Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Прэзентацыя верша

Прэзентацыя верша
Рыгор Барадулін Друк E-mail
29.12.2008 | 17:06 |

Рыгор БарадулінЗ кнігі “Ксты”

БЕЛАРУСЬ - ТЫ МОЙ СОН ВЕЛІКОДНЫ

Беларусь - ты мой сон велікодны,
Сон, што сніцца анёлам вясной.
Зрок і слых мой табою галодны,
Дух жыве мой табою адной.

Гэта ведае неба ды Мама -
Без цябе не бывае мяне.
І душа жыць не можа без храма,
Цяжка ёй у чужой старане.

Адусюль да цябе я імкнуся
Быць у шчасці з табой і ў бядзе.
Чысцінёю тваёй прычашчуся,
Сорам твой на мяне хай падзе.

Чытаць далей...
 
Міхась СКОБЛА "ОДА БАРАЗЬНЕ" Друк E-mail
08.06.2008 | 11:27 |


О баразна – беларускі акоп!
Хай дыктатура ці мор у краіне,
Хай землятрус ці сусьветны патоп –
А беларус баразны не пакіне.

Хай сабе скогат зубоўны ці плач
Зранку да вечара ў роднай старонцы –   
Зброя адна ў беларуса – капач,
Поза – паклон паясны і бясконцы.

Пнецца ў сваю баразну маладзён.
Пхнецца дзядок, хоць і ўсьпёрся на кульбу.
Хоць над ляском ужо месяц відзён,
Людзі шукаюць, як золата, бульбу.

Не зачапай, не цьвялі, не трывож,
Не дакучай на цымбалах ці лірах.
Глянь, як ляцяць самародкі у кош –
Будуць і клёцкі, і бульба ў мундзірах.

О баразна, наш прытулак і схоў!
Дзе, як сьвярэпка, расьлі пакаленьні.
Не вызнаваў аніякіх багоў
Дзядзька, а ў полі дык стаў на калені!

Гэй, маладзіца, спускаецца змрок.
Воз запазьнелы рыпіць на дарозе.
Позірк лагодны і стомлены крок –
Колькі ж чакаць у спакусьлівай позе?

О баразна, эратычны пейзаж!
Ты нам штовосень – і пеклам, і раем.
Поле – штодзень, навакол і наўсьцяж,
Дзе мы кахаем, жывем, паміраем.

Рукі ў парэпінах, зморшчаны лоб,
Іншых памкненьняў няма ані знаку.   
О баразна – беларускі акоп,
Скуль нам аднойчы ісьці у атаку.

Чытаць далей...
 
Натхненне душы Друк E-mail
08.12.2007 | 17:57 |

Васіль ЖУКОВІЧ

Васіль Жуковіч

1

У нас літаратура ёсць
Максіма, Янкі і Якуба…
Радзіме не пагражае згуба:
У нас літаратура ёсць!

Калі ўчытацца – сэрцу люба,
Так вабіць моц і прыгажосць!
У нас літаратура ёсць
Максіма, Янкі і Якуба…

2

У нас літаратура ёсць –
Брыль, Караткевіч і Янішчыц…
Ці ж хто красу такую знішчыць?!
У нас літаратура ёсць!

Не, не над пусткай вецер свішча.
О, падзівіся, ягамосць!
У нас літаратура ёсць –
Брыль, Караткевіч і Янішчыц…

3

Літаратура ёсць у нас:
Гарэцкі, Чорны, Мележ, Быкаў…
(Стамляць не стану пералікам) –
Літаратура ёсць у нас!

Літаратураю вялікай
Душа натхняецца не раз.
Літаратура ёсць у нас:
Гарэцкі, Чорны, Мележ, Быкаў…

4

Вялікая літаратура
Душы прапасці не дае.
Над чэзлым векам паўстае
Вялікая літаратура.

Хто скажа, што няма яе,
Яна не згубіцца ў віхуры.
Вялікая літаратура
Душы прапасці не дае.

Чытаць далей...
 
* * * Друк E-mail
26.12.2007 | 15:40 |

Алесь МАСАРЭНКА

Алесь Масарэнка

Нас раздвойвалі
гады ўсялякія,
каб не ладзілі
між сабой.
Мы й ніякія,
і дваякія…
Мовы дзве —
дзве душы ў адной.

Нас раздвойвалі —
вечна спойвалі:
быў і явы свет
і маны.
І кружылі
над намі плоймамі
царскай выпечкі
груганы.
 
Падзялілі нас
на рабочы клас
і сялянскую
беднату…
Нас выхоўвалі —
перакоўвалі,
і адстрэльвалі
наляту.
 
Чорнай сілы спрут
знесла ў віракрут —
з ім канае хай
зло звыроднае…
Спала цемры ноч
з васільковых воч:
мы —відушчыя,
мы — свабодныя!

Чытаць далей...
 
Мерка Друк E-mail
08.12.2007 | 18:12 |

Сяргей ПАНІЗЬНІК

Сяргей Панізьнік

Каму вядзёрка — мерка,
Каму і кубла мала…
А мне адна паперка
планіду ўзімавала.

Я «класавую пільнасць»
Згубіў. А дзе? У Празе,
Мне й зэльвенскую міласць
Змяшалі шэльмы з граззю.

Але не біў паклоны
Ніводнаму прыўладдзю.
Паэзіі палонны,
Я сам сабе не здрадзіў.

А што не надта пільны,
Не знаны як падлізнік, —
Дарую вашы кпіны:
не знік былы Панізьнік.

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 31 - 35 з 35
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
Лепшы верш | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)»
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Бунтоўны дух мысляра
Лепшы верш | Водгук, рэцэнзія


Я ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той...
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 811
mod_vvisit_counter Учора 836
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 811
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 22768
Каталог TUT.BY