Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Дзень гневу Друк E-mail
02.03.2011 | 20:46 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ 

Дзень народнага гневу настае нечакана. Здавалася, людзі звыкліся з гвалтам над імі, цярпліва размнажаюцца ў няволі, задавальняюцца кавалкам хлеба, а ўзурпатары папаўняюць свае банкаўскія рахункі, нерухомасць, зямельныя ўчасткі, самазадаволена купаюцца ў раскошы, абагоўленыя прыдворнымі лакеямі і замбіраванымі прапагандай рабамі. Ды раптам сярод яснага дня грыміць навальніца…

Сотні мільёнаў людзей на планеце сустрэлі народныя пратэстныя акцыі ў арабскім свеце з пачуццём душэўнай палёгкі, адчуваннем ачышчальнасці ветру свабоды, хоць разумеюць, што ў маштабных зменах не выключаны і пэўныя негатыўныя моманты.

Другая частка зямлян зараз перажывае стан няўтульнасці, дыскамфорту. Асабліва балюча рэагуюць на арабскія дні гневу як улады, так і затурканае насельніцтва ў дыктатарскіх краінах: «Мы такое не дапусцім! У нас рэвалюцый не будзе!»

Якраз такім чынам на апошнія міжнародныя падзеі зрэагавала беларускае кіраўніцтва. Яму хочацца пераканаць сябе і насельніцтва, што народныя хваляванні і перамены, якія ідуць услед за імі, не тычацца «стабільнай» Беларусі. Але як бы хто ні ацэньваў снежаньскія падзеі ў Мінску, а масавы выхад народа на вуліцы і плошчы адбыўся спачатку ў нашай краіне. Акрамя таго, пратэсты, якія пасля Туніса, Егіпта коцяцца хвалямі цяпер па Емене, Бахрэйне, Лівіі, Марока і нават па Іране, паказваюць, што рэальнасць распараджаецца іначай.

Савецкі дыктатар Сталін таксама ўслаўляў кастрычніцкі пераварот, свой захоп улады, злосна рэагаваў на пратэст народаў, хацеў, каб рэвалюцыі ў свеце адбываліся толькі па ягоным сцэнару. Савецкая Расія, а затым СССР прэтэндавалі на статус сусветнага «пахана». Вусаты ўзурпатар настойліва паўтараў: «Основной движущей силой мировой революции является СССР». А «ледаколам» для ўзбурэння сітуацыі ён выбраў Гітлера. У палітыцы дыктатараў, якая прывяла чалавецтва да Другой сусветнай вайны, заўсёды прысутнічала «лінія таемнага пагаднення, злачыннай змовы». Пра гэта неабходна помніць чыноўнікам Еўразвязу, асабліва нямецкім палітыкам, службоўцам, алігархам і проста бізнесоўцам, якія ва ўмовах закрытасці актыўна супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам…

Чаму настае дзень народнага гневу? Бясспрэчна, у комплексе прычын, якія сёння выводзяць людзей на вуліцу, асноўным складнікам стала беспрацоўе (у многіх краінах яно вагаецца ад 10 да 20 працэнтаў), нізкі матэрыяльны ўзровень жыцця, а недзе — нават голад. Сітуацыя, калі дыктатар і яго халуі, якія вылезлі «з гразі ў князі», хуценька прывыкаюць да даброт цывілізацыі, да вялікіх магчымасцей, што даюць іхнія пасады, напоўніцу грабуць пад сябе грошы і нерухомасць, а астатняе насельніцтва не можа звесці канцы з канцамі або жыве за рысай беднасці, сапраўды амаральная, дзікунская. Яе трэба выпраўляць, у тым ліку і ў Беларусі, дзе голаду пакуль што няма, але ёсць схаванае беспрацоўе, агромністы разрыў у дабрабыце паміж багатымі і беднымі, валюнтарысцкі памер заробку бяспраўным кантрактнікам, абсалютна несправядлівая пенсіённая сістэма.

