Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Выключна дапамогі нараджальнасць не павысяць Друк E-mail
21.01.2011 | 11:39 |
ImageСяргей ГРЫБ

Выгаднае геаграфічнае становішча, наяўнасць карысных выкапняў, развіццё тэхналогій і тэхнікі заўсёды маюць значэнне. Аднак навукоўцы сцвярджаюць, што ўзровень развіцця эканомікі на 64 працэнты залежыць толькі ад людзей - іх здольнасцяў, ведаў і ўменняў. Нездарма практычна паўсюль надаецца ўсё большая ўвага індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, прычым у дадзеным выпадку ўжо вызначана канкрэтная задача: па гэтым паказчыку на працягу наступных пяці гадоў Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 дзяржаў свету. І тут перш-наперш з'яўляюцца аднолькава важнымі адразу некалькі напрамкаў - адукацыя, чаканая працягласць жыцця, а таксама ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці.

Даводзіцца канстатаваць, што сярод краін СНД мы маем найбольш высокі ўзровень адукацыі, самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя і малазабяспечанасці, займаем трэцяе месца па заробках, нарэшце, толькі за апошні час сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі павялічылася адразу на два гады. І ўсё ж гэтага яшчэ недастаткова. Па-сапраўднаму актуальныя сацыяльныя пытанні застаюцца. Менавіта ім была прысвечана сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Антаніны Пятроўны Моравай са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Мігрант усё ж не выйсце

Як вядома, рост эканомікі немагчымы без працоўных рэсурсаў. Аднак статыстыка адзначае: з 2009 года іх колькасць пачала змяншацца. Наколькі прымальны для Беларусі "еўрапейскі варыянт" - спроба кампенсаваць дэфіцыт працоўнай сілы за кошт мігрантаў?

- Міграцыю нельга разглядаць як галоўнае выйсце, - перакананая Антаніна Морава. - Кардынальна змяніць сітуацыю з працоўнымі рэсурсамі магчыма толькі пры ўмове рэзкага, у некалькі разоў, павелічэння станоўчага міграцыйнага сальда. Аднак у такім разе няма аніякіх гарантый, што мы не сутыкнёмся з праблемай - вопыт Еўропы паказвае, што ёсць рызыка прыезду ў краіну не толькі кваліфікаваных работнікаў, але і значнай колькасці грамадзян, схільных да асацыяльнага ладу жыцця.

На думку старшыні пастаяннай камісіі, адзін з напрамкаў вырашэння "праблемы кадраў" - выкарыстанне новых тэхналогій і павелічэнне вытворчасці працы. А напрамак другі і галоўны - павелічэнне нараджальнасці. Прычым сёння трэба рабіць стаўку на стымуляванне нараджэння ў сям'і не толькі трэцяга, але і другога дзіцяці.

- Традыцыі ва ўсім свеце змяніліся, усё больш жанчын аддае перавагу кар'еры, і з гэтым трэба лічыцца, - адзначае Антаніна Морава. - Таму неабходна зыходзіць з новых рэалій і ствараць умовы для таго, каб жанчына магла сумяшчаць сямейныя і вытворчыя памкненні. Адмаўляцца ад далейшага росту дзіцячых дапамог нельга. Але спадзявацца толькі на іх няправільна. Адначасова важна развіваць "гнуткія" формы занятасці (і ў тым ліку занятасці праз інтэрнэт) і развіваць так званую сямейную інфраструктуру - дзіцячыя садкі і паслугі нянечак. А плюс да таго даволі перспектыўны шлях - ільготы. Варта сур'ёзна падумаць над такой формай падтрымкі, як падатковыя льготы і льготы пры набыцці дзіцячага харчавання ці дзіцячага адзення. Прычым чым больш дзяцей - тым павінны быць большымі самі прэферэнцыі.

Хто плаціць - той больш думае

Як паказалі сацыялагічныя апытанні, толькі 18 працэнтаў грамадзян Беларусі гатовыя несці адказнасць за ўласнае здароўе. Астатнія лічаць гэта клопатам дзяржавы і медыкаў. Ці паспрыяе змяненню падобных, па сутнасці спажывецкіх, настрояў увядзенне ў нашай краіне элементаў страхавой медыцыны - паралельна з захаваннем бясплатнай меддапамогі?

- Магчымасць атрымліваць бясплатную дапамогу павінна заставацца ў любым выпадку, да поўнага пераходу на страхавую сістэму мы не гатовыя, - падкрэслівае Антаніна Морава. - Разам з тым адмаўляцца ад ідэі паступовага дапаўнення цяперашняй дзяржаўнай мадэлі некаторымі элементамі страхавання таксама не варта. Бо, на жаль, сусветная практыка сведчыць, што прымусіць чалавека задумацца можна толькі эканамічнымі метадамі. І ў тым ліку часам метадамі даволі жорсткімі. Напрыклад, у Германіі існуе правіла: чалавек, які своечасова не з'яўляецца на медабследаванне, застаецца без страхоўкі. Гэта значна павышае адказнасць.

