Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя

Нескароныя
Уладзімер Някляеў: Мова і гісторыя не прымаюцца галасаваньнем, а дадзеныя Богам Друк E-mail
15.05.2011 | 22:07 |

Уладзімер НякляеўПра 16-ю гадавіну рэфэрэндуму ў справе беларускай мовы і сымболікі нагадаў 14 траўня 2011 г. падчас судовага паседжаньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску экс-кандыдат на прэзыдэнта паэт Уладзімер Някляеў.

"Я лічу неабходным нагадаць суду, што якраз сёньня — гадавіна рэфэрэндуму 1995 году, які быў праведзены ўладай з грубым парушэньнем Канстытуцыі і закону аб усенародным галасаваньні. У адпаведнасьці зь імі пытаньні нацыянальна-гістарычнай асаблівасьці ня могуць быць вынесеныя на рэфэрэндум", — заявіў Някляеў.

Ён падкрэсьліў, што "наша мова і гісторыя прынятыя не галасаваньнем, а дадзеныя Богам. Іншая мова, іншая гісторыя — гэта іншы народ".

Някляеў мяркуе, што рэфэрэндум 1995 году зьяўляецца "фальсыфікацыяй нацыянальнай сьвядомасьці". "Ужо толькі з адной гэтай прычыны я маю права ні ў чым не давяраць сёньняшняй уладзе і хоць штодзённа выходзіць з пратэстам на плошчу", — падкрэсьліў ён.

 
Уладзімір Някляеў: “Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты” Друк E-mail
15.05.2011 | 21:58 |
Уладзімір Някляеў: “Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты”6 мая 2011 г.

Пачну з пункта абвінавачвання, які сапраўды мае да мяне і да якога я сапраўды маю нейкія дачыненні. Пункт гэты сфармуляваны на 3-й старонцы абвінавачвання, а астатнія 27 старонак гэтага твора ў жанры юрыдычнай фантастыкі, на якіх амаль 100 разоў згадваецца імя Уладзіміра Някляева, выбачайце, не пра мяне. Гэта пра нейкага іншага Някляева, які, можа быць, і мог бы быць на Плошчы і, можа, здзейсніў бы тое, пра што тут напісана, калі б ён там быў.

Чалавек падлягае суду толькі за тое, што ён зрабіў, а не за тое, што ён мог бы ці нават збіраўся зрабіць. Я не зрабіў нічога з таго, у чым мяне вінавацяць.

Пракурор сцвярджае: гатовы быў, сабраўся!.. Дык Раскольнікаў у вядомым рамане Дастаеўскага сабраўся бабулю забіць. Доўга, дарэчы, пра гэта думаў. Планаваў. Але ж судзілі яго не за тое, што планаваў, а за тое, што забіў.

Чытаць далей...
 
«Мяккія прысуды» Друк E-mail
24.03.2011 | 22:55 |
Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў на судзе.
Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў на судзе.
Зміцер ПАНКАВЕЦ 

Абвешчаны прысуд у справе Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Суддзя пакарала маладафронтаўцаў наступным чынам. Кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму, а яго паплечнік - Эдуард Лобаў - чатыры ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Хлопцаў прызналі вінаватымі ў злосным хуліганстве у збіцці дзвюх асобаў на вуліцы.

Чытаць далей...
 
Чатыры гады строгага рэжыму. Першы прысуд за Плошчу Друк E-mail
18.02.2011 | 21:23 |
Сяргей МАКАРЭВІЧ; svaboda.org - фота  

Ёсць меркаванне, што суды пачалі з Парфянкова, бо ён адкрыты радыкал і ў часе следства прызнаў сваю віну.

28-гадовы Васіль Парфянкоў — яго судзяць за Плошчу
28-гадовы Васіль Парфянкоў — яго судзяць за Плошчу

Чытаць далей...
 
Абаронцу Курапатаў першым судзяць за Плошчу Друк E-mail
18.02.2011 | 21:22 |
Ганна СОЎСЬГанна СОЎСЬ

17 лютага пачынаецца першы суд за Плошчу – у судзе Фрунзенскага раёну Менску судзяць Васіля Парфянкова.

Пабачыўшы гэтае імя ў сьпісе фігурантаў справы аб масавых непарадках 19 сьнежня, я адразу згадала васьмімесячную вахту памяці ў Курапатах, месцы згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у 2001-2002 гадах. Гэты невысокі і на першы погляд непрыкметны хлопчык бадай больш за ўсіх часу правеў у Курапатах, баронячы ўрочышча ад будаўніцтва кальцавой дарогі.

Чытаць далей...
 
Уладзімер Някляеў: Я зразумеў, што не паэта Някляева падтрымліваюць, а праўду Друк E-mail
24.05.2010 | 19:42 |

Image 

Ганна СОЎСЬГанна СОЎСЬ
Госьць “Начной Свабоды” – лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў. У пятніцу, 21 траўня, ён выйшаў на свабоду пасьля амаль трох сутак зьняволеньня.

Cоўсь: Першыя гадзіны на свабодзе як правялі?

Някляеў: Да хаты прыехаў і зьбіраюся ціха пасядзець проста. Тры ночкі ня сплюшчваў вочкі, стомленасьць, але нічога. Цалкам нармалёва, як некалі казаў паэт Анатоль Сыс.