Але ў прычыне народнага гневу ёсць і іншыя важныя складнікі. На мой погляд, галоўны з іх — гэта ўзровень свабоды. Пры дыктатарскіх рэжымах знікаюць людзі, у турмах сядзяць тысячы палітычных зняволеных, няма ўмоў для сходаў, для выказвання грамадскай думкі, для працы незалежных СМІ. Гэта абурае сумленных, разумных грамадзян. Беларусь, хоць размешчана ў дэмакратычнай Еўропе, не толькі наблізілася да афрыканскіх, азіяцкіх, лацінаамерыканскіх дэспатый, але ў чымсці нават пераплюнула іх. Ва ўсякім разе там не б’юць дубінкамі за тое, што гаворыш на роднай мове, не помсцяць палітычным апанентам праз лёсы іх дзяцей.

Гвалт над людзьмі, палітычную і маральную задуху, якія пануюць у Беларусі, я асабіста адчуваю фізічна. Яна не дае нармальна жыць, пісаць, перакладаць. Свае пачуцці перадаў у вершы «Праклятыя пытанні», прысвечаным старэйшаму сябру, выдатнаму паэту, Герою Украіны Дзмітру Паўлычку:

Жыццё без свабоды лічу я расправай,
Паэту хапае і ўласных згрызот:
Бяссонная ноч, як падсудная лава,
А новы світанак, нібы эшафот.

Спрадвеку ў душы неспатолена ўецца
Праклятых пытанняў нямая гурма…
Былое гукнеш — сто разоў адзавецца,
Наступнае клікнеш — адказу няма.

Сапраўды, тое хісткае становішча, у якім знаходзіцца Беларусь, не можа не трывожыць, бо кожны прыстойны чалавек заўсёды думае пра лёс дзяцей, унукаў, пра будучыню краіны. Нават багатыя радовішчы нафты і газу, якія дазваляюць арабскім дыктатарам кідаць невялікія падачкі сваім народам, не ўратоўваюць іх ад людскога гневу. А што казаць пра Беларусь, якая ў эканамічным плане амаль поўнасцю залежыць ад дапамогі Расіі, ад міжнародных крэдытаў! У любы момант нам пагражае катастрафічнае «зацягванне папруг» і адпаведная рэакцыя насельніцтва.

Усе дыктатары сцвярджаюць: «Нашы народы не гатовыя да дэмакратыі. Дайце нам час. Дайце паруліць яшчэ, дык мы такую дэмакратыю пабудуем, што вы ахнеце!» А што яны рабілі дзесяцігоддзямі? Чаму толькі пасля штуршка народа кідаюцца рабіць палітычныя і эканамічныя рэформы?

Любы народ хоча жыць свабодна і прыстойна. Гэта закладзена ў самой прыродзе чалавека. У дыктатарскія краіны дэмакратыя не прыходзіць не з прычыны няспеласці народа. Тут нарошчваецца агромністая колькасць чыноўнікаў, сілавікоў. Яны хапаюцца адзін за аднаго мёртвай хваткай, а ўсе разам — за ўзурпатара, каб супрацьстаяць астатняму грамадству, каб не адказваць за здзейсненыя ў час праўлення злачынствы. Ствараецца злавеснае замкнутае кола.

Дайшло да таго, што значныя дзяржаўныя пасады займаюць людзі, якія проста не маюць вышэйшай адукацыі. Халуйства цэніцца вышэй за добрыя веды і патрэбныя прафесійныя якасці.

Народ бачыць катастрафічную маральную разбэшчанасць улады. Яго нельга супакоіць ліслівымі абяцанкамі, агрэсіўнай пахвальбой пра сваю «сілу» і «працвітанне», тым больш што, як выказваюцца мудрыя палітыкі свету, сённяшнія «патрабаванні людзей — рэалістычныя».

Усе «сонцы», «правадыры», «любімыя кіраўнікі», «бацькі», «таты» заўсёды крычаць, што яны незаменныя, што народ бясконца іх любіць. Але лёс А. Гітлера, І. Сталіна, Н. Чаушэску, А. Піначэта, С. Мілошавіча сведчыць, як хутка любоў змяняецца нянавісцю.

Выйсце ў кіраўнікоў адно — не сядзіце па 50, 40, 30, 20 гадоў на троне, чапляючыся за яго зубамі, і тады, можа, нешта добрае застанецца у народнай памяці. А ўсе харызмы, амбіцыі — гэта міраж, тло…

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 544
mod_vvisit_counter Учора 2274
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10294
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41712