Не менш цікавыя падыходы ў эканамічна развітых краінах - і да аплаты бальнічных лісткоў. Каб зноў жа павысіць адказнасць чалавека, у Швецыі першыя тры дні лісткі па часовай непрацаздольнасці не аплачваюцца ўвогуле. З 4 па 6 дзень аплачваецца ў памеры 50 працэнтаў заробку. А з 7 дня робіцца 100-працэнтная аплата. І да таго ж - за кошт наймальніка.

- Падобная практыка вывучалася, і было вырашана, што пакуль у Беларусі лепш пакінуць усё па-ранейшаму, - заўважае Антаніна Морава. - Аднак вопыт Швецыі ці Германіі цікавы. Бо, з аднаго боку, у такой сітуацыі ў чалавека з'яўляецца дадатковы стымул не хварэць, надаваць большую ўвагу свайму здароўю. А з другога - існуе дадатковы стымул для наймальніка. Наймальнік, які плаціць сам, становіцца зацікаўленым у стварэнні нармальных умоў працы.

Сродкі супраць "шкодных звычак"

Курэнне і злоўжыванне "моцнымі" напоямі можна назваць сапраўдным бедствам. У сувязі з гэтым узнікаюць пытанні: ці трэба ўводзіць поўную забарону на рэкламу алкагольнай, слабаалкагольнай і тытунёвай прадукцыі і ці неабходна прыняць поўную забарону на курэнне ў грамадскіх месцах?

- Асабіста я перакананая: рэкламы алкагольнай, слабаалкагольнай і тытунёвай прадукцыі быць не павінна, аднак у гэтым выпадку трэба дзейнічаць паступова, з захаваннем пэўнага балансу паміж сацыяльнымі і эканамічнымі рэаліямі - не сакрэт, што хуткая поўная забарона прывядзе да страты значнай часткі падаткаў, - заўважае старшыня пастаяннай камісіі. - Што ж да забароны курэння ў грамадскіх месцах, то мы да гэтага рана ці позна прыйдзем. Але зразумела, што канчатковы эфект будзе залежаць не толькі ад прыняцця адпаведных нарматыўных актаў, але і ад іх выканання. Бо ёсць не зусім прыемны прыклад - піва. Адразу пасля ўвядзення забароны на яго спажыванне ў грамадскіх месцах праваахоўныя органы сапраўды актыўна ўзяліся за выкананне заканадаўства. Але паступова гэта актыўнасць пачала змяншацца.

Выгаднае геаграфічнае становішча, наяўнасць карысных выкапняў, развіццё тэхналогій і тэхнікі заўсёды маюць значэнне. Аднак навукоўцы сцвярджаюць, што ўзровень развіцця эканомікі на 64 працэнты залежыць толькі ад людзей - іх здольнасцяў, ведаў і ўменняў. Нездарма практычна паўсюль надаецца ўсё большая ўвага індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, прычым у дадзеным выпадку ўжо вызначана канкрэтная задача: па гэтым паказчыку на працягу наступных пяці гадоў Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 дзяржаў свету. І тут перш-наперш з'яўляюцца аднолькава важнымі адразу некалькі напрамкаў - адукацыя, чаканая працягласць жыцця, а таксама ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці.

Безумоўна, тэма ладу жыцця найперш датычыцца моладзі. Аднак тут таксама ўзнікае пытанне. Фактычна сёння моладзевую палітыку ў Беларусі каардынуе Міністэрства адукацыі. У гэтым ёсць свае перавагі. Але адначасова - і "мінусы". Так, зразумела: займацца маладымі грамадзянамі краіны, якія не вучацца, а працуюць, міністэрству даволі праблематычна.

- Стварэнне самастойнай дзяржаўнай структуры, якая займалася б справамі моладзі, абмяркоўвалася, - распавядае Антаніна Морава. - У многіх ёсць перакананне - такая структура патрэбная. Аднак канчатковага рашэння тут пакуль няма.

Узносы зменяць формулу

У сувязі з неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыяй пенсійная тэма стала актуальнай для ўсёй Еўропы, і Беларусь не аказалася выключэннем. Праўда, варта адразу ж заўважыць: гаворкі аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў нашай краіне не ідзе. Што ж да праблемы "годных выплат", то, на думку Антаніны Моравай, яе магчыма вырашыць пры ўмове, калі пенсія будзе складацца з трох частак і фарміравацца за кошт бягучых адлічэнняў працуючых грамадзян, умоўных накапленняў і дадатковага добраахвотнага пенсійнага страхавання. Прычым тыя ж умоўна-накапляльныя рахункі і дадатковае страхаванне дазволяць шмат у чым зняць пытанні з "ураўнілаўкай".