Cоўсь: Давайце паспрабуем разабрацца з тым камэнтарам, які зьявіўся на сайце МУС. Паводле інфармацыі, якая разьмешчана там, падставай для затрыманьня актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» стала крымінальная справа, распачатая адносна кіраўніцтва выдавецкай фірмы «Дзіксэнд» за «распаўсюджваньне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі». Падчас сьледчых дзеяньняў былі канфіскаваныя 2 адзінкі агнястрэльнай зброі, 39 патронаў рознага калібру, 6 адзінак халоднай зброі, а таксама наркатычныя рэчывы расьліннага паходжаньня. Што гэта за зброя, што за наркотыкі? Падчас допыту ішла размова пра зброю і наркотыкі?

Чытаць далей...
 
Хапун на праўду Друк E-mail
20.05.2010 | 18:03 |
Зміцер ПАНКАВЕЦ, фота ЮД

Аляксандр Фядута: Кампанія «Гавары праўду» не мае сувязяў з Расіяй.

Эксперты і каардынатары грамадскай кампаніі «Гавары праўду» 19 мая давалі прэс‑канферэнцыі з нагоды ператрусаў і затрыманняў, што адбыліся напярэдадні.

На фота (злева направа): Святлана Навумава, Аляксандр Фядута, Аляксандр Уліцёнак, Таццяна Процька і Сяргей Калякін. © Фота Юліі Дарашкевіч
На фота (злева направа): Святлана Навумава, Аляксандр Фядута, Аляксандр Уліцёнак, Таццяна Процька і Сяргей Калякін. © Фота Юліі Дарашкевіч
 

На мерапрыемстве прысутнічалі публіцыст Аляксандр Фядута, праваабаронца Таццяна Процька, журналіст Аляксандр Уліцёнак, прадпрымальнік Мікалай Пахабаў, палітолаг Святлана Навумава, лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

Чытаць далей...
 
Мы — вярнуліся! Друк E-mail
04.12.2008 | 18:39 |

Іосіф СЯРЭДЗІЧ, галоўны рэдактар газеты "Народная воля"   •  

Іосіф СярэдзічДоўгачаканы дзень наступіў! 
"Народная воля" - зноў на волі!   Блакада, якая мёртвай хваткай тры гады сціскала горла "Народнай волі", прарвана! 
Мы - вярнуліся! Ужо сённяшні нумар аддрукаваны не ў замежным Смаленску, што амаль за 400 кіламетраў ад Мінска, а ў выдавецтве "Беларускі Дом друку".  
Мы вярнуліся ў шапікі "Белсаюздруку".  
Мы вярнуліся ў падпісныя каталогі "Белпошты".  
Мы выжылі, нягледзячы на прызначаную нам смерць.
Чытаць далей...
 
Подведены итоги фотоконкурса «Маё фота — мае Курапаты» Друк E-mail
08.06.2008 | 10:39 |
Image Подведение итогов фотоконкурса белорусской службы Радио Свобода «Маё фота — мае Курапаты» состоялось вечером 3 июня в урочище Куропаты под Минском

Как сообщила координатор конкурса Анна Соусь, за месяц в жюри поступило около 250 снимков урочища, отснятых в течение 20 лет. По ее словам, общественный редактор проекта Зенон Пазьняк, открывший Куропаты ровно 20 лет назад, выставил на сайт радиостанции и проанализировал 130 снимков. По результатам пяти туров З.Пазьняк назвал победителей конкурса. Среди них — краевед Андрей Алехнович, писатель Владимир Орлов, политики Юрий Беленький, Алесь Чехольский, журналисты Сергей Абламейко, Алесь Дащинский, Юрий Дединкин.

Чытаць далей...
 
Зварот да грамадзян Беларусі Друк E-mail
25.05.2008 | 23:27 |
Вельмішаноўнае спадарства!

У мінулым годзе наша краіна адзначала сумную дату сваёй гісторыі – 70-годдзе піку масавых рэпрэсій у СССР. З гэтай нагоды грамадскасцю Беларусі быў створаны Аргкамітэт ушанавання памяці ахвяраў тых, нечуваных у свеце рэпрэсій. Вядомыя беларускія літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, якія ўвайшлі ў Аргкамітэт, правялі вялікую працу па выяўленні і мемарыялізацыі месцаў масавых расстрэлаў беларускіх грамадзян пад час сталінскага вампірызму. Выязджалі з гэтым клопатам ў Гомель, Барысаў, Вілейку, Чэрвень, Слуцк, Старыя Дарогі. Неаднойчы аднаўлялі памятныя знакі на мемарыяльным комплексе “Курапаты”, якія ламаліся вандаламі, пры патуранні ўлад. Гэта праца доўжыцца і сёння.
Чытаць далей...
 
6 красавіка 2008 г. Барысу Кіту спаўняецца 98 гадоў Друк E-mail
06.03.2008 | 21:56 |

Барыс КітЗ гэтай нагоды публікуем апавяданне Васіля Якавенкі «Трыумфатар Барыс: Фантастыка але не настолькі» са зборніка «Нячывелле»...

* * *

Кіту шанцавала ў жыцці на сапраўдныя цуды і дзівосы, а што да прыгод на вяку, то іх у яго — на долю многіх хапіла б. Хадзіў ён лёгкай парывістай хадою і ў любым асяродку трымаўся самавіта, годна, нішто яму не адыходзіла сказаць пры сустрэчы той ці іншай прыфранчанай паненцы колькі дужа ласкавых слоў. Смаловы корч, казалі пра яго на самай блізкай яму вуліцы ў Карэлічах, дзе колісь былі Агароднікі і бацькоўская сядзіба, а цяпер жыла сястра; туды ён наведаўся, праўда, калі ўжо і чакаць яго перасталі, — праз тын і дым дзесяцігоддзяў пракуднага свінцовага веку.

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 27 - 39 з 47
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1399
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8231
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51904