намі новая кніга неардынарнага пісьменніка і грамадзяніна (як на літаратурнай ніве, так і на абсягах жыцця) "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" (2011). Кніга сведчыць пра тое, што аўтар умацоўвае і прабівае далей сваю пуцявіну як актыўны, уважлівы і шчыры дзеяч нашага грамадства, як інтэлектуал-энцыклапедыст, як пранікнёны знаўца рэалій жыцця, беларускай душы і мовы, як вялікі працаўнік і падзвіжнік. 

Чытаць далей...
 
Выніковае паведамленне Друк E-mail
08.11.2011 | 23:07 |
Гістарычная майстэрня Мінскага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса РауВыніковае паведамленне з чытацкай канферэнцыі "Гісторыя, сучаснасць і беларускі лёс на кніжным займішчы Васіля Якавенкі"

Мінск, 25 лістапада 2011 г.

Канферэнцыя абмеркавала новыя творы пісьменніка В.Якавенкі.

 

Чытаць далей...
 
Кніга для тых, хто марыць пра ўласны дом Друк E-mail
30.10.2011 | 10:56 |
Таварыства беларускай мовыВасіль Якавенка «Прывіды Шанхая над Свіслаччу», Мн., 2011, «БелСаЭС Чарнобыль», стар. 1-268.

Пасля нашумелай маштабнай трылогіі «Пакутны век» пісьменнік Васіль Якавенка для многіх стаў персонай №1 у мастацкай літаратуры, новых твораў якога чакалася. І вось на паліцах кнігарняў з'явіўся крыху экзатычна аздоблены ягоны томік «Прывіды Шанхая над Свіслаччу». Хтосьці падумае пра містыку, хтосьці пра фантастыку, але можаце быць пэўнымі - пісьменнік Васіль Якавенка здзіўляе чытача найперш рэалізмам, цвярозым ды пранікнёным поглядам на нашае сучаснае жыццё.

Чытаць далей...
 
Водгукі аб творчасці Ірыны Хадарэнка Друк E-mail
24.01.2011 | 12:12 |
Кніга Ірыны ХадарэнкаГаліна БУЛЫКА, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў

Каардынаты лабірынту

Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы "Аўтапартрэт" атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі і дабра, і зла...

Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара, мімаволі ловіш сябе на думцы, што не столькі цікавяць самі вершы, колькі ўзнікае жаданне адшукаць сярод радкоў, вобразаў, словаў тыя кропкі, ад якіх можа пачацца крышталізацыя паэтыкі. Гэта значыць - крышталізацыя, узнікненне той сістэмы свету, якая адрозніць ад соцень тысяч вершапісцаў менавіта гэтага паэта.

Вось яны, крышталікі: "Рэчаіснае мора...", "Растапіліся хмары, як мяккі алей...", "Жыццёвы глей...", "Пярэстай творчасці матыў..."

Чытаць далей...
 
Светласкоп Васіля Якавенкі Друк E-mail
06.01.2011 | 04:38 |
ImageАляксей РАГУЛЯ, кандыдат філалагічных навук, прафесар культуралогіі.

Трылогія "Пакутны век" - твор настолькі адметны і па многіх варунках знакавы для нашай беларускай літаратуры, што ігнараванне яго беларускім літаратуразнаўствам выклікае неспакой і дзіваванне. У 2003 годзе на свет з'явіўся аўтарскі "першынец" - раман "Надлом", пра які С.Явар зазначыла ў кароткім прадстаўленні ў штотыднёвіку "ЛіМ", працытуем: "Раман-эпапея В.Якавенкі, падобных якому даўно не было ў беларускай літаратуры, напісаны надзвычай грунтоўна... Вобразы дзейных асоб атрымаліся псіхалагічна дакладнымі, праўдзівымі. Раман мае рысы прыгодніцкага і гістарычнага адначасова. Чытаецца ён цікава. Твор глыбокі і, можна сказаць, нават эпахальны".

А ў 2006 годзе гэты твор выйшаў з друку ўжо ў выглядзе трылогіі "Пакутны век". У першым жа водгуку на яго ў газеце "Народная воля" П.Васілеўскі зазначыў", цытуем: "Гэта манументальны аповед пра Беларусь у ХХ стагоддзі, аб ператварэнні "тутэйшых" у нацыю. Назвы трох частак - "Кабала", "Надлом", "Гульня на згубу". Так, гэта драма, трагедыя. Але ўдакладню - гераічная драма, гераічная трагедыя".

Нарэшце, у 2009 годзе выйшла 2-е выданне "Пакутнага веку", яшчэ раз паглыбленае і дапоўненае аўтарам. Аднак у беларускіх літаратуразнаўцаў і пасля гэтага, як кажуць, ні адзін мускул не ўздрыгнуў.

Чытаць далей...
 
Відэаролік з выступленнем Барыса Уладзіміравіча Кіта Друк E-mail
23.12.2009 | 02:34 |

11 снежня 2009 года ў Палацы мастацтва пры падтрымцы кампаніі "Будзьма" адбылася прэзентацыя другога выдання трылогіі "Пакутны век" пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Якавенкі.

На прэзентацыі быў паказаны відыэаролік з выступленнем Барыса Уладзіміравіча Кіта, слыннага беларуса, якому на пачатку красавіка 2010 года споўніцца 100 гадоў. Відыеазапіс падрыхтавалі за дзень да падзеі браты Уладзімір і Мікалай Азёмы.

Чытаць далей...
 
Прэзентацыя другога выдання трылогіі "Пакутны век" Друк E-mail
17.12.2009 | 01:38 |
"Радзіме, высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі прысвячаю"

Такімі словамі адкрываецца трылогія "Пакутны век" пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Якавенкі. 11 снежня ў Палацы мастацтва пры падтрымцы кампаніі "Будзьма" адбылася прэзентацыя другога выдання гэтай кнігі. Паводле слоў аўтара, трылогія "вынашана і выпакутавана ўсім жыццём", зрэшты, не толькі яго асабістым. "Героі твора - прыхільнікі беларускай ідэі, яны стаяць перад выбарам: страціць па "ўласнай ахвоце" свае этнічныя карані і растварыцца ў свеце шырокім, альбо жыць жыццём народа і нацыі, дбаючы пра росквіт апошняй". 

Аўтограф Васіля Якавенкі
Аўтограф Васіля Якавенкі

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 13 з 18
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 127
mod_vvisit_counter Учора 1408
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6585
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 17616