- Апроч таго, у бліжэйшы час павінны змяніцца падыходы да выплаты ўзносаў на пенсійнае страхаванне, - распавядае Антаніна Морава. - Пенсійныя ўзносы, якія сёння практычна цалкам ускладзеныя на наймальніка, з цягам часу будуць падзеленыя пароўну паміж наймальнікам і работнікам - у суадносінах 14 да 14 працэнтаў ад заробкаў. Няма сумненняў, што для захавання плацежнай дысцыпліны падобныя змены павінны праводзіцца паступова. Аднак яны неабходныя. Бо новая "формула" павысіць зацікаўленасць работнікаў ва ўласнай пенсіі і адначасова дазволіць "разгрузіць" суб'екты гаспадарання. Тарыф для прадпрыемстваў знізіцца, адпаведна знізіцца сабекошт прадукцыі і павысіцца яе канкурэнтаздольнасць.

Інтэрнат з прыватным капіталам?

Яшчэ адзін вынік паступовага старэння насельніцтва - усё большая патрэба ў сацыяльных паслугах. Прычым гэтыя паслугі будуць станавіцца больш разнастайнымі. Новы і даволі цікавы праект - платныя дамы-інтэрнаты павышанай камфортнасці. У тым ліку не выключаецца, што падобныя ўстановы для пенсіянераў і інвалідаў могуць стварацца за кошт сродкаў прыватных інвестараў. Аднак развіццё падобнага спецыфічнага напрамку магчымае пры прадастаўленні прыватнікам пэўных прававых гарантый.

- Я не думаю, што ў такім выпадку неабходна распрацоўка спецыяльнага закона, - кажа Антаніна Морава. - Разам з тым у наступным годзе плануецца разгляд змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва" - менавіта тут магчыма вызначыць, што ў Беларусі могуць існаваць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя дамы-інтэрнаты для састарэлых. Што ж да попыту на інтэрнаты павышанай камфортнасці, то ён існуе. Многія сваякі сапраўды гатовыя плаціць грошы, таму прынамсі адзін інтэрнат з палепшанымі ўмовамі прыжывання і догляду павінен быць у кожным рэгіёне краіны.

Ад "рамак" і да стымулаў

Пераадоленне сярэдняй зарплатай адзнакі ў 500 долараў ужо стала гісторыяй. Што ж да задач на перспектыву, то яны вядомыя - сярэдні ўзровень аплаты працы ў памеры не менш за 1000 умоўных адзінак да канца 2015 года. Першы крок тут ужо зроблены - для рэальнага сектара эканомікі фактычна скасаваная Адзіная тарыфная сетка.

- Адзіная тарыфная сетка адыграла сваю ролю, яна дазволіла пазбегнуць рэзкага разрыву ў зарплатах, - зазначае Антаніна Морава. - Аднак настаў час ісці далей. Адыход ад тарыфнай сеткі дазволіць стымуляваць работнікаў за высокавытворчую працу, і гэта нармальна. Па сутнасці, у рэальным сектары зніклі верхнія "планкі". Пры гэтым адначасова павялічылася "планка" ніжняя - з 1 студзеня памер мінімальнай зарплаты ў Беларусі вызначаны ў 460 тысяч рублёў.

Асобная гаворка пра бюджэтнікаў. Скасаванне Адзінай тарыфнай сеткі для іх выглядае праблематычным. Аднак, пераканана Антаніна Морава, "падцягваць" узровень аплаты працы тут магчыма дзякуючы развіццю прэміяльнай сістэмы.

Не менш важны момант - і стымуляванне навукоўцаў. Тым больш што шмат хто з іх мае даволі прывабныя прапановы з краін Захаду.

- Значная частка навукоўцаў гатовая працаваць усяго пры адной умове - наяўнасці высокатэхналагічнага абсталявання, вось чаму ці не галоўным становіцца стварэнне добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы, - падкрэслівае Антаніна Морава. - Разам з тым нельга скідваць з рахункаў і пытанні заробкаў. У гэтым плане зноў жа важна, каб інстытуты маглі вызначаць парадак аплаты самастойна, без аглядкі на тарыфныя сеткі. Нарэшце, ёсць сэнс падумаць і пра ўзровень пенсійнага забеспячэння. Магчыма, нам неабходна сур'ёзна падумаць пра вызначэнне для навукоўцаў пэўнага каэфіцыенту - падобная практыка была ў савецкія часы. 

Звязда, 20-21 студзеня 2011 года
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1003
mod_vvisit_counter Учора 2274
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10753
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42171